Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по иториографиии....1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
86.86 Кб
Скачать

12. Научные центры по изучению истории беларуси и публикаторская деятельность в 19 – начале 20 вв.

12. У першай трэці ХІХ ст. цэнтрам прапаганды ідэй Асветніцтва на тэрыторыі Беларусі і Літвы становіцца Віленскі імператарскі універсітэт, створаны на базе галоўнай Літоўскай школы ў 1803 г. па загадзе Аляксандра І. У працах «Гісторыка» (1815 г.), «Якім павінен быць гісторык» (1818 г.) Лялевель падкрэсліваў, што гістарычнае даследаванне павінна мець сувязь з сучаснасцю. У 1822 г. ён выдаў кнігу «Навукі, якія дазваляюць вывучыць гістарычныя крыніцы», якая ўвабрала курс крыніцазнаўства і дапаможных гістарычных дысцыплінаў, які чытаў аўтар у Віленскім універсітэце. Свае погляды на гісторыю ВКЛ і Русі Лялевель раскрыў у манаграфіі «Гісторыя Літвы і Русі да Люблінскай уніі з Польшчай 1569 года» (1839 г.). Пры Віленскім універсітэце ў 1821 г. быў створаны спецыяльны камітэт для выдання Статутаў ВКЛ. Першы Статут 1529 г.,падрыхтаваны да друку Даніловічам, быў апублікаваны ў 1841 г Шырокую дапамогу і матэрыяльную падтрымку мясцовым даследчыкам-гісторыкам аказаў граф Мікалай Пятровіч Румянцаў (1754 – 1826 гг.) – вядомы дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі – старшыня Дзяржаўнага Савета, міністр замежных справаў, канцлер. Пасля адстаўкі ў 1814 г. жыў у Гомелі. Румянцаў збіраў рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, дакументы, якія затым склалі аснову Румянцаўскага музея ў Пецярбургу, а з 1861 г. – «Маскоўскага публічнага музеума», а з 1926 г. – Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна СССР. Мецэнат арганізаваў гурток, у які ўвайшлі вядомыя гісторыкі, мовазнаўцы, археографы. Іван Іванавіч Грыгаровіч «Беларускі архіў старажытных грамат» – першага ў беларускай навуцы археаграфічнага зборніка. Першая частка была выдадзена на сродкі Румянцава ў 1824 г. Выданне ўключала 57 старажытных актаў, у асноўным з гісторыі Магілёва ХV – XVIII стст Пецярбургскі перыяд навуковай творчасці даследчыка звязаны з працай над другой і трэцяй часткамі «Беларускага архіва старажытных грамат». Збіраць дакументы яму дапамагалі супрацоўнікі графа М.Румянцава. Але другая частка зборніка засталася ў рукапісу. Антоній Баляслаў Глябовіч У 1821 г. пад кіраўніцтвам Анацэвіча ён напісаў «Кароткі нарыс жыцця Вітаўта» – першую навуковую біяграфію вялікага князя літоўскага. Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі – Вучоны падтрымліваў сувязі з «Таварыствам аматараў навук»у Варшаве, дасылаў туды свае нататкі па розных праблемах старажытнай гісторыі, этнаграфіі і фальклору. Амаль адначасова ён прапанаваў свае паслугі пецярбургскаму «Вольнаму таварыству аматараў расійскай славеснасці». У найбольш значнай працы «Пра славяншчыну да хрысціянства» (1818 г.) ён упершыню зрабіў спробу паказаць старажытнаславянскі побыт, культуру і народную творчасць у дахрысціянскі перыяд. Цікавасць да беларускай праблематыкі ў 30 – 40-я гг. пачынаюць праяўляць Сінод, Міністэрства ўнутраных справаў, жандармерыя. У часопісах цэнтральных урадавых установаў («Журнал МВД», «Журнал Министерства народного просвещения», «Журнал Министерства государственных имуществ») з’яўляюцца гісторыка-статыстычныя артыкулы пра Беларусь. У 1834 г. былі арганізаваны губернскія статыстычныя камітэты. Іх функцыя заключалася ў зборы звестак аб мінулым і сучасным стане гаспадаркі, насельніцтве, гісторыка-бытавых асаблівасцях заходніх губерняў. Віленскі, Гродзенскі, Віцебскі, Мінскі і Магілёўскі статыстычныя камітэты працавалі з рознай ступенню эфектыўнасці, але іх роля ў развіцці гістарычнай навукі ў Беларусі несумненная. У 40-я гг. ХІХ ст. пачынаецца сістэматычнае гісторыка-статыстычнае даследаванне заходніх губерняў краіны чыноўнікамі Міністэрства ўнутраных справаў (МУС). Значны ўклад у вывучэнне гістарычнага мінулага Беларусі і Літвы ўнеслі афіцэры Генеральнага штаба Расійскай імперыі. З 1837 па 1854 гг. спецыялісты гэтай ваеннай установы тры разы выдавалі для службовага карыстання спецыяльныя статыстычныя ма- тэрыялы аб заходніх губернях краіны. Каб пераарыентаваць гістарычную свядомасць насельніцтва Беларусі і Літвы, па прыкладу Пецярбурга і Кіева ў Вільні з 29 красавіка 1864 г. пачала дзейнічаць Віленская археаграфічная камісія. Вынік працы Віленскай археаграфічнай камісіі ўражвае. За 1865 – 1915 гг. было выдадзена 39 тамоў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі». Разам з Віленскай навучальнай акругай супрацоўнікі камісіі выпусцілі 14 тамоў «Археаграфічнага зборніка дакументаў па гісторыі Паўночна-Заходняй Русі» (1867 – 1904 гг.). Агульны аб’ём выдадзеных крыніцаў склаў каля 29 тыс. старонак. У другой палове XIX пачатку XX стст. гісторыя выкладала- ся ва ўсіх ніжэйшых і сярэдніх навучальных установах Беларусі. У курс уваходзілі сусветная і руская гісторыя з элементамі мясцовай гісторыі Паўночна-Заходняга краю. Працэс выкладання гісторыі быў забяспечаны падручнікамі і вучэбна-метадычнымі дапаможнікамі, у тым ліку і створанымі выкладчыкамі навучальных установаў Беларусі. Сярод іх – А.Турцэвіч, П.Аляксандраў, В.Ярмаловіч і інш.

13.Становление и развитие белорусской советской историографии и стории беларуси 1920 – 1930 гг. 13. Утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці ў 1919 г. прадвызначыла новы этап у развіцці гістарычнай навукі, што праявілася ў арганізацыі навуковых цэнтраў па вывучэнні айчыннай гісторыі. Вядучай навуковай установай акадэмічнага профілю ў 20-я гг. ХХ ст. з’яўляўся Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), створаны 30 студзеня 1922 г. на базе навукова-тэрміналагічнай камісіі. Яго першым старшынёй быў выбраны С.М.Некрашэвіч, а затым У.М.Ігнатоўскі. Таксама ў Інбелкульте з кастрычніка 1925 г. як навуковае таварыства дзейнічала гісторыка-археалагічная камісія на чале з М.В.Доўнар-Запольскім. Яна займалася вывучэннем гістарычных крыніцаў. У прыватнасці, быў падрыхтаваны другі том «Беларускага архіва», выдаваліся «Працы і матэрыялы па гісторыі і археалогіі Беларусі», «Запіскі аддзела гуманітарных навук» Спецыяльная камісія інстытута (Я.Л.Дыла, З.Ф.Жылуновіч, М.А.Ляўкоў, В.Ф.Шаранговіч і інш.) вывучала праблемы гісторыі рэвалюцыйнай барацьбы. Яна выдала зборнік «Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 года» (1927 г.). Таксама яе члены прымалі ўдзел у стварэнні кінафільма «Кастусь Каліноўскі». А вось сацыяльна-гістарычная секцыя выпусціла ў 1925 г. зборнік артыкулаў «Чатырохсотлецце беларускага друку» 15 кастрычніка 1929 г. Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук БССР (БАН). Гістарычныя даследаванні праводзіліся ў Інстытуце гістарычных навук БАН, які складаўся з пяці камісіяў: гісторыі Беларусі, археаграфічнай, археалагічнай, гісторыі беларускага мастацтва і ўсеагульнай гісторыі. У сакавіку 1931 г. Інстытут гістарычных навук быў рэарганізаваны ў Інстытут гісторыі АН БССР. Супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР у даваенны перыяд займаліся падрыхтоўкай абагульняльных працаў па гісторыі Беларусі. Напрыклад, акадэмік В.К.Шчарбакоў у 1934 г. выдаў першую частку «Нарысаў па гісторыі Беларусі», напісаных з пазіцыяў марксісцкай метадалогіі. Калектыў аўтараў пад кіраўніцтвамУ.І.Пічэты падрыхтаваў і выдаў «Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1» (1941 г.). Рыхтаваліся падручнікі па гісторыі Беларусі для сярэдняй школы і ВНУ. Але да Вялікай Айчыннай вайны здолелі асвяціць айчынную гісторыю да 1900 года (для школаў) і да 30-х гг. ХІХ ст. (для ВНУ). У Інстытуте гісторыі даследаваліся тэмы руска-амерыканскіх адносінаў у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст., Мінскага Савета ў 1917 г., матываў класавай барацьбы ў фальклоры, рэвалюцыі 1905 г. у Польшчы, рэформы 1861 г. у Беларусі, прамысловага крызісу па- чатку ХХ стагоддзя. У Беларускую Савецкую Энцыклапедыю супрацоўнікі Інстытута напісалі 486 артыкулаў. Цэнтральнае бюро краязнаўства рыхтавала кнігу «История фабрик и заводов». А часопіс «Савецкая краіна» нават апублікаваў артыкул метадычнага характару аб зборы матэрыялаў па гісторыі фабрык і заводаў. У даваенны перыяд Інстытут гісторыі пачаў праводзіць гістарычныя навуковыя канферэнцыі. У студзені 1935 г. больш за 200 выкладчыкаў і навуковых работнікаў рэспублікі прынялі ўдзел у навуковай канферэнцыі, падрыхтаванай Інстытутам гісторыі і Наркаматам асветы БССР. На ёй разглядалася рэалізацыя пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў школах СССР», былі заслуханы справаздачы акадэміка В.К.Шчарбакова аб стане навукова-даследчай працы і гістарычнай адукацыі, акадэміка У.М.Перцава аб выкладанні гісторыі ў школах БССР. У сакавіку 1939 г. адбылася навукова-тэарэтычная канферэнцыя, падрыхтаваная Інстытутам гісторыі АН БССР. Была абмеркавана справаздача акадэміка М.М.Нікольскага аб плане даследаванняў інстытута, заслуханы паведамленні аб падрыхтоўцы падручнікаў па гісторыі БССР для ВНУ і школаў, разгледжана пытанне аховы помнікаў гісторыі і рэвалюцыйнага руху і інш. У 20-я гг. вывучэннем гісторыі Беларусі займаліся гістпарты – камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і Камуністычнай партыі, утвораныя згодна з пастановаю СНК РСФСР ад 21 верасня 1920 г. Асабліва актыўнай дзейнасцю вылучаўся Мінскі гістпарт, які лічыўся Гістпартам ЦБ КП(б)Б. Першым яго старшынёй быў прызначаны Вільгельм Георгіевіч Кнорын. Менавіта ён у 1923 г. выдаў першую кнігу па гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі – «5 лет. Краткий конспект истории КП(б)Б». Праца камісіі актывізавалася пры яе новым старшыні З.Жылуновічу, прызначаным на гэтую пасаду ў лістападзе 1923 г.Пры ім вялікая ўвага надавалася фармаванню архіва КП(б)Б. Многія члены Гістпарта выязджалі ў архівы Масквы, Ленінграда і інш. гарадоў з мэтай збору дакументаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху. Каб сабраць успаміны відавочцаў, праводзілася рэгістрацыя партызан і ўдзельнікаў рэвалюцыйнага руху на Беларусі, а таксама вечары-сустрэчы. Ужо ў 1929 г. пачаў дзейнічаць Адзіны партыйны

архіў.

14. белорусская историография истории беларуси 1920 х годов. Основные темы исторических исследовании Абагульняючыя работы па гисторыи Беларуси. Самай вядомай працай па гісторыі Беларусі, якая з’яўлялася падручнікам у навучальных установах рэспублікі, быў «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» У.М.Ігнатоўскага, выдадзены ў Мінску ў 1919 г. Кніга мела ў 20-я гг. чатыры выданні. Гісторыку належыць права першай распрацоўкі новага сюжэту ў гісторыі Беларусі – ролі казацтва. Аўтар бачыў у казацкім руху ХVІІ ст. шырокае антыфеадальнае паўстанне казакоў і мужыкоў. Гэтая пазіцыя была ў далейшым распрацавана В.К.Шчарбаковым, І.Ф.Лочмелем, Л.С.Абецэдарскім. У 1924 г. выйшла «Гісторыя Беларусі» У.І.Пічэты. Кніга ахоп- лівае перыяд ад старажытнасці да Люблінскай уніі (1569 г.). Самай аб’ёмнай сярод напісаных у 20-я гг. сінтэтычных працаў па гісторыі Беларусі лічыцца «История Белоруссии» М.В.Доўнар-Запольскага. Даследаванне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду ўдаваенны час. У даваенны перыяд асноўная ўвага беларускіх гісторыкаў была сканцэнтравана на вывучэнні праблемаў гісторыі Беларусі эпохі феадалізму. З.Ю.Капыскі і В.У.Чапко прывялі факт, што за 1918 – 1941 гг. у БССР было апублікавана 140 працаў, прысвечаных гэтаму перыяду: 23 кнігі, 102 артыкула, 16 артыкулаў угазетах. Асновы для вывучэння шматлікіх праблемаў гісторыі Беларусі ІХ – сярэдзіны ХІХ ст. заклаў У.І.Пічэта. У дакументальнай двухтомавай працы «Аграрная рэформа Жыгімонта-Аўгуста ў Літоўска-Рускай дзяржаве» (1917 – 1918 гг.) ён разглядзеў прычыны правядзення і вынікі гаспадарчых пераўтварэнняў сярэдзіны ХVІ ст. Новым словам у айчыннай гістарыяграфіі стала кніга «Гісторыя сельскай гаспадаркі і земляробства Беларусі (да канца ХVІ ст.)», выдадзеная ў Мінску ў 1927 г Аб'ёмны артыкул Т.І.Забелы «Панская гаспадарка на Беларусі і быт падданага сялянства ў другой палове ХVІІІ сталецьця» (1928 г.), у якім аўтар абапіраўся на інвентары феадальных уладанняў, вы- вучаў стан панскай і сялянскай гаспадарак на беларускіх землях у апошняе стагоддзе Рэчы Паспалітай. Васіль Данілавіч Дружчыц – Асобную ўвагу гісторык звярнуў на магдэбургскае права («Войты і іх улада ў беларускіх местах з магдэбургскім правам» (1928 г.), «Магістрат у беларускіх местах з магдэбургскім правам» (1929 г.)). Праблемы гісторыі Беларусі капіталістычнага перыяду ў беларускай гістарыяграфіі даваеннага часу. Важным аспектам даследаванняў беларускіх гісторыкаў 20 – 30-х гг. была распрацоўка праблемаў гісторыі Беларусі эпохі капіталізму. Яна вялася па такіх напрамках як праблема паўстання 1863 г. у Польшчы, Літве і Беларусі, сялянскі, рабочы і народніцкі рухі, рэвалюцыя1905 – 1907 гг., сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. і інш. Гэтая праблема ўпершыню была грунтоўна даследавана У.М.Ігнатоўскім. У публікацыях 20-х гг. некаторае асвятленне атрымалі і пытанні народніцкага руху ў Беларусі. У перыядычным друку з успамінамі выступілі некаторыя актыўныя дзеячы народніцтва, якія з’яўляліся выхадцамі з беларускіх губерняў або пражывалі ў Мінску. Былі апублікаваны і біяграфічныя нарысы аб відных дзеячах народніцкага руху – ураджэнцах Беларусі. Тады ж з’явіліся і першыя артыкулы вучоных-гісторыкаў аб рэвалюцыйным руху ў 70 – 80-я гг. XIX ст. Найбольш грунтоўнымі з іх былі артыкулы I.А.Віткоўскагаі С.Я.Вальфсона, заснаваныя на архіўных дакументах і ўспамінах актыўных удзельнікаў народніцкага руху. Але гэта былі толькі першыя спробы, і яны не маглі глыбока раскрыць праблему ў цэлым. Вялікая ўвага надавалася праблеме рэвалюцыйнага руху канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Яна знайшла сваё адлюстраванне ў працах У.I.Пічэты, А.В.Шастакова, I.М.Барашкі, М.В.Мялешкі, Е.А.Марахаўца, А.I.Зюськова, Ф.А.Папова і інш У.І.Пічэта ў артыкуле «Класавыя супярэчнасці ў Беларусі напярэдадні рэвалюцыі», апублікаваным у зборніку «Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху» (1924 г.), на вялікім факталагічным матэрыяле паказаў саслоўна-сярэднявечны характар землеўладання, панаванне памешчыцкага землеўладання латыфундыяльнага тыпу, разлажэнне і дыферэнцыяцыю сялянства. Гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў беларускай савецкай гістарыяграфіі 20 – 30-х гг. Вільгельм Георгіевіч Кнорын – У сваіх працах («Революция и контрреволюция в Белоруссии» (1920 г.), «Пять лет: Краткий конспект истории КП(б)Б» (1922 г.), «1917 год в Белоруссии и на Западном фронте» (1925 г.), ён зыходзіў з ідэі класава-пралетарскай чысціні. Характэрнай рысай гістарыяграфіі 20-х гг. стала публікацыя мемуарных успамінаў у газетах, часопісах і зборніках, падрыхтаваных гістпартамі ў Віцебску і Гомелі («Революционная борьба в Гомельской губернии: Ист. материалы» (1921 г.), «Красная быль: Большевики в Витебске» (1923 г.), «Кастрычнік на Беларусі» (1927 г.)). У 1927 г. выйшаў зборнік артыкулаў і дакументаў «Кастрычнік на Беларусі». Гэта была першая спроба публікацыі дакументаў, прысвечаных падзеям Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі. Яны раскрывалі характар рухальных сілаў і ролю нацыянальнага фактару

15.Научные центры, подготовка кадров историков, публикаторская деятельность в 1920 годы 15. Утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці ў 1919 г. прадвызначыла новы этап у развіцці гістарычнай навукі, што праявілася ў арганізацыі навуковых цэнтраў па вывучэнні айчыннай гісторыі. Вядучай навуковай установай акадэмічнага профілю ў 20-я гг. ХХ ст. з’яўляўся Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), створаны 30 студзеня 1922 г. на базе навукова-тэрміналагічнай камісіі. Яго першым старшынёй быў выбраны С.М.Некрашэвіч, а затым У.М.Ігнатоўскі. Спачатку ў Інбелкульте было дзве секцыі: гуманітарная і прыроды У сакавіку 1924 г. былі арганізаваны новыя секцыі па этнаграфіі і геаграфіі, мастацтву, праву, педагогіцы, медыка-ветэрынарная, сацыяльна-эканамічная. Ужо ў пачатку 1926 г. у Інбелкульте секцыяў стала 8, у тым ліку сацыяльна-гістарычная пад кіраўніцтвам У.І.Пічэты. У 1928 г. секцыі Інбелкульта былі пераўтвораны ў кафедры. Да гістарычных адносіліся кафедры: гісторыі Беларусі, гісторыі беларускага права, археалогіі і этнаграфіі, усеагульнай гісторыі. Таксама дзейнічалі археаграфічная камісія, камісіі па гісторыі гарадоў, гісторыі народнай адукацыі, па вывучэнні Заходняй Беларусі і іншыя. Таксама ў Інбелкульте з кастрычніка 1925 г. як навуковае таварыства дзейнічала гісторыка-археалагічная камісія на чале з М.В.Доўнар-Запольскім. 15 кастрычніка 1929 г. Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук БССР (БАН). Гістарычныя даследаванні праводзіліся ў Інстытуце гістарычных навук БАН, які складаўся з пяці камісіяў: гісторыі Беларусі, археаграфічнай, археалагічнай, гісторыі беларускага мастацтва і ўсеагульнай гісторыі. У 20-я гг. вывучэннем гісторыі Беларусі займаліся гістпарты – камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і Камуністычнай партыі, утвораныя згодна з пастановаю СНК РСФСР ад 21 верасня 1920 г. Гістпарт меў тры філіялы на тэрыторыі БССР: у Гомелі (з 1920 г.), Мінску (з 1921 г.) і Віцебску (з 1921 г.). Працавала камісія праз упаўнаважаных ва ўездах і праз групы падтрымкі. Асабліва актыўнай дзейнасцю вылучаўся Мінскі гістпарт, які лічыўся Гістпартам ЦБ КП(б)Б Камісія гітспарта садзейнічала адкрыццю ў Мінску Дома-музея І-га з’езда РСДРП (з 1923 г.) і Музея рэвалюцыі. Апошні меў каля 10 тыс. экспанатаў і раскрываў гістарычныя падзеі на Беларусі ад сялянскіх паўстанняў ХVІІ ст. да перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1929 г. Гістпарт, Музей рэвалюцыі, камісія па выданні твораў У.І.Леніна і гістпроф пры Цэнтральным савеце прафсаюзаў Беларусі былі аб’яднаны ў навукова-даследчы інстытут гісторыі КПБ – Інстытут гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б. Першапачаткова інстытут складаўся з трох кафедраў: гісторыі КП(б)Б, гісторыі рэвалюцыйнага руху, ленінізму, а таксама партыйнага архіва і бібліятэкі. Актыўна дзейнічала ў БССР з 1927 г. Таварыства гісторыкаў-марксістаў, арганізаванае паводле ініцыятывы акадэміка М.М.Пакроўскага. Таварыства адказвала за арганізацыю даследчыцкай работы па гісторыі бальшавіцкай партыі, за папулярызацыю марксісцка-ленінскай метадалогіі, за барацьбу з т.зв. «буржуазнай ідэалогіяй» Пачатак падрыхтоўкі кадраў гісторыкаў у БССР звязаны з Беларускім дзяржаўным універсітэтам, які быў заснаваны ў 1921 г.

Першапачаткова падрыхтоўка гістарычных кадраў ажыццяўлялася на грамадска-педагагічным аддзяленні факультэта грамадскіх навук (першы дэкан У.М.Ігнатоўскі). У 1922 г. грамадска-педагагічнае аддзяленне было рэарганізавана ў сацыяльна-гістарычнае і ўвайшло ў склад педагагічнага факультэта універсітэта. На яго сацыяльна-гістарычным аддзяленні (1 – 2 курсы) у 1922/1923 навучальным годзе займаліся 357 студэнтаў ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў. Пад уплывам беларусізацыі 65 % навучальных курсаў выкладалася на беларускай мове, 20 % – на рускай, 15 % – на яўрэйскай. Усе экзамены і залікі сдаваліся на беларускай мове. Таксама ў Маскве ў 1924 г. пры Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцяў Захаду імя Ю.Ю.Мархлеўскага быў створаны беларускі сектар, на які прынялі 48 студэнтаў. Ужо ў 1926/1927 навучальным годзе вучыліся 85 студэнтаў з БССР, а ў 1931/1932 навучальным годзе – 116. Штогод партыйная арганізацыя рэспублікі накіроўвала найбольш падрыхтаваныя тэарэтычна кадры ў інстытуты чырвонай прафесуры (1923 г. – 25 чалавек, 1931 г. – 18 Нягледзячы на тое, што ў БССР у другой палове 20-х гг. былі створаны ўмовы для падрыхтоўкі навукова-педагагічных работнікаў, спецыялістаў-гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі не хапала. З другой паловы 20-х гг. асноўнай формай падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі становіцца аспірантура. 6 жніўня 1927 г. СНК БССР зацвердзіў «Палажэнне аб навуковых работніках вышэйшых навучальных установаў і навуковых установаў БССР». На падставе гэтага дакумента была адчынена аспірантура ў БДУ і Інбелкульте.