Заключэнне
Аўтар
“Каласоў пад сярпом тваім ” жадаў
паказаць праўду пра паўстанне 1863-1864
гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся
Каліноўскага без ніякай хлусні, якой
была запоўнена гісторыя. Кіраўніцтву
партыі гэткае “вальнадумства” не
спадабалася. Бо ім патрэбна было сялянскае
паўстанне, якое адпавядала б “савецкай”
гісторыі. Але Караткевіч не пагаджаўся
з гэтай устаноўкай. І тады, магчыма, былі
прыняты надзвычайныя меры
выкраданне. Многія скажуць, што такога
не можа быць. Аднак гэтая версія мае
больш падстаў, каб быць праўдай.
Я не
магу не паведаміць пра такі факт, які
добра адлюстроўвае адносіны дзяржавы
да памяці беларускага пісьменніка
Уладзіміра Караткевіча. Як усім вядома,
“Дажынкі” ў 2008 годзе адбыліся ў Оршы,
радзіме аўтара “Каласоў…”. З’явіліся
новыя будынкі і былі адрамантаваны
старыя. Усё гэта пайшло на карысць
гораду. Дык тады з якой мэтай, адкажыце
мне, будаваць грамадскі туалет на месцы
хаты пісьменніка? Што, іншага месца
няма? Можа, зручнае месца? На мой погляд,
такім чынам апаганьваецца памяць аб
мастаку слова беларускага.
Заканчваючы
працу, я хачу сказаць, што на пытанні,
якія ставіліся на пачатку работы, адказы
знойдзены.
Літаратура:
Караткевіч У.С.
Збор твораў: у 8 т. Т. 8. Мінск, 1991.
Верабей А.І.
Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць.
Мінск, 2005.
Мальдзіс А. Жыццё
і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча.
Мінск, 1990.
“Дзеяслоў”,
2006, №5.