
- •1. Раннія этапы ў развіцці літаратуразнаўчай думкі
- •1.1. Самыя першыя крокі навукі аб літаратуры
- •Літаратура
- •1.2. Літаратуразнаўчая думка ў сярэднія вякі
- •Літаратура
- •1.3. Развіццё літаратурнай навукі ў эпоху Адраджэння
- •Літаратура
- •1.4. Літаратуразнаўчая думка краін Заходняй Еўропы ў хvіі ст.
- •Літаратура
- •1.5. Фарміраванне літаратуразнаўства як самастойнай навукі ў хvііі ст.
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2.2. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.3. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.6. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.7. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.8. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.9. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.3. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.4. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.5. Эстэтыка, літаратурная тэорыя і крытыка экзістэнцыялісцкага накірунку
- •Літаратура
- •3.6. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.7. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускАга літаратуразнаўства
- •4.1. Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі
- •Літаратура
- •4.2. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства
- •Літаратура
- •4.3. Развіццё беларускай літаратурнай навукі ў 1920–1930-я гг.
- •Літаратура
- •4.4. Беларускае літаратуразнаўства ў 1940-я – першай палове 1950-х гг.
- •Літаратура
- •4.5. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950-х – 1990-я гг.
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Час і прастора ў літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •6. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і. Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Рэцэптыўная эстэтыка
- •Літаратура
- •3. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •4. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •5.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •5.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •5.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •5.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў. Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Академические школы в русском литературоведении.— М., 1975.
Зарубежная эстетика и теория литературы ХIХ–ХХ вв. Трактаты, статьи, эссе / Сост., общ. ред. Г.К. Косикова.— М., 1987.
Конан У. Іван Замоцін: на сумежжы двух культур // Замоцін І.Творы.— Мн., 1991.
Крупчанов Л.М. Культурно-историческая школа в русском литературоведении.— М., 1983.
Литературный энциклопедический словарь.— М., 1987.
Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литературоведения.— М., 1988.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Русская наука о литературе конца ХІХ – начала ХХ века.— М., 1982.
Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.— М., 1982.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3.
2.5. Параўнальна-гістарычны метад
Параўнальна-гістарычны метад — гэта навукова-метадалагічная канцэпцыя, з дапамогай якой шляхам параўнання выяўляецца агульнае і асаблівае ў літаратурных з’явах, дасягаецца пазнанне розных гістарычных ступеняў развіцця адной і той жа з’явы ці двух розных суіснуючых з’яў.
Параўнальна-гістарычны метад у літаратуразнаўстве і крытыцы ўзнікае і пачынае ўзмоцнена развівацца ў другой палове XIX ст., практычна адначасова з культурна-гістарычнай школай.
Імкненне ж да параўнальнага вывучэння літаратур адзначалася ўжо ў эпоху Адраджэння. Дастаткова ўспомніць «Адагіі» Э. Ратэрдамскага. Наступным крокам у параўнальным вывучэнні з’яў літаратуры і мастацтва сталі гістарычныя супастаўленні I. Гердэра. Тэарэтыкі нямецкага рамантызму браты Ф. і А.В. Шлегелі таксама імкнуліся да шырокага параўнання еўрапейскіх літаратур. У пачатку стагоддзя пачалося вывучэнне т. зв. «вандроўных» сюжэтаў.
Першай сур’ёзнай спробай параўнальна-гістарычнага метаду з’яўляецца праца шатландскага даследчыка Джона Дэнлопа «Гісторыя мастацкай прозы», у якой вучоны на аснове супастаўлення аналізуе фальклорную аповесць аб сямі мудрацах.
У сярэдзіне XIX ст. у дваццацітомнай працы француза Філарэта Шаля «Даследаванні па параўнальнаму літаратуразнаўству» (1847–1864) упершыню з’яўляецца тэрмін «параўнальнае літаратуразнаўства».
Сапраўдным жа маніфестам параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства стала прадмова нямецкага вучонага Тэадора Бянфея (1809–1881) да нямецкага перакладу знакамітага зборніка індыйскіх баек і прытчаў «Панчатантра» (1859). Грунтуючыся на даследаваннях Дэнлопа, Бянфей, у адрозненне ад «арыйскай тэорыі» Я. Грыма, якая выводзіла падобныя элементы індыйскай і еўрапейскай літаратур з адзінага індаеўрапейскага перыяду сумеснага жыцця гэтых народаў, прапанаваў магчымасць міграцыі матываў і сюжэтаў сярод народаў не на аснове іх агульнага паходжання, а шляхам гістарычна даказаных культурных зносін. Па Бянфею, у выніку шматлікіх кантактаў прадстаўнікоў усходніх народаў з еўрапейцамі праз вузлавыя пункты Візантыі, Італіі і Іспаніі адбывалася перамяшчэнне сюжэтаў індыйскіх казак і апавяданняў з літаратуры ў народ, з народнага асяроддзя ў трансфармаваным выглядзе зноў у літаратуру. Тэорыя запазычання нямецкага вучонага атрымала назву «ўсходняй» альбо «індыйскай», бо ў ёй вельмі вялікае значэнне надавалася індыйскай літаратуры.
Канчаткова прынцыпы параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства аформіліся ў працы англійскага філолага Хатчысана Познета «Параўнальнае літаратуразнаўства» (1886). Гэтая кніга атрымала самы шырокі розгалас у розных краінах і садзейнічала развіццю параўнальна-гістарычнага метаду як агульнаеўрапейскай з’явы. Познетам устанаўліваліся літаратурныя аналогіі, рабіліся спробы выяўлення законаў узнікнення літаратурных жанраў у блізкіх ці поўнасцю падобных умовах. Вучоны не абмяжоўваўся даследаваннем грэка-лацінскай цывілізацыі, а ішоў далей, за межы Еўропы, звяртаючыся да літаратур Індыі, Мексікі, Кітая.
Немалыя заслугі ў развіцці і прапагандзе параўнальна-гістарычнага метаду належаць рускім вучоным.
Першымі папулярызатарамі ідэй кампарытывістыкі ў Расіі выступілі В. Стасаў і Ф. Буслаеў. Іх эстафету падхапіў А-др Весялоўскі, які стаў адным з самых вядомых і прызнаных у свеце вучоных, што арыентаваліся на прынцыпы параўнальна-гістарычнага метаду. Прычым, Весялоўскі не быў, так бы мовіць, стопрацэнтным кампаратывістам. Аддаючы параўнальна-гістарычнай метадалогіі перавагу, ён у сваёй навуковай дзейнасці сінтэзаваў элементы розных тагачасных вучэнняў: культурна-гістарычнай, міфалагічнай, псіхалагічнай, біяграфічнай школ. Засвоіўшы асноўныя палажэнні культурна-гістарычнай школы, Весялоўскі не падзяляў захапленні Тэна метадамі прыродазнаўчых навук. Успрымаючы найбольш рацыянальныя палажэнні тэорый Я. Грыма і Т. Бянфея, рускі вучоны не зрабіў самамэтай вывучэнне «уплываў, павеваў і скрыжоўванняў», а выкарыстаў іх як сродак спасціжэння «свайго» і «чужога» ў паэтычнай творчасці народаў. Самая вядомая праца Весялоўскага — «Гістарычная паэтыка» (1870–1906). У прынцыпе — гэта своеасаблівае падагульненне зробленага вучоным на працягу дзесяцігоддзяў, падвядзенне вынікаў усёй яго літаратуразнаўчай дзейнасці.
Папулярызатарам ідэй кампаратывістыкі ў Расіі стаў таксама малодшы брат славутага вучонага Аляксей Весялоўскі (1843–1918). Найбольш значная праца А. Весялоўскага — манаграфія «Заходні ўплыў у новай рускай літаратуры» (1883), якая вытрымала ў свой час пяць выданняў.
Сярод іншых рускіх вучоных ХІХ ст., якія займаліся распрацоўкай параўнальна-гістарычнай метадалогіі, неабходна назваць А. Катлярэўскага, А. Кірпічнікава, Н. Дашкевіча, Н. Старажэнку.
У сваім развіцці параўнальна-гістарычны метад прайшоў шэраг этапаў. Калі кампаратывісты ХІХ ст. займаліся, як правіла, даследаваннем старажытных і сярэдневяковых літаратур, то іх калегі ў ХХ ст. пачалі звяртацца таксама і да вывучэння твораў сучаснага ім прыгожага пісьменства. На сённяшні дзень кампаратывістыка з’яўляецца адной з самых уплывовых літаратуразнаўчых школ у свеце. Дзякуючы намаганням такіх вядомых вучоных, як Ф. Бальданспаржэ, П. Азар, П. ван Цігем і некат. інш., з 1921 г. у Францыі пачаў выходзіць спецыяльны кампаратывісцкі часопіс «Revue de litterature comparee», а пры ім — серыя спецыяльных манаграфій. Пасля 2-й сусветнай вайны навуковыя цэнтры параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства з’явіліся таксама ў ЗША, ФРГ, Канадзе, Аўстраліі і іншых краінах. Аднак самай буйной і агульнапрызнанай у свеце з’яўляецца ўсё-такі французская кампаратывісцкая школа. Як адно з пацверджанняў гэтаму — выданне ў 1996 г. у перакладзе на беларускую мову кнігі французскіх вучоных П. Брунэля, К. Пішуа і А.-М. Русо «Што такое параўнальнае літаратуразнаўства?». У 1955 г. заснавана Міжнародная асацыяцыя параўнальнага літаратуразнаўства (AILC) з цэнтрам у Парыжы (друкаваны орган — часопіс «Neohelicon», Будапешт). Пад эгідай AILC збіраюцца міжнародныя кампаратывісцкія кангрэсы, пасля пасяджэнняў якіх выдаюцца спецыяльныя зборнікі-справаздачы (працы «International comparative Literature assotiation. Proceedings of the Congress»).
Савецкае літаратуразнаўства, гістарычныя традыцыі якога ў гэтай галіне, звязаныя з дзейнасцю Ф. Буслаева, А. Весялоўскага і інш., былі даволі моцнымі, практычна на працягу ўсяго часу свайго развіцця абапіралася на дасягненні параўнальна-гістарычнага метаду, амаль што не прызнаючы пры гэтым (вядома, з-за ідэалагічных прычын) замежную кампаратывістыку. І толькі з сярэдзіны 1960-х гг. у гэтых адносінах наступіла пэўнае «пацяпленне»: такія буйныя савецкія вучоныя, як М. Конрад, В. Жырмунскі, І. Неўпакоева, М. Аляксееў, І. Анісімаў, Р. Самарын і інш., пачалі ўдзельнічаць у міжнародных нарадах і кангрэсах кампаратывістаў, друкаваць на радзіме своеасаблівыя нарысы-справаздачы аб іх рабоце, прапагандаваць лепшае з арсенала замежнай кампаратывістыкі.
У аснову савецкага параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства была пакладзена ідэя адзінства сацыяльна-гістарычнага развіцця чалавецтва. Асноўнымі накірункамі даследчыцкай дзейнасці савецкіх вучоных у гэтай галіне сталі: выяўленне гістарычнай агульнасці літаратур у мінулым і наяўнасць літаратурных сувязей у сучаснасці; даследаванне вынікаў узаемадзеяння як у асобных літаратурах, так і ў межах пэўнай іх сукупнасці; параўнальна-тыпалагічнае вывучэнне асобных фактаў у літаратурах розных народаў. Самай значнай працай савецкіх вучоных на аснове плённага выкарыстання параўнальна-гістарычнага метаду стала васьмітомная «Гісторыя сусветнай літаратуры» (1981–1994), у якой прасочана развіццё сусветнага прыгожага пісьменства ад самых ранніх яго вытокаў і да пачатку ХХ ст.
У беларускім літаратуразнаўстве параўнальна-гістарычны метад бярэ свой пачатак у працах М. Багдановіча, у савецкі перыяд — у даследаваннях І. Замоціна, М. Ларчанкі, Ю. Пшыркова. Цікавыя меркаванні аб асаблівасцях узаемадзеяння беларускай літаратуры са славянскімі літаратурамі, а таксама з некаторымі літаратурамі Захаду выказалі ў даваенны перыяд Я. Колас, Я. Купала, К. Крапіва, К. Чорны і некаторыя іншыя беларускія пісьменнікі.
У пасляваенны час, і асабліва з канца 1950-х гг., да параўнальна-гістарычнага вывучэння літаратуры пачынаюць звяртацца практычна ўсе буйныя беларускія вучоныя. Можна адзначыць такія працы, як «Горкі і беларуская літаратура пачатку ХХ ст.» В. Івашына, «Сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі суседніх славянскіх народаў у другой палове ХІХ ст.» М. Ларчанкі, «Славянская супольнасць» П. Ахрыменкі, «Фальклорна-літаратурныя сувязі ўкраінскага і беларускага народаў» і «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура» А. Лойкі, «Беларуска-балгарскія літаратурныя сувязі» Л. Цімашковай, «Здалёк і зблізку» А. Адамовіча, «Удзячнасць і абавязак» Н. Гілевіча, «Рамантычны пошук» У. Казбярука, «Творчае пабрацімства» А. Мальдзіса. Самым значным дасягненнем беларускіх літаратуразнаўцаў у сэнсе плённага выкарыстання параўнальна-гістарычнага метаду з’яўляюцца чатырохтомныя «Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (1993–1995).
Усталяванне прынцыпаў параўнальнага аналізу, ідэйна-тэматычныя аналогіі істотна ўзбагацілі беларускую літаратурную навуку, адкрылі перад ёй новыя шляхі вывучэння заканамернасцей літаратурнага працэсу, паспрыялі больш глыбокаму высвятленню нацыянальных своеасаблівасцей беларускай літаратуры.