
- •1. Раннія этапы ў развіцці літаратуразнаўчай думкі
- •1.1. Самыя першыя крокі навукі аб літаратуры
- •Літаратура
- •1.2. Літаратуразнаўчая думка ў сярэднія вякі
- •Літаратура
- •1.3. Развіццё літаратурнай навукі ў эпоху Адраджэння
- •Літаратура
- •1.4. Літаратуразнаўчая думка краін Заходняй Еўропы ў хvіі ст.
- •Літаратура
- •1.5. Фарміраванне літаратуразнаўства як самастойнай навукі ў хvііі ст.
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2.2. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.3. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.6. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.7. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.8. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.9. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.3. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.4. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.5. Эстэтыка, літаратурная тэорыя і крытыка экзістэнцыялісцкага накірунку
- •Літаратура
- •3.6. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.7. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускАга літаратуразнаўства
- •4.1. Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі
- •Літаратура
- •4.2. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства
- •Літаратура
- •4.3. Развіццё беларускай літаратурнай навукі ў 1920–1930-я гг.
- •Літаратура
- •4.4. Беларускае літаратуразнаўства ў 1940-я – першай палове 1950-х гг.
- •Літаратура
- •4.5. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950-х – 1990-я гг.
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Час і прастора ў літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •6. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і. Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Рэцэптыўная эстэтыка
- •Літаратура
- •3. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •4. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •5.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •5.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •5.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •5.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў. Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Виноградов В.В. Вопросы марксистской поэтики.— М., 1972.
Давыдов Ю.Н. Искусство как социологический феномен.— М., 1968.
Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии.— М., 1972.
Конон В.М. Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала ХХ в.— Мн., 1985.
Конан У.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917–1934 гг.).— Мн., 1968.
Литература и социология. Сборник статей.— М., 1977.
Литературно-эстетические концепции в России конца ХІХ – начала ХХ века.— М., 1975.
Литературный энциклопедический словарь.— М., 1987.
Марксистско-ленинская эстетика.— М., 1983.
Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20–30-я гг.— Мн., 1975.
Николаев П.А. Марксистско-ленинское литературоведение.— М., 1983.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Плеханов Г.В. Эстетика и социология искусства: В 2 т.— М., 1978.
Русская наука о литературе конца ХІХ – начала ХХ века.— М., 1982.
Советское литературоведение за пятьдесят лет.— М., 1967.
Фридлендер Г.М. К. Маркс и Ф. Энгельс и вопросы литературы.— М., 1968.
Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.— М., 1982.
Щербина В.Р. Ленин и вопросы литературы.— М., 1967.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 4.
3. ЛІТАРАТУРНАЯ НАВУКА Ў ХХ СТАГОДДЗІ.
Навейшыя літаратуразнаўчыя
метады, школы, напрамкі, канцэпцыі
3.1. Агульная характарыстыка развіцця
літаратурнай навукі ў ХХ ст.
У ХХ ст. літаратуразнаўства ўвайшло як самастойная і прызнаная грамадствам навука. З меркаваннямі і высновамі літаратуразнаўцаў знаёміцца даволі вялікая колькасць людзей, прычым, не толькі вузкіх спецыялістаў, але і проста асоб культурных і адукаваных. Працы некаторых вучоных істотна ўплываюць на літаратурны працэс свайго і пазнейшага часу, а таксама на агульную атмасферу грамадска-культурнага жыцця. Наогул літаратуразнаўства і крытыка пачынаюць займаць вядучае месца ў сістэме гуманітарных ведаў. Дададзім сюды той факт, што амаль усе ўплывовыя філосафы ХХ ст. (Ж.-П. Сартр, Э. Фром, М. Хайдэгер, Г. Маркузе і інш.) з’яўляліся адначасова і літаратуразнаўцамі альбо актыўна выкарыстоўвалі літаратурны матэрыял для сваіх тэорый.
Адной з важных асаблівасцей развіцця літаратурнай навукі ў ХХ ст. з’яўляецца яе пэўная інтэграцыя. У выніку агульнага паступальнага руху чалавецтва да прагрэсу і ўдасканалення сродкаў масавай камунікацыі пашыраюцца кантакты паміж вучонымі розных краін і кантынентаў, што дазваляе весці гаворку аб выхадзе літаратуразнаўства на якасна новы ўзровень.
Агульнапрызнана і заканамерна, што авангард літаратурнай навукі ХХ ст., (як, дарэчы, і ранейшага часу) знаходзіцца ў краінах Заходняй Еўропы. Менавіта там пачалі свой шлях практычна ўсе т. зв. «навейшыя» літаратуразнаўчыя канцэпцыі, метады, школы. Аднак, дзеля справядлівасці, трэба аддаць даніну павагі і айчыннай, асабліва рускай літаратурнай навуцы ХХ ст. Нягледзячы на не надта спрыяльныя ўмовы ў выніку ідэалагічнага дыктату і ціску (літаратуразнаўства пры ўсёй яго спецыфіцы з’яўляецца ўсё-такі ў пэўнай ступені навукай грамадазнаўчай), савецкая літаратурная навука (вядома, перадавая яе частка) не толькі не згубіла напрацаваныя ў свой час здабыткі і традыцыі, але і пэўным чынам узбагаціла іх. І ў галіне тэорыі літаратуры, яе гісторыі, а таксама ў шэрагу дапаможных і сумежных літаратуразнаўчых дысцыплін. Дзеля пацвярджэння сказанага варта нагадаць хоць бы дзве этапныя, без перабольшвання, для ўсяго сусветнага літаратуразнаўства працы: трохтомнік «Теория литературы. Основные вопросы в историческом освещении» (1962–1965) і васьмітомнік «История всемирной литературы» (1983–1994). Прозвішчы Б. Тамашэўскага, В. Шклоўскага, В. Жырмунскага, Ю. Лотмана, М. Бахціна, У. Пропа, Дз. Ліхачова, Г. Паспелава, М. Конрада і шэрагу іншых савецкіх вучоных ведаюць усе сур’ёзныя літаратуразнаўцы свету.
ХХ ст., і асабліва яго першая палова — час надзвычай імпульсіўнага і зменлівага развіцця літаратуры і мастацтва ў цэлым. Адпаведна гэта знайшло адлюстраванне і ў асэнсаванні гэтага складанага і шматграннага працэсу. Побач з адышоўшымі на задні план, але не страціўшымі поўнасцю сваю навуковую каштоўнасць т. зв. «класічнымі» альбо «акадэмічнымі» метадамі даследавання літаратуры (біяграфічным, псіхалагічным, культурна-гістарычным і інш.), узнікаюць і фарміруюцца новыя літаратуразнаўчыя канцэпцыі і школы (псіхааналітычная, фенаменалагічная, структуралісцкая і інш.). Умоўна іх можна падзяліць на дзве асноўныя плыні: т. зв. «сайентысцкую» і антрапалагічную альбо гуманістычную. Сайентысты (ад англ. science — навука) імкнуцца вырашыць праблемы даследавання літаратуры, абапіраючыся на дасягненні розных галін навукі. Яны працягваюць, такім чынам, традыцыі пазітывістаў ХІХ ст. Прадстаўнікі ж антрапалагічнага альбо гуманістычнага накірунку зыходзяць з пераканання, што літаратура з’яўляецца асаблівым відам чалавечай дзейнасці, які не паддаецца строга навуковаму тлумачэнню.