Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Яцухна В.I. Тэорыя лiтаратуры. Частка 1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
925.18 Кб
Скачать

Літаратура

Асмус В.Ф. Чтение как труд и творчество // Асмус В.Ф. Вопросы теории и истории эстетики.— М., 1968.

Бонецкая Н.К. «Образ автора» как эстетическая категория // Контекст–1985.— М., 1986.

Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.

Гаспаров М.Л. Первочтение и перечтение // Тыняновский сборник. Третьи Тыняновские чтения.— Рига, 1988.

Ильин И.А. Одинокий художник.— М., 1993.

Мукаржовский Я. Исследования по эстетике и теории искусства.— М., 1994.

Потебня А.А. Эстетика и поэтика.— М., 1976.

Скафтымов А.П. К вопросу о соотношении теоретического и исторического рассмотрения в истории литературы // Русская литературная критика.— Саратов, 1994.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

2. Рэцэптыўная эстэтыка

Формы прысутнасці (прамой ці ўяўнай) чытача ў творы самыя розныя.

Так, чытач можа прысутнічаць у творы прама, непасрэдна, будучы канкрэтызаваным і лакалізаваным у яго тэксце. Аўтары часам разважаюць аб сваіх чытачах, а таксама вядуць з імі гутаркі, узнаўляючы іх думкі і словы. «У сувязі з гэтым правамоцна весці гаворку аб вобразе чытача як аб адной з граней мастацкай «прадметнасці»1. Без жывой гутаркі апавядальніка з чытачом нельга ўявіць, напрыклад, аповесці Л. Стэрна, раманы «Яўген Анегін» А. Пушкіна, «Родныя дзеці» Н. Гілевіча, а таксама цэлы шэраг іншых твораў замежнай і айчыннай літаратуры.

Другая, яшчэ больш значная, універсальная форма мастацкага праламлення ўспрымаючага суб’екта — гэта падспудная прысутнасць у мастацкай тканіне твора яго ўяўнага чытача. Гэты момант атрымаў у навуцы назву «канцэпцыі адрасата». Чытачом-адрасатам можа быць і канкрэтная асоба, і сучасная аўтару публіка, і нейкі далёкі ўяўны (т. зв. «правідэнцыйны») чытач.

Чытача-адрасата даволі грунтоўна даследавалі ў 1970-я гг. заходнегерманскія вучоныя (г. Канстанц) Х.Р. Яус і В. Ізер, якімі былі закладзены асновы навуковай школы рэцэптыўнай эстэтыкі. Х.Р. Яус і В. Ізер зыходзілі з таго, што мастацкі вопыт мае два бакі: прадуктыўны (крэатыўны, творчы) і рэцэптыўны (сфера ўспрымання). Адпаведна існуе два віды эстэтычных тэорый: традыцыйныя тэорыі творчасці, якія грунтуюцца на ўласна мастацтве і яго складніках (у тым ліку і аўтарах), і новая, створаная імі (Х.Р. Яусам і В. Ізерам), у цэнтры якой стаіць не аўтар, а яго адрасат. Апошняга імянавалі імпліцытным чытачом, які падспудна прысутнічае ў творы і з’яўляецца яму іманентным. Аўтара (у святле дадзенай тэорыі) характарызуе перш за ўсё энергія ўздзеяння на чытача, менавіта ёй надаецца вырашальнае значэнне. У складзе літаратурна-мастацкіх твораў акцэнт робіцца на пэўную праграму ўздзеяння на чытача, на закладзены ў гэтых творах патэнцыял уздзеяння (ням. Wirkungspotenzia). Структура тэксту ў сувязі з гэтым разглядаецца як апеляцыя (зварот да чытача, накіраванае яму пасланне). Укладзены ў твор патэнцыял уздзеяння, сцвярджаюць прадстаўнікі рэцэптыўнай эстэтыкі, вызначае яго ўспрыманне рэальным чытачом.

Рэальна ж існуючым чытачам (а яны бываюць самыя розныя, аднак умоўна іх можна падзяліць на тры групы: па-першае, гэта т. зв. «масавы чытач», часам малаадукаваны; далей — дасведчаны і падрыхтаваны чытач, іншы раз са спецыяльнай мастацкай адукацыяй; і, урэшце, авангард чытацкай публікі — літаратурныя крытыкі) і іх групам уласцівы самыя розныя, часта не падобныя адна на другую ўстаноўкі ўспрымання літаратуры, патрабаванні да яе. Гэтыя ўстаноўкі і патрабаванні, арыентацыі і стратэгіі могуць альбо адпавядаць прыродзе літаратуры і яе стану ў дадзеную эпоху, альбо з імі разыходзіцца, і часам даволі істотна. У рэцэптыўнай эстэтыцы яны абазначаюцца тэрмінам «гарызонт чаканняў», узятым у сацыёлагаў К. Мангейма і К. Попера. Мастацкі эфект пры гэтым разглядаецца як вынік спалучэння (часцей за ўсё канфліктнага) аўтарскай праграмы ўздзеяння з успрыманнем, якое ажыццяўляецца на глебе гарызонта чытацкіх чаканняў. Сутнасць дзейнасці пісьменніка, на думку Х.Р. Яуса, заключаецца ў тым, каб, улічыўшы гарызонт чытацкіх чаканняў, пэўным чынам парушыць яго і прапанаваць публіцы нешта новае і неардынарнае. Чытацкае асяроддзе ўяўляецца пры гэтым заведама кансерватыўным; пісьменнікі ж у дадзенай сітуацыі выступаюць у якасці парушальнікаў звычак і абнаўляльнікаў вопыту ўспрымання (што, заўважым, адбываецца не заўсёды). У чытацкім асяроддзі, закранутым авангардысцкімі павевамі, ад аўтараў чакаюць не абавязковага следавання правілам і нормам, не таго, што ўстаялася і замацавалася, а, наадварот, смелых хадоў, а часам нават і поўнага разбурэння звыклых і ўстойлівых канстант быцця. Гарызонты чытацкіх чаканняў надзвычай разнастайныя. Ад літаратурных твораў чакаюць і геданістычнага задавальнення, і павучанняў, і выражэння добра знаёмых ісцін, і пашырэння кругагляду (пазнанне рэальнасці), і паглыблення ў свет фантазій, і, урэшце, эстэтычнага задавальнення ў арганічным спалучэнні з пазнаннем духоўнага свету аўтара, творчасць якога пазначана арыгінальнасцю і навізной. «Гэты апошні від чытацкіх чаканняў правамоцна лічыць іерархічна вышэйшым, аптымальнай устаноўкай мастацкага ўспрымання»1.

Кругаглядам, густамі і чаканнямі чытацкай публікі вызначаюцца ў многім лёсы літаратурна-мастацкіх твораў, а таксама ступень папулярнасці і аўтарытэтнасці іх аўтараў. Таму гісторыя літаратуры ёсць не толькі гісторыя пісьменнікаў, але ў пэўнай ступені і гісторыя чытачоў.