Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОСЫ по бел.мове.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
349.47 Кб
Скачать

55.СзалС з нек.Дад.Сузалеж., паслядоўнае і змеш.Падп.

СзалС–СС,у якіх пры дапамозе падпар.злуч. або злуч.слоў аб’ядноўв. сінтакс-нераўнапр. прэд.часткі:Усё, аб чым нам марыцца, збываецца ў жыцці. Адрозніваюць СзалС з даданай дзейнікавай, выказн,азнач,дапаўн.,дадан.часу, месца, прычыны,мэты,умовы, уступальнай,выніковай, меры і ступені, сп.дзеяння, параўнальнай, супастаўляльнай, сінкрэтычнай часткамі. Але у б.м. найчасцей ужыв. СзалС з 2 і больш даданымі часткамі, якія па-рознаму звязваюцца з гал. часткай і паміж сабою.Шматчленныя СзалС – маюць адну гал.чатку і некалькі даданых,у залежнасці ад характару адносін адрозніваюць сказы: сузалеж., пасляд., змешананым падпарадкаваннем. Сузалежным наз.падпар., пры якім кожная даданая частка непасрэдна залежыць ад 1 гал.: Соладка мроіцца, як пахне мак, як зоры рояцца і спіць вішняк: [], (як…), (як…) і ( ): мроіцца што? – дзейнікав. Сузал. падпар. бывае аднар.і неаднар. Пры сузал.аднар.падпар.усе дадан.часткі у аднолькав.меры хар-ць гал., г.зн. паміж гал.і дад.выражаецца адзін від адносін (дадан.часткі адказв.на адно пытанне і адносяцца да 1 і таго ж слова ці словазлуч.): Я чую, як пахне смаловае вецце, як стукае дзяцел па звонкай сасне–дапаўн.дадан.-аб’ект.адносіны.Пры неаднар. сузал. падпар. дад. часткі па-рознаму хар-ць гал.,г.зн. выражаюць розн.віды сінтакс.адносін (дадан.часткі адказв.на розн.пыт. і адн-ца да розн.слоў ці словазл. у гал.). Такія часткі ніколі не размяшч. побач: Калі ўзышло сонца, мы заўважылі, што апынуліся ў зусім незнаёмых мясцінах – (калі…), [], (што…). Пасляд. наз.падпар., калі першая дад. частка залежыць ад гал., а кожн. наступная дадан. залежыць ад папяр.дадан.(дадан.часткі размяшч. адна за другой): Усё было ўпарадку, калі не лічыць гэтай раніцы, якая пачалася не зусім добра –[]пры якой умове?, (калі…) якой?, (якая…). Адрозніваюць паслядоўнае аднатыпнае (калі тып усіх дад.частак той самы):Я слухала яго ўспаміны і думала, што нельга перашкаджаць чалавеку любіць тое, да чаго імкнецца яго душа.-2 дад.дапаўн.часткі) і неаднатыпнае (рознатыпнае, калі тып дад.частак розны: Настаўнікі, якія пазіралі за імі і не ведалі, як сабе паводзіць у гэтай сітуацыі, кінуліся да яе.- 1 дад.азнач. і 1 дад.дапаўняльная.) У некат. СзалС дад.ч-кі адначасова могуць звязвацца сузал.і пасляд.падпар.– змешанае: Мы жывём, каб вяртацца час ад часу туды, дзе мінула юнацтва, дзе маленства сляды – []для чаго?, (каб…) куды іменна?, (дзе…), (дзе…).

56.Бязлучнік.СС сказы, у якіх бяззлуч.сув. з дапамогай інтанацыі аб’ядн.сінтакс.-раўнапр. або нераўнап. прэдыкатыўныя часткі: Патрэскваў касцёр, ляцелі ўгору іскры. Дыфер.прыкметы: адсутнасць злуч.сродкаў сувязі, недастатковая размежаванасць значэння у параўнанні са СЗС, СзалС. Сродкамі сув. выст.: інтанацыя, апорнае ўказ.слова ў першай частцы, анафарыч.займ. у другой частцы, лекс.ср-кі (сінон., антон.,паўт.), паралелізм будовы, структ.непаўната, агульны дадан.член, парадак прэд.частак. Інтанацыя-гал.сродак сувязі частак БСС, яна можа мець розны характар: пераліч., супрацьпаст., паяснення, папярэдж, абумоўленасці. Паводле стуктуры: БСС з аднатып.часткамі, БСС з разнатып.часткамі. Аднатып.часткі вызнач. грам. незалежным паралелізмам будовы і адносна раўнамернай інтанацыяй. Да іх адносяцца спалуч. і супаст. часткі. Разнатып.часткі хар-ца пэўн.грам.залежнасцю, адсутн. паралел.будовы, нераўнамернай інтанацыяй.Да іх адн.дзейн., выказн., азнач., дапаўн., акалічн.і далуч. часткі. У БСС могуць назірацца розныя сэнсавыя адносіны:1) спалучальныя адносіны-маюць 2 разнавіднасці: -адносіны адначасавасці і –адносіны паслядоўнасці. Пры адносінах адначасавасці прэдык.часткі назыв.з’явы, падзеі, якія адбыв. ў адзін час: Клёны росамі ззяюць, птушкі сонца гукаюць.Адносіны паслядоўнасці назіраюцца ў тых сказах, у якіх прэдык.часткі называюць з’явы, якія адбываюцца адна за адной: Мінула сяколле, пачаўся рэдкі лясок.2)супастаўляльныя адносіны-назіраюцца ў сказах, якія маюць закрытую структуру: Згода будуе, нязгода руйнуе. Жыць без брата сумна, без суседа-нудна. Адносіны назіраюцца ў сказах з аднатыпнымі часткамі.3)адносіны ўзаемнай абумоўленасці: а)умоўна-выніковыя –пры гэтым першая частка называе ўмову, а другая – вынік:Раней ўстанеш –болей зробіш. Любіш катацца-любі і саначкі вазіць.б) сказы з уступальна-супраціўнымі адносінамі: Едзеш на дзень – хлеба бяры на тыдзень. в) прычынна-выніковыя адносіны – у першай групе сказаў прычына ўказваецца ў др.частцы (ставіцца:) Луг скасілі, але зграблі неўсюду:перашкодзілі дажджы.; у др. групе прычына назіраецца ў першай прэдвк.частцы, а вынік – у другой (ставіцца-). 4)паясняльныя адносіны: а)сказы, другая частка якіх раскрывае, паясняе, удакладняе змест першай(ставіцца:)Вада знаходзіцца ў стане вечнага руху:ад сонца яна зпаруе, с пары робяцца хмары, з хмар падае дождж.б)сказы, у якіх другая частка выконвае ў адносінах да першай функцыю якога-небудзь разгорнутага члена: -дзейнік: Адно было дрэнна:ноч стаяла цёмная; -выказнік: натура ў яго такая:на месцы не ўседзіць; -дапаўненне: Алесь зразумеў: нервовасць Кастуся можа сапсаваць справу.; -азначэнне: Дума неспакойная жыла ў майстра: ён хацеў пакінуць пакаленне смерць жыцця яго.; -акалічнасць: У народзе гавораць так: вянок не любіць лянот.5)далучальныя адносіны: Пахаваліся ўсе госці ў куточкі, так спынілася вяселле сярод ночкі.

Сярод мнагачленных БСС з трыма і больш прэдык.часткамі вылучаюць 2 групы:-сказы аднароднага саставу: Памякчэлі маразы, сталі цёплыя вятры, раздабрыліся дажджы.; - сказы неаднароднага саставу, у іх могуць вылучацца структурна-семант.блокі: Зямля жыве: у бераг б’юць прылівы, у вырай адлятаюць журавы. [ ]: [ ] ,[ ] – першы струк.-сем.блок – гэта першая прэд.частка, а другі струк.-сем.блок – гэта 2 і 3 прэд.часткі, у сказе асн.адносіны-паясняльныя, у др.блоку назіраюцца спалуч.адносіны.

Звыч. став-ца коска: Гамоняць зялёныя сосны, шумяць у прысадах бярозы.Працяжн.став. у наст.выпадках: 1. Калі змест частак супрацьпаст (а,але): Пастукалі ў акно – з хаты ніхто не абазваўся. 2. Калі паміж часткамі выражаюцца адносіны часу, умовы або уступкі: Загараецца зара – гасне ноч над зямлёю. 3. Калі другая частка паказвае на вынік таго, пра што ішла гаворка ў першай частцы.: Мінута – батальён на нагах.4. Калі апошн.ч-ка з’яў. абагульн.да папяр.: Узышло сонца, спявалі птушкі – пачынаўся новы дзень.Двукроп’е: 1. Калі 2ч.указв.на прычыну таго, пра што гав-ца ў 1ч(бо, таму што): Антось, як сонца засвяціўся: даўно аб чоўне ён смуціўся.2. калі 2ч. раскрыв. змест 1ч (што, як, а іменна): Па сакрэту чуў я чутку: пасадзілі Лыску ў будку. 3. Калі 2ч.дапаўн.1ч(і бачыў, і чуў, і адчуваў): Азірнуўся дзядзька Марцін: нікога не відаць.Коска з працяжн.: 1. Калі ў сказе ёсць суадносныя словы ТО НЕ – ГЭТА: То не першая пароша запарашыла загон – гэта поле прыхарошыў сіні лён.2. Пры наяўн.вынік.адносін, калі вынік мае заключальны хар-р: Цеплынёй вясна дыхнула, - засінелі кветкі.

57.Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. камбінав. скл. сказы (КСС) -Складаныя сказы, у якіх 3 і больш прэдэкат частак, звязаных паміж сабой рознымі відамі сувязі. Віды сувязі: злучнікавая(злучальная, падпарадкавальная) і бяззлучнікаавая. Выдзяляюць 4 мадэлі КСС: 1) сказы са злучальнай і падпарадкавальнай сувяззю: Зося прыгадала, што вярнуўшыся з Германіі, яна не знайшла магілу бацькі і ёй захацелася плакаць. {[],(што)},і{[]}.2) сказы са злучальнай і бяззлучн.сувяззю: Зморанасць усяго цела магла скончыцца толькі пасля сну, але спаць не даваў холад:каменне адсырэла.{[]}, але{[]:[]}.3)сказы з падпар. І бяззлучн.сувязь: Дзядзька ішоў па справах, Алесь- у Пушчу, дзе ўжо сінелі пралескі.{[]}, {[],(дзе)}.4)сказы з усімі 3 відамі сувязі:Валодзя ведаў, што дзед не любіў непаслухмянасці і што маці таксама нельга ўвесці ў гнеў, але яму так хацелася ехаць на балота, што і страх не ўтрымаў, - Васіль…{[],(што)і (што)}, але{[],(што),-[]}. Як правіла, у КСС прэд.часткі звычайна аб’яднаны у складаныя саст.часткі, якія арганізаваны па мадэлі СЗлС,СзалС,БСС. Такія саст.часткі (мін.2)назыв. структурна-сем.блокамі або сэнсавымі часткамі. Стр-сем.блок – сэнсав.і структ. аб’яднанне прэдык.частак КСС у адзіную цэласную групу: 1А навокал прастор і цішыня, сонца і жаваранкі, 2на сэрцы так радасна, 3нібыта крылы за плячыма растуць. [ ], і{[ ], (нібыта…)}. Звыч.мяжа ССБлока знаходзіцца на месцы злучальн.ці бяззлуч. сувязі. Дыферанц.прыкметы КСС: 1-поліпрэдыкатыўнасць(мін.3часткі), 2-наяўн.злуч.,які можа апуск-ца пры аднарод. сузал. падпарадкаванні, 3-збег злучн.пры пасляд. падпар-ні, 4-структ.непаўната прэд.частак, 5-утварэнне ССБлока. У залежн.ад наяўнасці ССБлока адрозніваюць склад.сказы згрупаванай структуры і незгруп. Да сказаў незгрупав.стр-ры адн. шматчленныя СзалС і БСС адкрытай структуры: Вечар быў млосны, дзённая спёка ўжо сышла, але ў паветры яшчэ падыхала духменем.[],[],але[]-адсутнічае блок. У сказах згрупаванай структуры вызнач.узроўні члянення – ад колькасці наяўных ССБлокаў: Яна ведала, што цягнік затрымаецца надоўга і што прыйдзецца чакаць яшчэ гадзіны дзве, але цягнік прыйшоў учас, хоць на станцыі усё яшчэ перадавалі затрыманне рэйса. {[], (што…) і (што…)}, але{[], (хоць…)}.Некаторыя КСС адрозніваюцца аднатыпнай будовай сваіх частак, спецыф.нарастаннем і спадам інтанацыі – такія сказы назыв.перыядам.У некаторых склад. сказах з рознымі відамі сувязі можна вылучыць асноўную (вызначальную) сувязь. Яна вылучаецца на мяжы ССБлокаў. Мэта такога групавання прэдык. частак у скл. сказе з рознымі відамі сувязі прагматычная: зрабіць больш лёгкім успрыманне зместу сказа і правільна зразумець аўтарскую задуму ў адлюст-ні той ці іншай з’явы.У скл.сказах з рознымі відамі сувязі паміж прэдык.часткамі ставяцца тыя ж знакі прыпынку, што і ў іншых склад.сказах: СЗлС,СзалС,БСС.

58. Чужая мова і спосабы яе перадачы.Выказванні, што належаць іншай асобе, а не таму, хто гаворыць ці піша (аўтару), называюцца чужой мовай. Вылучаюцца наступныя формы перадачы чужой мовы:Простая мова – гэта чужое выказванне, якое перадаецца даслоўна, з захаваннем яго лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцей. Сінтаксічная канструкцыя з простай мовай складаецца з дзвюх частак: простай мовы і слоў аўтара (аўтарскага сказа). Па сваёй форме і адносінах паміж часткамі канструкцыя з простай мовай набліжаецца да складанага бяззлучнікавага сказа: Настаўнік яму сказаў: «Не пакідай, Сцёпка, навукі: у цябе вялікія здольнасці даяе».У форме простай мовы можа выражацца як рэальна выказанае (выказаная простая мова), так і думкі, разважанні (нявыказаная простая мова): Ступаючы ўскрай дарогі, Аляксандр глядзеў на за інелыя лугі і балаціны, на далёкія і блізкія лясы і думаў: «Цяпер гэта ўсё наша».У мастацкай літаратуры, паводле сучаснай выдавецкай практыкі, в ыказаная простая мова ў двукоссе не бярэцца, а пішацца з абзаца з працяжнікам. Нявыказаная простая мова бярэцца ў двукоссе, хоць і пачынаецца з чырвонага радка.Нявыказаная простая мова часам падаецца ў тэксце без слоў аўтара: Іван раптам разгубіўся, хвілін колькі не ведаў, што рабіць,не верыў вачам сваім: ля камля нешта бегала, варушылася.«Няўжо вожык?»

Падышоў бліжэй, – не, не вожык.

Адна простая мова можа ўключацца ў другую. Такая канструкцыя называецца шматступеннай простай мовай. У такіх канструкцыях вонкавая простая мова пішацца з абзаца з працяжнікам, а унутраная простая мова бярэцца ў двукоссе.

Калі простая мова стаіць пасля слоў аўтара, то перад ёй ставіцца двукроп’е, сама простая мова пішацца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе (А: «П».): Андрэй глянуў на Сасноўскага і пачаў яго будзіць: «Уставай, сягоння ў нас яшчэ многа работы».Калі простая мова стаіць перад словамі аўтара, яна бярэцца ў двукоссе, пачынаецца з вялікай літары, пасля яе ставіцца коска або патрэбны знак (пытальнік, клічнік, шматкроп’е) і працяжнік, а словы аўтара пішуцца з малой літары («П (?!...)», – а.): «Благая тая птушка, што свайго гнязда не пільнуецца», – успомніліся яму словы маці, якія ён чуў ад яе яшчэ ў студэнцкія гады.Пры разрыве простай мовы словамі аўтара знакі прыпынку ставяцца ў залежнасці ад месца разрыву:1) «П, – а, – п». – дзе не павінна быць ніякага знака прыпынку або павінны стаяць коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік:«Дзядзька, – звярнуўся пляменнік да Антося, – назавіце прыкметы

на дождж... Мне трэба запісаць» (Ал.);2) «П, – а. – П». – дзе павінна стаяць кропка: «Заўтра я буду дома, – радасна падумаў ён. – Во замітусіцца мама... Не гадала, не думала, а я – шусь у хату»; 3) «П (адпаведны знак) – а. – П». – дзе павінны стаяць пытальнік або клічнік ці шматкроп’е: «Малайцы, хлопцы! – пахвальвае іх Сцёпка. – Вучыцеся гуртам працаваць»;4) «П, – а: – П». – калі ў словах аўтара два дзеясловы, адзін з якіх адносіцца да першай часткі простай мовы, а другі – да другой: «Я не такая, – з роздумам прызналася Лада і тут жа горача запэўніла: – Але не стала горшая, тата!»; 5) А: «П (! ?...)» – а. – калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара: Тады яна абняла мяне за шыю і са слязьмі ў голасе сказала: «Сынок мой, дзіцятка...» – і пацалавала, як роднага сына. Пасля простай мовы можа ставіцца коска, калі яна патрэбна па ўмовах кантэксту аўтарскіх слоў: Пасля першай страфы Аляксей папрасіў: «Памагайце», і яны заспявалі разам.

Кожная рэпліка дыялога пішацца звычайна з чырвонага радка і перад ёю ставіцца працяжнік.Калі дыялог запісваецца ў адзін радок, кожную рэпліку бяруць у двукоссе. Калі паміж рэплікамі няма слоў аўтара, то выказванні раздзяляюцца працяжнікамі: «Бачыш?» – «Што?» – «Штосьці белае, лапіна нейкая». –«Дзе?» – «Пад дзічкай».Ускосная мовагэта чужая мова, якая перадаецца не даслоўна, а ад імя аўтара (апавядальніка). У такіх канструкцыях захоўваецца толькі агульны змест чужога выказвання, а не яго лексічныя,граматычныя і стылістычныя асаблівасці. Сінтаксічныя канструкцыі з ускоснай мовай маюць форму складаназалежнага сказа, даданая частка якога пачынаецца злучнікамі каб, ці, што або злучальнымі словамі хто, дзе, як, калі. Напрыклад: Настаўнік сказаў старэйшым вучням, каб яны рыхтаваліся да экзаменаў.У мастацкай літаратуры пашырана форма перадачы чужой мовы – няўласна-простая мова. У няўласна-простай мове захоўваюцца асноўныя лексічныя і граматычныя асаблівасці, а таксама эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка чужога выказвання. Спецыфічнай асаблівасцю няўласна-простай мовы з’яўляецца тое, што яна звычайна афармляецца як адначленная канструкцыя, без слоў аўтара, якая мае форму пытальнага ці клічнага сказа.Няўласна-простая мова з’яўляецца ўнутранай, нявыказанай мовай персанажа. Віктар падпоўз бліжэй да ўзгорка. Сэрца яго моцна білася. Не прамахнуцца б!

Разнавіднасцю чужой мовы з’яўляюцца цытаты. Цытата – гэта даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, з кнігі іншага аўтара. Цытата звычайна выкарыстоўваецца ў навуковых працах, лекцыях, дакладах, рэфератах, сачыненнях, у розных творах як эпіграф. Цытата афармляецца як простая і як ускосная мова. Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа, яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе. Калі цытата суправаджаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова. Адрозненне цытат ад канструкцый з простай мовай заключаецца ў тым, што цытаты бяруцца толькі ў двукоссе і маюць дакладную спасылку на крыніцу цытавання. Цытаты, прыведзеныя ў вершаванай форме, у двукоссе не бяруцца, а страфа запісваецца так, як у аўтара. Цытаты-эпіграфы звычайна не бяруцца ў двукоссе.

59.Перыяд.ЗФА. У бел мовазнаўстве пад перыядам разум-ца асобая сінтаксіч канстр-цыя (складаны ці просты ўсклад-ны сказ),якая характ-ца паводле зместу паўнатой і законч-цю выказанай думкі, адзінствам тэмы, а паводле інтанацыі падзял-цана два кампан-ты («павышэнне» і «паніжэнне»), паміж якімі ўмаўленні роб-ца значн (даўжэйшая, чым у канцы звычай-гасказа) паўза, а на пісьме пераважна став-ца працяж-к. «Павыш-не» склад-ца з аднольк па стр-ры элементаў, кожны наступны з якіх вымаўл-ца больш высок тонам у параўнанні з папярэднім. Гэта забяспечвае нарастанне напруж-ня. Затым у вымаўл-ні наступае паўза, якая ўзмацняе агульн напруж-не. Узнікае лагічн неабход-ць разрадкі гэтага напруж-ня - вываду. «Паніж-не» - гэта разрадка напруж-ня. У вымаўл-ні элементаў «паніж-ня» прыкметна спадае інтанацыя, тон вымаўл-ня больш павольны, спакойны. Структурн тыпы перыядаў даследчыкамі вызнач-ца ўзалеж-ці ад іх граматыч будовы, сэнсав узаемааднос-ўч і тыпу сінтаксіч сувязі паміж павыш-нем і паніж-нем. Вылуч-ца перыяды са стр-рай прост ўскладнен сказа і са стр-рай склад сказа: СЗС, СЗалС, БС, СКБ. Найчасцей перыяд выкарыст-ца ў паэзіі, мастац прозе, публіцыс-цы.ЗФА-тэкставая адзінка,якая складаецца больш,чым з аднаго самаст.сказа і валодае сэнсавай цэласнасцю ў кантэксце звязнага маўлення, выступае як частка звяз.маўлен.Звышфразавае адзінства ўласцівае і вуснаму, і пісьмоваму маўленню. Сэнсав.цэласн.і завершанасць – асн. прымета ЗФА, што перш за ўсё выяўл.праз яго монатэматычнасць. Разуменне ЗФА як мінім.адзінкі тэксту на сённяшні дзень не з’яўл. агульнапрыным, паколькі ў якасці такой адзінкі прапануецца разгл.абзац.Абзац існуе толькі ў пісьмовым тэксце. Памер абзаца, як правіла, залежыць ад індывідуальнай манеры аўтара выкладаць думкі, ад задумы аўтара (у гэтым выяўляецца прагматычнасць абзаца). Маючы суб’ектыўную скіраванасць, абзац можа выступаць у якасці эмацыянальна-выяўленчага сродку тэксту. Адзначаюць 3 тыпы суаднесенасці межаў абзаца і ЗФА:1.Абзац супадае з ЗФА(найб.пашыр.такое чляненне ў навук.і афіц-дзелав.тэкстах),2.Два і больш абзацы ўваходзяць у адно ЗФА(мастац. тэксты).3.Абзац змяшч. некалькі тэматыч. ЗФА.Сродкі міжфразав.сув.у мікратэксце. Даследчыкі размяжоўваюць 2 групы ср-каў: агульн.як для спалучэння частак склад. сказа, так і для спалучэння самаст. выказвання (злучн,часц, паб-мад.словы);б) уласна міжфразав., што выкар. толькі для спалуч.самастойных выказванняў(словы і словазлуч., якія не раскр.сваёй семантыкі ў межах сказа; лексічны паўтор; прост.неразв.2хсаст і 1саст.сказы; асобныя пыт. і кліч.канструкцыі). Класіфікац.сродкаў мізфразавай сувязі ў ЗФА м.б. дадзена і паводле лекс-грам.крытэрыю: лекс.(словы адной лексіка-сем. Ці тэмат.групы, сінонімы, антонімы), лекс-грам. – рознага кшталту анафарычныя элементы: асабов., указ. займ, а т.с. словы, што вяртаюць да зместу папярэдніх выказван.: прысл.тут,там,адтуль і інш.; уласна-сінт. сродкі сув. – гэта найперш парадак слоў, непаўната сказаў, а т.с.сінт.паралелізм. Віды сувязі ў тэксце:

Тып сувязі

Асн.сродкі сувязі

Механізм сувязі

Ланцужковая

Анафар. і указ.займ., паўтор лексемы ў розн.сінт.функц, кантэкст.сінонімы,лексіч.непаўната

зачапленне

Паралельная

Сінтакс.анафара-адно тэмат.кола слоў-сінтакс.паралелізм

паралелізм

Далучальн.

Злуч.і,ды,ды і, і таму

далучэнне

Цэлы гай старасвецкіх дубоў раскідаваўся на беразе Нёмана. Такіх дубоў цяпер рэдка дзе ўбачыш – ланц.

60.Пунктуацыя- 1.сукупнасць знакаў прыпынку і правілы іх выкарыстання у пісьм.мове; 2. раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца пункт.сістэма, заканамернасці яе станаўлення і фарміравання. Прадмет П.- сістэма знакаў прыпынку.10 знакаў прыпынку:кропка, коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, дужкі, двукоссе. Ужыв.пунктуац.знакаў засноўваецца на двух прынцыпах: сэнсавым і грамат.(сінтакс.). У залежнасці ад сэнсу: Раніца цёплая. Раніца цёплая! Раніца цёплая? На сінтакс.прынцыпе заснав.,н-д, пастаноўка працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам, коскі ў складаным сказе і інш. Знакі прыпынку з’яўляюцца перш за ўсё паказчыкамі сінтакс., структурнага расчлянення пісьмовай мовы. Сінтакс.чляненне ў сваю чаргу адлюстроўвае чляненне лагічнае, сэнсавае. Сэнсавыя і грам.асновы пунктуацыі часта сумяшчаюцца. Н-д, пастаноўка двухкроп’я ў БСС заснавана на сэнсавых узаемаадносінах між часткамі сказа і на яго будове. У вусн.мове важн.сродкам афармлення выказван.выступае інтанацыя. Да асн.задач П.можна аднесці: вывучэнне правіл выкарыстання знакаў прыпынку ў пісьмов.тэксце; вызначэнне іх асн.функцый;акрэсленне пункт.нормы і пункт.варыянта; вывучэнне заканамернасцей фарміравання пункт.сістэмы. Зародкі пункт.з’явіліся ў стар. рымлян і грэкаў.Пункт.норма – пастаноўка знакаў прыпынку ў пісьм.тэксце згодна з вызначаным правілам. Паруш.пункт.нормы вядзе да пункт.памылкі Пункт.варыянт–адна з магчымых памылак знакаў прыпынку ў пэўнай моўнай сітуацыі. Варыянт знаходзіцца ў межах нормы. Знакі прыпынку паводле сваёй функцыі падз.на раздзяляльныя-служ.для раздзял.сінтакс.адзінак(; : ? ! . … - ,) і выдзяляльн.(парныя)–паказваюць на выдзяленне той ці інш.сінт.адзінкі: адас.акаліч., адас.азнач. (парныя: () “”, -). Раздзяляльныя знакі чляняць пісьмовы тэкст на значныя часткі. Так, блізкімі ў функцыянальных адносінах з’яўл. коска і кропка с коскай. Іх адрозненне часта бывае толькі “колькасным”, бо яны фіксуюць паўзы розных ступеней працягласці. Апрача таго, адзіночная коска заўсёды стаіць паміж сінтаксічна раўназначнымі часткамі тэксту. Акрамя гэтага зн.прыпынку могуць выкарыстоўвацца і з інш.мэтай. Працяжнік можа паказваць на спалуч.слоў, якія служаць для абазначэння прасторы, часу або кольк.(замяняе словы ад..да): Расклад руху паяздоў на май-жнівень. Шматкроп’е можа скарыстаць, каб пазнаць незаконч.выказвання, адзначыць перапынкі ў мове, пропуск слоў ці сказаў: А голас яго маўчыць…Двукоссе выкарыстоўваюць,каб паказаць, што слова ці спалуч.слоў ужываецца іранічна,не ў сваім значэнні,што слова не агульнапрынятае: Багачы і панства, нашы “дабрадзеі”. Пры раздзяленні ці выдзяленні слоў і сказаў розныя знакі прыпынку могуць сутыкацца. Пры збегу знакаў прыпынку ў адных выпадках ужываюцца абодва знакі, у іншых – толькі адзін з іх: “Мамачка-галубка! – просіць сын так міла. – Можа б ты на рэччку пагуляць пусціла?”(К-с). Асн правілы пастаноўкі зн прып: 1 кропка став-ца ў канцы сказаў і пасля ўмоўн скарач-ў. 2 кліч-к мож став-ца ў канцы клічн сказаў, пасля звароткаў і выклічнікаў, у канцы некатор пабудж сказаў. 3 пытал-к став-ца ў канцы пытал сказаў. 4. штамкроп’е став-ца ў канцы сказа пры незаверш выказв-ні, у сяр сказа на месцы пропуску слоў, у канцы абзаца, калі наступ абзац перарывае пасляд-ць апавяд-ня. 5 коска став-ца: а) як раздзял знак – паміж аднарод чл сказа, паміж ч склад сказа, паміж словамі, якія паўтар-ца, пасял сцвярджал і адмоўн слоў-сказаў, б) як выдзял знак – пры адасобл чл сказа, пры параўнал зваротах, выкліч-ках, зваротках, пабоч канструк-х. 6 кропка з коскай став-ца паміж развіт аднарод чл сказа, паміж ч склад сказаў усіх тыпаў, калія знач развітыя і маюць свае зн прып, у канцы розн пераліч-няў. 7 двукроп’е став-ца ў простым сказе пасля абагульнял слова, перад аднарод чл, у БС і ў СКБ перад часткай, якая паясняе, канкрэтызуе, раскрывае змест папярэдняй ч, пасля слоў аўтара перад прост мовай, перад цытатамі, якія ўзводзяцца словамі аўтара. 8 працяж-к став-ца паміж дз-кам і вык-кам, якія выражаны наз-кам у ф Н скл або інф-вам дз-ва, пасля аднарод чл сказа перад абагульнял словам, пры развітым прыдатку, для выдзялення ўстаўн канструкцый, пры пропусках чл сказа, у БС пры выраж-ні прычынна-вынік адносін, пры афармл-ні прост мовы і цытат перад словамі аўтара, пры рэпліках у дыялогу. 9 дужкі став-ца пры афармл-ні ўстаўн канструк-й і цытат. 10 двукоссе выкарыст-ца для выдзял-ня прост мовы і цытат, пры напіс-ні слоў і словазл-ў, ужытых з іранічн зн-нем, пры напісанні назваў газет, часопісаў, кніг і інш.