
- •1. Раннія этапы ў развіцці літаратуразнаўчай думкі
- •1.1. Самыя першыя крокі навукі аб літаратуры
- •Літаратура
- •1.2. Літаратуразнаўчая думка ў сярэднія вякі
- •Літаратура
- •1.3. Развіццё літаратурнай навукі ў эпоху Адраджэння
- •Літаратура
- •1.4. Літаратуразнаўчая думка краін Заходняй Еўропы ў хvіі ст.
- •Літаратура
- •1.5. Фарміраванне літаратуразнаўства як самастойнай навукі ў хvііі ст.
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2.2. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.3. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.6. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.7. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.8. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.9. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.3. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.4. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.5. Эстэтыка, літаратурная тэорыя і крытыка экзістэнцыялісцкага накірунку
- •Літаратура
- •3.6. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.7. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускАга літаратуразнаўства
- •4.1. Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі
- •Літаратура
- •4.2. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства
- •Літаратура
- •4.3. Развіццё беларускай літаратурнай навукі ў 1920–1930-я гг.
- •Літаратура
- •4.4. Беларускае літаратуразнаўства ў 1940-я – першай палове 1950-х гг.
- •Літаратура
- •4.5. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950-х – 1990-я гг.
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Час і прастора ў літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •6. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і. Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Рэцэптыўная эстэтыка
- •Літаратура
- •3. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •4. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •5.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •5.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •5.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •5.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў. Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Академические школы в русском литературоведении.— М., 1975.
Вейман Р. История литературы и мифология / Пер. с нем.— М., 1975.
Зарубежная эстетика и теория литературы ХIХ – ХХ вв. Трактаты, статьи, эссе / Сост., общ. ред. Г.К. Косикова.— М., 1987.
Каваленка В. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры.— Мн., 1981.
Козлов А.С. Мифологическое направление в литературоведении США..— М., 1984.
Литературный энциклопедический словарь.— М., 1987.
Мелетинский Е.М. Поэтика мифа.— М., 1995.
Миф – фольклор – литература.— Л., 1978.
Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литературоведения.— М., 1988.
Николаев П.А., Курилов А.С., Гришунин А.Л. История русского литературоведения.— М., 1980.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.— М., 1982.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3.
2.3. Біяграфічны метад
Біяграфічны метад — гэта спосаб вывучэння літаратуры, пры якім біяграфія і асоба пісьменніка разглядаюцца ў якасці вызначальных момантаў мастацкай творчасці. Біяграфічны метад вельмі часта звязаны з адмаўленнем літаратурных напрамкаў і культываваннем імпрэсіяністычнага «партрэта» пісьменніка ў якасці асноўнага жанру літаратуразнаўчага даследавання. Упершыню яго прымяніў французскі літаратуразнаўца Шарль Сент-Бёў (1804–1869) — аўтар славутага пяцітомніка «Літаратурныя партрэты» (1836–1839).
Сент-Бёў першым звярнуў увагу на адрозненні паміж літаратурна-крытычным і навуковым літаратуразнаўчым аналізам. У сваіх даследаваннях вучоны імкнуўся паказаць асаблівасці творчасці пісьменніка праз яго біяграфію. У нарысе «П’ер Карнэль» (1829) Сент-Бёў так фармулюе ідэю свайго метаду: «У галіне крытыкі і гісторыі літаратуры няма, відаць, больш займальнага, больш прыемнага і разам з тым больш павучальнага чытання, як добра напісаная біяграфія вялікіх людзей ... старанна складзеныя, часам нават крыху шматслоўныя апавяданні аб асобе і творах пісьменніка, мэта якіх — пранікнуць у яго душу, асвоіцца з ім, паказаць яго з самых розных бакоў»1.
Разам з тым неабходна адзначыць, што ў Сент-Бёва ў падыходзе да літаратурных з’яў хоць і мела месца біяграфічная дамінанта, аднак вучоны не замыкаўся ў вузкіх межах спавядаемага ім метаду.
У т. зв. «чыстым» выглядзе біяграфічны метад праіснаваў нядоўга. Своеасаблівае прымяненне ён знайшоў у метадалогіі буйнейшых заходнееўрапейскіх літаратуразнаўцаў ХІХ ст. І. Тэна і Г. Брандэса. І. Тэн лічыў Сент-Бёва сваім настаўнікам і адным з тых, хто падрыхтаваў культурна-гістарычны метад. Г. Брандэс стварыў шэраг таленавітых літаратурных партрэтаў і біяграфій пісьменнікаў (Шэкспіра, Гётэ, Вальтэра, Ібсэна і некат. інш.), выкарыстоўваючы многае з метадалогіі Сент-Бёва.
К пачатку ХХ ст. прыхільнікі біяграфічнага метаду (Р. дэ Гурмон у Францыі, Ю. Айхенвальд у Расіі і інш.) ачысцілі яго ад «лішніх элементаў» (у Ш. Сент-Бёва яны лічылі такімі сацыяльныя і мастацкія ідэі стагоддзя; у І. Тэна — уплыў расы, асяроддзя і моманту; у Г. Брандэса — характарыстыку грамадскіх рухаў) і звярнуліся да раскрыцця патаемнага «я» мастака ў русле крайняга імпрэсіянізму.
У беларускім літаратуразнаўстве біяграфічны метад не меў значнага пашырэння; толькі ў асобных працах, такіх, напрыклад, як «Новая беларуская паэма» М. Байкова, «Аповесць «У палескай глушы» М. Піятуховіча, «Трыццаць год» Я. Бранштэйна, істотна перабольшвалася роля біяграфіі аўтараў у плане яе ўздзеяння на творы.
Сучаснае айчыннае літаратуразнаўства прызнае біяграфічны метад як прыватны прыём даследавання, які вывучае біяграфічныя элементы ў якасці адной з крыніц тэматыкі, праблематыкі і мастацкіх вобразаў твораў.