
- •1. Раннія этапы ў развіцці літаратуразнаўчай думкі
- •1.1. Самыя першыя крокі навукі аб літаратуры
- •Літаратура
- •1.2. Літаратуразнаўчая думка ў сярэднія вякі
- •Літаратура
- •1.3. Развіццё літаратурнай навукі ў эпоху Адраджэння
- •Літаратура
- •1.4. Літаратуразнаўчая думка краін Заходняй Еўропы ў хvіі ст.
- •Літаратура
- •1.5. Фарміраванне літаратуразнаўства як самастойнай навукі ў хvііі ст.
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2.2. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.3. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.6. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.7. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.8. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.9. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.3. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.4. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.5. Эстэтыка, літаратурная тэорыя і крытыка экзістэнцыялісцкага накірунку
- •Літаратура
- •3.6. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.7. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускАга літаратуразнаўства
- •4.1. Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі
- •Літаратура
- •4.2. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства
- •Літаратура
- •4.3. Развіццё беларускай літаратурнай навукі ў 1920–1930-я гг.
- •Літаратура
- •4.4. Беларускае літаратуразнаўства ў 1940-я – першай палове 1950-х гг.
- •Літаратура
- •4.5. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950-х – 1990-я гг.
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Час і прастора ў літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •6. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і. Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Рэцэптыўная эстэтыка
- •Літаратура
- •3. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •4. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •5.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •5.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •5.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •5.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў. Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 40-я – першая палова 60-х гадоў.— Мн., 1985.
Мушынскі М. Крытыка і літаратуразнаўства // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т.— Мн., 2001.— Т. 3.
Уводзіны ў літаратуразнаўства. Хрэстаматыя / Пад рэд. М.А. Лазарука.— 2-е выд., дапр. і дап. Мн., 1991.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1984–1988.— Т. 1–5.
4.5. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950-х – 1990-я гг.
У канцы 1950-х – пачатку 1960-х гг. быў зроблены своеасаблівы прарыў у стварэнні цэласнай карціны развіцця нашай літаратуры ад яе зараджэння і да пачатку 60-х гг. ХХ ст. Гэта выявілася ў першую чаргу ў напісанні і выданні чатырохтомнай гісторыі беларускай літаратуры (Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. Т. 1–2.— Мн., 1965–1966; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1–2.— Мн., 1968–1969). З’яўленне дадзенага даследавання, якое, калі меркаваць з пазіцый сённяшняга дня, не пазбаўлена недахопаў, стала вельмі важнай падзеяй у беларускай літаратурнай навуцы. Упершыню нацыянальны гісторыка-літаратурны працэс быў раскрыты даволі поўна і ўсебакова, у самых галоўных і вызначальных праявах разгледжана творчасць буйнейшых беларускіх пісьменнікаў.
Дадзеная, ды і пазнейшыя працы абагульняючага характару, аб якіх будзе сказана крыху ніжэй, не маглі ўзнікнуць на пустым месцы. Адпаведная база, даволі трывалы падмурак для вырашэння гэтай, без сумнення, звышзадачы былі закладзены паспяховым прымяненнем новых форм і метадаў даследавання, вывучэннем асобных галін і раздзелаў літаратуры, яе родаў, відаў, жанраў і г. д.
З канца 1950-х гг. беларуская літаратура пачала разглядацца ў параўнальным і тыпалагічным планах, што знайшло адлюстраванне ў працах В. Івашына, Р. Ларчанкі, А. Лойкі, С. Александровіча, А. Мальдзіса, П. Ахрыменкі, Н. Перкіна, Э. Мартынавай, У. Казбярука, В. Гапавай і шэрагу іншых вучоных. Нацыянальнае прыгожае пісьменства смела ўводзіцца ва ўсесаюзны, славянскі, еўрапейскі, а часам і сусветны літаратурны кантэкст. Асабліва многа ў гэтым накірунку зрабіў А. Адамовіч. Яшчэ адным таленавітым вучоным і крытыкам В. Каваленкам было даволі заканамерна і своечасова пастаўлена пытанне аб літаратурных узаемасувязях і ўплывах ва ўмовах паскоранага развіцця нашай літаратуры ў ХІХ – пач. ХХ стст.
К пачатку 1960-х гг. у беларускім літаратуразнаўстве склаўся і пачаў даволі паспяхова развівацца і ўдасканальвацца такі даследчыцкі жанр, як гісторыя станаўлення і развіцця пэўных родаў, відаў і жанраў. Пра гэта сведчаць калектыўныя працы «Беларуская савецкая проза: Апавяданне і нарыс» (1971) і «Беларуская савецкая проза: раман і аповесць» (1971), манаграфіі «Беларускі раман: станаўленне жанру» (1961) А. Адамовіча, «Беларускі раман: гады 70-я» (1981) П. Дзюбайлы, «Станаўленне беларускай паэмы» (1968) і «Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя» (1970) М. Лазарука, «Беларуская камедыя» (1979) Я. Усікава, «Беларуская драматургія (дакастрычніцкі перыяд)» (1961) і «Беларуская савецкая драматургія. 1917–1932» (1968) А. Семяновіча і інш. Развіццё беларускай паэзіі ХХ ст. грунтоўна даследуецца ў шэрагу прац У. Гніламёдава, прозы — В. Каваленкі. Старажытная беларуская літаратура ў асноўных яе накірунках і праявах разглядаецца ў працах А. Коршунава і В. Чамярыцкага. У многім па-новаму заставіў паглядзець на нашую нацыянальную літаратуру ХVІІ–ХVІІІ стст. А. Мальдзіс, а на беларускую драматургію ХХ ст. — С. Лаўшук.
Даволі паспяхова вывучаецца нашым літаратуразнаўствам і шэраг тэарэтычных праблем. Аб гэтым сведчаць кнігі «Традыцыі і наватарства» (1972) У. Гніламёдава, «Шляхі беларускага вершаскладання» (1973) М. Грынчыка, «Структура твора: рух сюжэтна-кампазіцыйных форм» (1978) В. Жураўлёва, «Беларускі свабодны верш» (1984) А. Кабаковіч, «Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры» (1981) В. Каваленкі, «Мастацкая дэталь у літаратурным творы» (1977) Э. Мартынавай, «Сюжэт, кампазіцыя, характар: аб прозе Кузьмы Чорнага» (1981) А. Пяткевіча, «Характар, стыль, дэталь» (1965) Р. Шкрабы і шэраг іншых.
Практычна па кожнаму больш-менш значнаму пісьменніку нашай літаратуры ёсць спецыяльнае навуковае ці навукова-папулярнае даследаванне. У асобныя галіны нацыянальнага літаратуразнаўства аформіліся скарыназнаўства, купалазнаўства, коласазнаўства, багдановічазнаўства.
Новым для беларускага літаратуразнаўства стала даследаванне сувязей нацыянальнага прыгожага пісьменства з іншымі формамі грамадскай свядомасці і відамі мастацкай творчасці. У якасці прыкладаў можна прывесці манаграфіі Л. Гараніна «Философские искания в белорусской литературе» (1984) і С. Лаўшука «На драматургічных скрыжаваннях» (1990).
Неабходна адзначыць прыкметна ўзросшы ўзровень беларускай тэксталогіі. Аб гэтым сведчыць выданне ўжо трэццяга, больш поўнага ў параўнанні з папярэднімі, збору твораў Я. Купалы. Двойчы выдаваліся зборы твораў Я. Коласа і М. Багдановіча. Сёння мы маем таксама зборы твораў М. Гарэцкага, К. Чорнага, К. Крапівы, І. Мележа, М. Лынькова, П. Броўкі, М. Танка, В. Быкава, А. Макаёнка, а таксама цэлага шэрагу іншых беларускіх пісьменнікаў. Робяцца спробы тэарэтычнага абагульнення вопыту практычнай дзейнасці тэкстолагаў, аб чым сведчыць зборнік «Пытанні тэксталогіі беларускай літаратуры» (1982). Вельмі шмат для развіцця беларускай тэксталогіі, вывядзення яе на якасна новы ўзровень зрабіў сектар тэксталогіі Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі на чале з вядомым вучоным, членам-карэспандэнтам НАН Беларусі М. Мушынскім. Практычна ўсе з названых вышэй збораў твораў пісьменнікаў былі падрыхтаваны супрацоўнікамі гэтага сектара.
Здабытак калектыўнай працы беларускіх філолагаў і мастацтвазнаўцаў, кніга, без якой сёння нельга ўявіць нацыянальную навуку, культуру і асвету, — пяцітомная «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (1984–1988).
Вельмі шмат карпатлівай пошукавай і сістэматызуючай працы прароблена беларускімі літаратуразнаўцамі падчас падрыхтоўкі да выдання шасцітомнага «Біябібліяграфічнага слоўніка беларускіх пісьменнікаў» (1992–1995) — кнігі надзвычай патрэбнай і карыснай усім, хто даследуе літаратуру Беларусі альбо сур’ёзна цікавіцца ёю.
У падрыхтоўцы да выдання «Біябібліяграфічнага слоўніка беларускіх пісьменнікаў» (і не толькі, заўважым, гэтай, а і шэрагу іншых фундаментальных прац) прымалі ўдзел не толькі прадстаўнікі акадэмічнай навукі, а і даволі шматлікі атрад літаратуразнаўцаў вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. Сярод іх, акрамя ўжо некаторых названых вышэй, хацелася б адзначыць Дз. Бугаёва, Н. Гілевіча, У. Калесніка, Л. Корань, В. Рагойшу, А. Рагулю, І. Штэйнера і інш.
Плённа даследуюцца сувязі беларускай літаратуры з прыгожым пісьменствам іншых народаў, у першую чаргу суседніх, славянскіх. Пэўны ўклад у распрацоўку гэтай праблематыкі ўнеслі П. Ахрыменка, А. Лойка, Н. Гілевіч. Самым жа значным даследаваннем у дадзеным накірунку з’яўляюцца чатырохтомныя «Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (1993–1995), падрыхтаваныя супрацоўнікамі Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі.
Літаральна на рубяжы тысячагоддзяў убачыла свет чатырохтомная «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя» — самае грунтоўнае на сённяшні дзень даследаванне па гісторыі развіцця нацыянальнага прыгожага пісьменства. Яно яшчэ раз засведчыла сталасць і значны навуковы патэнцыял беларускага літаратуразнаўства.