Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Яцухна В.I. Тэорыя лiтаратуры. Частка 2.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
916.99 Кб
Скачать

Літаратура

Белецкий А.И. Изображение живой и мертвой природы // Белецкий А.И. Избранные труды по теории литературы.— М., 1964.

Галанов Б. Живопись словом. Портрет, пейзаж, вещь.— М., 1974.

Дзюбайла П. Чалавек і прырода ў сучаснай прозе // Полымя.— 1977.— № 1.

Драздова З.І. Моўна-стылёвыя праблемы эпічнага жанра: Партрэт. Пейзаж.— Мн., 2001.

Ленсу А.Я. Развіццё ўяўленняў аб пейзажы і яго роля ў літаратурным творы // Ленсу А.Я. Вывучэнне тэорыі літаратуры ў школе (ІV–VІІ кл.).— Мн., 1985.

Рагойша В. Пейзаж // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.

Себина Е.Н. Пейзаж // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Ос­новные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.

Соловьев С.М. Пейзаж // Соловьев С.М. Изобразительные средства в творчестве Ф.М. Достоевского.— М., 1979.

Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Пейзаж // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

Шамякіна Т.І. Пейзаж у літаратуры // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т.  4.

Щемелева Л.М. Пейзаж // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Эпштейн М.Н. «Природа, мир, тайник вселенной…»: Система пейзажных образов в рус­ской поэзии.— М., 1990.

Эстетика природы.— М., 1994.

3.5. Час і прастора ў мастацкім творы

У літаратурных творах знаходзяць адлюстраванне часавыя і прасторавыя ўяўленні людзей, якія, заўважым, у большасці выпадкаў нясуць важную ідэйна-сэнсавую нагрузку.

Літаратура аперыруе вобразамі часу біяграфічнага (дзяцінства, юнацтва, сталасць, старасць), гістарычнага (змена эпох і пакаленняў, значныя падзеі ў жыцці грамадства), касмічнага (уяўленні аб вечнасці і ўсяленскай гісторыі), каляндарнага (змена пор года, святаў і будняў), сутачнага (дзень і ноч, раніца і вечар), а таксама ўяўленнямі аб руху і нерухомасці, аб суаднесенасці мінулага, цяперашняга і будучага. Прычым гэта аперыраванне даволі свабоднае ў сэнсе пераходу з аднаго часу (альбо яго разнавіднасці) у іншы.

Калі ж браць прастору ў дачыненні да літаратуры, то гэта вобразы прасторы замкнёнай і адкрытай, зямной і касмічнай, рэальна бачнай і ўяўляемай, блізкай і аддаленай. Пры гэтым «літаратурныя творы валодаюць магчымасцю збліжаць, як бы зліваць у адно цэлае прасторы самага рознага кшталту»1.

Часавыя і прасторавыя ўяўленні, што знаходзяць адлюстраванне ў творах мастацкай літаратуры, складаюць пэўнае адзінства, якое ўслед за М. Бахціным прынята называць хранатопам (ад ст.-грэч. сhronos — час і topos — месца, прастора). М. Бахцін вылучыў хранатопы ідылічныя, містэрыяльныя, карнавальныя, а таксама хранатопы дарогі (шляху), парога (сфера крызісаў, рэзкіх і нечаканых змен), замка, гасцінай, салона, правінцыйнага гарадка з яго непаспешным і аднастайным укладам жыцця. Вядома, гэта не ўсе ўстойлівыя часава-прасторавыя спалучэнні-сімвалы, якія знайшлі выяўленне ў творах сусветнай літаратуры.

Хранатопы, як правіла, надаюць твору філасафічны характар, бо скіроўваюць на ўспрыманне таго, што адлюстроўваецца, у кантэксце цэласнай быційнай карціны свету.