
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •Літаратура
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •Літаратура
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •Літаратура
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •Літаратура
- •2.3. Канфлікт
- •Літаратура
- •3. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •Літаратура
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •Літаратура
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •Літаратура
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •Літаратура
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •Літаратура
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •Літаратура
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •Літаратура
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •Літаратура
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •Літаратура
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •Літаратура
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •Літаратура
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •Літаратура
- •3.8. Кампазіцыя
- •Літаратура
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •Літаратура
- •2. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •Раздзел ііі літаратурны працэс
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •Літаратура
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе
- •Літаратура
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •Літаратура
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •Літаратура
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •Літаратура
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •Літаратура
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •Літаратура
- •7.2. Класіцызм
- •Літаратура
- •7.3. Сентыменталізм
- •Літаратура
- •7.4. Рамантызм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •Літаратура
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка дэкаданса, мадэрнізму, авангардызму, постмадэрнізму
- •Літаратура
- •7.7.2. Сімвалізм
- •Літаратура
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.5. Футурызм
- •Літаратура
- •7.7.6. Дадаізм
- •Літаратура
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •Літаратура
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •Літаратура
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •Літаратура
- •7.7.10. «Новы раман»
- •Літаратура
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
- •Літаратура
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Абрамович Г.Л. Введение в литературоведение.— 7-е изд., испр. и доп.— М., 1979.
Антанюк Л.А. Мова мастацкай літаратуры; Мова пісьменніка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3.
Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп.— М., 1983.
Григорьев В.П. Речь художественная; Язык художественной литературы // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Жирмунский В.М. Теория литературы: Поэтика. Стилистика.— Л., 1977.
Клинг О.А. Тропы // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Рагойша В. Вершаваная мова; Гукапіс літаратурны; Лексіка літаратурная; Мова мастацкай літаратуры; Паэзія; Проза; Рытм; Рытмастваральныя кампаненты; Рытміка; Рытмічная проза; Сінтаксіс літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Тимофеев Л.И. Основы теории литературы.— 5-е изд., испр. и доп.— М., 1976.
Томашевский Б.В. Теория литературы. Поэтика.— М., 2002.
Уэллек Р., Уоррен О. Теория литературы.— М., 1978.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
Шапир М.И. Язык поэтический // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
Арганізаваны аўтарам у пэўнай паслядоўнасці і зафіксаваны пісьмова або друкам ланцуг моўных адзінак, адносна цэласны і самадастатковы ў сваёй аснове, імянуецца здаўна ў літаратуразнаўстве тэкстам (ад лац. textus — тканіна, спляценне). У самім тэксце размяжоўваюць асноўны тэкст твора і пабочны. Апошні складаюць назвы і заўвагі, эпіграфы, прысвячэнні, аўтарскія прадмовы і пасляслоўі, абазначэнні дат і месцаў напісання, а таксама пералікі дзеючых асоб і рэмаркі ў драматычных творах.
Дарэчы, тэкст не трэба атаясамліваць з творам. Як зазначае В. Рагойша, «твор літаратурны ўвасабляецца ў тэксце, але не зводзіцца да яго. Тэкст — гэта лінгвістычная матэрыялізацыя, форма існавання духоўна-мастацкай субстанцыі, якой з’яўляецца твор. Доказам таго, што — пры ўсёй блізкасці — тэкст і твор паняцці розныя, служыць, напрыклад, існаванне перакладу мастацкага і інсцэнізацыі»1.
Звенні-складнікі літаратурна-мастацкага тэксту могуць суадносіцца са свядомасцю аўтара і яго ўласным моўным стылем па-рознаму.
Так, у літаратурных творах (асабліва ў апавядальнай прозе) даволі часта прысутнічае рознагалоссе, г. зн. узнаўляюцца розныя спосабы і формы маўлення. Пры гэтым вялікую мастацкую нагрузку побач з прамым аўтарскім словам выконваюць «чужыя» (М. Бахцін), няаўтарскія словы.
Існуюць групы твораў, дзе «чужое» слова поўнасцю ўладарыць у тэксце. Найбольш моцна гэта выяўляецца ў стылізацыях, у якіх спецыяльна і яўна імітуюцца рысы і ўласцівасці якога-небудзь фальклорнага ці літаратурнага стылю («Вечары на хутары каля Дзіканькі» М. Гогаля, шэраг створаных М. Багдановічам песень розных народаў (украінскага, сербскага, японскага і інш.), «Казкі жыцця» Я. Коласа). Да стылізацый блізкія падражанні (анакрэантычная лірыка ў творчасці многіх паэтаў Новага часу). На працягу ўсёй гісторыі развіцця сусветнай літаратуры ў ёй сустракаюцца пародыі (часта пародыю характарызуюць як «антыжанр»), у якіх аўтар поўнасцю і адназначна аддаляецца ад прадмета імітацыі і займае іранічную пазіцыю ў адносінах да яго («Дон Кіхот» М. Сервантэса, ананімная «Прамова Мялешкі», «Біблія» К. Крапівы, шматлікія вершы-пародыі сучасных беларускіх паэтаў — А. Зэкава, М. Скоблы і інш.).
Асаблівую і даволі істотную разнавіднасць «чужога» слова складаюць рэмінісцэнцыі (ад лац. reminiscentia — успамін) — адсылкі ў тэкстах да папярэдніх фактаў і з’яў: асобных твораў ці фрагментаў з іх, а таксама да груп твораў. Рэмінісцэнцыі — «гэта вобразы літаратуры ў літаратуры»1. Рэмінісцэнцыі ў адных выпадках уводзяцца ў тэксты (як і прамыя цытаты) свядома і накіравана, у другіх жа, наадварот, з’яўляюцца нечаканымі прыпамінаннямі. «Рэмінісцэнцыі ўвасабляюць культурна-мастацкую і жанрава-стылістычную праблематыку творчасці пісьменнікаў, ажыццяўляюць іх патрэбы ў водгуку на папярэдняе мастацтва»2.
Тэрмін «тэкст» даў жыццё некалькім вытворным ад яго словам-тэрмінам. Так, прыхаваны сэнс сказанага ў мастацкім творы імянуюць падтэкстам. Прама альбо ўскосна звязаную з мастацкім творам бязмежную сферу літаратурных фактаў і пазалітаратурных з’яў называюць кантэкстам. І, урэшце, на працягу двух-трох апошніх дзесяцігоддзяў у літаратуразнаўстве (дзякуючы намаганням французскіх вучоных постструктуралісцкай арыентацыі Ю. Крысцевай і Р. Барта) выкарыстоўваецца слова-тэрмін «інтэртэкстуальнасць», ужыванне якога, дарэчы, «стала прэстыжным. Ім часта абазначаецца агульная сукупнасць міжтэкставых сувязей, у склад якіх уваходзяць не толькі бессвядомая, аўтаматычная ці самадастатковая гульнявая цытацыя, але і накіраваныя, асэнсаваныя, ацэначныя адсылкі да папярэдніх тэкстаў і літаратурных фактаў»3. Інтэртэкстуальнасць менавіта ў такой якасці здольная «ўзбагачаць сферу моўнай дзейнасці і арсенал мастацка-моўных сродкаў пісьменніка»4.