
- •1. Раннія этапы ў развіцці літаратуразнаўчай думкі
- •1.1. Самыя першыя крокі навукі аб літаратуры
- •Літаратура
- •1.2. Літаратуразнаўчая думка ў сярэднія вякі
- •Літаратура
- •1.3. Развіццё літаратурнай навукі ў эпоху Адраджэння
- •Літаратура
- •1.4. Літаратуразнаўчая думка краін Заходняй Еўропы ў хvіі ст.
- •Літаратура
- •1.5. Фарміраванне літаратуразнаўства як самастойнай навукі ў хvііі ст.
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2.2. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.3. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.6. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.7. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.8. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.9. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.3. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.4. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.5. Эстэтыка, літаратурная тэорыя і крытыка экзістэнцыялісцкага накірунку
- •Літаратура
- •3.6. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.7. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускАга літаратуразнаўства
- •4.1. Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі
- •Літаратура
- •4.2. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства
- •Літаратура
- •4.3. Развіццё беларускай літаратурнай навукі ў 1920–1930-я гг.
- •Літаратура
- •4.4. Беларускае літаратуразнаўства ў 1940-я – першай палове 1950-х гг.
- •Літаратура
- •4.5. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950-х – 1990-я гг.
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Час і прастора ў літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •6. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і. Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Рэцэптыўная эстэтыка
- •Літаратура
- •3. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •4. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •5.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •5.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •5.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •5.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў. Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Мушынскі М. Літаратуразнаўства і крытыка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. — Мн., 1999.— Т. 1.
Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии.— М., 1972.
Запрудскі І. Ля вытокаў беларускага літаратуразнаўства: Адам Кіркор як гісторык беларускай літаратуры // Роднае слова.— 2000.— №4.
Уводзіны ў літаратуразнаўства. Хрэстаматыя / Пад рэд. М.А. Лазарука.— 2-е выд., дапр. і дап.— Мн., 1991.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1984–1988.— Т. 1–5.
4.2. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства
На пачатку ХХ ст. ужо можна весці гаворку аб станаўленні ўласнага беларускага літаратуразнаўства. Перш за ўсё гэты працэс звязаны з дзейнасцю Я. Карскага і М. Багдановіча.
Яўхім Карскі — аўтар трохтомнага даследавання «Беларусы» (1903–1922). Вучоны правёў значную работу па збіранню і навуковаму апісанню помнікаў старажытнай пісьменнасці, а таксама твораў новай беларускай літаратуры. Сістэматызаваўшы новыя і раней вядомыя творы, вучоны зрабіў спробу ўстанавіць перыядызацыю гісторыка-літаратурнага працэсу на Беларусі. Гэтым ён закладваў аснову далейшых гісторыка-літаратурных даследаванняў.
Максім Багдановіч у працах «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХVІ сталецця» (1911), «За сто лет» (1911), «Глыбы і слаі» (1911), «Санет» (1911) «Новы перыяд у гісторыі беларускай літаратуры», (1912), «За тры гады» (1913), абгрунтоўваў ідэю самастойнасці і самабытнасці беларускай нацыянальнай літаратуры, сцвярджаў перспектыўнасць вывучэння літаратуры ў яе гістарычным развіцці, у сувязі з духоўным жыццём народа і грамадска-культурнымі ўмовамі. М. Багдановічам была ўдакладнена перыядызацыя літаратурнага працэсу, коратка, але даволі грунтоўна прааналізавана старажытная, новая і навейшая беларуская літаратура, дадзена ацэнка творчасці пісьменнікаў ХІХ – пач. ХХ стст., засяроджана ўвага на шэрагу тэарэтыка-літаратурных праблем. Адштурхоўваючыся ў цэлым ад метадалагічных прынцыпаў культурна-гістарычнай школы, М. Багдановіч разам з тым стараўся пераадольваць слабыя бакі гэтага літаратуразнаўчага накірунку і тым самым выпрацоўваў сваю ўласную метадалогію.
Многа зрабіў для станаўлення і развіцця беларускай літаратурнай крытыкі Сяргей Палуян, аб чым сведчыць яго артыкул «Беларуская літаратура ў 1909 г.» (1910). Гэтай працай істотна пашыраліся жанравыя рамкі беларускай крытыкі, замацоўвалася ў ёй форма гадавога агляду. Акрамя адзначанага артыкула пяру С. Палуяна належаць публіцыстычныя нататкі «Лісты з Украіны» (1910), у якіх побач з іншымі пытаннямі закраналіся і праблемы развіцця беларускай літаратуры.
Даволі адмысловым крытыкам з’яўляўся Вацлаў Ластоўскі. Да бясспрэчных яго здабыткаў і здабыткаў усёй беларускай крытыкі пач. ХХ ст. трэба аднесці артыкулы «Памяці Сяргея Палуяна», «Эліза Ажэшка» (1910), «Людвіг Кандратовіч» (1912), «Леся Украінка» (1913), рэцэнзіі на зборнікі «Васількі» Ядвігіна Ш., «Рунь» М. Гарэцкага, «Родныя з’явы» Т. Гушчы (Я. Коласа) (1914).
Шэраг змястоўных рэцэнзій на творы і кнігі беларускіх пісьменнікаў пачатку ХХ ст. даў Антон Навіна (А. Луцкевіч).
Праграмнымі для развіцця беларускага прыгожага пісьменства і беларускага тэатра пачатку ХХ ст. сталі артыкулы Максіма Гарэцкага «Наш тэатр» (1913) і «Развагі і думкі» (1914).
Акрамя названых аўтараў пасільны ўклад у станаўленне ўласнай беларускай літаратурнай навукі і крытыкі зрабілі У. Самойла, А. Бульба, М. Янчук, Л. Гмырак, Я. Купала, Р. Зямкевіч, Я. Лёсік, З. Бядуля, А. Вілейскі, В. Лявіцкая.