Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОСЫ по бел.мове.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
349.47 Кб
Скачать

29. Скланенне наз.Тыпы скланення.Рознасклан.І несклан.

У залеж-ці ад склонавых канч-ў наз.падзял.на 3 тыпы скланення.Тып скл-ня вызнач-а па Н.с. адз.л з улікам роду наз. Да I скл аднос. наз. ж.р. з канч. -а,-я у Н.с. адз.л (краіна,песня); да 2 скл - наз м.р., якія у Н.с. адз.л. маюць нулявы канч. (стол), наз.ніякага р. з канч. -о,-ё,-е,-а (акно),5 наз-ў на -мя (полымя, семя, вымя, цемя, брэмя), да 3 скл. адносяцца наз-і ж.р з нуляв.канчаткам Н.с. адз.л (печ,мыш). Не ўваходз. не ў адзін з тыпаў скланення наз., якія ва ўскосных скл-х маюць канчаткі розных тыпаў скл-ня,так званыя рознаскланяльныя наз-і (цяля,імя,бацька); нескланяльныя наз. (радыё, пано); субстантываваныя прым-і (настаўніцкая, душавая); наз-і, якія ўжыв. толькі ў мн. л.(сані, акуляры). Канчаткі наз. залежаць ад тыпу скл-ня і ад іх асновы. Аснова можа заканчв.на цверды зычны (вада);на мякккі (поле,кузня), на зацвярдзелы (мяжа,вядро),на заднеязычныя г,к,х(нага,вуха).

Канчаткі 1 скл:аснова на цв.зычны: Н.с.радзіма(праскланяць),на зацвярдзелы зычны:праца,- ы,-ы,-у,- ай(-аю),-ы.,на мяк. зычны: зямля,-і,-і,-ю,-ёй(-ею),-і, на г,к,х: нага,нагі.назе, нагу,нагой(ою), на назе; Наз. агульнага роду з канч-м -а(-я),калі яны абазн. асоб жан.полу, скланяюцца па тыпу 1 скл. (задзіра,-ы,-ы,-у,-ай,-ы).Слова сірата скланяецца па тыпу наз-ў 1 скл.не залежна, абазначае яно асобу муж. ці жан.полу. Прозвішчы на -а(-я), калі яны належ асобе жан.полу, змяняюць канч-кі як наз. 1 скл: Вячэра Валя;Вячэры Валі;Вячэры Валі;.Вячэру Валю; Вячэрай Валяй;пры Вячэры Валі. Наз.2 скл. У Р.с. наз.н.р. пры цвёрд, зацвяр. аснове і аснове на г,к,х маюць канч.-а(дупла), пры мякк. асн, - я (поля,семя).Наз.м.р.могуць мець канч. -а(-я) і -у(-о). Канч. -а(-я) ужыв. у наз., што абазн: канкр. Прадметы (стала, сшытка), прадпрыемствы, установы (завода, інстытута), насел.пункты, геаграф.назвы (горада,Брэста), асоб,жывых істот (брата, зубра), адзінкі вымярэння (метра, тыдня), спец.тэрміны(суфікса,ромба але склону);Канч.- у(-ю):наз., якія абазн. зборныя прадметы (гароху,народу), рэчыўныя прадметы, матэрыялы, хім.эл-ты і злучэнні (мёду, свінцу), з'явы прыроды (ветру, грому), месца, прастору, напрамак (краю, усходу), разумовыя паняцці і адчуванні (сораму,болю), дзеянні і рух (крыку, шуму), грамадскія фармацыі, навук. плыні, тэорыі (рэалізму, феадалізму). Некатор.наз. мог. ужыв. з абодвума кан-мі: стаяць каля дуба (канкрэтны прадмет) і посуд з дубу (матэрыял). 3 скл-не. Асн. на мяккі зычны: радасць,-і,-і, радасць,-ю,-і; глыб,-і,-і. Асн.на зацв.зычны: веліч,-ы,-ы,веліч,веліччу,-ы; У Тв.с. апошні зычны асновы на зацв.зычны.акрамя р,калі знаходзіцца паміж галоснымі, падаўжаецца.Не падаўжаюцца губныя зычныя і [р], хоць і стаяць паміж галосн., пасля іх ставіцца апостраф. Наз м. і н.р ,якія з’яўл геаграф назвамі склан. як агульныя наз. 2 скл. з адпаведнай асновай (горад,-а,-у, горад,-ам, у горадзе). Прозвішчы, геаграф. і астранаміч. назвы на -оў(-аў), -еў(- ёў),-ын(-ін) склан як наз з цв асн.

Да рознаскланяльных адн. наз. н.р. з канч.-я(-ё), якія з'яўл назвамі маладых істот (цяля(-ё)),3 наз. на –мя (імя,племя,стрэмя), наз.м.р. з канч.-а(-я) тыпу (бацька, дзядзька, стараста), наз. агульн. роду тыпу (гарэза, ціхоня, забіяка), калі яны абазн асоб м.р.:1. назвы маладых істот (адз.л): цяля, цяляці, цяляці,-я,цялем,аб цяляці; у мн.л.ва ўсіх склонах гэтыя наз,апрача дзеці маюць суф.-ят,у Р. і В.с.маюць нулявы канчатак:цялят. Наз. дзеці ў мн.л.Р.с. канчат - ей:дзяцей,у Т.с. -мі,або -ямі (дзецьмі, дзецямі). 2.наз.на —мя ва ўсіх склонах апрача Н.іВ. мог ужыв без суф -ен і з ім.Р.с. імя (імені),Д.с. імю(імені),Т.с. імем(іменем),М.с. пры імі(імені). У мн.л.наз. імя, стрэмя ўжыв.без суф.-ен і з ім: (імяў, імён, імёнаў, стрэмяў, страмён, страмёнаў); а племя толькі з суф.:Н. В. с. плямёны,Р.с.плямён(-аў),Д.с.плямёнам,Т.с. плямёнамі,М.с. у плямёнах. З.наз. м.р.з канч -а(-я); і наз агульн.р.,калі абазн асоб мужч.полу у Р. і В.с. маюць канч.наз-ў 1 скл. Р.с. мужчыны, сведкі (як вады,зямлі),В.с. мужчыну, сведку (ваду, зямлю). У Д.і М.с. гэтыя наз. могуць мець канчаткі 1 і 2скл. Пад націскам-е(1 скл)Д.с. Кузьме, М.с. гіры Кузьме.Калі націск падае на аснову- -у(-ю)(2 скл).Д.с. старасту,М.с. пры старосту. У Т.с. пад нац. -ой,(ою),-ей(-ею)(1скл): Кузъмой(-ою).У ненац. станов. -ам(-ем)(2скл): старастам.

Нескланяльныя наз.-не змян. па склонах і ліках. Да іх аднос наз. іншамоўнага паходжання, што заканч на галосны гук (дэпо, таксі, жэле). Уласныя іншамоўн наз,якія заканч на галосны (Дзюма,Баку), славянскія прозвішчы на націскн; гук о (Скурко,Буцько), жаночыя прозвішчы на зычны (Несцяровіч Валянціне), абрэвіятуры літарнага тыпу БДПУ,ААН, некаторыя абрэвіят, утвор.з першых гукаў слоў, у складзе якіх ёсць галосныя гукі, могуць скланяц., ў такіх выпадках канчаткі пішуцца малымі літарамі: у ЛіМе.ЛіМам. Склон нескланяльных наз. вызнач.паводле сінтаксіч функцыі і сувязі іх з інш.словамі ў сказе (У Москве пабудавана метро.У Мінску будуюць метро). Вызначыць склон можна: шляхам падстаноўкі да нескл.наз слова, якое скланяецца (Пабудавана метро (станцыя). Будуюць метро (станцыю)); па дапасаваных да іх славах (прыметніках і займенніках):новага паліто(Р.с.),новым палітом (Т.с.),у новым паліто(М.с); па прыназоўніках: выйшаў з метро(Р.с.),пайшоў у метро(В.с.),ішоў па метро(М.с.)

30.Прыметнік – знамянальная ЧМ, якая абазначае прымету прадмета, змяняецца па родах, ліках, і склонах і адказвае на пытанні які?, чый?, каторы? Семантычныя якасці прыметніка неабмежаваныя. Ён здольны азначаць прадмет паводле формы: кірпаты нос, тупы вугал; колеру: русявыя валасы, шэрая чапля; памеру: шырокія плечы, вялікія акуляры; знешняга выгляду: вусаты дзед, атлетычная фігура і т. д. У сказе прыметнік выконвае ролю азначэння або выказніка. Паводле значэння, грамат. асаблівасцей прым. падзяляюцца на якасныя, адносныя і прыналежныя. Якасныя прым.аб. якасць у прадмеце, якая можа прысутнічаць у большай або меншай ступені: чысты небасхіл, высокая брама, шчырая размова. Значэнні якасных прым. універсальныя. Сярод іх вылучаюць ацэначныя(ліхі-добры), параметрычныя (высокі-нізкі), фізічныя і інтэлектуальныя(шурпаты, востры, дасціпны), прасторавыя і часавыя(аб’ёмны, працяглы, хуткі).Адметн.асаблівасці: утвар. ступені параўн.; маюць формы ацэнкі: белы – бялюткі; могуць мець прысл. меры і ступені: надта здольны.Адносныя прым. даюць хар-ку прадмету праз яго адносіны да іншых прадметаў, матэрыялу, часу, дзеяння і г. д.:святочны гарнітур, дажджавая кропля, мастацкі прыём. Пак.на мат-р, з якога зробл.прадмет: цагляны,хваёвы; на месца знаходжанне прадмета: нарачанскі, водны; на прызначэнне: навучальны; на час:леташні,учарашняе; на ўдзельн: студэнцкая,портыйная;на тэрмін:сутачны,гадовы.Сярод адносных вылучаюць асобную групу прым. з адметнымі семант. і марфалаг.харак-мі - прыналежныя. некаторыя даследчыкі лічаць разглядаць іх як прадстаўнікоў трэцяга самаст. лексіка-грамат. разрада. Прынал. прым. адказваюць на пыт. чый? і маюць значэнне прыналежнасці якой-небудзь асобе ці прадмету: матчына спадніца, Алесева задума. Прынал. прым. утвараюцца пры дапамозе суфіксаў-оў,-аў,-еў,-ёў,-ін,-ын. Выдзяляюць уласнапрынал.- канкр.,інд.асоба (Аленчын, матчын) і агульнапрынал.–аг.родавая прынал. (воўчын, вавёрчын).Кампаратыў (выйшая ступень параўнання абазначае прымету, якая уласціва пэўнаму прадмету ў большай ці меншай ступені ў параўнанні з іншымі прадметамі) простая форма вышэйшай ступені параўнання утвар. асновы прыметніка: светлы-святлейшы. Складаная форма вышэйш. ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да прым. слоў больш, болей, менш, меней: больш прыгожы. Прым. найвыш. ступені параўнання аб. самую высокую ці самую нізкую ступень якасці, уласцівай прадмету. Проста форма найвыш. ступені параўн. ўтвар. пры дапам. прыст. най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені параўн.: весялейшы-найвесялейшы. Простая форма можа утвар. прыставачна-суф. спосабам: новы-най-ноў-ш-ы.Складаная ф. найвыш. ступені параўн. ўтвар. шляхам далучэння слоў самы, найбольш, найменш да прыметніка: самы прыгожы, самы шчаслівы.

31.Лічэбнік – сам. ЧМ, якая аб. колькасць прадметаў і парадак іх пры лічэнні. Пав.знач. і грам. прымет лічэбнікі дзеляцца на колькасныя і парадкавыя. Колькасныя аб. адцягнены лік або пэўную колькасць і адк. на пыт. колькі? У спал. з наз. яны аб. колькасць прадметаў, асоб: дзесяць сталоў, дванаццаць кніг.Парадкавыя адк. на пытанні які? каторы? Яны пак. на парадкавы лік прадмета сярод інш. прадметаў пры пералічэнні: другі дом. Пав. структуры лічэбнікі арганізаваны як простыя, што склад. з аднаго кораня: сем, сто; складаныя – утв. ад дзвюх простых лічэбнікавых асноў: дваццаць, пяцьсот; састаўныя – утв. спалуч. простых або складаных лічэбнікавых асноў: трыста сорак адзін. Дробавыя маюць дзве часткі: першая называе лічнік дробу(колькасны лічэбнік), другая – назоўнік дробу ( парадавы лічбнік):адна шостая, сем пятых. Іх адносяць да саст. ліч., паколькі яны аб’ядноўваюць у сваім складзе і колькасныя і парадкавыя лічэбнікі. Зборныя лічэбнікі, якія аб. сукупнасць прадметаў: двое, трое, шасцёра.Лічэбнік адзін (адна, адно, адны) скланяецца адпаведна займенніку той. Яны дапасуюцца да наз. ў родзе ліку і склоне. Лічэбнік адна ў родным і творным склоне мае варыянтныя канчаткі -ой(-ае), -ой(-ою): адной, аднае; адной, адною. Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве змяняюцца па родах і афармляюцца адпаведна прыналежнасці да м. або ж. роду. Лічэбнік паўтара змяняецца па родах. Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і трыццаць склан. як назоўнікі 3-га скланення тыпу маладосць, смеласць:трыццаці.У складаных лічэбніках пяцьдзесят – восемдзесят і дзвесце - дзевяцьсот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі: шасцідзесяці, пяцісот; шасцюдзесяццю.Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў скланяецца кожнае слова асобна: сто дваццаць тры, ста дваццаці трох і г.д. Лічэбнікі сорак і сто маюць дзве формы: сорак, сто - у назоўным і вінавальным склонах, сарака, ста – ва ўсіх астатніх. Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай: двое, пяцёра - як летнія, добрыя; дваіх, пецяры - як летніх, добрых. Пры скланенні дробавых лічэбнікаў змяняюцца абедзьве іх часткі.Лічэбнік тысяча скланяецца, як наз.І-га скланення тыпу задача\; мільён, мільярд - як назоўнікі 2-га скланення тыпу горад. У творным склоне лічэбнік тысяча мае дзве формы - тысячай і тысяччу.Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі скланяюцца як прыметнікі: другога, сёмага, пяцідзесятага, другім, сёмым пяцідзесятым (як і вялікім, добрым). У састаўных парадкавых лічэбніках пры скланенні змяняецца толькі апошняе слова: дзвесце сорак трэці, дзвесце сорак трэцяга і г.д. У адпаведнасці з нормамі бел.. літ. вымаўл. ва ўсіх склонавых формах колькасныя і парадкавыя ліч. ад адзінаццаці да дзевятнаццаці вымаўл. з націскам на складзе на: адзінаццаць, чатырнаццаць, семнаццаць, васемнаццаць; лічэбнікі шэсцьдзесят, сёмдзесят,восемдзесят - з націскам на першым складзе ў назоўным і вінавальным скло- нах; лічэбнік пяцьдзесят - з націскам на апошнім складзе.Ва ўскосных склонах гэтыя лічэбнікі маюць націск на другім складзе: пяцідзесяці, шасцідзесяці, васьмідзесяці. Лічэбнік адзін (адна, адно, адны) дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне: адзін дуб, адна бяроза.Дапас. да назоўнікаў таксама і лічэбнікі два (дзве), тры, чатыры, абодва (абедзве): тры клёны, трох клёнаў.Прым, дзеепрым. і пар. ліч. ў складзе такіх спалучэнняў таксама дапасуюцца да назоўніка: тры высокія клёны, абодва старанныя вучні. Дапасуюцца да назоўнікаў і колькасныя састаўныя лічэбнікі, якія заканчваюцца словамі адзін, два, тры, чатыры: сто дваццаць дваццаць чатыры вучні.Усе астатнія лічэбнікі (пяць, шэсць і г.д.) у назоўным і вінавальным склонах спалучаюцца з назоўнікамі роднага склону множнага ліку, г. зн. кіруюць назоўнікамі: пяць сталоў, дзесяць кніг, сто дваццаць пяць вучняў. Ва ўскосных склонах гэтыя лічэбнікі дапасуюцца да назоўнікаў: пяці сталоў, дзесяці кніг, ста дваццаці пяці вучняў і г.д. Дробавыя лічэбнікі спалучаюцца з назоўнікамі роднага склону адзіпочнага ліку: адна трэцяя дарогі, дваццаць тры і пяць дзесятых цэнтнера, а зборныя - з назоўнікамі роднага склону множнага ліку: двое сяброў, чацвёра дзяцей. Лічэбнік паўтара ва ўсіх склонах мае дзве формы: пры спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду - паўтара, а пры спалучэнні з назоўнікамі жаночага роду - паўтары.

32. Займеннік сам. ЧМ, якая указвае на прадмет, асобу, прымету, колькасць, але неназывае іх. 3. не маюць свайго канкрэтнага лексіч. знач., а набыв. у мове значэнне таго слова, якое яны замяняюць. У розных кантэкстах адзін і той жа займ, можа указваць на розныя і прадметы, прыметы, колькасць. Змест займен. ў кожным выпадку канкрэтызуецца кантэкстам: Павучкі плялі белае павуцінне, яно лётала ў паветры і чаплялася за траву і галлё. Значэннем, марфалаг. прыметамі і сінтаксіч. функцыямі займен. суадносяцца з інш. ЧМ. На аснове гэтага яны падзял. на тры групы: займеннікі-наз.(абагульнена-прадметныя):я, ты, вы, ён, яна, яно, яны, сябе, хто, што і г.д.; займ.-прым.(абагульн- якасныя): мой, твой, свой, наш і г.д.; займ.-ліч.(абагульнена- колькасныя): колькі, столькі, гэтулькі. Грамат. прыметай усіх займ, з'яўл. ўласцівасць мець катэгорыю склону: хто-каго,кім; Многія займ. змян-ца па родах і ліках: той, тая, тое, тыя. У сказе займ, выступаюць, у ролі дзейніка, азначэння, дапаўнення; у ролі выказніка і акал. займ. ўжываюцца радзей. Паводле значэння займ. падзял. на 9 разрадаў: асабовыя:я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны; прыналежныя: мой, наш, твой, ваш, яго, яе, іх, іхні.свой; указальныя: гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі; азначальныя: сам, самы, увесь, усякі(усялякі), кожны, іншы, любы, пытальныя: хто?што?які?каторы?чый?колькі? адносныя:хто,што, які, каторы, чый, адмоўныя: ніхто, нішто ніякі, нічый, няпэўныя: нехта, нешта, некаторы, нейкі, некалькі, нечы(нейчы), хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсці і інш., зваротн.сябе Усе займ. скланяюцца. Пры іх скланенні назір. шматлікія асаблівасці. Асабовыя займ, склан. ва ускосных склонах, маюць суплетыўныя асновы. Зваротны 3. сябе не мае Н. скл. Прыналеж. займ. Мой, твой, свой, скл., як прым. з асновай на мяккі зычны, а займ, наш, ваш, ягоны - як прым. з асновай на цвёрды зычны. Займ. мой(маё), твой(тваё), свой(сваё ) у Р. і Д, скл. маюць аснову май-, твай-, свай- і адпавсдна канчаткі -го (май-го, твай-го, свай-го) і -му (май-му, твай-му, свай-му). Канчаткі займ. ж. р. ў Р., Д., Т., М., скл.супад.:- ей (пад націскам), -ай, -яй (не пад націскам); маёй, свайго, нашай, іхняй. Прыналеж. займ, яго, яе, іх па склонах не змяняюцца (яго вершы, яго верша, яго вершам, у яго вершы). Указ. займ, гэты, той, такі, гэтакі і азнач. самы, увесь, усякі(усялякі) кожны, іншы скл., як прым. з адпаведнай асновай.Займ, той у форме адз. л. мае націск на др. скл. канчатка: т-аго, т-аму. Займ, самы скл., як прым. з цвёрдай асновай. Займ, сам у мн. л. скл., як прым. з мяккай асновай, а ў адз. - з цвёрдай (за выключ. Т. і М. скл. з канчаткам - ім). Займ, столькі, гэтулькі ва ўскосных скл. маюць канчаткі поўных прым. м. ліку: столькі, столькім, столькімі, гэтулькіх, гэтулькім, гэтулькімі.Адмоўныя і няпэўныя 3. скл. так,як пытальныя і адносныя, ад якіх яны ўтворны. Займеннікі ніхто, нішто ўР.іД скл. маюць адпаведныя канчаткі -ога, -ому. Націск падае на першы галосны канчатка: нік-ога, нік-ому. Націск ў адмоўным 3. ніякі ва ўсіх склонавых формах нязменны: ніякі, ніякага, ніякамі. Пры скланенні няпэўных 3. з постфіксам - небудзь націск пастаянны - на першым яго складзе: хто-небудзь, каго-небудзь. Пры скланенні няпэўных займеннікаў нехта, нешта, нечы націск захоўваецца на прыстаўцы не-: нехта, некага, нечаму.У спалучэннях ніхто іншы, нішто іншае ужываецца ў адмоўных сказах, дзе перад выказнікам стаіць часціца не: Ніхто іншы не мог гэтага зрабіць. Нішто іншае яе не турбавала.

33. Дзеяслоў ЧМ, я-я абазн. дзеянне ці стан прадмета як працэс і выраж. яго ў грамат. катэгорыях трывання, стану, асобы, ладу, часу, пераходнасці / непераходнасці. Ён мае складан. сістэму формаў, сярод іх выдзял. чатыры разрады: інфініт. (неазнач. ф-а дзеясл.), асаб. формы (ф-ы асобы, ліку, ладу, часу, роду), дзеепрым, дзеепрысл. У залеж-ці ад асаблів-й змянення ў суч. бел. мове адрозн-ць спрагаль-я і неспраг-я формы дзеясл.Спраг.- асаб. формы; яны змян. па асобах, ліках, ладах, часах (а ў пр.ч — і па родах).Неспр. формы - інфініт., дзеепрым., дзеепрысл. Спраг. і неспр. формы маюць агульн. прымету, якая аб'ядноўв. іх у адзіную сістэму формаў дзеясл.: 1) агульн. лексічн. значэн.; 2) наяўн. катэгорый трыв-я і стану; 3) агульн. кірав.; 4) аднольк. магчым. прымык. прысл. Інфініт. і дзеепрысл.-нязмен. ф-ы дзеясл., астатнія-зменн. Зменн. формам уласц. катэгорыя ліку, якая залеж. ад ліку таго слова, да якога дзеясл. аднос.: вучанъ піша-вучні пішуць. Дзеепрым. маюць катэгорыі трыв., стану, часу. Інфініт. і дзеепрысл. маюць каіэгорыi трывання і стану. Сінтакс. роля дзеясл. формаў неаднольк. Асаб. (спрагал.) формы ў сказе заўсёды выказнікі: Лес супакойвае, разганяе трывогу, нервознасць. Інфініт. можа быць любым членам сказа. Дзеепрым. выступ, у сказе азначэн., зрэдку-выказнікамі, а кароткія-толькі выказнікамі: Зара адплывала ў змрок, як падпалены ветразь.Дзеепрысл.ў сказе з'яўл. акалічн.: Жартуючы, смеючыся, прайшла па вуліцы моладзь. Да ўсіх дзеясл. формаў можа прымыкаць прысл, паясняючы іх:уважліва прачытаць,уважліва прачытаю, уважліва прачытаў, уважліва прачытаў бы, уважліва прачытай, уважліва прачытаны, уважліва прачытаўшы. Катэг-я стану дзеясл. выражае адн-ны паміж суб'ектам, дзеяннем і аб'ектам. Вызнач-ць 2 станы -незалежны і залежны. Да незал-га стану адн-ца дзеясл.,якія абазн-ць дзеянне, накірав-е на аб'ект(перах-я дзеясл.):вымыць посуд, збіраць грыбы. Яны ўж-ца ў актыў-х канстр-х, у якіх суб'ект (утварал-к дзеяння) выраж-ца формай Н. склону і ў сказе з'яўл. дзейнікам, а аб'ект - формай В. (або Р.) скл. і выконвае ролю дапаўн-ня: Павучкі плятуць белае павуцінне. Дзеясл. зал-га стану абазн-ць дзеянне, утворанае грамат-м аб'ектам і накірав. на грамат-ны суб'ект (Верш чытаецца вучнем; Верш прачытаны вучнем). Гэтыя дзеясл. выкарыст-ца ў пасіўных канстр-х, у якіх знач. суб'екта (утварал-ка) дзеяння выр-на формай Т. скл. (дапаўн-м), а аб'екта - формай Н. скл. (дзейнікам): Сады агалошваюцца нястомным ціньканнем сініц.Паняцце трыванне дзеясл.-гэта грамат-я катэгорыя, якая паказв. на аднос. дзеяння да яго мяжы, закончанасці. Катэгорыя трывання ахопл.ўсе формы дзеясл. Выдзял. два тр: незак. і законч. Дзеясл. незакон. тр. абазн. працягласць, развіццё дзеянняў, дзеянне, якое паўтараецца, не паказваючы на іх мяжу: плыць, спяваць, араць. Дзеясл.зак.тр. абазн. дзеянні, якія паказв. на іх мяжу, вынік, законч.:паплыць, заспяваць,узараць.Знач. законч. дзеяння мае толькі форма зак.трыв. пр.ч.: даараў, пасеяў, вылечыўся. Форма законч. тр. буд.ч. не можа абазн. закон. дзеяння. Калі дзеясл незак. і законч. трыв. адроз. не толькі грамат., a і лекс., то яны не ўтвар. суадноснай трыв. пары:будавацъ-надбудавацъ,араць- заараць.У сбм ёсць дзеясл., я-я не ўтвар. трыв. пар. Іх наз. адна-трывальнымі, або няпарныя. такія дзеясл. маюць толькі форму зак. тр.: разгаварыцца, расплакацца, крыкнуць, зашумець інш., другія-толькі форму незак. трыв.: адсутнічаць, дзейнічаць, бялець, хацець.Не ўтвар. формаў зак. тр. дзеясл., я-я выступ. звязкай пры выказніку: быць, з'яўляцца, даводзіцца. Лад дзеясл-гэта словазмен. катыгорыя дзеясл., якая абазн. адносіны дзеяння да рэчаіснасці. Адносіны маюць рэальны і нерэал.хар-р. Дзеянні абазн. дзеясл. абв. л. з’яўл. рэальн, яно адбыв. ў адным з 3-ох часоў, дзеянне названае дзеясл умоўн. і загад. ладу мае нерэал. хар-р, яно уяўл. як пажаданае, магчымае. Кат-ыя ладу мае словазменны хар-ар, бо яе прадст. рады асабов. словаформ(г.зн форма аднаго і таго ж слова: чытаю, чытаў, буду чытаць).Вылуч. 3 лады дзеясл.:абв, ум, заг. Абв. абазн. толькі рэальн. дзеянне з 3-ох асн. ладоў. У асн. ум. л ляж. форма пр.ч дзеясл., якая страціла часовае значэнне. Формы заг. л. маюць адметн. сістэму формазмян. Дзеясл. абв. л. ужыв. у сваім прамым знач-і. Вельмі рэдка яны выяўл. перан. ужыван. Заг.л. выраж. пабуджэнне моўцы выкан. пэўнае дзеянне. Гэтае пабуджэннне можа мець моцныя патраб. знач.:парады, заклік, просьба.аднос. як да асобы так і да неадуш. прадмета.Назір. кантэксты дзе формы заг л ужыв. са знач. ум.л.(накіруй энергію). Пабудж. да дзеяння можа выраж. не толькі формамі заг.л. у нашай мове для загаду можа выкарыст. інфін.(ф. буд/пр ч) (вернешсь і будзеш чакаць мяне-ф.пр ч абв л). Дзеясл. ум. л. выяўл. прыватнае знач. пажаданага дзеяння(хутчэй бы прышла зіма белая і маладая),вызнач. магчымасці дзеяння, дзеял. ум.л. могуць наз. дзеянне, ажыцяўл. якога залеж. ад інш. дзеяння ці абставін. Звычайна дзеясл. у форме ум.л ужыв. у склад. сказах.(ён мог бы стаць цудоўным піяністам). К-я часу гэта словазм. дзеясл. катэгорыя, якая абазн. аднос. дзеясл. да моманту гутаркі пра яго.Вылуч.3часы дзеясл.: пр, цяп. і буд.Дзеясл. цяп. часу абазнач-ць дзеянне, якое адб-ца ў момант гутаркі:Сярод бярозак я ўбачыў,як ...Формы цяп. часу маюць толькі дзеясл. незак-га трывання: іду, ідзеш, ідзе. Дзеясл. цяп. часу могуць уж-ца ў знач. пр. часу як прыём актуалізацыі мінулых падзей, ствар-ня экспрэс. вобразн-ці:Вайна! Гарыць зямля, гарыць жалеза, гарыць усё жывое ў полымі вайны. Цяп. час можа уж-ца таксама ў знач. буд. часу: Праз год еду на Радзіму. Дзеясл. пр. часу абазн-ць дзеянне, якое адб-ся або адбылося да моманту гутаркі:Марфа прапусціла наперад сына, і яны пайшлі так між бульбоўніку. Формы пр. часу ўтв-ца ад асновы інф-ва з дап. суф.-л (-ў) і канч-ў:жыць-жыў,жыла,жыло,жылі.Дзеясл. буд. часу абазн-ць дзеянне, якое будзе адб-ца або адбудз-ца пасля моманту гутаркі:Мой народ не памрэ,у вяках не растане,мой народ будзе крочыць хадой маладой. Буд. час маюць дзеясл. зак-га і незак-га трыв-ня.Ад дзеясл. зак-га трыв-ня утв-ца простыя формы буд. часу:прывезц -прывязу. Ад дзеясл. зак-га трыв. утв-ца скла даныя формы буд. часу: буду будаваць.