
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •Літаратура
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •Літаратура
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •Літаратура
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •Літаратура
- •2.3. Канфлікт
- •Літаратура
- •3. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •Літаратура
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •Літаратура
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •Літаратура
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •Літаратура
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •Літаратура
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •Літаратура
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •Літаратура
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •Літаратура
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •Літаратура
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •Літаратура
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •Літаратура
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •Літаратура
- •3.8. Кампазіцыя
- •Літаратура
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •Літаратура
- •2. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •Раздзел ііі літаратурны працэс
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •Літаратура
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе
- •Літаратура
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •Літаратура
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •Літаратура
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •Літаратура
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •Літаратура
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •Літаратура
- •7.2. Класіцызм
- •Літаратура
- •7.3. Сентыменталізм
- •Літаратура
- •7.4. Рамантызм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •Літаратура
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка дэкаданса, мадэрнізму, авангардызму, постмадэрнізму
- •Літаратура
- •7.7.2. Сімвалізм
- •Літаратура
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.5. Футурызм
- •Літаратура
- •7.7.6. Дадаізм
- •Літаратура
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •Літаратура
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •Літаратура
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •Літаратура
- •7.7.10. «Новы раман»
- •Літаратура
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
- •Літаратура
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Белецкий А.И. В мастерской художника слова // Белецкий А.И. Избранные труды по теории литературы.— М., 1964.
Вещь в искусстве.— М., 1986.
Галанов Б. Живопись словом. Портрет, пейзаж, вещь.— М., 1974.
Гинзбург Л.Я. Вещный мир // Гинзбург Л.Я. О лирике.— 2-е изд.— М., 1974.
Коточигова Е.Р. Вещь в художественном изображении // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Вещь в литературе // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
Чудаков А.П. Слово — вещь — мир. От Пушкина до Толстого: Очерки поэтики русских классиков.— М., 1992.
3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
Адлюстраванне прыроды і пейзажу (а дадзеныя рэчы ў літаратуразнаўчым ужытку трэба ўсё-такі размяжоўваць: паняцце пейзажу больш шырокае і падразумявае пад сабой апісанне «любой незамкнёнай прасторы знешняга свету»3) займае значнае месца ў многіх творах мастацкай літаратуры.
Калі браць уласна прыроду, дык формы яе прысутнасці ў літаратуры даволі шматстайныя. Гэта і перадача міфалагічна ўвасобленых сіл прыроды, і апісанне расліннага свету, жывёл, і, урэшце, узнаўленне непасрэдных прыродных пейзажаў.
Як сцвярджае В. Халізеў, «у фальклоры і на ранніх этапах існавання літаратуры пераважалі пазапейзажныя вобразы прыроды: яе сілы міфалагізаваліся, увасабляліся, персаніфікаваліся і ў гэтай якасці нярэдка ўдзельнічалі ў жыцці людзей. Яркі прыклад таму — «Слова пра паход Ігаравы». Шырока бытавалі параўнанні чалавечага свету з прадметамі і з’явамі прыроды: героя — з арлом, сокалам, ільвом; войска — з навальнічнай хмарай; бляску зброі — з маланкай і г. д., а таксама назвы-найменні ў спалучэнні з эпітэтамі, як правіла, устойлівымі»1.
Пейзажы ж з прыродай у цэнтры (умоўна іх можна імянаваць класічнымі альбо традыцыйнымі пейзажамі), якія ў ранніх формах прыгожага пісьменства таксама сустракаліся, але надзвычай рэдка, пачалі па-сапраўднаму ўваходзіць у літаратуру толькі к сярэдзіне ХVІІІ ст. Гэта ў першую чаргу звязана з зараджэннем сентыменталісцкай плыні ў літаратуры Асветніцтва. У гэты ж час у слоўнае мастацтва «ўвайшла рэфлексія як суправаджэнне сузіранняў прыроды»2.
Стала пейзаж «прыпісаўся» ў літаратуры толькі ў ХІХ ст. Практычна ў кожнага буйнога пісьменніка-рэаліста гэтага часу прысутнічаюць у творах пейзажныя карціны, якія выконваюць тую альбо іншую мастацкую функцыю, а часам і некалькі адразу. У дадзеным выпадку можна весці гаворку аб поліфункцыянальнасці пейзажу.
Першая функцыя пейзажу — гэта абазначэнне месца і часу дзеяння. «Менавіта з дапамогай пейзажу чытач наглядна можа ўявіць сабе, дзе адбываюцца падзеі (на борце цеплахода, на вуліцах горада, у лесе і г. д.) і калі яны адбываюцца (г. зн. у якую пару года і час сутак)»3.
Другой функцыяй пейзажу з’яўляецца сюжэтная матывіроўка дзеяння. «Прыродныя і, асабліва, метэаралагічныя працэсы (змена надвор’я: дождж, навальніца, мяцеліца, шторм на моры і інш.) могуць накіраваць плынь падзей у той альбо іншы бок. ... Дынаміка пейзажу адыгрывае вельмі істотную ролю ў пераважна хранікальных сюжэтах, дзе на першы план вылучаюцца падзеі, што не залежаць ад волі персанажаў («Адысея» Гамера, «Лузіяды» Камоэнса). Пейзаж традыцыйна выступае атрыбутам жанру «падарожжаў» («Фрэгат Палада» А.І. Ганчарова, «Мобі Дзік» Г. Мелвіла), а таксама твораў, дзе аснову сюжэта складае барацьба чалавека з перашкодамі, якія чыніць яму прырода, з рознымі яе стыхіямі («Працаўнікі мора» В. Гюго, «Жыццё ў лесе» Г. Тора)»1.
Наступная функцыя пейзажу звязана з перадачай душэўнага стану персанажаў. Яе імянуюць псіхалагічнай. «Гэтая функцыя найбольш частая. Менавіта пейзаж стварае псіхалагічны настрой успрымання тэксту, дапамагае раскрыць унутраны стан герояў, падрыхтоўвае чытача да змен у іх жыцці»2.
У якасці формы прысутнасці аўтара пейзаж выконвае яшчэ адну сваю важную функцыю ў творах мастацкай літаратуры. «Пісьменнік, калі не імкнецца навязваць свой пункт гледжання чытачу, але пры гэтым хоча, каб яго правільна пачулі і зразумелі, часта менавіта пейзажу давярае стаць выразнікам сваіх поглядаў»3. У якасці прыкладу расійская даследчыца прыводзіць радкі з рамана «Бацькі і дзеці» І. Тургенева, у якіх пісьменнік, не будучы згодным з меркаваннямі Базарава наконт месца прыроды ў жыцці чалавека, менавіта праз «гаворку кветак» перадае свой пункт гледжання на дадзеную праблему.
Літаратурны пейзаж мае даволі разгалінаваную тыпалогію. У залежнасці ад прадмета, фактуры апісання, а таксама некат. інш. якасцей і рысаў, вылучаюць пейзажы дзікі і культурны (альбо ачалавечаны), вясковы і гарадскі (альбо урбаністычны), лясны, стэпавы, марскі, паўночны, паўднёвы, экзатычны і г. д.
У сусветнай літаратуры ёсць шэраг жанраў (ідылія, буколікі, пастараль, эклога), у якіх пейзаж выконвае галоўную сюжэтабудаўнічую функцыю.
Пры ўсёй актыўнасці выкарыстання апісанняў прыроды пісьменнікамі зазначым, што не на ўсіх этапах развіцця літаратуры гэта адназначна віталася. І нават тады, калі прыродны пейзаж заняў сваё сталае месца ў творах. Так, пэўную адчужанасць у адносінах да прыроды выявіла мадэрнісцкая і постмадэрнісцкая эстэтыка з яе культам тэксту. Як лічыць В. Халізеў, «аслабленне сувязей літаратуры ХХ ст. з «жывой прыродай», на наш погляд, правамоцна растлумачыць не столькі «культам мовы» ў пісьменніцкім асяроддзі, колькі ізаляванасцю сённяшняй літаратурнай свядомасці ад вялікага чалавечага свету, яго замкнёнасцю ў вузкім прафесіянальным коле, карпаратыўна-гуртковым, поўнасцю гарадскім»4. Разам з тым «дадзенае адгалінаванне літаратурнага жыцця нашага часу далёка не вычэрпвае таго, што зроблена і робіцца пісьменнікамі і паэтамі другой паловы ХХ стагоддзя: вобразы прыроды — неадхільная, вечна надзённая грань літаратуры і мастацтва, напоўненая найглыбейшым сэнсам»1.