
- •1. Вопрос о происхождении земледелия на территории современной Беларуси. Системы земледелия и их развитие.
- •2. Роль скотоводства в хозяйстве населения. Превращение скотоводства в одно из основных занятий.
- •3. Изменения в этнической культуре, связанные с переходом к земледелию и их отражение в мифологии и обряда
- •4. Современное земледелие и животноводство. Этническая традиция в организации сельскохозяйственного производства.
- •6. Жилище белорусов. Исходная планировка и ее развитие. Элементы жилища.
- •7. Планировка двора. Типы поселений
- •10. Одежда. Крои одежды.
- •11. Материалы для изготовления одежды. Обработка льна и шерсти. Прядение и ткачество.
- •12. Строи одежды на Полесье. Украшения и их происхождение.
- •13. Белорусская кухня. Традиционные продукты питания.
- •18. Происхождение ремесел и промыслов. Деревообрабатывающие ремесла и промыслы.
- •19. Металлообработка. Кузнечное и слесарное ремесло. Приемы организации.
- •20. Гончарное ремесло. Технологии и организация производства и сбыта.
- •24. Цеховая организация. Следы цеха в организации обслуживания автомобилей, бытовой техники и т.Д.
- •26. Обычаи и обряды в генетической антропологии.
- •29. Семейная организация, система родства и семейная традиция как база воспроизводства этнической культуры.
- •31. Система родства и семейная организация в этнической культуре.
- •32. Семейная обрядность как реализация традиции при смене статуса человека.
- •33. Семейная обрядность белорусов. Полесский вариант восточнославянской мифологии и семейная обрядность.
- •35. Полесская свадьба. Варианты свадебной обрядности.
- •36. Похоронные и поминальные обряды. Взаимопересечение календарных и семейных обрядов.
- •37. Обряды календарного цикла как «проигрывание» мифов. Реконструкция мифов по обрядам.
- •40. Народная медицина как элемент этнической культуры. Проблема применения средств и приемов народной медицины иноэтнического происхождения.
- •41. Лекарственные средства растительного происхождения. Заготовка, приготовление, применение.
- •44. Знахарство и лечение неврозов и психических расстройств. Народный психоанализ.
- •45. Искусство как эмоциональное познание. Народное искусство как элемент этнической традиции.
- •46. Народное искусство как хранитель эстетического идеала этнической культуры. Формы существования народного искусства. «Прикладное искусство».
- •49. Полевые этнографические и краеведческие исследования.
- •50. Стационарные полевые исследования.
- •51. Экспедиционные исследования
- •52. Документирование полевых исследований.
- •54. Картографирование явлений истории и культуры
35. Полесская свадьба. Варианты свадебной обрядности.
ВЯСЕЛЛЕ, комплекс абрадаў і звы- чаяў у спалучэнні са шматлікімі фаль- клорнымі элементамі (песні, музыка, танцы, гульні, прыгаворы і інш.), якія суправаджаюць урачыстасць заключэн ня шлюбу і з'яўляюцца няпісаным юрыдычным актам зацвярджэння новай сям'і. Жывучасць вясельнай абрад- насці тлумачыцца вял. важнасцю сям'і, звязанай з асноўнай умовай існавання народа — яго ўзнаўленнем. Згодна з паслядоўнасцю абрадавых дзеянняў традыцыйнае бел. В. падзяляецца, хоць і не заўсёды выразна, на тры асноўныя часткі: давясельную, або падрыхтоўчую (выглядзіны, даведкі, сватанне, запоі- ны, аглядзіны, заручыны); уласна вясель- ную (суборная субота, каравай, пасад, прыезд дружыны маладога да маладой. шлюб, нераезд да маладога, камора, па- саг, завіванне, выпрабаванне здольна- сцей і характару маладой, падзел кара- вая, адорванне маладых); паслявясель- ную (цыганы, пярэзвы). У некаторых мясцовасцях суборную суботу і выпечку каравая лічаць падрыхтоўчай часткай В. У агульным цыкле В. значэнне гэтых частак неаднолькавае. Давясельная частка мае пераважна фармальна-быта- вы характар, у час яе афармляецца па- гадненне паміж бацькамі маладых пра заключэнне шлюбу. На гэтым этапе ра- зам з побытавымі выконваюцца нека- торын традыцыйныя звычаі і абрады, без якіх пагадненне і інш. падрыхтоў- чыя акты не маюць неабходнай сілы. Паводле паходжання звычаі і абрады падрыхтоўчай часткі, як і сама пад- рыхтоўчая частка, належаць да параў- налыіа позніх састаўных элементаў бел. вясельнай абраднасці. Уласна В. займае галоўнае месца ў традыцыйнай вясель- най абраднасці і характарызуецца багаццем цырымоній, якія адбываюцца ў гэты час. Цэнтр. абрадам, уласна В., з'яўляецца звядзенне маладых, якое за- мацоўвае іх шлюб і злучае на ўсё жыц- цё. Заключная частка вясельнага цыкла мае пераважна гульнёвы характар.
Беларускае В. даволі поўна захоўвае стараж. слав. элементы, якія атрымалі ў ім сваё далейшае развіццё. Тлума- чыцца гэта ў першую чаргу развітым у беларусаў культам продкаў, а так- сама ў значнай ступені існаваннем роз- ных веравызнанняў і абыякавасцю ся- лян да царквы. На Беларусі яшчэ ў 17 —18 ст. нры заключэнні шлюбу кары- сталіся звычаёвым правам, царкоўнаму вянчанню надавалася малое значэн- не. Багацце і развітасць бел. В. выніка- юць з нрававой сілы яго працэдур, якія павінны былі абавязкова выконвацца пры сведках (родзе, суседзях) і ады- грывалі функцыю дакумента аж да ся- рэдзіны 19 ст. Род даваў сваю санкцыю на шлюб пры дапамозе рытуальных дзе- янняў (суправаджаліся яны выканан- нем спецыяльных мастацкіх твораў), якія ўзаконьвалі маёмасныя, этычныя правы, адносіны і абавязкі будучай сям'і. 'Голькі з моманту В. маладыя пры- знаваліся самастойнымі членамі аб- шчыны. Для маладой сям'і і яе роду (сялянскай абшчыны, членам якой яна з'яўлялася) адлік часу ішоў ад В., бо шлюбны акт азначаў пераход маладой пары да самастойнага жыцця і гаспа- дарчай дзейнасці земляроба. Таму ся- мейныя і земляробчыя матывы ў вясель- най абраднасці і паэзіі былі шчыльна пераплецены паміж сабой і сімваліза- валі дабрабыт будучай сям'і (нараджэн- не дзяцей, урадлівасць).
У сялянскім жьіцці шлюб адбываўся даволі рана: хлопец жаніўся ва ўзросце 19 — 20 год, дзяўчына выходзіла замуж у 17 — 18 год. Такі ранні шлюб тлума- чыцца ўмовамі сялянскага жыцця: павелічэнне колькасці рабочых рук мела першачарговае значэнне для гаспадаркі. У большасці выпадкаў пры шлюбе не ўлічваліся ўзаемныя пачуцці мала- дых. Бацькі выбіралі нявесту для сына, атрымаўшы згоду толькі яе бацькоў. Пры выбары нявесты кіраваліся най- перш тым, каб дзяўчына была добрай работніцай, не мела кепскай славы, вы- значалася здароўем, паходзіла з роўнай або багацейшай сям'і (ад больш замож- ных гаспадароў можна было чакаць і большага пасагу). Такія патрабаванні датычыліся і жаніха. У час прыгоннага ладу прасілі згоды на шлюб у паме- шчыка, які часта з мэтай паляпшэння патомства сваіх надуладных жаніў сла- бага хлопца са здаровай дзяўчынай і наадварот. У кожнай мясцовасці была свая ўсталяваная пара шлюбу: у адных бралі шлюб пасля вялікадня, у дру гіх — пасля Пятра і Паўла, у трэціх — зімой. Але найчасцей жаніліся ўвосень ад пакроваў да каляднага посту: да гэтага часу ў сялян ужо ўсё сабрана з ноля і болын шчодра можна было ўставіць бяседны стол, спадзеючыся, што гэткае багацце будзе і ў доме ма- ладых. Таму бацькі і род імкнуліся як мага багацей снравіць В., не шкаду- ючы выдаткаў.
В. было важнай падзеяй у жыцці маладых і ўсёй грамады. Гэтым у пер- шую чаргу тлумачыцца дакладная рас- нрацаванасць усіх сцэн і эпізодаў вя- сельнага абраду, ролі яго ўдзельнікаў. Кожная песня, прыгаворка, прыказка, прамова, абрадавы танец складалі аба- вязковую частку пэўнага моманту ры- туалу і строга падпарадкоўваліся яму. Абрад выяўляў афіцыйны і ў значнай стунені паказны бок жыцця і дыктаваў вусным паэтычным творам для кожнага моманту адпаведны змест.
В. з яго абрадамі, паэтычнай, му- зычнай і харэаграфічнай творчасцю вы- яўляе рысы нацыянальнага характару, адлюстроўвае развіццё розных грамад- скіх уяўленняў, паняццяў, светапогля- ду і ідэалаў народа. Падобна драма- тычнаму твору, яно мае завязку, куль- мінацыю і развязку. Як і драма, вя- сельны сцэнарый падзяляецца на асобныя акты (этапы), сцэны (абрада- выя дзеянні). У вяселыіым прадстаў- ленні кожны ўдзельнік (дзейная асоба) выконвае сваю ролю і толькі так, як патрабуюць таго нар. светапогляд, тра- дыцыя і этыкет. Кожнаму прысутнаму на В. адводзена пэўная роля з адпавед- най абрадавай назвай (маладая, або княгіня, малады, або князь, сват і свацця, дружка, запарожцы і г. д). Тэрміналогія дзейных асоб вель- мі складаная і мае лакальныя адрозненні. Спецыяльныя назвы маюць таксама розныя абрадавыя рэаліі і дзеянні. Самай актыўнай дзейнай асобай вясельнага музычна- драматычнага прадстаўлення выступае хор (род). Ён тлумачыць і санкцыяні- руе драматызаванае вясельнае дзеянне, напамінае дзейным асобам пра іх абавяз- кі на кожным этапе В. У паэтычных тво- рах апавядаецца і пра тое, што ад- бываецца, і пра тое, як усё навінна адбывацца адпаведна з існуючымі са- цыяльнымі нормамі, ідэалам паводзін у нар. жыцці. У задачу хору ўваходзіць таксама эмацыянальнае ўздзеянне на маладых і ўсіх прысутных, бо В,— гэта відовішча, якое не проста забаўляе прысутных, а глыбока ўзрушае яго ўдзельнікаў, трымае іх у адпаведным псіхічным напружанні. Актыўнасці хору на В. процістаіць цасіўнасць яго галоўных герояў — маладых. 1х асабіс- тыя перажыванні знікаюць пад покры- вам разгорнутага сцэнічнага відовішча. Асабістае ў В. як бы растае ў гра- мадскім: у ім няма месца адкрытым і шчырым выказванням пачуццяў ма- ладых, бо раней яны не былі гаспада- рамі свайго лёсу, павінны былі выкон- ваць волю бацькоў (роду). Самая актыўная роля ў В. належыць маці, брату, дзядзьку з боку маці (свату) маладых.
Характэрная рыса бел. В. — наяўнасць у ім стараж. рэлігійна-абрадавых і са- цыяльна-бытавых элементаў, якія ўзы- ходзяць да эпохі матрыярхату і захоў- ваюць перажыткі і водгукі татэмістыч- ных вераванняў і культаў (культ расліннасці, асабліва дрэў, жывёл, у прыватнасці мядзведзя, і нябесных свя- ціл). Ад эпохі родаплемяннога побыту вялі сваё паходжанне дзве стараж. фор- мы заключэння шлюбу — выкраданне і купля-продаж нявесты, якія пазней бы- лі заменены шлюбам на дамоўленасці. Выкраданне маладой (некалі «драма жыцця») з цягам часу ператварылася ў традыцыйную абрадавую гульню. Жыццёвыя сітуацыі, што разыгрываюц- ца ў час В., яго героі, іх дзеянні прадвызначаны і назаўсёды ўстаноўле- ны абрадам. У гэтым сэнсе нязменная і мова герояў: яна складаецца з устойлі- вых слоўных формул, прыгаворак, пры- казак і г. д. Калектыўнае выкананне дзеянняў і несень, трывалая прывя- занасць іх да абрадаў не дапускаюць адхіленняў ад векавой традыцыі. Усё гэта садзейнічала стварэнню агулыіа- беларускага вясельнага рэпертуару пры яго лакалыіых варыянтах і асабліва- сцях. Рэгіянальныя асаблівасці — вынік складаных этнічна-гіст. працэсаў, што адбываліся ў сацыяльна-культур- ных групах розных рэгіёнаў. Вылучыць вясельны абрад якой небудзь пэўнай мясцовасці ў якасці тыповага і асноў- нага для ўсяго бел. В. немагчыма: у некаторых мясцовасцях не ўсе этапы В. развіты дастаткова ноўна, у іншых трансфармаваліся або зніклі, асобныя рытуалы часткова або поўнасцю перай- шлі з аднаго этана ў другі. Парушэнне паслядоўнасці і паўнаты выканання не- каторых вясельных абрадаў адбылося і ў выніку прыняцця хрысціянства. Усё гэта ў значнай ступені адмоўна паў- плывала і на вясельную тэрміналогію: у розных рэгіёнах Беларусі пэўны вя- сельны цырыманіял або яго элемент называецца па-рознаму, у іншых вынад- ках розныя па сутнасці цырыманіялы называюцца адным і тым жа тэрмінам. Але гэтыя змены не закранулі асн. стры- жня адзінага ў сваіх рысах бел. тра- дыцыйнага вясельнага цырыманіялу.
Асобнын кампаненты структуры В. (слова, нластыка, музыка) развіваліся нераўнамерна. Абрадавае дзеянне ўзнікла раней, чым мастацкія элементы. У праславянскі перыяд абрад В. скла- даўся з адносна невялікай колькасці магічных дзеянняў, сэнс якіх раскры- валі кароткія песні заклікальнага і эратычнага зместу. Пасля 14 ст. над уздзеяннем гіст. умоў жыцця бел. на- рода складваўся і стылістычна афарм- ляўся вобразна-тэматычны пласт асноў- нага фонду бел. вясельнай паэзіі. На пач. 17 ст. В. ўяўляла сабой шмат- састаўны абрад з элементамі стараж. магіі, складанае драматычнае дзеянне з шэрагам разнастайных сцэн, мноствам дзейных асоб і яшчэ большай колькасцю гледачоў. Стварэнне розных відаў вя- сельнай абраднасці, яе функцыяналь- ная перабудова і ўскладненне адбыва- лася адначасова з развіццём побыту, сацыяльна-эканам. умоў жыцця бел. на- рода, грамадскай самасвядомасці і мы- слення. Разлажэнне патрыярхальнай абшчыны і ўзмацненне класавай ды- ферэнцыяцыі, змяненне ў сувязі з гэтым светапогляду народа прывяло да паслаб- лення некаторых практычных функцый вясельнага абраду, страты перша- пачатковага значэння асобных яго ры- туалаў, магічных дзеянняў або іх пера асэнсавання і адпаведных трансфарма- цый у песенным складзе. На вяселыіы абрад уплывалі свецкія і рэлігійныя традыцыі. У 19 ст. з развіццём капі- талістычнага спосабу вытворчасці і рас- падам патрыярхальнай сям'і ў бел. В. паявіліся новыя матывы: павышаная ўвага да пасагу, нязгода маладых з існуючым сямейным укладам і г. д. В. набыло і нямала эстэтычных улас- цівасцей, якія паступова ў працэсе гіст. развіцця пашыраліся па меры страты абрадам сувязей са стараж. формай жыцця. Відовішчны бок вясельнага аб- раду меў для народа не меншае значэнне, чым гаспадарча-эканамічны або абрадава-магічны. Адпаведна і паэтыч- ныя творы, што суправаджалі вясель- ны абрад, вызначаліся разнастайнасцю зместу і формы. Пры гэтым многае ў іх, адлюстроўваючы рэальнае жыццё, выконвала абавязковую сцэну абрада- вага дзеяння з яго магічнай традыцый- най зададзенасцю. Усім элементам вя- сельнага дзеяння характэрна дэталёва распрацаваная сімволіка.
Вясельны абрад характарызаваўся проціпастаўленасцю элементаў яго бі- нарнага трыадзінства: месцам дзеяння (у хаце маладой і ў хаце маладога); дзейнымі асобамі (род маладой і род маладога); танальнасцю дзеяння (дра- матычнае, мінорнае — у маладой і свя точна-ўзнёслае, мажорнае — у маладо- га). Такая генетычная прырода В. вы- значалася сацыяльна-эканам. сутнасцю шлюбу. Акрамя гаспадарча-дзелавога, у бел. В. заўсёды падкрэсліваўся гра- мадска-маральны момант, які ў ідэале складае шчасце маладой пары і яе па- томства. Гэтыя моманты ў немалой сту- пені вызначалі кампазіцыю В. і раз- віццё жанравага складу яго паэзіі. У залежнасці ад сацыяльна-бытавога становішча маладога і маладой вылу- чаліся 5 тыпаў В., для якіх харак- тэрны свае асаблівасці: звычайнае, калі нявеста ідзе ў сям'ю жаніха; прымацкае, калі жаніх ідзе ў хату бацькоў нявесты (у прымы); сіроцкае, калі ў каго-не- будзь з маладых няма бацькі або маці; удавецкае, калі шлюб бярэ ўдавец або ўдава; пакрыцкае, калі нявеста да вя- селля страціла цнатлівасць або нарадзі- ла няшлюбнае дзіця. Паміж гэтымі ты- памі існавалі значныя этнагр.-фаль- клорныя адрозненні. В. першых двух тыпаў падобпыя паміж сабой (толькі ў прымацкім В. адсутнічалі абрады, якія суправаджалі адпраўленне няве- сты ў дом жаніха, а для маладога спя- валіся прымацкія песні пераважна гу- марыстычнага зместу). На сіроцкім В. ролю бацькоў выконвалі хросныя баць- кі, а калі іх не было, то замянялі самыя блізкія сваякі. Пры гэтым, акрамя звычайных вясельных, снявалі і спецы- яльныя вясельныя сіроцкія песні, бліз- кія зместам і танальнасцю да галашэн- няў. У суборную суботу або ў наступны дзень раніцай маладая (малады) ішла на могілкі да бацькоў, галасіла і прасіла ў іх благаславення. Калі жаніх і ня- веста ўдаўцы, то В. абмяжоўвалася царкоўным вянчаннем без традыцый- ных абрадаў. Калі ў шлюб устуналі ўдавец або ўдава, то В. спраўляў той, хто яго яшчэ не меў. На такім В. спя- валі таксама і спецыяльныя песні на тэму «Як ідуць за ўдаўца».
Абрад бел. В. ў большасці момантаў супадае з вясельным абрадам інш. слав. народаў, паэтычная ж творчасць В. зна- чна адрозніваецца. Тлумачыцца гэта ў першую чаргу тым, што асноўны фонд вясельнай паэзіі славян фарміраваўся ў болын позні перыяд, чым сам абрад, калі жыццё слав. народаў характарыза- валася рознымі сацыяльна-эканам., паліт. і культурнымі ўмовамі. Найболып блізкая да бел. вясельнай паэтычнай творчасці ўкраінская, што вынікае з умоў сумеснага грамадска-паліт. жыцця бел. і ўкр. народаў у 14 — 17 ст., у пе- рыяд складвання іх вясельнай паэзіі.
Сучаснае бел. В. захавала лепшыя нар. традыцыі і звычаі, пазбавілася рэ- лігійных элементаў і ўстарэлых абра- даў. В. стала грамадзянскім святам на- раджэння новай сям'і, якая грунтуецца на ўзаемным каханні, сацыялыіым і юрыдычным раўнапраўі мужчыны і жанчыны. У першыя гады Сав. улады паявіліся «чырвоныя» вяселлі. Але яны не прывіліся, таму што не мелі глыбокай эмацыянальнай насычанасці, цалкам адмаўлялі старую абраднасць. У наш час папулярызуецца камсамольскае В. Многія элементы традыцыйнага В. вы- палі, а само яно набыло пераважна гульнёвы характар. Урачыста адбыва- ецца рэгістрацыя шлюбу ў сельсавеце, Доме ці Палацы шлюбу. В. часта спраў- ляецца ў рэстаране з аркестрам. Ма- ладыя едуць у ЗАГС (сельсавет) на лег- кавых машынах, упрыгожаных стужка- мі, лялькамі і г. д. Сваты перавя- заны традыцыйнымі ручнікамі. Некато- рыя этапы традыцыйнага В. захоўваюц- ца, але ў рознай мясцовасці не ў ад- нолькавай ступені. Бываюць і ў наш час заручыны, суборная субота, прыезд ма- ладога да маладой, гулянне ў хаце маладой, велічанне, адорванне, пераезд да маладога, гулянне ў яго хаце, дзя- ленне каравая (торга), «цыганы», пя- рэзвы. Паўсюдна захоўваюцца сустрэча маладых бацькамі хлебам-соллю і абрад выпечкі каравая. Склаліся новыя цыры- маніялы, якія суправаджаюць В.,— ускладанне маладымі кветак да Вечнага агню, номнікаў сав. воінам і парты- занам.