Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по иториографиии....1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
86.86 Кб
Скачать

1.Историография истории беларуси как наука.Вопрорсы истории в публицистических работах 16 – 18 вв.

Станаўленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі як навукі. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі як навука пачынае афармляцца ў 20-я гг. ХХ ст. паралельна з арганізацыяй першых вучэбна-навуковых і навуковых цэнтраў у Беларусі – БДУ і Інбелкульта. Адным ззаснавальнікаў гістарыяграфічнай навукі лічыцца першы рэктар БДУ, акадэмік У.І.Пічэта. У 1921 г. у часопісе «Вестник Наркомпроса Белоруссии» ён апублікаваў артыкул «Новые работы по истории Белоруссии», у якім зрабіў гістарыяграфічны аналіз працаў польскіх гісторыкаў (С.Кутшэбы, Л.Калянкоўскага і інш.). У 1922 г. у Маскве Пічэта выдаў манаграфію «Введение в русскую историю (Источники и историография)», якая складаецца з трох раздзелаў: 1) «Собирание и издание источников. Белоруссия»; 2) «Источники Белоруссии»; 3) «Историография Белоруссии

Гістарыяграфія – гэта навука, якая вывучае працэс накаплення ведаў аб развіцці чалавечага грамадства і пераўтварэння іх у навуку, характарызуе розныя погляды на гістарычныя з’явы, разглядае працэс удасканаленн метадаў гістарычнага даследавання.

гістарыяграфія ўключае ў сябе два кірункі:1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковыхустановаў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчаябаза навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).

2. Станаўленне беларускага крыніцазнаўства ў першай

трэці ХІХ ст

У першай трэці ХІХ ст. у Вільні сфармавалася група гісторыкаў, якія стаялі ля вытокаў не толькі беларусазнаўства, але і беларускай нацыянальнай ідэі. Яны асвятлялі гісторыю ВКЛ з патрыятычных літоўска-беларускіх пазіцыяў, выказваліся за аднаўленне самастойнасці ВКЛ і вяртанне дзяржаўнага статуса старабеларускай пісьмовай мове.

Ігнат Мікалаевіч

Даніловіч пачаў займацца зборам, вывучэннем і публікацыяй пісьмовых крыніцаў па гісторыі Беларусі і Літвы. Даследчык сам праводзіў археаграфічныя пошукі матэрыялаў у архівах Пецярбурга, Варшавы, Масквы. У бібліятэцы графа М.П.Румянцава ён знайшоў Судзебнік Казіміра ІV 1468 г., а ў Супрасльскім манастыры – Супрасльскі летапіс. Ён разам з М.К.Баброўскім у 1827 г. апублікаваў Супрасльскі летапіс пад назвай «Летапісец Літвы і Русская хроніка». Фактычна гэта першае выданне беларуска-літоўскага летапіса 1446 г. Працы І.Даніловіча «Пра літоўскія летапісы» (1840 г.),, «Паведамленне пра сапраўдных літоўскіх летапісцаў» (1841 г.) далі пачатак навуковаму вывучэнню беларуска-літоўскага летапісання.

Ігнат Сымонавіч Анацэвіч

Анацэвіч пад прадметам гістарычнай навукі разумеў вывучэнне дзейнасці не толькі ўрада, паліцыі, палітыкі, промысла, гандлю, войнаў, але і «звычаяў, характару народа, яго выхавання, правоў, рэлігійных абрадаў». Сусветную гісторыю даследчык падзяляў на чатыры перыяды: старажытны (да 476 г.), сярэднія вякі (да 1492 г. – адкрыцця Амерыкі), новы (да 1789 г. – Вялікай французскай рэвалюцыі), найноўшы (з канца ХVIII – пачатку ХІХ ст.). Відавочна супадзенне двух першых перыядаў з сучасным падыходам да перыядызацыі сусветна-гістарычнага працэсу.

Іосіф Бенядзіктавіч Ярашэвіч

Ярашэвіч актыўна займаўся даследаваннем старажытнай гісторыі ВКЛ і крыніцазнаўствам Дакладнае вывучэнне гістарычных крыніцаў дазволіла Ярашэвічу падрыхтаваць фундаментальнае выданне «Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца ХVІІІ ст.», якое выйшла ў трох тамах (830 старонак) у 1844 –1845 гг. Гэтае даследаванне стала адлюстраваннем істотнага прагрэсу ў развіцці гістарычнай навукі Беларусі і Літвы Ярашэвіч вельмі асцярожна ставіўся да некаторых звестак «Хронікі Быхаўца». Гісторык не пагаджаецца з назвамі мясцінаў, дзе адбыліся бітвы літоўскіхвойск на чале з князем літоўскім Міндоўгам з татарамі. Адным з першых у гістарыяграфіі Польшчы, Беларусі і Літвы Ярашэвіч выдвінуў канцэпцыю існавання феадальнага ладу ў ВКЛ. На яго думку, фенмен феадалізму ў гэтым рэгіёне мае ўнутраныяпрычыны, а не знешнія.

Міхаіл Кірылавіч Баброўскі

Баброўскі ў карчме вёскі Куніца рабіў «для памяці» запісы словаў, пачутых ім ад простых жанчын-прачак. У бібліятэцы ў Герліцы ён выпісваў загалоўкі рукапісаў і друкаваных крыніцаў, якія датычылі славянскай мовы лужыцкіх сербаў. Пры гэтым ён карыстаўся слоўнікам X.Генінга 1705 г. Даследчык цікавіўся саманазвай «славяне», вывучаў мясцовыя славянскія варыянты мовы, суадносіў граматыкі і слоўнікі. Усё гэта дапамагала арыентавацца ў бязмежным рукапісным багацці Ватыкана, Вены, Парыжа. Працы і дзейнасць Баброўскага сталі пачаткам сусветнага славяназнаўства. Ён спрыяў узнікненню асобнага кірунку ў гуманітарных навуках – беларусазнаўства. Па сённяшні дзень не вывучаны лёс яго збору рукапісаў і кніг.

3. Гістарычныя звесткі пра Беларусь у працах рускіх гісторыкаў канца XVIIІ – пачатку ХІХ ст. Адным з першых расійскіх даследчыкаў, які прааналізаваў гістарычныя падзеі на Беларусі, з’яўляецца Васіль Тацішчаў аўтар паказаў акалічнасці ўтварэння ВКЛ, апісаў помсту Войшалка забойцам Міндоўга і інш.Тацішчаў адным з першых зрабіў спробу перыядызацыі гісторыі Полацкага княства, вызначыўшы тры перыяды: мясцовага княжання, вечавы і ў складзе ВКЛ. Ён упершыню даследаваў пытанне паходжання і геаграфічнага значэння тэрміна «Белая Русь». Даследчык лічыў, што гэтая назва ўзнікла ў ХІІ ст. у дачыненні да Растова-Суздальскіх земляў. У ХVIII ст. пачынаецца навуковая публікацыя крыніцаў па гісторыі Беларусі, распачатая Герардам Мілерам. З 1732 г. Мілер стаў выпускаць часопіс «Собрание русской истории». У шасці нумарах за гэты год у перакладзе на нямецкую мову ён апублікаваў частку Радзівілаўскага летапіса (падзеі з па 1175 гг.). Поўны тэкст быў выдадзены ў апошняй трэці ХVIII ст. У канцы ХVIII ст. былі апублікаваны і іншыя летапісы, у якіх асноўная ўвага надавалася падзеям палітычнай, ваеннай гісторыі і гісторыка-геаграфічнаму матэрыялу.

Мікалаю Іванавічу Новікаву Новікаў першым пачаў публікацыю крыніцаў па генеалогіі і біяграфістыцы, аб чым сведчыць «Древняя Российская Вивлиофика» (1773 –1775 гг.) у дзесяці кнігах Ф.А.Палуніным Г.Ф.Мілерам. Расійскі чытач упершыню атрымаў якасную інфармацыю пра беларускія землі. Мілер дастаткова падрабязна вызначыў абставіны і час з’яўлення назваў «Вялікая», «Малая», «Белая» і «Чырвоная» Расія. Ён лічыў, што назвы «Малая» і «Белая» Расія ўзніклі адначасова для адрознення ўласна рускіх земляў ад тэрыторыяў, якія адыйшлі падчас падзелаў ад Рэчы Паспалітай у склад Расійскай імперыі. Аўтар прааналізаваў гіпотэзы паходжання назвы «Белая Русь». Прапанаваная Мілерам канцэпцыя гісторыі беларускіх земляў носіць стрыманы характар.

4.Главные темы историографических исследовании российских историков второй половины 19 – начала 20 вв. . Пад уплывам пазітывізму ў другой палове ХІХ ст. у расійскай гістарыяграфіі сфармавалася дзяржаўная або дзяржаў на-прававая школа, ля вытокаў якой знаходзіліся К.Д.Кавелін, Б.М.Чычэрын, С.М.Салаўёў. Дзяржава разглядалася імі як суб’ект і рухавік гістарычнага прагрэсу.

Міхаіл Флягонтавіч Уладзімірскі-Буданаў

У сваіх працах («Немецкое право в Польше и Литве» (1868 г.), «Население Юго-Западной России от пол. ХIII до пол. ХVIII в.» (1886 г.)) Уладзімірскі-Буданаў аснову гістарычнага развіцця Вялікага княства Літоўскага бачыў у развіцці заканадаўчых нормаў краіны. Праўда, крыніцы і інстытуты права ён лічыў рускімі. Пагаршэнне становішча сялян тлумачыў тым, што нормы звычаёвага права былі выцеснены дзяржаўным правам, напрыклад «Уставай на валокі» Жыгімонта ІІ Аўгуста.

Фёдар Іванавіч Леантовіч

У манаграфіях «Очерки истории литовско-русского права» (1894 г.), «Сословный тип территориально-административного состава Литовского государства и его причины» (1895 г.) Леантовіч прааналізаваў працэс утварэння ВКЛ (аўтар сфармуляваў тэзіс аб добраахвотным аб’яднанні Русі з Літвой дзеля вызвалення ад татара-мангольскага іга), ахарактарызаваў сацыяльны стан беларускіх земляў у складзе гэтай краіны, прававое становішча розных катэгорыяў сялянства ВКЛ, класіфікаваў сялянскія павіннасці. Даследчык развіваў тэорыю абшчыннага паходжання Рускай дзяржавы.

Мацей Кузьміч

Найбольш значная абагульняльная праца па гісторыі ВКЛ – «Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно» (1910 г.). Выданне падобнай сінтэзнай працы аўтар растлумачыў адсутнасцю даступных абагульняльных дапаможнікаў, а ў навуковым сэнсе – вывучэннем парадаксальна розных шляхоў гістарычнага равіцця «Літоўскай і Паўночна-Усходняй Русі» і тым самым для лепшага разумення станаўлення і эвалюцыі апошняй. Любаўскі стаў пачынальнікам тыпалагічна-параўнальнага метаду ў вывучэнні гісторыі ВКЛ.