- •1. Вопрос о происхождении земледелия на территории современной Беларуси. Системы земледелия и их развитие.
- •2. Роль скотоводства в хозяйстве населения. Превращение скотоводства в одно из основных занятий.
- •3. Изменения в этнической культуре, связанные с переходом к земледелию и их отражение в мифологии и обряда
- •4. Современное земледелие и животноводство. Этническая традиция в организации сельскохозяйственного производства.
- •6. Жилище белорусов. Исходная планировка и ее развитие. Элементы жилища.
- •7. Планировка двора. Типы поселений
- •10. Одежда. Крои одежды.
- •11. Материалы для изготовления одежды. Обработка льна и шерсти. Прядение и ткачество.
- •12. Строи одежды на Полесье. Украшения и их происхождение.
- •13. Белорусская кухня. Традиционные продукты питания.
- •18. Происхождение ремесел и промыслов. Деревообрабатывающие ремесла и промыслы.
- •19. Металлообработка. Кузнечное и слесарное ремесло. Приемы организации.
- •20. Гончарное ремесло. Технологии и организация производства и сбыта.
- •24. Цеховая организация. Следы цеха в организации обслуживания автомобилей, бытовой техники и т.Д.
- •26. Обычаи и обряды в генетической антропологии.
- •29. Семейная организация, система родства и семейная традиция как база воспроизводства этнической культуры.
- •31. Система родства и семейная организация в этнической культуре.
- •32. Семейная обрядность как реализация традиции при смене статуса человека.
- •33. Семейная обрядность белорусов. Полесский вариант восточнославянской мифологии и семейная обрядность.
- •35. Полесская свадьба. Варианты свадебной обрядности.
- •36. Похоронные и поминальные обряды. Взаимопересечение календарных и семейных обрядов.
- •37. Обряды календарного цикла как «проигрывание» мифов. Реконструкция мифов по обрядам.
- •40. Народная медицина как элемент этнической культуры. Проблема применения средств и приемов народной медицины иноэтнического происхождения.
- •41. Лекарственные средства растительного происхождения. Заготовка, приготовление, применение.
- •44. Знахарство и лечение неврозов и психических расстройств. Народный психоанализ.
- •45. Искусство как эмоциональное познание. Народное искусство как элемент этнической традиции.
- •46. Народное искусство как хранитель эстетического идеала этнической культуры. Формы существования народного искусства. «Прикладное искусство».
- •49. Полевые этнографические и краеведческие исследования.
- •50. Стационарные полевые исследования.
- •51. Экспедиционные исследования
- •52. Документирование полевых исследований.
- •54. Картографирование явлений истории и культуры
18. Происхождение ремесел и промыслов. Деревообрабатывающие ремесла и промыслы.
РАМЁСТВЫ I ПРОМЫСЛЫ, дробная вытворчасць, заснаваная на індыві- дуальнай ручной працы. Паралельнае ўжыванне тэрмінаў Р. і П. адлюстроў- вае поўнае ці частковае супадзенне іх прадметнага зместу, а разыходжанні звязаны з асэнсаваннем іх з пункту гледжання сацыяльна-эканам. характа- рыстыкі, сувязі з земляробствам, адно- сін да спажыўца і інш. Рамёствы — вытворчасць прамысловых вырабаўуру- чную з выкарыстаннем механічных прылад і інструментаў, майстэрства ўмелых рук (старажытна-рускае рука- мясло). Промыслы — падсобная ў сель- с.кай гаспадарцы вьгтворчасць, якая ўключае рамёствьг і інш. неземляробчьгя заняткі. Здабьгванне гатовьгх прырод- ных рэсурсаў складае першасную фор- му прамысловых (і наогул гаспадар- чых) заняткаў і вылучаецца ў асобную групу здабыўных промыслаў — збіраль- ніцтва, рыбалоўства, паляўніцтва, борт- ніцтва, лясныя промыслы і інш. Ра- мяство — першая гіст. стадыя апра- цоўчай вьгтворчасці, якая папярэдніча- ла сучаснай машьгннай прамьгсловасці. Больш вьгразная спецыялізацыя аггра- цоўчай (рамеснай) вьгтворчасці абумо- віла яе разгалінаваную ўнутраггую структуру. Паводле зьгходнага матэ- рьгялу вьглучаюць асобньгя рамёствьг — дрэваапрацоўчьгя, металаапрацоўчыя, гарбарна-футравыя, харчовыя, апрацоўка мінеральнай, валакністай сыраві- ны, выраб адзення, якія ў сваю чаргу складаюцца з болын вузка спецыяліза- ваных. Р. і п. прайшлі тры гіст. стадыі, якія адлюстроўваюць іх сацыяльныя формы,— дамашняга рамяства, рамяст- ва на заказ і рамяства на рынак, або дробнай таварнай вытворчасці.
ДРЭВААПРАЦОУЧЫЯ РАМЁСТВЫ.
Асноўныя з іх: цяслярства, сталярства, бондарства, стальмашнае рамяство, та- карнае рамяство, разьба па дрэве, пляценне, якія ў сваю чаргу падзяляюц- ца на больш спецыялізаваныя заняткі. Д. р. найболып старажытныя. узніклі на пачатку чалавечай гісторыі разам з вырабам прымітыўных прылад працы. У кожную археалагічную эпоху дрэва побач з каменем, косцю, пазней жалезам было найважнейшым матэры- ялам для вырабу прадметаў ужытку, зброі, разнастайных прылад. Мэтанакі- раваная дрэваапрацоўка (пляценне, адсяканне, расколванне, выдзёўбванне, заточка) вядома з часоў палеаліту.
Са з'яўленнем жалезных прылад істот- на ўдасканальвалася тэхналогія дрэва- анрацоўкі, якая дала пачатак цяслярст- ву, сталярству, вырабу посуду. 3 эвалюцыяй грамадства і ўдасканален- нем рамеснай тэхнікі паглыблялася вытворчая спецыялізацыя, што абумо- віла дыферэнцыяцыю Д. р. на адносна самастойныя вытворчыя заняткі. Так, у цяслярскай справе вылучыліся выраб дахавых матэрыялаў, будаўніцтва мас- тоў, абарончых аб'ектаў, у сталярнай — выраб прыкладных элементаў жылля (акон, дзвярэй і інш.), мэблі, с.-г. пры- лад, у стальмашным — вытворчасць ра- бочых вазоў, карэт, колавае, саннае, дужнае рамяство і інш. У 17 ст. на Беларусі існавала каля 30 рамесных прафесій, звязаных з апрацоўкай дрэва. У гарадах рамеснікі адной ці некалькіх сумежных спецыяльнасцей утваралі свае карпарацыйныя аб'яднан- н і — брацтвы, або цэхі. Найболып пашыраны Д. р. былі ў сельскай мясцовасці. Частка сельскіх рамеснікаў несла службы пры замках, гасцінцах. фальварках і жыла ас.обнымі дварамі ці пасёлкамі. Вядомы службы цяслярская. дойлідская, калёсніцкая, бандарная і інш. Другая частка сельскіх майстроў вызвалялася ад пастаяннай службы і плаціла чынш. Д. р. ў сельскай мясцовасці былі дапаможным заняткам. У сярэднявеччы амаль кожная сялян- ская сям'я сама будавала жыллё. рабіла с.-г. прылады, прадметы ўжытку. посуд, простую мэблю, транспартныя с.родкі. Сельскія майстры звычайна не мелі спецыяльнага памяшкання; на двары пад паветкай стаяў варштат. знаходзіліся простыя вытворчыя пры- стасаванні і інструменты. Зімой у хаце выраблялі посуд, плялі лапці. кошыкі і інш. Частка вырабаў пры- значалася для аднавяскоўцаў, жыхароў суседніх вёсак ці збывалася на мясцо- вых кірмашах. 3 развіццём капіта- лістычных адносін і ажыўленнем ганд- лёва-эканам. сувязей Д. р. набывалі форму адыходных промыслаў. Некато- рыя майстры-гаспадары мелі вучняў і падсобных рабочых, якіх адпраўлялі ў суседнія вёскі рамантаваць калёсы. рабіць бочкі, цэбры, дзежкі, тачыць верацёны і інш. Многія цесляры і сталяры хадзілі на заробкі ў аддаленыя мясціны. Назіралася і геагр. спецыялі- зацыя Д. р. Так, у Віцебскай губ. ў пач. 20 ст. цесляроў сярод сельскага насельніцтва было значна больш, чым спецыялістаў інш. нрафесій. Колькасна яны займалі першае месца і ў Магі- лёўскай губ. (3500 чал.). Разам з тым тут былі развіты сталярны промысел і вытворчасць дахавых матэрыялаў (асабліва гонтаў). Высокім узроўнем нар. дойлідства вызначаліся Случчына і Нясвіжчына. Апрацоўка лінавай кары і вытворчасць плеценых вырабаў былі пашыраны на Міншчыне, у некаторых раёнах Магілёўскай губ. Вырабам рагож славіўся Рагачоўскі пав. Пляценне з лу- бу, лазы вядомы на Піншчыне, Ма- зыршчыне і ў Налібоцкім краі. У басей- нах Дняпра, Бярэзіны, Прыняці, Зах. Дзвіны і Нёмана значная частка насельніцтва займалася нарыхтоўкай і тралёўкай лесу, пярвічнай апрацоўкай драўніны, вырабам брусоў, дошак, бандарнай клёпкі, гонтаў, сухой пера- гонкай драўніны і лесасплавам. У сав. час пашырылася арцельная арганіза- цыя нар. рамёстваў. Сталярна-мэбле- выя арцелі існавалі амаль у кожным раёне БССР. 3 удасканаленнем аргані зацыі і механізацыяй вытворчых працэ- саў арцелі паступова набывалі форму сучаснага прамысловага прадпрыемст- ва. У наш час Д. р. існуюць у фор- ме іпдывідуальнай працоўнай дзейнасці як нар. ўмельства і дапаможны про- мысел у с.-г. вытворчасці. Асваенне лепшых традыцый Д. р. спрыяе развіц- цю мясцовай прамысловасці і нацыя- нальнага прыкладнога мастацтва.
