
- •1. Вопрос о происхождении земледелия на территории современной Беларуси. Системы земледелия и их развитие.
- •2. Роль скотоводства в хозяйстве населения. Превращение скотоводства в одно из основных занятий.
- •3. Изменения в этнической культуре, связанные с переходом к земледелию и их отражение в мифологии и обряда
- •4. Современное земледелие и животноводство. Этническая традиция в организации сельскохозяйственного производства.
- •6. Жилище белорусов. Исходная планировка и ее развитие. Элементы жилища.
- •7. Планировка двора. Типы поселений
- •10. Одежда. Крои одежды.
- •11. Материалы для изготовления одежды. Обработка льна и шерсти. Прядение и ткачество.
- •12. Строи одежды на Полесье. Украшения и их происхождение.
- •13. Белорусская кухня. Традиционные продукты питания.
- •18. Происхождение ремесел и промыслов. Деревообрабатывающие ремесла и промыслы.
- •19. Металлообработка. Кузнечное и слесарное ремесло. Приемы организации.
- •20. Гончарное ремесло. Технологии и организация производства и сбыта.
- •24. Цеховая организация. Следы цеха в организации обслуживания автомобилей, бытовой техники и т.Д.
- •26. Обычаи и обряды в генетической антропологии.
- •29. Семейная организация, система родства и семейная традиция как база воспроизводства этнической культуры.
- •31. Система родства и семейная организация в этнической культуре.
- •32. Семейная обрядность как реализация традиции при смене статуса человека.
- •33. Семейная обрядность белорусов. Полесский вариант восточнославянской мифологии и семейная обрядность.
- •35. Полесская свадьба. Варианты свадебной обрядности.
- •36. Похоронные и поминальные обряды. Взаимопересечение календарных и семейных обрядов.
- •37. Обряды календарного цикла как «проигрывание» мифов. Реконструкция мифов по обрядам.
- •40. Народная медицина как элемент этнической культуры. Проблема применения средств и приемов народной медицины иноэтнического происхождения.
- •41. Лекарственные средства растительного происхождения. Заготовка, приготовление, применение.
- •44. Знахарство и лечение неврозов и психических расстройств. Народный психоанализ.
- •45. Искусство как эмоциональное познание. Народное искусство как элемент этнической традиции.
- •46. Народное искусство как хранитель эстетического идеала этнической культуры. Формы существования народного искусства. «Прикладное искусство».
- •49. Полевые этнографические и краеведческие исследования.
- •50. Стационарные полевые исследования.
- •51. Экспедиционные исследования
- •52. Документирование полевых исследований.
- •54. Картографирование явлений истории и культуры
44. Знахарство и лечение неврозов и психических расстройств. Народный психоанализ.
ЗНАХАРСТВА, вядомыя са старажыт- ных часоў прымітыўныя спосабы лячэн- ня, якія сугіраваджаліся рознымі ры- туаламі. Спачатку 3. не аддзялялася ад народнай медыцьіны, назней адасобіла- ся як лячэбная магія і выкарыстоўвала- ся ў інтарэсах рэлігійнага культу. 3. паступова ператваралася ў сродак узбагачэння саміх знахароў. 3 развіц- цём грамадства змест, формы і віды 3. істотна мяняліся. Знахар для лячэн- ня розных хвароб выкарыстоўваў замовы, магічныя дзеянні, травы. Да знахара звярталіся з такімі хваробамі, як «пярэпалахі», ці «спуджанне», «порча», «суроцы» (хваробы ад ліхога вока), «падвей» (ад скразняка), «пры- стрэк», «крыкса-плакса» і інш. Звычай- на знахары спецыялізаваліся на якой- небудзь адной хваробе: адны з іх лячылі «рожу» (рожыстае запаленне скуры), другія — «вогнік» (высыпка, лішаі на скуры), трэція — «крыксу- плаксу» і г. д. Некаторыя знахары валодалі пэўнымі ведамі ў галіне нар. медыцыны, ведалі мясцовую флору, збіралі зёлкі і рыхтавалі з іх настоі, адвары, розныя мазі. У аснове лячэб- най магіі ляжала вера ў звышнату- ральныя сілы, у тое, што чалавек пры пэўных абставінах можа паўздзейні- чаць на гэтыя сілы. Пэўную падтрым- ку містыка-рэлігійных уяўленняў на прычыны хваробы і спосабы лячэння з дапамогай «святой» вады і малітваў зрабіла царква са сваім культам святых, малебнамі, хрэснымі ходамі да «святых мясцін», прошчаў і інш. Распаўсюджан- не 3. было выклікана адсутнасцю медыцынскай дапамогі, невуцтвам і за- бабонамі.
У наш час з ростам культуры і даб- рабыту народа, з шырокай сеткай бясплатнага медыцынскага абслугоў- вання і пашырэннем санітарнай асветы 3. хутка знікае. 3. ў СССР караецца законам.
45. Искусство как эмоциональное познание. Народное искусство как элемент этнической традиции.
НАРОДНАЕ ДЭКАРАТЬІУНА-НРЫ- КЛАДНОЕ МАСТАЦТВА, народнае мастацтва, галіна народнай твор- часці, якая ўключае выраб па-мастац- ку аформленых прылад працы, хат- няга начыння, бытавога абсталяван- ня, транспартных сродкаў, посуду і інш. Найболын пашыраныя віды: разьба па дрэве, ганчарства, ткацтва. вышыўка, пляценне, размалёўка, ка- вальства. Выкарыстоўваюцца звычайна танныя шырокадаступныя матэрыялы: дрэва, гліна, лён, воўна, лаза, салома і інш., з якіх вырабляюцца неабход- ныя ў нар. побыце рэчы. У аснове Н. д.-п. м.— гарманічнае спалучэнне утылітарных, практычных функцый вы- рабаў з дэкаратыўнымі, мастацкімі задачамі, якія дасягаюцца ўмелым вы- карыстаннем дэкаратыўных магчымасцей матэрыялу, прастатой кампазі- цыі, яснасцю мастацкай мовы. Дэкор, як правіла, толькі дапаўняе і пад- крэслівае лагічную кампазіцыю і ўдала прадуманую форму, з'яўляючыся пры гэтым сродкам рэалізацыі духоўных за- патрабаванняў народа. Характар яго вызначаецца ў першую чаргу асаблі- васцямі матэрыялу і тэхналогіі вытвор- часці (геаметрычныя матывы ў ткацтве і разьбе па дрэве, пластычнасць у кера- міцы і кавальстве і інш.), у многіх відах арнаменту праяўляюцца стараж. вераванні, культ прыроды: салярныя знакі, зааморфныя і антрапаморфныя выявы і інш. Асноўныя вызначальныя рысы Н. д.-п. м.— традыцыйнасць (пе- радача з пакалення ў пакаленне лепшых здабыткаў у галіне формы прадметаў, дэкору, навыкаў апрацоўкі матэрыя- лаў) і калектыўнасць (масавасць) твор- часці. Таму яно мае ярка выяўлены нац. характар, у ім яскрава праяўля- ецца самабытнасць народа, яго эстэтыч- ныя погляды. У той жа час развіццё розных народаў у аднолькавых са- цыяльна-эканам. умовах, выкарыстанне адных і тых жа матэрыялаў, культур- ныя ўзаемаўплывы выклікаюць анала- гічнасць характару і блізкія рысы ў творчасці нар. майстроў суседніх на- родаў.
3 часоў неаліту на тэр. Беларусі вы- рабляўся гліняны посуд, драўляныя і касцяныя прылады працы, аздобленыя выціснутым, ляпным, разьбяным арна- ментам сімвалічнага характару. 3 падзе- лам працы і раздзяленнем грамадства на класы выдзеліліся рамеснікі-прафесія- налы, якія абслугоўвалі патрэбы пану- ючых класаў; творчасць іх нярэдка бы- ла далёкай ад нар. традыцый. Пара- лельна прадаўжала развівацца і трады- цыйнае Н. д.-п. м. як хатняя вытвор- часць для ўласных патрэб ці ў вы- глядзе розных рамёстваў, якія разві- ліся ў народныя мастацкія промьіслы. Вызначыліся асн. якасці бел. Н. д.-п. м.: глыбокая традыцыйнасць, яркая сама- бытнасць, выразнасць форм, спакойны, стрыманы дэкор, у якім пераважалі стараж. матывы сімвалічнага характа- ру (ромб, круг, крыж, разетка, выявы жывёл і птушак). На працягу многіх стагоддзяў Н. д.-п. м. ўплывала на ха- рактар цэхавага і мануфактурнага ра- мяства, праца прыгонных майстроў вы- карыстоўвалася ў майстэрнях і ману- фактурах у гарадах, феадальных ма- ёнтках і манастырах. У сваю чаргу Н. д.-п. м. таксама зазнала ўплывы прафесійнага мастацтва.
Пэўныя змены ў характары Н. д,- п. м. назіраюцца ў канцы 19— пач. 20 ст. ў еувязі з сацыяльна-эканам. ўмо- вамі і адпаведнымі зменамі ў нар. побыце. Развіццё каніталізму моцна цаўплы- вала на тыя віды Н. д,- п. м., якія бьггавалі ў выглядзе промыслаў. Адны з іх (набіванка, пернікарства, медніцт- ва) не вытрымалі канкурэнцыі з пра- мысловасцю і заняпалі, іншыя (ган- чарства, пляценне) вымушаны былі прыстасоўвацца да новых патраба- ванняў, мяняць характар прадукцыі, паляпшаць яе якасць, адгукацца на новыя запатрабаванні рынку. Назі- раецца прыкметнае ўзрастанне дэка- ратыўнасці твораў нар. мастацтва, у т. л. і тых яго відаў, якія раз- віваліся ў сферы дамашняй вытворчас- ці. Побач са стараж. геаметрычнымі і за- аморфнымі матывамі сімвалічнага ха- рактару пашырыўся рэалістычны рас- лінны дэкор; распаўсюдзіліся выра- бы нар. мастацтва, звязаныя са знадвор- ным і ўнутраным упрыгожваннем нар. жылля; разьбяныя і па-мастацку аша- ляваныя ліштвьі, вільчыкі, ганкі, карні- зы, франтоны, разьбяная і разма- ляваная мэбля (гл. Куфар, Агоў- скія куфры), прылады працы (гл. ІІрасніцы), размалёўка па дрэве, шкле і палатне (гл. Агоўская размалёў- ка, Дываны маляваныя), тканыя і вышываныя посцілкі, дываны, руч- нікі, абрусы, такарнае рамяство і інш. Росквіту дасягнуў дэкор трады- цыйнага нар. адзення. Пэўны ўнлыў на характар Н. д.-п. м. зрабілі мастац- кія стылі прафесійнага дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва, масавая пра мысловая прадукцыя, але нар. майстры, прытрымліваючыся мясцовых трады- цый, запазычаныя формы вырабаў і ві- ды дэкору перапрацоўвалі адпаведна ўласным запатрабаванням.
Асабліва значныя змены ў ха- рактары традыцыйнага Н. д.-п. м. адбыліся ў сав. час. Рост дабрабыту на- рода, насычэнне побыту таннымі пра- мысловымі рэчамі абясцэнілі многія традыцыйныя вырабы нар. майстроў. Н. д.-п. м. перажыло перыяд пошу- каў новых, адпаведных часу шляхоў развіцця, чаму спрыялі ўрадавыя па- становы аб мерах садзеяння саматуж- ніцкай прамысловасці (1919, 1921), папулярызацыя нар. мастацтва ў друку, арганізацыя выставак. Выяўленню тра- дыцыйных асяродкаў нар. мастацтва, дапамозе майстрам, збору ўзораў са- дзейнічала арганізацыя Дамоў нар. творчасці (канец 1930-х г.). Паколькі утылітарная, практычная функцыя мно- гіх узораў Н. д.-п. м. абясцэні- лася, быў узяты курс на развіццё іх мастацкіх якасцей. У сувязі з інтэн- сіўнай адбудовай сав. вёс.кі шырока раз- віваюцца віды нар. мастацтва, звяза- ныя з аздабленнем жылля: архітэктур- ная разьба (гл. Веткаўская разьба), мастацкае ткацтва, аплікацыя, выцінан- кі, размалёўка, саломапляценне, разьба па дрэве і інш. У наш час Н. д.-п. м. Беларусі, як і ўсёй краіны, развіваец- ца пераважна ў двух галоўных кі- рунках. Першы кірунак — бытаванне ў сваіх традыцыйных умовах, для зада- вальнення утылітарна-мастацкіх патрэб сучаснага побыту. Адны віды нар. мастацтва адышлі ў нябыт разам з колішнім побытам (саматканае адзен- не, самаробная мэбля, набойка, перні карства, медніцтва, берасцяныя вырабы, выцінанкі, дываны маляваныя і інш.), другія істотна змяпілі свой характар. Утылітарны бок твораў нар. майстроў адыходзіць на другі план, узрастае іх дэкаратыўнасць, пашыраецца колера- вая гама, развіваюцца новыя віды і матывы дэкору. Сёння вырабы нар. майстроў задавальняюць больш эстэ- тычныя, чым практычныя патрэбы, і скарыстоўваюцца пераважна ў якасці твораў мастацтва і сувеніраў. Развіваецца архітэктурны дэкор, мастацкае ткацтва, пляценне карункаў, разьбярст- ва, працягваюць сваю дзейнасць нека- горыя ганчарныя цэнтры: Гарадная Столінская р-на (гл. Гараднянская ке- раміка), Поразава Свіслацкага р-на (гл. ІІоразаўская кераміка), Ружаны ГТружанскага р-на (гл. Ружанская кераміка) і інш. Другі кірунак развіцця сучаснага Н. д.-п. м. звязаны з дзей- насцю мастацкіх промыслаў, арганіза- ваных дзяржавай. Здабыткамі Н. д.-п. м. жывіцца прафесійнае дэкаратыўна- прыкладное мастацтва.