
- •1. Вопрос о происхождении земледелия на территории современной Беларуси. Системы земледелия и их развитие.
- •2. Роль скотоводства в хозяйстве населения. Превращение скотоводства в одно из основных занятий.
- •3. Изменения в этнической культуре, связанные с переходом к земледелию и их отражение в мифологии и обряда
- •4. Современное земледелие и животноводство. Этническая традиция в организации сельскохозяйственного производства.
- •6. Жилище белорусов. Исходная планировка и ее развитие. Элементы жилища.
- •7. Планировка двора. Типы поселений
- •10. Одежда. Крои одежды.
- •11. Материалы для изготовления одежды. Обработка льна и шерсти. Прядение и ткачество.
- •12. Строи одежды на Полесье. Украшения и их происхождение.
- •13. Белорусская кухня. Традиционные продукты питания.
- •18. Происхождение ремесел и промыслов. Деревообрабатывающие ремесла и промыслы.
- •19. Металлообработка. Кузнечное и слесарное ремесло. Приемы организации.
- •20. Гончарное ремесло. Технологии и организация производства и сбыта.
- •24. Цеховая организация. Следы цеха в организации обслуживания автомобилей, бытовой техники и т.Д.
- •26. Обычаи и обряды в генетической антропологии.
- •29. Семейная организация, система родства и семейная традиция как база воспроизводства этнической культуры.
- •31. Система родства и семейная организация в этнической культуре.
- •32. Семейная обрядность как реализация традиции при смене статуса человека.
- •33. Семейная обрядность белорусов. Полесский вариант восточнославянской мифологии и семейная обрядность.
- •35. Полесская свадьба. Варианты свадебной обрядности.
- •36. Похоронные и поминальные обряды. Взаимопересечение календарных и семейных обрядов.
- •37. Обряды календарного цикла как «проигрывание» мифов. Реконструкция мифов по обрядам.
- •40. Народная медицина как элемент этнической культуры. Проблема применения средств и приемов народной медицины иноэтнического происхождения.
- •41. Лекарственные средства растительного происхождения. Заготовка, приготовление, применение.
- •44. Знахарство и лечение неврозов и психических расстройств. Народный психоанализ.
- •45. Искусство как эмоциональное познание. Народное искусство как элемент этнической традиции.
- •46. Народное искусство как хранитель эстетического идеала этнической культуры. Формы существования народного искусства. «Прикладное искусство».
- •49. Полевые этнографические и краеведческие исследования.
- •50. Стационарные полевые исследования.
- •51. Экспедиционные исследования
- •52. Документирование полевых исследований.
- •54. Картографирование явлений истории и культуры
1. Вопрос о происхождении земледелия на территории современной Беларуси. Системы земледелия и их развитие.
ЗЕМЛЯРОБСТВА, галіна сельскай гас- падаркі; асноўны занятак насельніцтва Беларусі са старажытных часоў. У шы- рокім (сучасным) сэнсе адпавядае раслінаводству і ўключае ворыўнае 3., лугаводства, садоўніцтва і лесаводства. Яго аснова ворыўнае 3., якое грун- туецца на апрацоўцы глебы і вырошч- ванні культурных раслін з ужываннем спец. сродкаў і адпаведных прылад працы. Вытворчы нрацэс уключае пад- рыхтоўку і апрацоўку глебы, сяўбу, догляд пасеваў, уборку, упарадкаванне і захоўванне ўраджаю.
Эвалюцыя 3. адлюстроўвала пасля- доўныя этапы ў развіцці вытворчых сіл і сацыялыіа-эканам. адносін. 3. ўзнікла на базе збіральніцтва і аселага ладу жыцця. Ускосныя звесткі аб ім адносяцца да часоў неаліту (3-е тыс,. да н. э.). Аднак знаходкі прылад працы той пары (каменныя і рогавыя матыкі, крамянёвыя сярпы) не даюць бясспрэчных доказаў пра існаванне 3. Верагодныя даныя аб ім адносяцца да эпохі бронзы (канец 3 — пач. 1-га тыс. да н. э.), нра што сведчаць археал. знаходкі рэшткаў культурных раслін пшаніцы, ільну, проса. Пры раскопках паселішчаў ранняга жалезнага веку выяўлены таксама зерні гароху, вікі, палявых (конскіх) бабоў. Да гэтага часу ад- носяцца і знаходкі першага старажыт- нага рала (каля в. Капланавічы Клец- кага р-на, эпоха зарубінецкай культу- ры), што сведчыць пра пераход ад матыжнага 3. да ворыўнага. Укараненне жалезных прылад працы стала пачаткам значных змен і ў сістэме 3., і ў грамадскай арганізацыі працы, паско- рыла пераход да патрыярхальнага ладу і станаўлення класавага грамадства. Структура 3. істотна не мянялася на працягу многіх стагоддзяў. Асн. месца ў 3. займалі збожжавыя культуры (азімае жыта, пшаніца, ячмень, авёс, грэчка, проса), сеялі лён, каноплі, бабовыя (гарох, палявыя бабы, віку). Вырошчвалі гародніну (капусту, бура- кі, агуркі, моркву, рэдзьку, цыбулю, рэпу). 3 18 ст. стала пашырацца куль- тура бульбы, якая для бел. селяніна хутка стала «другім хлебам». 3 канца 19 ст. важнае месца ў севазваротах займаюць пасевы кармавых траў.
Стан 3., узровень агратэхнічных ведаў і характар узаемадзеяння з экала- гічным асяроддзем у значнай ступені адлюстроўваюць сістэмы 3., сярод якіх вылучаюць некалькі асноўных сістэм: падсечна-агнявую (лядная), абложную (ялавінная), трохполле і шматполле. Да канца 19 ст. склалася некалькі аграрных раёнаў з уласцівымі ім асаблівасцямі спецыялізацыі, структурай пасяўных плошчаў, узроўнем агратэхнікі, працоўнымі традыцыямі, навыкамі, звычаямі, абрадамі. Найб. заселенай і асвоенай пад 3. была сярэдняя палоса Беларусі, раўніны Паня моння, Цэнтр. Беларусі і левабярэжжа Дняпра. Ворыўная зямля ў сярэдзіне 19 ст. складала тут да палавіны ўсіх с.-г. угоддзяў. У сістэме севазваротаў панавала трохполле. Недахоп зямлі і яе адносная ўрадлівасць прымушал сялян часам прымяняць двухполле без папару. У панскіх маёнтках побач з трохполлем сустракалася чатырохполле з пасевамі кармавых траў. Менш спрыяльнымі для 3. былі ўмовы ў паўн. і паўд. частках Беларусі. Дзярнова-падзолістыя, часта завалуненыя глебы, мноства марэнных узвышшаў, азёр, адносна кароткі вегетацыйны перыяд (178—185 дзён) звужалі магчымасці хлебаробства на поўначы Беларусі (Паазер'е). Побач са збожжавымі ў структуры пасеваў тут важную ролю адыгрываў лён. У сувязі са зніжэннем урадлівасці зямель ад частых яго пасе- ваў значныя плошчы пакідаліся пад аблогу, а з канца 19 ст. з мэтай узнаўлення іх урадлівасці сталі шырэй прымяняць травапольныя севазвароты. На ГІалессі традыцыйнае 3. было максімальна прыстасавана да мясцовых экалагічных умоў. Найб. абжытымі тут былі лёсавыя раўніны ў басейне Ніжняй Прыпяці, цэнтр. (Тураўскі) масіў і раён Пабужжа. Вялізныя імшары Прыпяц- кага Палесся мелі рэдкія пасяленні і былі слаба асвоены чалавекам. Знач- ную плошчу с.-г. угоддзяў займалі сенакосы і няўдобіцы. Пад ворыва асвойваліся невялічкія ўчасткі, што ў выглядзе шматлікіх дзюн-астраўкоў былі раскіданы на значнай плошчы сярод неабсяжных балот і лясоў. Вясной мясцовыя жыхары перапраўляліся на чоўнах з аднаго вострава на другі, ставілі там курані, што служы- лі ім часовым жыллём, апрацоўвалі і засявалі адзін участак за другім, у канцы лета збіралі ўраджай, абмалочвалі снапы ці складвалі іх неабмалочанымі на высокім памосце, дзе яны маглі захоўвацца і некалькі год.