- •1.Бел.Мова – нац.Мова бел.Народа,духоўны скарб нацыі.
- •4.Роля пісьм-каў 19-п.ХХст. У станаўленні бел. Нац. Мовы.
- •9. Блм і дыялекты. Хар-ка асноўных груп гаворак…
- •10. Слова як прадмет вывучэння лексікалогіі…
- •11.Аманімія, тыпы.Паронімы.
- •12.Сінанімія, тыпы сінонімаў. Сінан. Рад. Антонімы…
- •13.Лексіка. Бел. І запазычаная. Экзатызмы,варварызмы.
- •18. Бел.Фразеаграфія. Слоўнікі фразем, прыказак, параўн.,
- •20. Пазіцыйн. Змены гал. І зыч.Гукаў. Чаргаванні гал і зыч.
- •29. Скланенне наз.Тыпы скланення.Рознасклан.І несклан.
- •34. Грам.Катэгорыі асобы і ліку дзеяс. Спраж. Рознаспраг.
- •45. Іменныя аднасас сказы. Разн-ці намінат. Сказаў
- •46. Тыпы і разн-ці няпоўных сказаў, іх хар-ка.
- •55.СзалС з нек.Дад.Сузалеж., паслядоўнае і змеш.Падп.
4.Роля пісьм-каў 19-п.ХХст. У станаўленні бел. Нац. Мовы.
У гіст. фармірав.нац. бел. мовы гэтага часу вылучаюць некалькі пер-ў: 1) 20-40я гг. 19ст.- развіццё пераважна фальклору і ананімнай, рукап. літ-ры: “Энеіда навыварат”, П. Багрым, І. Легатовіча «Скажы, вяльможны пане…», Ф.Савіч “Там блізка Пінска…”. 2)50-60я гг.19ст. - тв-ць бел-пол паэтаў: Я. Баршч., Я. Чачота, А.Рыпінскага,В. Дуніна-М, У. Сыракомлі,А. Вярыгі-Дарэўскага, В. Каратынскагаі інш.).У В. Дуніна-М.(«Сялянка», 1846) рэплікі персанажаў нап. па-бел, а ўся камедыя па-польску. На бел. мове: «Гапон», «Вечарніцы”, “Шчар.дажынкі”, “Пінская шляхта”, “Залёты”.К. Каліноўскі і распаўсюдж. яго «Мужыцкай праўды» напярэдадні і ў час паўстання 1863-64 паўплывалі на тое, каб адраджэнскія тэндэнцыі перараслі ў адраджэнскі патэнцыял бел.літ-ры, каб творы на бел. м. адрасаваліся ўжо не толькі мужыку, як у Дуніна-М., а ўсяму народу (хоць і праз вобраз мужыка). Выйшла 7 №, на лацінцы. 3) 80-90я гг 19ст. –тв-ць Ф. Багушэвіча (выданне Багушэвічавай «Дудкі бел.» (1891) засведчыла нац-гіст. самаўсведамленне бел.літ. і незваротнасць працэсу яе адраджэння), Я.Лучыны, працы па фалькл-цы Е.Раманава, Доўнар-Запольскага. 4)пач. 20ст - у Вільні з'яв. першыя газеты на бел. м: «Н. д.» (1906). Найбольш значным куль-грам. асяродкам стала створаная ў 1906 газета «Наша ніва», вакол якой згуртаваліся А. Луцкевіч, І. Луцкевіч (заснавальнікі і выдаўцы), Я. Купала, Я. Колас, А. Пашкевіч (Цётка), М. Багд., Ядвігін Ш.,В. Ластоўс., Ц. Гартны, З. Бядуля, М. Гарэцкі, А. Паўловіч, К. Каганец, С. Палуян, Я. Гмырак, А. Гурло, Я. Журба, Г. Леўчык, К. Буйло, А. Гарун, У. Галубок, Стары Улас, М. Арол, А. Бульба, У. Самойла і інш. Літ-ра «нашаніўскай» пары была з'явай не толькі эстэтыч, але як найбольш актыўная форма нац. самасвядомасці і дзейсным сродкам уплыву на грам. жыццё, ставячы сабе за мэту ўзняць бел. народ з гіст. нябыту і выканаць сваю асветніцка-адраджэнскую місію. Пак-ючы нядолю і беспрасвецце, у якім апынуўся народ, яна ставіла эстэтыч. пытанне пра адмаўленне існуючых формаў жыцця і сцвярдж. Мастац. ідэалу. Сэрцам бел. літ-ры «нашаніўскай» пары была трывала ўгрунтаваная ў паэтыку нац. ідэя, якой фактычна былі прасякнуты ўсе творы ад адкрыта патрыятычных па гучанні. У аснове бел. мовы- сярэднебеларускія гаворкі, носьбіты-Колас, Купала. Піс-кі шліфавалі, узбагачалі мову аўтарскімі новатворамі (Купала-небазор, вечнабыт; Колас - светазор, срэбразвонны), некат.аўт.наватворы сапраўды папоўнілі лексікон: Дубоўка – адлюстраваць.дабрабыт; Кол.- навучэнец.
5.Я.Ф.Карскі(1861-1931)-заснавальнік бел.філ-і.Ён і лінгвіст,і літаратуразн-ца, і палеограф, і гісторык, і этнограф, і дыялектолаг, і фалькл-ст.Аўтар 1 тыс. навук. прац. 1893 г. –абараніў у Кіеўскім унів-це магістарскую дысертацыю па фанетыцы і граматыцы бел. м. Стаў штатным выкладчыкам гэтага ўнів-та.1896 у Маскоўскім унів-це абараніў докт-ю дысерт-ю пра бел. пераклады Псалтыра ў 15-17ст. Я. Карскі аўтар больш як 700 прац па славістыцы, беларусістыцы і русістыцы, у т.л. даследаванняў па гісторыі бел. мовы, дыялекталогіі, фальклоры, этнаграфіі, гісторыі бел. літ-ры і інш.Сваё першае філалаг. даследванне (артыкул) апублікаваў у «Рускім філал.весніку» (1883). Падштурхнуты адсутнасцю навуковай распрацоўкі бел. мовы, выдаў у 1885 першую значную навук. працу «Агляд гукаў і форм бел. гаворкі». У 1888 апублікаваў «Граматыку старой царкоўнаслав. мовы ў параўнанні з рускай мовай».Граматыка перавыдавалася 19 разоў.Падрыхтаваў «Праграму для збору асаблівасцей бел. гаворак» (1897 і 1916). Вывучаў мясцовыя бел.гаворкі па помніках пісьменнасці і па этнаграфічных камандзіроўках, асабліва па Гродзеншчыне, Віленшчыне, Міншчыне. У запісах фальклорных твораў дакладна перадаў асаблівасці мясцовых гаворак. Выдаваў старажытныя помнікі гісторыі і літаратуры («Лаўрэнцьеўскі летапіс», «Руская праўда»). Гал. навуковы подзвіг Карскага– стварэнне навукі пра бел. м. Ён паказаў, што мова бел. народа мае сваю сістэму, якая развівалася, узбагачалася і удасканальвалася ва ўзаемадз-ні з роднаснымі мовамі,але паводле ўласных законаў. Першы стварыў манумент-ю працу пра бел. м. і беларусаў 3-х томнае даслед-не “Беларусы”(1903-1922)-вышэйшае дасягненне еўрап. славістыкі к.ХІХ-пач.ХХст.,фактычна энцыкл-ыя беларусазнаўства.У ім прааналізаваў старабел. помнікі,сучасн. бел. гаворкі,фалькл-я творы і творы бел. пісьм-каў Ф.Багушэвіча,Цёткі,Я.Лучыны і інш. У 1 томе разгл. пыт-ні паходж-ня і геаграфічнага рассялення беларусаў, ахар-ваў лінгвіст. рысы бел. м. ў параўнанні з адпаведн. рысамі рус. і ўкраін. моў,апісаў фанетыку,граматыку,лексіку бел. м. як у ранейшыя часы,так і ў перыяд 19-20 стст.У 2 томе даў падрабязную характ-ку гукаў бел. м. ў іх гіст. развіцці,дэталёвае апісанне дэрываціі бел слоў,марфалагічнае апісанне бел. м. ў старажытным і сучасным станах у параўн. з рус. і ўкраін.,ахарыктарыз. сінтаксіс бел. м.,вылучыў усе тыпы прост. і склад. сказаў.У 3 томе апісаў дыялектнае чляненне бел. м.,выдзеліў у ёй паўн.-усх. і паўдн.-зах. дыялектныя масівы,сярэднебел. гаворкі і палескія,а ўнутры бел. дыялект. вылучыў 6 груп народных гаворак. Упершыню ўвёў у навук. ужытак амаль усе вядомыя на той час старабел. літаратурныя помнікі. Гал.навуковы подзвіг – стварэнне навукі пра бел.мову. У сваіх даследаваннях Я. Карскі паспяхова развіваў прынцыпы культурна-гістар.й школы, зрабіў значны ўклад у многія галіны гістар. ведаў, у т.л. ў спец. гістар. навукі-крыніцазнаўства, палеаграфію, археаграфію. Навуковая спадчына Я. Карскага не страціла і сёння сваёй значнасці, яна з'яўл. асновай для далейшай распрацоўкі беларусазнаўства.
6.Вядомыя бел.мов-цы. І.І.Насовіч (1788-1877)-бел.філолаг, этнограф, фалькларыст, лексікограф. 1843 г. заняўся навук.-даследч. работай. Займаўся укладаннем сл-ка жывой нар. мовы, над якім працаваў 16 г. У 1870 г. “Сл-к бел. м.” убачыў свет. У 1983 г. выйшла 2-е факсімільнае выданне “Сл-ка бел. м.”.Лічыцца, што з гэтага сл-ка пачаўся перыяд бел. лексікаграфіі. Значнае месца у творчай спадчыне займаюць фалькл.-этнаграф. працы. Адна з такіх–“Зб.бел.прыказак”(1874).Зб-к вылучаецца змястоўнай прадмовай,тонкай інтэрпрытацыяй сэнсу кожнай прыказкі, надрадковымі знакамі. Займаўся пыт-мі гісторыі Б-сі.Тарашкевіч Б.А. (1892-1938)–вядомы бел. грамадскі і паліт. дзеяч, публіцыст, літ-разнавец, мовазнавец і перакладчык. Бел. мовазн-м займаўся ўсё сваё жыццё. У 1913 г. па прапанове Я. Купалы пачаў працаваць над бел. граматыкай, і ў 1918 г. у Вільні яна ўбачыла свет. Праца адыграла вялікую ролю ў нармалізацыі бел. літ. м. Пераклаў на бел. м. 2 сусветна вядомыя творы-“Іліяду” Гамера і “Пана Тадэвуша” А.Міцкевіча. М.В.Бірыла (1923-1992). Гал. аб’екты даслед-няў–бел. дыялекталогія, сучасн. бел. м., анамастыка. Удзельнічаў у падрыхтоўцы “Дыялект. атласа бел. м.” (1963).Адзін з сааўтараў “Лексічн. атласа бел.м.”(1992). Удзельнічаў у падрыхт.“Хрэстаматыі па бел. дыялекталогіі”(1962). Шмат увагі аддаў лексікаграфіі пад рэд. Бірылы быў падрыхт. акадэм. “Сл-к бел. м.” (1987). Быў заснавальнікам новага ў бел. мовазн-ве кірунку–анамастыкі. Ён аўтар 3-х томнай манаграфіі “Бел. антрапанімія”(1966-1982). Ф.М. Янкоўскі (1918-1989). Даследаваў фанетыку і лексіку бел. народн. м., фанетыку, марфалогію і сінтаксіс бел. літ. м., гісторыю м. і бел. фразеалогію. Аўтар каля 300 навук. прац. Апублікаваў 3 выпускі “Дыялектн. слоўніка” (1959,60,70). У кнізе “Бел. нар. прыказкі і прымаўкі”(1957) тэматычна спарадкаваў і лесікаграфічна апісаў больш за 5 тыс. устойлівых нар. выказванняў. У 2-м выданні гэтай кнігі (1962)павяліч. колькасць фраз-аў,пашырыў каментарый да іх. 3-е выданне выйшла ў 1992 г. У 1960 г. выдаў кнігу “Крылатыя словы і афарызмы”. У 1968 г. выйшла “Бел. фраз-гія. Фраз-мы, іх значэнне, ужыв-не” – тлумач. сл-к бел. нар. фраз-іі. Г. М. Малажай (1938-2004). Асн. кірункі яе навук. зацікаўл-няў–суч. бел. літ. м., яе стылістыка, фраз-ія, лінгв. аналіз тэксту, культура м. і маўлення, дыялекталогія.1974- сл-к “Бел. перыфраза”, у якім змешчаны перыфразы бел. м. з твораў маст. літ-ры і публіц-кі, індыв. аўтарскія і традыц апісальныя выразы.У 1980 г. выйшла манаграфія “Сучасн. бел.м. Перыфраза” У дапам-ку “Лінгв-ны аналіз тэксту”(1982; 2-е выд.1992)раскрывае сутнасць і змест лінгв. аналізу як навуч. дысцыпліны, апісвае яго метады і прыёмы.У дапам-ку “Пазакл. праца па бел. м.” (1990)–матэрыял для школ. лінгв. гурткоў роднай м., гульняў, віктарын. Праца “Суч. бел. м. Слова. Перыфраза. Фраз-зм” (1992) прысвечана стылістыцы і культуры маўлення.
У 1952 г. ў Акадэміі навук БССР быў занава створаны Інстытут мовазн-ва. З яго адкрыццём звязана навук. апіс-не бел. м. на ўсіх яе ўзроўняў і па ўсіх раздзелах лінгвістыкі. Значныя працы:1965-акадэмічная “Граматыка бел. м.” у 2-х т.,1963 г.-Дыялектны атлас бел. м.,1993-1998 гг.- “Лексічны атлас бел. гаворак” (5 т.); рэгіянальныя сл-кі:”Сл-к бел. гаворак Паўн.-Зах. Бел-сі і яе пагранічча”(1979-1986), “Тураўскі сл-к” (1982-1987), “Дыялектны сл-к” Ф.Янкоўскага (1959,60,70); перакладн. сл-кі: ”Рус.-бел. сл-к” пад рэд. Коласа,Крапівы,Глебкі (1953),”Бел.-рус. сл-к” пад рэд. Крапівы (1962),”Укр.-бел. сл-к.” В.Лемцюговай (1980); “Сл-к сінонімаў і блізказн. слоў” М.Клышкі (1976,93), “Сл-к іншам. слоў” А.Булыкі (т.1-2,1999), “Сл-к паронімаў бел.м.” С.Грабчыкава (1994), “Частотны сл-к бел.м.” Н.Мажэйка, Я.Супруна (т.1-5,1976-1992), “Сл-к мовы Скарыны” У.Анічэнкі (т.1-3, 1977-1994), “Этымалаг. сл-к бел.м.”(т.1-8,1978-1993), “Гіст. сл-к бел.м.”(1982-2001).
7.Бел.літ. м. на сённяшні дзень развіваецца ва ўсіх стылях. Можна зрабіць заўвагу пра недастатковае ўжыванне бел. м. у афіційна-справавым стылі.Найбольш развіваецца стыль маст. літ., публіц. У гутарк. стылі можна назіраць праявы трасянкі-моўнай інтэрфірэнцыі бел. і рус. маўлення. Трасянка выцясняе дыялект. Бел. м. на сённяшні дзень з’яўл.:1) сродкам зносін, выконвае камунік. ф-ю; 2) ср-м і часткай бел. дух. культуры; 3) ср-м і сімвалам нац. ідэнтыфікацыі, фактарам нац. самасвядомасці беларусаў.
Характ-чы развіццё бел. літ. м. на сучасн. этапе варта адзначыць наступныя адметнасці:
*папаўнне лекс. складу за кошт утв-ня неалагізмаў, выкар-ня дыялектызмаў і запазычанняў з іншых моў, а таксама “рэанімацыі” ўстарэлай лексікі. Неалагізмы:бясформны, візітоўка, даследнік, меншыня, бальшыня, эмацыйны, спартовы, абрамец, суседзіць; імкненне ўжываць дзеясловы без –ір-: тэлефанаваць, дыял. словы: аповед, іншаказ, распаўсюд. У пач. 21 ст. лексікон бел. м. зведвае тэндэцыю да інтэрнаціяналізацыі, сутнасць якой выяўляецца ў значным прытоку англіцызмаў: рокер, драйвер; устар. слоў: адсотак, наклад, шараговец.
* удакладніўся бел. правапіс: правапіс у/ў – не скарачаецца у пад націскам, у запазыч. сл. на ус, ум і вытворных ад іх (страус,соус), агульныя наз. і ўласныя імёны, якія заканчваюцца спалучэннем галоснага з у (шоу,ноу-хау, Ландау); пашырэнне закона акання і якання на запазыч. сл.(катар,прынтар, шніцаль,трыа, сальфеджыа); удакладнена напісанне асобных марфем у бел. і запазыч. сл.
* актыўна адбываюцца працэсы ўтвар-ня новых слоў, абрэвіятур (палатніна, чарноцце, повязь, Пуп (прыватнае уніт-е прадпрыемства), УА(установа адукацыі),СЭС(сваб. экан. зона)).
З прыняццем у 1990 г. закона “Аб мовах у Бел. СССР” бел. м. быў нададзены статус дзярж. Гэта прадугледжвала аднаўленне яе ў сферы афіцыйна-справ. ўжытку. Дзякуючы намаганням інтэлігенцыі, роля бел. м. значна ўзрасла ў жыцці грамадства, дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў. Пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі–спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы з бел. мовай навучання. Дзярж.падтрымка беларускамоўных выданняў, сродкаў масавай інфармацыі значна павялічыла аб’ём камунікацыі на бел. мове. 23 ліпеня 2008 г. прыняты закон “Аб правілах бел. арфаграфіі і пунктуацыі”, які з 1-га верасня 2010 г. уведзены ў дзеянне. Змены ў правапісе былі выкліканы неабходнасцю прывесці арфаграф. нормы ў адпаведнасць з моўнай практыкай. Наспела неабходнасць змяніць напісанне асобных слоў ці марфем у сл. пад уплыв. жывога літ. вымаўлення. Павялічылася выкарыстанне фанет. прынцыпу арфаграфіі.
8. Паняцце СучБЛМ. Бел. м. мае 2 формы: дыялектную і літ-ную, і дзве разнавіднасці: вусную і пісьм. Пісьмовая форма літ. мовы служыць сродкам вядзення розных дзярж. і грамад. спраў, выкар-ца пры стварэнні маст. твораў, навук. прац, публіц-ых і літ.-крыт. артыкулах і г. д. Вусная форма літ. мовы–сродак непасрэдных штодзённых зносін людзей у іх працоўнай і культ. дзейнасці.Пісьмовая мова вызначаецца шырокім ужываннем ускладненых і складаных канструкцый поўнага саставу, а ў вуснай пераважаюць спрошчаныя канструкцыі няпоўнага саставу, бо апушчаныя і недаказаныя словы могуць тут з поспехам кампенсавацца інтанацыяй, мімікай, жэстамі і г. д. Літ. м.–вышэйшая ўнармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нац. м., якая мае вусн.і пісьм. разнавідн.Норма–гэта выпрацаваныя грамадствам і кадэфікаваныя (пісьмова замацаваныя ў нарматыўных слоўн., даведн., граматыках) узоры, правілы, якім падпарадкоўваецца вымаўленне і напісанне слоў, выбар слоў, ужыванне грамат. формаў і канструкцый. Сістэму нормаў літ. м. склад. арфаэпічныя, акцэнталагічныя (унармаваны націск), арфаграф., лексічныя, грамат. (словаўтв., марфал., сінт.), стыліст. нормы.Лексічныя нормы вызначаюць правамернасць ужывання таго ці іншага сло ва ў слоўнікавым складзе літарат. мовы. Не ўсе словы, якія бытуюць у суч.бел. мове, уваходзяць у слоўнікавы склад літ. мовы. Сюды не ўключаюцца вульгарныя словы (боўдзіла, сапляк, плявузгаць), а таксама жаргонныя і вузка дыял. словы, ужыванне якіх абмежавана пэўным асяроддзем або пэўнай мясцовай гаворкай: філон (гультай), гальнік (дзяркач).Грамат. нормы вызначаюць формы слоў і спосабы спалучэння слоў у словазлучэннях і сказах. У нар. гаворках прыметнікі м. р. у Н. скл. адз. ліку могуць мець канчаткі –ы (малады), -ый (маладый), аднак у якасці літарат. нормы замацаваўся толькі канчатак –ы, таму што ён найбольш пашыраны і тыповы для сучасн. бел. м. Нормай з’яўляецца ўжыванне наз. ж. р.: асіна, бяроза, галава, дарога ў Р. скл. мн. л. з нулявым канчаткам, а не з канчаткам –аў (-яў). Стыліст. нормы вызначаюць спосабы стварэння і выкарыстання моўна-выяўленчых сродкаў літ. м. Правільнае і трапнае выкарыстанне моўна-выяўленчых сродкаў робіць літ. м. дакладнай, выразнай, эмац.-насычанай. Арфаграфічныя нормы забяспечв. аднастайную перадачу на пісьме розных слоў літ. м. Так, арфагр. нормай для слоў, якія спрадвечна бытуюць у бел. м., з’яўляецца напісанне літары я замест е ў першым складзе перад націскам: зямля, сцяна, нясу.Арфаэпічныя нормы забяспечваюць аднастайнае вымаўленне розных слоў літ. м. Так, напр., правільным лічыцца вымаўленне мядзьвець (а не мядзьведзь),даклаччык (а не дакладчык).Нормы бел. літ. м. адзіныя і абавязковыя для ўсіх, хто карыстаецца ёю. Адзінства і ўніфікаванасць гэтых нормаў спрыяе развіццю шырокай моўнай агульнасці, робіць літ. м. даступнай і зразумелай усяму народу. Асн. ф-цыі мовы: 1) камунікатыўная; 2) пазнавальная (кагнетыўная); 3) эстэтычная ці паэтычная; 4) этнічная.
