
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •Літаратура
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •Літаратура
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •Літаратура
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •Літаратура
- •2.3. Канфлікт
- •Літаратура
- •3. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •Літаратура
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •Літаратура
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •Літаратура
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •Літаратура
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •Літаратура
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •Літаратура
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •Літаратура
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •Літаратура
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •Літаратура
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •Літаратура
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •Літаратура
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •Літаратура
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •Літаратура
- •3.8. Кампазіцыя
- •Літаратура
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •Літаратура
- •Літаратура
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •Літаратура
- •2. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •3. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых міжродавых утварэнняў. Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •Літаратура
- •Раздзел ііі літаратурны працэс
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •Літаратура
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе
- •Літаратура
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •Літаратура
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •Літаратура
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •Літаратура
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •Літаратура
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •Літаратура
- •7.2. Класіцызм
- •Літаратура
- •7.3. Сентыменталізм
- •Літаратура
- •7.4. Рамантызм
- •Літаратура
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства. Сацыялістычны рэалізм у святле сённяшніх меркаванняў і поглядаў
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •Літаратура
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка дэкаданса, мадэрнізму, авангардызму, постмадэрнізму
- •Літаратура
- •7.7.2. Сімвалізм
- •Літаратура
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •Літаратура
- •7.7.5. Футурызм
- •Літаратура
- •7.7.6. Дадаізм
- •Літаратура
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •Літаратура
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •Літаратура
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •Літаратура
- •7.7.10. «Новы раман»
- •Літаратура
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
- •Літаратура
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Галанов Б. Живопись словом. Портрет, пейзаж, вещь.— М., 1974.
Драздова З.І. Моўна-стылёвыя праблемы эпічнага жанра: Партрэт. Пейзаж.— Мн., 2001.
Наумова Н.Н. Искусство портрета в романе «Война и мир» // Толстой-художник / Ред. кол.: Благой Д.Д. и др.— М., 1961.
Портрет // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Пяткевіч А.М. Партрэт // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 4.
Рагойша В. Партрэт // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Портрет // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
Юркина Л.А. Портрет // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
3.2.5. Формы паводзін персанажа
Як зазначае С. Марцьянава, «аўтар мастацкага твора звяртае чытацкую ўвагу не толькі на сутнасць учынкаў, слоў, перажыванняў, думак персанажа, але і на манеру здзяйснення дзеянняў, г. зн. на формы паводзін. Пад тэрмінам паводзіны персанажаў разумеецца ўвасабленне яго ўнутранага жыцця ў сукупнасці знешніх рысаў: у жэстах, міміцы, манеры гаварыць, інтанацыі, у становішчах цела (позах), а таксама — у адзенні і прычосцы (у гэтым радзе і касметыка). Форма паводзін — гэта не проста набор знешніх падрабязнасцей здзяйснення ўчынка, а нейкае адзінства, сукупнасць, цэласнасць. Формы паводзін надаюць унутранай сутнасці чалавека (устаноўкам, светаадносінам, перажыванням) выразнасць, пэўнасць, закончанасць»1.
Формы паводзін персанажаў узнаўляюцца, асэнсоўваюцца і ацэньваюцца пісьменнікамі даволі актыўна, складаючы не менш важную частку мастацкага свету твора, чым уласна партрэты. Гэтыя два бакі мастацкай данасці персанажа ўвесь час паміж сабой узаемадзейнічаюць. Разам з тым яны знаходзяць у творах рознае ўвасабленне. Партрэтныя характарыстыкі выступаюць, як правіла, аднаразовымі і вычарпальнымі: пры з’яўленні персанажа на старонках кнігі аўтар апісвае яго знешнасць, каб больш да яе не вяртацца. Характарыстыкі ж паводзін звычайна раскіданы па тэксце і валодаюць пэўнай разнастайнасцю з элементамі варыятыўнасці.
Мастацкая літаратура нязменна адлюстроўвае культурна-гістарычную спецыфіку форм паводзін.
Так, на ранніх этапах развіцця прыгожага пісьменства, а таксама ў літаратуры сярэднявечча ўзнаўляліся пераважна паводзіны, абумоўленыя звычаямі і традыцыямі. Іх можна назваць рытуальнымі. Такія формы паводзін з’яўляюцца характэрнымі ў першую чаргу для гераічных паэм, трагедый, рыцарскіх раманаў. Разам з тым у літаратуры старажытнасці і сярэднявечча бытавалі і іншыя формы паводзін персанажаў, больш блізкія да паўсядзённай жыццёвай плыні. Яны адлюстраваліся ў «нізкіх» жанрах (камедыях, фарсах, навелах).
Літаратура Новага часу характарызуецца ўзбагачэннем форм паводзін персанажаў. Наступіла эпоха інтэнсіўнага абнаўлення, свабоднага выбару і самастойнага тварэння форм паводзін.
Так, у эпоху Адраджэння быў выпрацаваны этыкет вольнага, нязмушанага субяседавання («Дон Кіхот» М. Сервантэса, «Вопыты» М. Мантэня і інш.).
Класіцызм вывеў на авансцэну паводзіны мараліста-рэзанёра — прыхільніка грамадзянскіх дабрачыннасцей (трагедыі П. Карнеля і Ж. Расіна, байкі Ж. Лафантэна, творы павучальнай прозы Ф. Ларашфуко і інш.).
Своеасаблівыя формы паводзін персанажаў выпрацаваліся ў русле сентыменталізму: жыццё па законах уласнага сэрца і «канон пачуццёвасці» параджалі меланхалічныя ўздыханні і шчодрыя слёзы, часам перарастаўшыя ў экзальтацыю і манернічанне.
У літаратуры рамантызму палітра форм паводзін персанажаў наогул пашырылася. Разам з тым пры імкненні рамантызму да свабодных форм выяўлення ва ўсім, у тым ліку і ў персанажнай сферы, ён не да канца пазбавіўся пэўнай штучнасці, зададзенасці, «тэатральнасці» сваіх герояў. Гэта канчаткова было выцеснена з прыгожага пісьменства (але, заўважым, ненадоўга) толькі ў час ўмацавання ў ім рэалістычнага метаду. Справа ў тым, што на мяжы ХІХ–ХХ стст. у творчасці сімвалістаў, неарамантыкаў, прадстаўнікоў шэрагу мадэрнісцкіх плыней адбылося пэўнае адраджэнне паводзін персанажаў, уласцівае рамантызму, а менавіта погляд героя на свет як бы звысоку, зверху, з позы прарока-месіі і выратавальніка чалавецтва. Некаторая зададзенасць і штучнасць форм паводзін персанажаў, асабліва ярка выяўленая ў поўным ігнараванні героямі асабістага жыцця дзеля агульнага грамадскага дабрабыту, характарызуе таксама даволі вялікую колькасць твораў савецкай літаратуры.