Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Яцухна В.I. Тэорыя лiтаратуры. Частка 1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
925.18 Кб
Скачать

Літаратура

Конан У.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917–1934 гг.).— Мн., 1968.

Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20–30-я гады.— Мн., 1975.

Мушынскі М.І. Літаратуразнаўства // Інстытут беларускай культуры.— Мн., 1993.

Мушынскі М. Крытыка і літаратуразнаўства // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т.— Мн., 1999.— Т. 2.

Уводзіны ў літаратуразнаўства. Хрэстаматыя / Пад рэд. М.А. Лазарука.— 2-е выд., дапр. і дап.— Мн., 1991.

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1984–1988.— Т. 1–5.

4.4. Беларускае літаратуразнаўства ў 1940-я – першай палове 1950-х гг.

Як ужо адзначалася вышэй, стан беларускага літаратуразнаўства к другой палове 1930-х гг. вельмі моцна пагоршыўся. «І толькі напрыканцы 30-х – пачатку 40-х гадоў, — зазначае М. Мушынскі, — з’явіліся прыкметныя сімптомы таго, што крытыка і навуковая думка пры спрыяльных умовах з цягам часу могуць адрадзіцца»1. Пацвярджаючы свае высновы, даследчык называе з’яўленне ў тагачасным друку артыкулаў Я. Коласа пра Т. Шаўчэнку, К. Чорнага — пра Я. Купалу, М. Гогаля, П. Труса. Заслугоўваюць, на думку вядучага беларускага тэкстолага і гісторыка літаратуразнаўства і крытыкі, быць адзначанымі і артыкулы М. Ларчанкі, у якіх рабілася смелая для свайго часу спроба перагледзець вульгарызатарскія ацэнкі паэм Я. Коласа «Новая зямля», «Сымон-музыка» і спадчыны М. Багдановіча1.

У самым канцы 1930-х – пачатку 1940-х гг. прайшлі цікавыя літаратурныя дыскусіі аб крытыцы (1939), паэзіі (1940), прозе (пач. 1941), выдадзены зборнік выяўленых у архівах тэкстаў па беларускай літаратуры XIX стагоддзя (1940), пачаў друкавацца «Нарыс гісторыі старажытнай беларускай літаратуры» М. Дабрыніна (асобнай кнігай ён убачыў свет толькі ў 1952 г.). У 1941 г. быў падрыхтаваны да выдання падручнік для педагагічных і настаўніцкіх інстытутаў «Беларуская літаратура», выдаць які, на жаль, перашкодзіла вайна.

Гаварыць аб развіцці беларускага літаратуразнаўства (менавіта, так бы мовіць, «чыстага» літаратуразнаўства, а не ў повязі з крытыкай, хоць, дарэчы іх разарваць часам даволі цяжка) у часы Айчыннай вайны не прыходзіцца па зразумелых прычынах.

Літаральна адразу ж пасля заканчэння вайны беларускія вучоныя-літаратуразнаўцы прыступілі да актыўнай распрацоўкі пытанняў развіцця нацыянальнага прыгожага пісьменства. У перыёдыцы з’яўляюцца артыкулы, прысвечаныя Я. Купалу (аўтары — М. Ларчанка, С. Майхровіч, Ю. Пшыркоў, М. Лынькоў), Я. Коласу (У. Агіевіч, Ю. Пшыркоў), М. Багдановічу (Н. Перкін, С. Майхровіч, В. Барысенка), К. Каганцу (Р. Шкраба, Л. Фіглоўская), З. Бядулю (М. Смолкін), А. Гаруну (М. Ларчанка). Іх адметнасць — у спробе па-новаму, без спрашчэння, схематызму, вульгарызатарства паглядзець на творчую спадчыну класікаў. «Нельга не сказаць і пра смелую для таго часу спробу ўвесці ў літаратурны ўжытак паасобныя забароненыя пісьменніцкія імёны і каштоўныя даследчыя працы рэпрэсаваных аўтараў. Маецца на ўвазе артыкул М. Ларчанкі пра А. Гаруна і ацэнкі, запазычаныя ім з «Гісторыі беларускае літаратуры» М. Гарэцкага»2.

У шэрагу артыкулаў тагачаснага старшыні Праўлення СП БССР, кіраўніка Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР, вядомага беларускага празаіка М. Лынькова («Літаратура народа», «Адвечная песня») праглядаліся падыходы да выпрацоўкі новай канцэпцыі гісторыка-літаратурнага працэсу і своеасаблівыя заклікі да распачынання працы над новай «Гісторыяй беларускай літаратуры». Пэўны і даволі ўдалы разбег, які ўзяло беларускае літаратуразнаўства адразу ж у першыя пасляваенныя гады, быў перапынены ідэалагічнымі кампаніямі (барацьба з «касмапалітызмам» і «буржуазным нацыяналізмам»). Да ўсяго яшчэ ўладарыла «тэорыя бескафліктнасці». Па гэтай прычыне намаганні беларускіх літаратуразнаўцаў пачалі скіроўвацца не на стварэнне буйных праблемных прац і абагульняючых гісторыка-літаратурных даследаванняў, а на напісанне крытыка-біяграфічных нарысаў па творчасці асобных пісьменнікаў, а таксама на падрыхтоўку вучэбна-метадычнай літаратуры, праграм, хрэстаматый і дапаможнікаў для сярэдняй і вышэйшай школ. Яны таксама былі патрэбныя, але ж магістральны накірунак развіцця літаратуразнаўства пры гэтым губляўся. Дадзены момант яскрава засведчылі падрыхтаваныя Інстытутам літаратуры АН БССР к сярэдзіне 1950-х гг., у многім наперакор неблагапрыемнаму часу, кнігі «Нарыс беларускай савецкай літаратуры» (1954, на рус. мове) і «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), у якіх побач з шэрагам станоўчых момантаў было таксама і шмат сур’ёзных тэарэтыка-метадалагічных хібаў і пралікаў.