
- •1. Раннія этапы ў развіцці літаратуразнаўчай думкі
- •1.1. Самыя першыя крокі навукі аб літаратуры
- •Літаратура
- •1.2. Літаратуразнаўчая думка ў сярэднія вякі
- •Літаратура
- •1.3. Развіццё літаратурнай навукі ў эпоху Адраджэння
- •Літаратура
- •1.4. Літаратуразнаўчая думка краін Заходняй Еўропы ў хvіі ст.
- •Літаратура
- •1.5. Фарміраванне літаратуразнаўства як самастойнай навукі ў хvііі ст.
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2.2. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.3. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.6. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.7. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.8. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.9. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.3. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.4. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.5. Эстэтыка, літаратурная тэорыя і крытыка экзістэнцыялісцкага накірунку
- •Літаратура
- •3.6. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.7. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускАга літаратуразнаўства
- •4.1. Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі
- •Літаратура
- •4.2. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства
- •Літаратура
- •4.3. Развіццё беларускай літаратурнай навукі ў 1920–1930-я гг.
- •Літаратура
- •4.4. Беларускае літаратуразнаўства ў 1940-я – першай палове 1950-х гг.
- •Літаратура
- •4.5. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950-х – 1990-я гг.
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Час і прастора ў літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •6. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і. Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Рэцэптыўная эстэтыка
- •Літаратура
- •3. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •4. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •5.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •5.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •5.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •5.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў. Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Белецкий А.И. В мастерской художника слова.— М., 1989.
Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
Литературный энциклопедический словарь.— М., 1987.
Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литературоведения.— М., 1988.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
Яусс Х.Р. История литературы как провокация литературоведения // Новое литературное обозрение.— М., 1995.— №12.
3. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
Чытацкая публіка з яе ўстаноўкамі, густамі, інтарэсамі і кругаглядам вывучаецца не столькі літаратуразнаўцамі, колькі сацыёлагамі, складаючы, такім чынам, прадмет сацыялогіі літаратуры. Разам з тым уздзеянне літаратуры на жыццё грамадства, яе разуменне і асэнсаванне чытачамі (інакш кажучы — літаратура ў зменлівых сацыяльна-культурных кантэкстах яе ўспрымання) з’яўляецца прадметам адной з літаратуразнаўчых дысцыплін — гісторыка-функцыянальнага вывучэння літаратуры (тэрмін прапанаваны М.Б. Храпчанкам у канцы 1960-х гг.).
Галоўная галіна гісторыка-функцыянальнага вывучэння літаратуры — бытаванне твораў на працягу значнага гістарычнага часу, іх жыццё ў стагоддзях. Разам з тым надзвычай важным з’яўляецца таксама разгляд таго, як засвойваецца творчасць пісьменніка людзьмі яго часу. Вывучэнне водгукаў на твор, які толькі што ўбачыў свет, складае неабходную ўмову яго асэнсавання. Паколькі аўтары звяртаюцца, як правіла, перш за ўсё да чытачоў свайго часу, эпохі, дык і ўспрыманне літаратуры яе сучаснікамі даволі часта пазначана надзвычайнай вастрынёй чытацкіх рэакцый, няхай гэта рэзкае непрыманне альбо, наадварот, гарачае, узнёслае, пафаснае адабрэнне.
Вывучэнне лёсаў літаратурных твораў пасля іх напісання засноўваецца на крыніцах і матэрыялах самага рознага роду. Гэта колькасць і характар выданняў, тыражы кніг, наяўнасць перакладаў на іншыя мовы. Гэта, далей, пісьмова зафіксаваныя водгукі на прачытанае (перапіска, мемуары, заўвагі на палях кніг). Але найбольш істотнымі пры вызначэнні гістарычнага функцыянавання літаратуры з’яўляюцца выказванні аб ёй, якія «выходзяць на публіку»: рэмінісцэнцыі і цытаты ў творах, якія толькі што напісаны; графічныя ілюстрацыі і рэжысёрскія пастаноўкі; водгукі на літаратурныя факты публіцыстаў, філосафаў, мастацтвазнаўцаў, крытыкаў. Асабліва важнымі з’яўляюцца рэакцыі апошніх, да разгляду асноўных момантаў дзейнасці якіх мы і звяртаемся ў наступным пытанні.
Літаратура
Белецкий А.И. В мастерской художника слова.— М., 1989.
Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
Литературный энциклопедический словарь.— М., 1987.
Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литературоведения.— М., 1988.
Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.
Чернец Л.В. «Как слово наше отзовется…»: Судьбы литературных произведений.— М., 1995.
4. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
Літаратурныя крытыкі складаюць свайго роду авангард чытацкай публікі. Іх дзейнасць, як ужо адзначана ў загалоўку пытання, з’яўляецца надзвычай важным кампанентам і адначасова фактарам функцыянавання літаратуры, як правіла, сучаснай. Прызванне і асноўная задача крытыкі — ацэнка толькі што напісаных твораў, прычым, з абавязковым абгрунтаваннем сваіх меркаванняў і высноў.
У кампетэнцыю літаратурных крытыкаў уваходзіць таксама разгляд даўно напісаных твораў у свеце праблем сучаснасці. Звяртаючыся да тэматыкі і праблематыкі, закранутай раней, але актуальнай для бягучага часу, праводзячы пэўныя паралелі, прадстаўнікі крытычнага цэха дапамагаюць лепш зразумець сэнс і прызначэнне як класічнай спадчыны, так і лепшых твораў сучаснаснага ім прыгожага пісьменства.
Літаратурная крытыка выконвае ролю творчага пасрэдніка паміж пісьменнікамі і чытачамі. Яна здольная стымуляваць і накіроўваць пісьменніцкую дзейнасць. Уздзейнічае крытыка і на чытача, часам даволі актыўна. Перакананні, эстэтычны густ крытыка, яго асоба ў цэлым іншы раз не менш цікавыя, чым творчасць пісьменніка, што разглядаецца.
Лічыцца, што ў сваім развіцці крытыка прайшла два асноўныя этапы. Крытыка мінулых стагоддзяў, аж да ХVІІІ-га ўключна, была пераважна нарматыўнай. Творы, што абмяркоўваліся ёю, настойліва суадносіліся з жанравымі ўзорамі, сфарміраванымі ў многім яшчэ ў антычнасці. Новая ж крытыка (ХІХ–ХХ стст.) «зыходзіць з праў аўтара на творчасць па законах, ім самім над сабою прызнаных»1. Яна цікавіцца ў першую чаргу непаўторна-індывідуальным воблікам твора, высвятляе своеасаблівасць яго формы і зместу і ў гэтым сэнсе з’яўляецца інтэрпрэтуючай.
Ацэньваючы і інтэрпрэтуючы асобныя творы, крытыка разам з тым разглядае і літаратурны працэс сучаснасці. Пацвярджэннем сказанаму з’яўляецца жанр крытычнага агляду бягучай літаратуры, які ўзнік у Заходняй Еўропе яшчэ ў ХVІІІ ст. і распаўсюдзіўся практычна на ўсе літаратуры кантынента і свету, у тым ліку і на беларускую (прыгадаем выступленні С. Палуяна, М. Багдановіча, М. Гарэцкага і іншых беларускіх літаратараў і крытыкаў пачатку ХХ ст. на старонках тагачасных выданняў, і ў першую чаргу ў «Нашай ніве»).
Літаратурная крытыка пэўным чынам фарміруе мастацка-эстэтычныя праграмы напрамкаў і плыней, накіроўваючы тым самым літаратурнае развіццё. Прыкладаў такой яе дзейнасці можна прывесці вельмі шмат, пачынаючы з часоў еўрапейскага Асветніцтва, а то і раней. Асабліва шмат зрабіла крытыка ў дадзеным накірунку ў часы ўсталявання ў еўрапейскіх літаратурах рамантызму, а затым выцяснення яго рэалізмам. Канец ХІХ – пачатак ХХ стст. таксама пазначаны актыўнасцю крытыкі ў абгрунтаванні мадэрнісцкіх канцэпцый і накірункаў мастацкай творчасці. Калі браць беларускую літаратуру, то ў ёй таксама крытыка адыграла вельмі важную ролю ў фарміраванні мастацка-эстэтычных праграм пісьменнікаў часоў «Нашай нівы», а таксама 1920-х гг. (маладнякоўская, палымянская і ўзвышэнская крытыка).
Літаратурная крытыка суадносіцца з навукай аб літаратуры даволі няпроста і неадназначна. Абапіраючыся на аналіз твораў, яна аказваецца напрамую звязанай з навуковым пазнаннем. Разам з тым у апошнія часы ўсё большую папулярнасць набывае т. зв. «эсэісцкая» крытыка, якая не прэтэндуе на аналітычнасць і доказнасць, несучы ў сабе вопыт суб’ектыўнага, пераважна эмацыянальнага засваення твораў. Безумоўна, што і такая разнавіднасць крытыкі мае поўнае права на існаванне.