Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Этнография.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
119.37 Кб
Скачать

3. Изменения в этнической культуре, связанные с переходом к земледелию и их отражение в мифологии и обряда

За шматвяковую гісторыю бел. хлеба- робы накапілі багаты вопыт працоў- най дзейнасці. Іх земляробчы каляндар увабраў практычныя назіранні за феналагічнымі зменамі (прылёт з вы- раю птушак, цвіценне пэўных раслін і выспяванне нладоў, стан надвор'я), якія ўвязваліся ў адзін прыродны рытм і захоўвалі шэраг карысных у паўсядзённай гаспадарчай дзейнасці парад і прагнозаў. У традыцыйным светаўспрыманні беларусаў с.-г. праца была асветлена пафасам веры ў яе жыццесцвярджальную сілу і была арганічна звязана з устойлівай сістэ- май земляробчых абрадаў, традыцый, павер'яў. Да веснавой сяўбы селянін рыхтаваўся яшчэ з зімы: адбіраў на- сенне, вырабляў корабы і кошыкі, рыхтаваў мяшкі, чыніў вупраж, ладзіў саху, барану. Першы выхад у поле (заворванне) быў для яго святам, як і інш. цыклы 3., суправаджаўся рознага роду абрадавымі дзеяннямі. Рытуаль- ныя формы іх мелі асаблівасці ў роз- ных рэгіёнах Беларусі. У ГІаўн.-Усх. Беларусі заворванню часцей папярэд- нічалі провідкі. Захоўваючы агульна- славянскую аснову, земляробчыя абрады адлюстроўвалі вечную ідэю барацьбы двух пачаткаў — добрага і злога, светлага і цёмнага, жыцця і смерці на ўзроўні звычаёвай свядомасці, што знаходзіла сваё выяўленне ў сімвалічных абярэгах, нейтралізацыі нядобрых пачаткаў і інш. У асобных рытуальных элементах прасочваецца сувязь з ахоўнай магіяй, якая пазней страціла свой сэнс. У тым жа ідэйным рэчышчы былі вытрыманы і рытуальныя нормы, звязаныя з сяўбою. Наступны комплекс абрада- вых дзеянняў прыпадаў на перыяд уборкі ўраджаю. Земляробчыя абрады знаходзілі адлюстраванне і ў іншых каляндар- ных святах — гуканне вясны, купалле, сёмуха, спас, пакровы і інш. Будучы неад'емнай часткай традыцыйнай ма- савай культуры, яны выконвалі важную ролю ў яе жыццядзейнасці, у заха- ванні духоўнай спадчыны, у працоўным выхаванні маладога пакалення. Некато- рыя традыцыйныя звычаі і абрады часткова захаваліся ў сялянскім побыце да нашага часу. Пераасэнсаваныя і прыстасаваныя да новых сацыяльна- эканам. умоў, яны знайшлі сваё месца ў сістэме сучасных працоўных свят Свята першай баразны, Свята ўраджаю, касавіцы і інш.

4. Современное земледелие и животноводство. Этническая традиция в организации сельскохозяйственного производства.

Сучаснае 3. грунтуецца на найноўшых дасягненнях агратэхніч. навукі, усебаковай механізацыі і электрыфікацыі с.-г. вытворчасці. Навукова-метадычным цэнтрам развіцця с.-г. навукі на Беларусі з'яўляецца Зах. аддзяленне Усесаюзнай акадэміі с.-г. навук імя У. I. Леніна. Праблемамі сельскай гаспадаркі займаюцца НДІ земляробства; глебазнаўства і аграхіміі; бульбаводства, садавіны і гародніны; аховы раслін; эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі; ветэрынарыі Дзярж- аграпрома БССР; Цэнтр. НДІ меха- нізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР; некаторыя ін-ты ЛН БССР. Павышэнне ўрадлівасці глебы за кошт шырокага ўжывання арганічных, мінералыіых угнаенняў і мнагапольных севазваротаў, вывядзенне новых гатункаў раслін, якія ітавінны максімальна адпавядаць зада- ным якасным паказчыкам, меліярацыя зямель, павелічэнне энергаўзброенасці працы садзейнічаюць інтэнсіфікацыі і эфектыўнасці вытворчасці, навышэнню ўраджайнасці с.-г. культур. Адбыліся змены і ў структуры 3.: зменшылася ўдзельная вага збожжавых, навялічы- ліся пасевы бульбы, караняплодаў, ільну, кармавых траў; пашыраны новыя культуры — кукуруза, цукровыя бура- кі, таматы і інш. Беларусь адносіцца да раёнаў развітага садаводства. Аднак у параўнанні з жывёлагадоўляй роля 3. знізілася. Сучасныя нраблемы 3. звязаны з укараненнем лепшых да- сягненпяў навукі, рацыянальным выка- рыстаннем наяўных рэсурсаў, нала- джваннем разумных узаемаадносін з прыроднай экалогіяй, наміж грамадскай і асабістымі гаспадаркамі.

У наш час Ж. набыла малочна-мясны кірунак і стала прамыслова-аграрнай галіной вытворчасці. Сучасныя напрам- кі ў яе развіцці звязаны з удаскана- леннем форм уласнасці і с.-г. разліку, развіццём арэнднага падраду, умаца- ваннем кармавой базы, селекцыяй і па- вышэннем пароднасці статку. У Ж. прыкметна скарацілася колькасць ко- ней і авечак. У асабістых гаспадарках сельскіх жыхароў пэўную ролю адыгры- вае вырошчванне свіней, буйной рага- тай жывёлы, а таксама птушкагадоўля.