
- •1. Раннія этапы ў развіцці літаратуразнаўчай думкі
- •1.1. Самыя першыя крокі навукі аб літаратуры
- •Літаратура
- •1.2. Літаратуразнаўчая думка ў сярэднія вякі
- •Літаратура
- •1.3. Развіццё літаратурнай навукі ў эпоху Адраджэння
- •Літаратура
- •1.4. Літаратуразнаўчая думка краін Заходняй Еўропы ў хvіі ст.
- •Літаратура
- •1.5. Фарміраванне літаратуразнаўства як самастойнай навукі ў хvііі ст.
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2.2. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.3. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.6. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.7. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.8. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.9. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.3. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.4. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.5. Эстэтыка, літаратурная тэорыя і крытыка экзістэнцыялісцкага накірунку
- •Літаратура
- •3.6. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.7. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускАга літаратуразнаўства
- •4.1. Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі
- •Літаратура
- •4.2. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства
- •Літаратура
- •4.3. Развіццё беларускай літаратурнай навукі ў 1920–1930-я гг.
- •Літаратура
- •4.4. Беларускае літаратуразнаўства ў 1940-я – першай палове 1950-х гг.
- •Літаратура
- •4.5. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950-х – 1990-я гг.
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Час і прастора ў літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •6. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і. Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Рэцэптыўная эстэтыка
- •Літаратура
- •3. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •4. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •5.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •5.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •5.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •5.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў. Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Балашова Т. ЗВ. Научно-поэтическая революция Г. Башлара // Вопросы философии.— 1972.— №9.
Выготский Л. Психология искусства.— 2-е изд-е.— М., 1968.
Кодуэлл К. Иллюзия и действительность / Пер. с англ.— М., 1969.
Левчук Л. Психоанализ и художественное творчество.— Киев, 1980.
Литературный энциклопедический словарь.— М., 1987.
О современной буржуазной эстетике. В. 3.— М., 1972.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Эпштейн М. В поисках “естественного” человека // Вопросы литературы.— 1976.— №8.
3.3. Фенаменалагічная школа
Фенаменалагічная школа ў літаратуразнаўстве (ад грэч. phainomenon — тое, што з’яўляецца, і logos — слова, паняцце, вучэннне) склалася першапачаткова ў Германіі ў 1920–1930-я гг. пад уздзеяннем ідэй Э. Гусерля і іншых філосафаў-фенаменолагаў. У літаральным сэнсе слова фенаменалогія — гэта вучэнне аб феноменах, прадметах у пачуццёвым успрыманні. Вучоныя-фенаменолагі асноўнай рэальнасцю лічаць не аб’ектыўны свет, а з’явы свядомасці альбо феномены.
На фарміраванне літаратуразнаўчай фенаменалогіі побач з асноўным філасофскім вучэннем аказала таксама істотны ўплыў канцэпцыя ўзроўняў (слаёў) мастацкага твора, распрацаваная Н. Гартманам і іншымі тэарэтыкамі сістэмна-структурнага падыходу да мастацкіх з’яў.
Адным з першых даследчыкаў, які паспрабаваў прымяніць фенаменалогію ў літаратуразнаўчым аналізе, быў нямецкі вучоны Вальдэмар Конрад, які змясціў у 1908 г. у «Часопісе па эстэтыцы і агульнаму мастацтвазнаўству» цэлую серыю артыкулаў з абгрунтаваннем новай метадалогіі даследавання. Услед за В. Конрадам да фенаменалогіі звярнуліся яго суайчыннікі М. Гейгер, А. Пергер і І. Пфайфер, а таксама польскія вучоныя Р. Інгардэн і Ю. Кляйнер. Асноўнай мэтай выкарыстання фенаменалогіі для гэтых даследчыкаў стала засяроджванне ўвагі на спосабе быцця літаратурнага твора і параўнанне яго структуры са структурай іншых відаў мастацтва.
Найбольш поўна прынцыпы літаратуразнаўчага фенаменалагічнага аналізу (але, заўважым, са значным структуралісцкім ухілам) атрымалі сваё выражэнне ў працы «Літаратурны твор мастацтва» (1931) польскага філосафа, эстэтыка, літаратуразнаўцы Рамана Інгардэна (1893–1970). У ёй вучоны распрацаваў мадэль шматслойнай структуры літаратурнага твора. Інгардэн выдзяляе чатыры неаднародныя функцыянальныя слаі, якія не парушаюць цэласнасці твора. Першы слой — гэта слой «слоў-знакаў», слой гучання, да якога належаць і больш складаныя гукавыя ўтварэнні (сказы, часткі сказаў). Гэтая структура несамастойная, бо з дапамогай гукаў узнаўляецца другі структурны слой — слой «семантычных адзінак», што фарміруюць стыль твора. Трэці слой структуры твора складаецца з т. зв. «выяўленчых прадметнасцей». Чацвёрты слой структуры літаратурнага твора — слой «схематызаваных наглядных вобразаў», які надае «прадметнасці» эстэтычную каштоўнасць.
Значнае развіццё фенаменалагічная метадалогія атрымала ў Францыі. Тут фенаменалагічнае апісанне часцей за ўсё вылівалася ў адшукванне архетыпаў (як «першасных феноменаў» альбо комплексаў вобразаў), якія пераважаюць у творчасці канкрэтнага пісьменніка альбо ва ўсёй нацыянальнай літаратуры. Так, Г. Башлар прасочвае ў розных аўтараў эвалюцыю такіх «прафеноменаў», як дрэва і карэнні, дом і прастора, вада і агонь; метафар і асацыяцый, звязаных з вобразам жанчыны ў паэзіі («комплекс Афеліі»). Башлараўская «фенаменалогія ўяўлення» (альбо «сінтаксіс вобразаў») паслужыла парадыгмай для даследавання Ж. Пуле аб архетыпе «кола» як сімвале завершанасці ў мастацтве, а таксама для нарысаў М. Бланшо, А. Вашона, Ж. Рышара па гісторыі вобразаў, надзвычай цесна звязаных з катэгорыямі прасторы і часу. Французскія прадстаўнікі фенаменалагічнай школы вялікую ўвагу надавалі даследаванню паэзіі еўрапейскіх сімвалістаў, і ў першую чаргу С. Малармэ. Разам з тым у іх працах прасочваецца тэндэнцыя да спалучэння ў адзінае цэлае ўласна фенаменалагічнай метадалогіі і структуральным псіхааналізам.
У 1940–1950-я гг. у ФРГ і ЗША атрымала пэўнае развіццё такая разнавіднасць фенаменалогіі, як марфалагічнае літаратуразнаўства (прадстаўнікі — Ж. Гебзер, Х. Мюлер, Х. Опель), якое з’акцэнтоўвала ўвагу на моманце цэласнасці ў структуры асобнага літаратурна-мастацкага твора, непажаданасці, ды і немагчымасці расчлянення яго на асобныя часткі.
У СССР шэраг канструктыўных ідэй фенаменалагічнай школы быў прадугаданы ў 1920-я гг. Г. Шпетам, які імкнуўся ўдакладніць фенаменалагічную методыку ўвядзеннем матэматызаваных формул і паказаць, якім чынам прастата і адзінства мастацкага ўспрымання выцякаюць са складанай і шматаспектнай структуры ўспрымання як «перапляцення актаў свядомасці»1.