
- •1.Бел.Мова – нац.Мова бел.Народа,духоўны скарб нацыі.
- •4.Роля пісьм-каў 19-п.ХХст. У станаўленні бел. Нац. Мовы.
- •9. Блм і дыялекты. Хар-ка асноўных груп гаворак…
- •10. Слова як прадмет вывучэння лексікалогіі…
- •11.Аманімія, тыпы.Паронімы.
- •12.Сінанімія, тыпы сінонімаў. Сінан. Рад. Антонімы…
- •13.Лексіка. Бел. І запазычаная. Экзатызмы,варварызмы.
- •18. Бел.Фразеаграфія. Слоўнікі фразем, прыказак, параўн.,
- •20. Пазіцыйн. Змены гал. І зыч.Гукаў. Чаргаванні гал і зыч.
- •29. Скланенне наз.Тыпы скланення.Рознасклан.І несклан.
- •34. Грам.Катэгорыі асобы і ліку дзеяс. Спраж. Рознаспраг.
- •45. Іменныя аднасас сказы. Разн-ці намінат. Сказаў
- •46. Тыпы і разн-ці няпоўных сказаў, іх хар-ка.
- •55.СзалС з нек.Дад.Сузалеж., паслядоўнае і змеш.Падп.
9. Блм і дыялекты. Хар-ка асноўных груп гаворак…
БлітМ развіваецца і ўдасканальваецца ў цеснай узаемасувязі з нар. гаворкамі. Яны аказваюць вялікі ўплыў на літ. мову, якая папаўняе слоўнікавы склад за кошт трапных мясцовых слоў і выразаў. Я. Колас, К. Чорны, К. Крапіва справядліва адзначалі, што калі ў літ. мове няма трапнага слова для абазначэння пэўнага прадмета або паняцця, тады можна ўвесці ў літаратурны ўжытак адпаведнае мясцовае слова. Два асноўныя дыялекты- паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. У паўночна-ўсходні дыялект увах. полацкія і магілеўска-віцебскія гаворкі. Адметнымі рысамі полацкіх гаворак з'яўляюцца цвёрды [р]: рака, дрэва, рэшата; дысімілятыўнае яканне: вісна, зімля; форма на -ць дзеясловаў 3-й асобы адз.л.I спражэння: бярэць. ідзець, нясець і інш. Да асаблівасцей магілеўска-віцебскіх гаворак адносяцца мяккі [р']: курю, буряк; дысімілятыўнае аканне і яканне: выда, ныга, нісла; скарочаная форма інфінітыва: сесць, несць, бярэч; Паўднёва-заходні дыялект бел. мовы складаецца з зах. (гродзенска-баранавіцкіх), мазырскіх і палескіх (брэсцка-пінскіх) гаворак. Для зах. гаворак характэрныя недысімілятыўнае аканне і яканне: вада, нага, вясна, зямля; наяўкасць [j] у словах тыпу п'яць, м'ёд, 6яда; наяўнасць [г] у словах тыпу гуліца (вуліца), гозера (возера); адсутнасць падаўжэння зычных: збожа, камене, галё; клічная форма наз.:браце,сынку і інш. Мазырскія гаворкі вызначаюцца дыфтангізацыяй галосных: хліеб, мюод, стуол; ужываннем канчатка -у замест -ы ў займенніках мы, вы: му, ву; інфінітыўнай формай на -ці: бегці, секці; наяўнасць [і]на месцы [е](былога яць):хліб, ліс; адсутнасць дзекання і цекання:дід, тісто; форма Д. склону наз. на -ові: сынові, братові; інфінітыўная форма на -ты: чытаты, носіты і інш.Паўночна-ўсх. і паўднёва-зах. дыялекты бел. мовы аддзяляюцца паласой пераходных, або сярэднебел., гаворак, якая знаходзіцца абапал лініі Ашмяны- Мінск-Рагачоў-Гомель. У гэтых гаворках суіснуюць некаторыя асаблівасці абодвух дыялектаў бел.мовы. Разам з тым ім уласцівыя і такія рысы, якіх няма ў іншых гаворках: спарадычнае ўжыванне канчатка -мы ў Т. склоне мн. ліку: дамамы, старымы, маімы; наяўнасць у дзеясловах канчатка 3-й асоры мн. ліку пры адным утваральніку дзеяння: Бацька прысці не могуць. Аднак адметных рыс (а яны звыч. маюць марфалагічны або сінтаксічны характар) нямнога.Уплываючы на развіццё лексічнага складу літ.мовы, дыялектная мова ў сваю чаргу адчувае на сабе ўплыў літ. мовы. Менавіта пад уплывам літ. мовы паспяхова развіваюцца і ўдасканальваюцца разнастайныя формы і сродкі жывой народнай мовы. Увядзенне ўсеагульнага навучання ў горадзе і вёсцы, шырокі размах культурна-асветнай работы, небывалы дагэтуль уздым кнігадрукавання, паўсюднае пашырэнне сродкаў масавай камунікацыі (радыё, тэлебачанне і інш.) садзейнічаюць няўхільнаму пранікненню ў дыялектную мову і паступоваму замацаванню ў ёй літ. норм. Бел. літ. мова і нар.гаворкі, т. чын., усё больш і больш збліжаюцца, іх адрозненні паступова сціраюцца і знікаюць.
10. Слова як прадмет вывучэння лексікалогіі…
Слова-1)гук ці комплекс гукаў, які мае значэнне, ужыв.у мове як самаст. цэласная адзінка і служ.сродкам моўных зносін.2)найменшая фанет. і грамат. аформленая самаст.адзінка мовы, якая служыць для намінацыі прадметаў рэчаіснасці.Функцыі слова:1.Намінатыўная-ф-я названня,2.Дэфінітыўная- ф-я азначэння паняцця, 3.Камунікатыўная-ф-я выканання моўных зносін, 4.Прагматычная-ф-я экспрэсіўна ацэначнага выражэння і эмацыян. ўздзеяння.У слове адрозніваюць лексічнае і грамат. значэнне слова. Лекс.знач.-суаднесенасць слова з адпаведн.пан., з’явай рэчаісн. Грам.знач.- знач.,як.выраж.рознымі формамі слова, утворан. пры дапам. канчатк., суфікс., прыставак, націску.Тыпы лекс.значэнняў слова:1.Па сувязі назвы з прадметам рэчаіснасці:прамыя/пераносныя(заяц–звер і безбілет.пасажыр). 2.Па наяўнасці ці адсутнасці ўнутранай формы: матываваныя(калі прыкмета, што ляж.у аснове назвы адчув.,бачыц: дамавік)/нематыв: калі прыкм. не выяўл. у слове(дом) 3.Па спалучальнасці з інш.словамі: свабодныя(пры наяўн.шырокай леас.спалучальн.; дарога – шырокая,вузкая.далёкая,блізкая, адсаджаная, але не м.б.ванільнай, цукровай.)/несваб.Несвабодныя: Фразеалаг.звязаныя-кароткая памяць, рабінавая ноч; сінтаксічна абумоўленыя (такое перан знач.,якое праяўл.у слове пры выкан. ім незвыч. сінтакс. функцыі у сказе)-Ты,сапраўдны ліс; Юрка, каток, выпей малака; канструкцыйна абмежав.(як. рэаліз.толькі ў строга акрэслен.канструкцыі)- удзельнічаць у гульнях, здольны да навукі.
Слова, якое мае некалькі знач.,назыв.мнагазначным або полісемантычным. У залежнасці ад прыкметы пакладзенай у аснову пераносу назвы з аднаго прадмета на другі адрознів.некалькі тыпаў перан.знач.:метафара, метанімія, сінекдаха. Метафара-перанос назвы з аднаго аб’екта рэчаіснасці на другі на аснове пэўнага падабенства іх прыкмет.3 віды:Сцёртыя-прывычныя, тыя, якія страцілі вобразнасць і выконв.намінат.ф-ю:ручка дзвярэй,ідзе дождж. Агульнамоўныя-вызнач.вобразнасцю і адзнач. У тлумач.слоўніках з паметай “перан.”:сонца ўсміхаецца, шэпча трава. Аўтарскія-сустрак.толькі ў творах пэўнага аўтара:думаць вершы-пісаць вершы.Метанімія-перайменаванне. Замена адной назвы прадмета на др.на аснове сумежнасці(прасторавай, часавай, лагічнай…):спартсмены прывезлі золата, выпіць 2 шклянкі. Пры метаніміі адб.перан:назвы формы на змест: аўд.304-аўд 1 курса, назва дзеяння на яго вынік:кашляць у час дыктоўкі – праверыць дыктоўкі, назва матэрыялу на выраб: палоць лён – насіць лён. Злітак срэбра – есці са срэбра.Сінекдаха-замена назвы цэлага назвай асобнай яго часткі, ці наадварот.: не хапае працоўных рук, новыя Ламаносавы, цвіце сліва-з’есці сліву.Сінекдаха грунт-ца на колькасных суадносінах. У б.м.пашыр.наст.віды: перан.родавай назвы на відавую: прыгожая дзічка – назбіраць кош дзічак; назвы ч-к цела абазн.цэлы арганізм: не хапае працоўных рук; ужыв.адз.л.замест мн.: Не возьме немец Масквы; ужыв.мн.л.замест адз.: новыя ламаносавы; і мн.інш.