
- •1.Бел.Мова – нац.Мова бел.Народа,духоўны скарб нацыі.
- •4.Роля пісьм-каў 19-п.ХХст. У станаўленні бел. Нац. Мовы.
- •9. Блм і дыялекты. Хар-ка асноўных груп гаворак…
- •10. Слова як прадмет вывучэння лексікалогіі…
- •11.Аманімія, тыпы.Паронімы.
- •12.Сінанімія, тыпы сінонімаў. Сінан. Рад. Антонімы…
- •13.Лексіка. Бел. І запазычаная. Экзатызмы,варварызмы.
- •18. Бел.Фразеаграфія. Слоўнікі фразем, прыказак, параўн.,
- •20. Пазіцыйн. Змены гал. І зыч.Гукаў. Чаргаванні гал і зыч.
- •29. Скланенне наз.Тыпы скланення.Рознасклан.І несклан.
- •34. Грам.Катэгорыі асобы і ліку дзеяс. Спраж. Рознаспраг.
- •45. Іменныя аднасас сказы. Разн-ці намінат. Сказаў
- •46. Тыпы і разн-ці няпоўных сказаў, іх хар-ка.
- •55.СзалС з нек.Дад.Сузалеж., паслядоўнае і змеш.Падп.
46. Тыпы і разн-ці няпоўных сказаў, іх хар-ка.
НяпоўныяС.–сказы, дзе апушч. гал. ці дад.чл.сказа, неабходн. якіх абумоўлена структ.сказа і іх прадказальнай сувяззю з наяўнымі ў сказе словаформамі. Асн.прыкмета–не сэнсавая,а грамат.непаўната,г.зн. адсутн.чл. сказа(-Рукі ўгору!–крыкнуў дзед Талаш).Унутраны паказчык непаўнаты сказа лічыцца формы, звяз. з апушчаным чл. словаформаў, а кантэкст і моўная сітуацыя лічыцца знешнім паказч. непаўнаты. Няпоўны ск. не з’яў. асоб. струк. тыпам,а адносіцца да тых жа структ.тыпаў, што і поўн., г. зн. пропуск пэўн.чл.сказа м.б.у любым сказе: разв.і неразв., адна- і двусастаўным, простым і складаным. СС з’яўл.няпоўным, калі ў іх прапушч. цэлая прэд.частка (-Чаму вы так гаворыце? – Каб усе разумелі.) Звыч.апуск.чл.ск.са складу тэмы. У аснове класіф.няп.ск. ляжаць наст.фактары: 1. Сфера ўжыв. 2. Характ.зносінаў.У залеж. ад характару зносінаў бываюць няп.дыялагічныя і маналагічныя сказы, якія м.б. як у вусн., так і ў пісьм.мове (У чырвонай медзі стаяць дубы,у празрыстым золаце – бярозы. – Ці хутка ты прачытаеш кнігу? – Не ведаю.) У зал.ад сферы ўжывання адрозніваюць 2 віды няп.ск.: 1. Кантэкстуальныя; 2.Сітуацыйныя. Кантэкст– няп.ск., у якіх асобны чл. апушчаны па той прычыне, што яны ўжываюцца ў папяр.кантэксце. Імі м.б. простыя і прэдыкат.часткі СС. Найб. часта апуск. дзейнік (Сонца гарэзліва лезе ў акно. Не дае спаць). Можа апуск.выказнік (Справа непадалёк віднелася вёска, за ёю – рэдкія бярозавыя прысады).Часам мог.адсут.2 гал.чл.(Быў учора на лузе за Лескавічамі, за Прыпяццю. Там век вяком трава добрая! І летась была ого-го! – А сёлета?)У кантэкст.сказах бывае прапушч.дапаўненне(У нас цяпер яблыкаў няма куды дзяваць (аднасаст. Безасаб.).Сыплюцца, гніюць. Свіням па кашы носім).Сітуац. лічацца няп.ск., у якіх асоб.чл. апушч.таму, што яны лёгка падказваюцца абставінамі агульнай сітуацыі. (- Можна?–пачуўся стук і голас каля дзвярэй. –На вакзал!–сказаў ён шафёру).Звыч. афармляецца як прост.мова. Да іх адносяцца і пабудж.рэплікі, у якіх адсутн.дзеяслоў-выказнік, неабавязковы для перадачы пэўн.зместу.(- Вады!–Уперад!–Па конях!) Выкарыст.ў разм.стылі. Афіц-дзел. і нав.стылям няп.ск.не характэрны.
Пераходную групу паміж поўн.і няп.сказамі займ. эліптычныя сказы (ellipsis–пропуск) да іх адносяцца няп.ск.з адсутным выказнікам, які не ўзнаўляецца з кантэксту і не ўгадваецца сітуацыяй. З’яўл.сінтаксічна і сэнсава самаст.адзінкамі, змест якіх дакладна раскрываецца без дапамогі інш.сказаў, таму што дзеян.або стан, якія абазначалі бы адсутны дзеяслоў-выказнік, зразумел. са струк.такіх сказаў. У іх падкрэсліваецца прычына, месца, час існавання прадмета ці з’явы, а таксама аб’ект, на які накір.неназванае дзеянне (У цёмным небе хараводы сінявокіх зорак.У чэрвені– цяпло, у ліпені–горача.). звычайна іх адносяць да няпоўных, бо ў іх ёсць дад.чл., якія прадказваюць наяўнасць выказніка. Найб.пашыраны такія сказы, у якіх дзеясл., якія адсутнічаюць, маюць знач.наяўнасці або існавання, дзеяння, стану, руху. Часам даецца яшчэ адна класіф. няп.ск. з улікам іх семант.і структ.адметн.(Чалюк, Бабальцава):1. Структ.поўныя, а сем.няпоўныя– да іх адн.ДС, у якіх дзейнік выраж. няпэў.з айм., і таму такія сказы з’яўл.інфармацыйна непаўназнач.(Нехта спявае песню. Ён не хацеў нікога слухаць). 2. Сем.поўныя, а структ.няпоўныя–да іх аднос.эліптычныя сказы. 3. Струк.і сем.няп.сказы–да іх адносяць кантэкстуальныя і сітуацыйныя няп. сказы. Няп.м.б. як двухсаст, так і аднасаст.сказы: від некаторых з гэтых сказаў можна вызначыць толькі ў сувязі з інш.сказамі, у кантэксце.
Сінтаксічна непадзельныя сказы (СНС)(нерасчляненныя, нячленныя)– сказы, якія склад. з аднаго слова (непаўназначнай ЧМ) ці ўстойлів. спалуч. слоў, выраж. станоўчы ці адмоўны адказ на чыё-небудзь выказванне або запытанне, пабуджэнне, ці эмац.рэакцыю на ш-н (- Ты яго ведаеш?–Не.–Фі! Я такіх мужыцкіх танцаў не гуляю).СНС наз.словамі-сказамі, выклічнікавымі сказамі, эквівалентам сказа. Назв.сказы ліч.бессастаўнымі. Дыф.прыкметы СНС:1. Гал.структ.адметн. з’яўл. іх бессастаўнасць. 2.Інтананацыйнае паведамл. ператварае непадз. канструкцыі ў сказы, надае ім сэнс.закончанасць і служ.сродкам выраж.мадальнасці (суадносіны зместу з рэальнасцю). 3.кантэкстуальна абум. адзінкі. 4. Камунік.функцыя такіх сказаў не дап.іх намін.функц., якую яны не здольны выказаць, бо складаюцца са слоў, пазбаўл. намінац. функцыі. 5. Асн. прызнач. СНС – выраж.мад-экспрэс. адносін. 6.Па марфалаг. выражэнні СНС– гэта часціцы (не, так, ну, хіба) выклічнікі (эй, ай, вон), мад.словы (вядома), гукаперайм. (тсс), часам, фразеалагізмы, якія суаднос. з мад. словам ці выклічнікам (нішто сабе) (-Ты спазніўся.–Няўжо?)СНС класіфікуюцца:1. Паводле марфал.выраж: а)СНС выраж.часціцамі;б)мад.СНС;в)выклічн.СНС.Рамза яшчэ вылуч.сказы, выраж. непадз. словазлуч.(вось табе і на,дзіва што,ды ўжо ж),сказы, выраж.формуламі ветлівасці (дзякуй, калі ласка).2. Паводле знач.і функ: а) сцвярдж(выраж.часціцамі (так, але, ага, угу, ну),спалуч.часціц (ды ўжо ж, а як жа,а то не),мад.словам(добра,безумоўна,правільна,факт, нічога), спалуч.слоў(дзіва што,вось так,чаму не));б)адм(часціцы (не, ні-ні), спалуч.часціц (ды не, але не, але ж не), адм.словы (няпраўда), спал.(наўрад ці).);в)пытальныя(часціцы (што? а? га?няўжо?ну?так?),мадал.словы (добра? праўда?), выкл.(ой));г)эмац(выкаж.выкл.(ого!);д)пабудж.(Арганіз.выклічн.ці гукаперайм(цыц).(Годзе! Ало!), спалуч.часціцы ну з ф.В. ас.займ. ты, вы, ён, яны (Ну іх!). Да іх набліж.словы этыкету (Да сустрэчы!)).СНС не функц.самастойныя,яны ўключ.ў шырокі кантэкст.СНС нельга разгл.як няп.сказы!СНСтрэба адроз.ад няп. адна- і двусаст.сказаў. Гал.паказчыкам няпоўнасці сказа выст.наяўн.у ім чл.сказа, выражанага словам з выразнай намінац.функц.(-ці згодны вы са мною?–Так.(СНС).–так, згодзен(Няпоўны двусаст. сказ)).У дачын.да слова так трэба памятаць,што ў асоб.выпадках яно, пры адказе на пыт.,можа выст.у ролі выказніка і мець пры сабе д.чл. сказа (-Учора вечарам вы былі дома? – Учора так.).
47.Сказы з аднародн.членамі. наз. 2 ці некалькі звязаных злучальнай сувяззю чл.сказа, якія абазначаюць аднатыпныя паняцці аб’ект.рэчаіснасці, выконваюць аднолькавую сінт.функцыю, звязваюцца ў сказе з адной словаформай сувяззю падпарадкавання ці каардынацыі(У лесе пахне чаборам, багуном, зялёным верасам). Аднар. могуць быць розныя чл.сказа, часцей за ўсё аднар. члены выраж.адной ЧМ, радзей-рознымі (Ядвіся была вясёлая і ў добрым настроі). Асн.прык. АЧ: 1)аднатыпнасць, тоеснасць сінт. функц. 1 чл.сказа. 2) сувязь з адным і тым жа чл.ск.(падпарадкав.– для дад.,каардын.–для гал.).3)злуч.(паратаксісная) сув.паміж АЧ. Аднар. м.б. даданыя і гал. чл.сказа, або іх часткі (Раніца выдалася сонечная, марозная.) Аднар. гал. чл. ўжыв. часцей, чым адн. даданыя. АЧ утв.у сказе так званы аднарод.рад ці струк.-сем.блок у адносінах да інш.чл.сказа. Знешнія паказчыкі паратакс. сувязі і функцыян. раўназначн. адн.чл. у сказе служаць злучнікі і інтан., што выступаюць гал.сродкамі выражэння грам.значэння ўсяго аднор.рада ці структ.-сем.блока, якія м.б. адкрытымі і закрытымі. Адк– калі дапуск.ўключэнне нов.члена(Лес маўчыць глуха, зацята, знямела).Закр–рад,які не дапускае свабоднага ўключ. Новага члена (Месяц свеціць ды не грэе).Аднар.не лічацца:1.Словаформы, якія паўтар.(Вецер гнаў і гнаў бясконцыя космы туману). 2. Фразеалаг.спалуч.(Пра Парфена не было ні слуху ні духу ).3.Дзеясл.спалуч.,што ўваходзяць у склад адн.выказніка (Маці ўзяла ды засмяялася. Я выйду пагляджу).4. Назоўн. спалуч., ці спалуч.інш.ЧМ, якія цесна звязаны па сэнсе, выступаюць як сінтакс.непадз, не маюць інтанацыі пераліч(Маланка асвяціла хмары зверху і да нізу). Спосаб праверкі: іх можна замян.аднаслоўным адпаведнікам. 5. Сінанім.спалуч.слоў з дэфіс.напіс.(У сказах-былінах, у думах народа жыве Руставель).6.Спалуч.рознаразрадавых прым, таксама прым.з ліч.і зай.(Сыпаў дробны асенні дождж. Стаяў першы халодны дзень). Адн.чл.злучаюцца паміж саб.злучнікамі, інтан, злучнікав, бяззлучнік, камбінав. сув. Асн.сродкі сувязі– злуч.злучн., інтанац.пераліч, раздзял, супаст. Складаным пытаннем ў сінтаксісе з’яўл.пытанне размежавання аднарод. і неаднар.азначэнняў. Існуюць семант., грамат., сінтакс. і інтанац.ўмовы аднар.членаў: Семантыч.ўмовай аднароднасц.дапас.азнач.выступае хар-ка прадмета па аднатып. прыкмеце (колеры, матэрыяле, памеры і г.д.) (Дурное, агіднае рамяство - вайна). Грамат.ўмовы аднароднасці азнач. бываюць марфалагізаваныя і сінтаксічныя.Да марфал. умоў адносяцца выкар.ў якасці аднар.азнач: а) толькі якасных або адносных прым(Шчырымі, лагоднымі словамі называем мы родную зямлю).б) прым(адзін.прымет.) і дзеепрым.зв.(Стаяла высокая, пасівелая ад туману і густой расы трава). Калі адно азнач.выраж. якасным прым.,а другое–адносным,азначэнні неаднар (Глухі лясны зацішак). Не з’яўл.аднар.азнач., выраж.займ.і прым. або ліч.і прым.(За гэтымі апошнімі праявамі летняга жыцця). Сінтакс.ўмовы аднародн.азначэнняў грунтуюцца: а)на характары сувязі слоў-кампанентаў у словазлуч. Калі адно азначэнне (выражанае адносным прым.) непасрэдна звязана з азнач.словам і ўтварае з ім словазлуч., а др. (якасны прым) адн.да ўсяго гэтага словазлуч, азначэнні – неаднар(пайшлі шчодрыя летнія дажджы). Калі азначэнні паясняе азначальнае слова адзіным, непадзельным струк-сем. блокам, яны аднародныя (рэчку расшчапіла чорная, злавесная трэшчына). б) на колькас.аб’ёме рада азнач (Праўда высокая, чэсная, балючая, ажно крывавая). в) на пазіцыі азнач. у сказе: калі азнач. размяшчаецца пасля азначальнага слова, як правіла, аднородныя (Вялікі абветраны спакой стаіць над полем–Спакой, вялікі, абветраны, стаіць над полем). Інтанац. ўмова аднароднасці:гэта вымаўленне аднарод.членаў з пералічальнай інтанацыяй, магчымасць пастаноўкі злучнікаў і, не толькі, але і; неаднар.члены такой інтанацыі не маюць.Абагульняльныя словы–такія словы, якія ўжываюцца пры групе аднар.чл., выказваюць тоесную з імі сінтакс.функ., належаць да той жа семант.групы, што і адн.чл., але маюць больш шырокае значэнне, якое адносіцца да значэння аднар.чл.сказа, як род да віду, або цэлае да да часткі. Часцей размяшч.ў прэпазіцыі да адн.чл.(Яшчэ растуць познія восеньскія грыбы: апенькі, зялёнкі.) У ролі абагул. слоў могуць ужывацца розн.ч.м: 1)найчасцей – займ усё (іншы раз у спалуч.з гэта), які выконвае функц.дзейніка і размяшчаецца перад аднар. членамі ці пасля іх (Усё цвіло:яблыні, грушы. Сцены стайні, вароты, калючы дрот у невялікіх акенцах–усё гэта было ўкрыта ў густым марозным інеі.). 2) прыслоўі (усюды):(Вясна прыгожая ўсюды: і ў полі, і ў лесе. У хаце прыбрана па-местачковаму: сціпла, проста, скупавата).3)назоўнікі (Мора выклікае буйныя пачуцці: адвагу, прагу подзвігу.). 4)дзеясловы (Вечарам пачала прыбіраць у хаце: мыць, чысціць, выносіць і прыносіць) 5) Прым.(Прыгожыя былі тыя ночы: цёплыя, светлыя, пахучыя).
48.Сказы з адасобленымі членамі.Адасабленне-сэнсава-інтанац. выдзяленне даданых чл. сказа для надання ім большай самастойнасці ў параўнанні з інш.членамі. Чл.сказа, якія сэнсава і інтанац.выдзяляюцца, наз. адасобленымі: Не раз, утомлены дарогай, к табе я ў думках залятаю і там душою спачываю.Звычайна ў сказе адасаб. даданыя чл. (Задаволеныя, усе ўсміхнуліся).Чалюк: адасабл. гал. чл.ск.–з’ява рэдкая,гэта бывае пры неабходнасці ўдакладн. інфарм. няпэўн. дзейн. ці выказн.(Толькі адно ўратуе людзей–мудрасць).Асн.прычынай адасабл. з’яўл.жаданне падкрэсліць, актуалізаваць сэнсавае значэнне асобн.чл.ці част.сказа, якія выступаюць як дадат.паведамл. або ўдакладн. ці паясненне інш.чл.ск. Умовы адасаблення – сродкі і спосабы, пры дапамозе якіх ажыц.сэнс.ўзмацненне або ўдакладненне пэўн.часткі сказа.Адрознів. камунікат., семант. ўмовы. Семант.ўмовай адасаблення выступае дадаткова-сэнсавая навука выдзялення членаў, іх семант. аўтаномнасць.(Вузкая палявая дарога, як праехаць з калясьмі, гублялася ў ячменным полі).Камунікат.– актуалізацыя (выдзяленне) сэнсава і інтанац.выдзеленай часткі выказвання.Звычайна маўклівы, Васіль гаварыў амаль бесперапынна).Адасобл.чл.сказа бываюць адзіночныя(неразвітыя), развитыя залеж.словам, выражаныя розн.ЧМ, уводзіцца ў сказ з дапамогай злучн.і бяззлучн.сродкаў сувязі.Бяззлучн.адасобл. чл.вызнач. адносна свабодным размяшчэннем у структуры сказа і адрознів.працяглай паўзай на стыку з астат.часткай сказа.Злучнікав.вызн-ца далуч.хар-м сваёй будовы (Было возера, і не вялікае).Звыч.маюць фіксаванае постпазіц.месца ў сказе. Паміж адасобл. чл.і астатняй часткай сказа пры дап.злучн.і бяззлучн.сув.выяўл.наст.віды семан-сінтакс. адносін:1.Атрыбутыўныя (азначэнняў).2. Апазітыўныя (прыдаткаў)(дадому з зімоўкі лятуць нашы госці, шпакі). 3. Камплетыўныя (папаўняльныя)(дапаўненні)(У гародзе, акрамя цыбулі, нічога яшчэ не ўзышло).4. Акалічнасныя (Ты мог бы, хочучы, многа зрабіць).Адасобл.члены сказа могуць быць паўпрэдыкатыўнымі (утрымліваюць дадатк. паведамленні і адносяцца да ўсёй часткі сказа. і ўдакладняльна-паясняльнымі(канкрэтызуюць у сказе змест асобных словаформаў, утрымліваюць дадатк.паведамленне).У функцыі адас.паўпрэд. чл.звыч. выступаюць азнач., акал.і некат.дапаўн.Азначэнне паводле знач.падз. на 2 групы:1.А, якія разам з уласна атрыбутыўным знач.маюць адценне дад.паведамлення пра пэўн.з’явы аб’ектыўнай рэальнасці (над хатамі стаяла ноч, пустая, глухая).2.А,якія акрамя ўласна атрыбут.знач.маюць дад. акалічн. адценне(задаволеныя,усе смяяліся).Асн.ўмовамі адасаблення дапас. паўпрэдык. азнач.выст.:1. Іх постп.размяшч.(колькі ў зямлі нашай безымянных герояў, сціплых і простых ). 2.Форма выраж. азначанага прадмета: калі ён выраж.займ,то азнач.адасабл.незалежна ад пазіцыі ў сказе (Вясёлыя і шчаслівыя, мы дзень праводзім свой). 3. Наяўнасць выказніка ці іншага члена сказа паміж азначэннем і паясняльным словам (дыстантнае размяшчэнне) (сонца вісіць на ўзроўні маста–зыркае і не гарачае).4. Наяўн. дадат. акалічн. значэння(Маркотная і заплаканая,Зоя задумалася).Недап. паўпрэд.азнач. выража.прын.-склон.формамі наз. з зал.словамі ці без іх і адасабляюцца: 1. Калі адн.да наз.ці асаб.займ.(Без шапкі, у адной гімнасцёрцы, Васіль з усяе сілы працаваў вёсламі). 2. Калі ўключ.ў адзін рад з дапас.адас.азнач.(Цішка Гартны, паэт,пышна-валосы, тонкі, высокі і стройны, з кволым, пявучым голасам)Адас. паўпрэд.прыдаткі, выраж.наз.ці наз. словазл. адасабляюцца: 1. У постпазіцыі да паясн.наз.(А Пятро,маўчун,і слова не вымавіў).2. Калі маюць даданае акаліч. значэнне, займаючы прэпаз.становішча да азнач.наз.(Смелы паэт і майстра,М.Багдановіч зазнаў…).3.Калі звязв.з пасн.словам злуч.як з прычынным знач, або словамі “па прозвішчы”, “па мянушцы”, “па клічцы”… (Як вучоны і разведчык, Андрэй прымушаў сябе разгадваць сэнс кожнай падзеі.АЛЕ: У той дзень як рэдактар я схібіў– адасаблення няма!!!) Паўпрэд.адас.акал. адносяцца да выказ, праз які прымацоўваецца да астат. часткі сказа. Такія акалічн. часцей за ўсё выраж. дзеепрысл.і дзеепрым.зваротамі, мог.таксама выраж.прысл.і наз (Азіраючыся, Жэня гародам пайшоў да суседняй хаты). У залежнасці ад знач.сярод адас. паўпрэд. акаліч. вылуч. 2 групы: 1. З уласна акалічнасным значэн. (Лятуць, далёка, жураўлі над намі). 2.Са знач. дад. да асн., выраж.дзеясл.-выказ., дзеян.(дзеепрыс.і дзеепрым.зварот) (сонца яшчэ не ўзышло, хаваючыся недзе за небасхілам).НЕ АДАС.АКАЛІЧНАСЦІ:1.Адзіночныя акал., выраж. дзеепрыс, калі па значэнні яны набліж. да прыслоўя і стаяць у сказе пасля выказн. звычайна ў канцы сказа або пасля акаліч., выраж. прысл, звязваючыся з ёй злучнікам і (Яны ішлі неспяшаючыся (сінонім – павольна)..2.Выраж. ўстойлів. спалуч. слоў (фразеалагізмам) (Дзядзька Іван не ўмее сесці і сядзець склаўшы рукі). 3. Выраж. дзеепрысл.ці дзеепрым.зваротам, калі перад імі стаяць часціцы і, ды, толькі, нават(Стары пайшоў нават не адпачыўшы). Адасаб. тыя дап., якія ўводзяць ў сказ з дапамогай далуч.сродкаў сувязі. Выражаюцца наз.і займ.або іх словазл.у форме ўскос.скл.і абазначаюць розн.прадметы і з’явы, якія ўяўл.сабой дад.аб’екты ў адн.да асн.дзеяння ці адзнакі(Крыўда была, аднак толькі на сябе.).Паясняльна-удакладн.:удакл-ыя і паясн-ыя члены. Удаклад. адносяцца да таго ці інш.сказа і звужаюць паняцце,звязанае з ім:І таму ён і прыехаў сюды,на поўдзень(удакл.)Найчасцей ў сказах удакл. акалічнасць месца і часу. Звычайна ўдакл. змест такіх слоў, як там, туды, адтуль, тады, потым. Удакл. могуць быць і азнач.: Горад цяпер як бы раздяліўся: у адным,У Верхнім(удакл.),былі крамы, школы, у другім, Ніжнім,-завод.Сустр. і ўдакл.прыдаткі:…Другая, Няміга,пайшла пад зямлю. Паясняльныя чл.сказа з’яўл. др.назвамі ў адносінах да першых, што выраж. тое ці іншае паняцце надастаткова пэўна:На дубе вісяць арэлі–пяньковая вяроўка, заматаная канцамі за самы тоўсты сук.Абмежавана-вылуч-ыя чл.сказа-такімі бываюць адасобл.дапаўненні, выраж. наз або займ.ва ўскосн.склонах з прыназ. апрача, акрамя, за выключэннем, замест, побач з і інш.: Акрамя кучаравых бярозак, на ўзгорку расла высокая хвоя. Прыназ. апрача, акрамя ўключ. Адасобл.дапаўненні, з прадметамі і з’явамі ў шэраг іншых прадметаў і з’яў: Кожны пісьменнік, апрача таленту, павінен яшчэ мець права пісаць.Адасобл.-далучальныя чл.сказа заключ. у сабе спадарожныя звесткі пра змест інш.членаў сказа, яны ўжыв. Для іх дадатк.хар-кі удакладнення ці дапаўнення. Далучацца могуць дзейнікі, азнач., дапаўн., акалічн., уключаныя ў сказ далучальнымі злучнікамі (то, а то, ды, дый) і спец.словамі(асабліва, пераважна, нават, выключна, тым больш, у тым ліку, напрыклад, у прыватнасці): Ніхто, нават вецер, не кранае галін яблынь і груш.Кадры вельмі патрэбныя, тым больш кваліфікаваныя.
49.Зваротак – слова або слалуч.слоў, што абазнач.асобу ці прадмет да якога непаср. звернута выказванне: Хадзі,Алесь, да нас у хату. Ён уж-цца з мэтай каб прыцяг.увагу асобы або заахвоціць яе да пэўнага дзеяння (Ты,сыночак, будзеш з дзедам). З.належаць да эмац-валевой сферы маўлення. Незал. ад яго месца ў сказе пры непаср. моўных зносінах З. заўсёды інтанацыйна выдзяляюцца. З.уваходзіць у стр-ру сказа, аднак застаецца граматычна незалежным. Выразная суадносная сувязь выр-цца паміж звароткамі дзеяс.-выказнікам у форме заг.л. (Углядайся, мой сыне, пільна ўглядайся ў святыя абрысы бацькоўскай зямлі).Эмацыянальнасць выказвання ўзмацняюць паўторы ў зваротку (Край, мой беларускі край!Дай ты мне прайсціся, дай).Тыповая форма выраж. З. – форма наз. у Н. скл. ці інш. ЧМ, якая ужываецца у значэні наз. (Жанатыя і халастыя, успамінайце кожны раз, што ўсе жанкі крыху святыя, што маці нарадзіла іх).У творах маст.літ-ры сустракаюцца развітыя звароткі, у якіх асн.слова-дапас. ці недапас. азначэнне, прыдаткі, дапаўненне, акалічнасці. У такіх зваротках выразна падкрэсліваюцца прыкметы адрасата маўлення, калі гэта не асоба (Залатая, асенняя раніца! Хараством ты на свеце адна). Сустракаюцца перыфрастычныя звароткі, яны вызначаюцца асаблівай характарыст-цю і выражаюцца семантычна-непадзельнымі апісальнымі словазл. (Ні дождж, ні град цябе не песціць, надзейны хлеб маёй зямлі). У гутарковымі маст.стылях З. уж-цца у клічнай форме наз. (Пакажы, дружа, як легіей зрабіць). Ад звычайных З. трэба адр. сказы-звароткі (вакатыўныя сказы), а таксама "назоўны ўяўленне", якія вымаўляюцца з павышанай інтанацыяй і на пісьме аддзяляюцца клічнікам. Вакатыўнымі сказам івыр-цца эмац.ўзрушанасць, радасць, здзіўленне, яны вым-цца з павышанай інт. і афармляюцца як простая мова:"Надзя!"—мімаволі вырвалася ў мяне. Так званы назоўны ўяўленне назыв. ўспомнены ва ўяўленні таго, хто гаворыць, прадмет, факт, пра якія ў наступным сказе выказваецца пэўная думка, выражаецца пачуццё (Радасць і вясна! А ці ва ўсіх яна ёсць?) У залежнасці ад стр-ры З. бываюць неразвітыя і развітыя. Неразвітыя З. выр-цца адным словам (Я люблю цябе, лес, за тваю чалавечую шчодрасць). Развітыя выр-цца спалуч.слоў (Край заранак, край шумлівай Белавежы!Ужо кругом пазаараны на тваіх палетках межы). У залежнасці ад мэты паведамлення З. могуць знаходзіцца у пачатку, калі выр-цца заклік, загада бо калі перадаюцца пачуцці, эмоцыі (Зіма, зіма, ідзіхутчэй)- у сярэдзіне і у канцы сказа (А што чуваць у цябе, кумачка-любачка). Зв. у сказе заўсёды выдзял-ца коскамі. У пачат сказа, калі зваротак вымаўл-ца з больш інтанацыяй, став-ца клічнік: Бубны! Бубны! Грукачыце, бубны! Калі перад звароткам стаяць выклічнік і займеннік ты або вы,выдзял-ца коскай толькі зваротак: Ой вы, гусі, паняслі вы за сабою лета!.Часціца о ад зваротка коскай не аддзял-ца: О зямля! Ты даешнам тугу па небе.
50.Пабочныя канструкцыі–сінтаксічныя адзінкі (словы, спалуч.слоў, сказы), якія знаходзяцца ў своеасаблівай сэнсавай, сінтакс. сувязі з чл. сказа у склад якога яны ўключ. Пры дапамозе ПК. выр-цца адносіны таго, хто гаворыць да зместу выказвання, яны нясуць дадатковую, суб'ектыўна-ацэначную інфарм-ю. 3 дапамогай ПК. можна устанавіць лагічныя адносіны паміж часткай выказвання(па-першае,па-друтое: Яму хацелася, па-першае, апраўдаць сваю славу чалавека); можна звярнуцца да субяседніка з мэтай актывізаваць яго ўвагу (прыміце пад увагу,уявіце сабе),можна даць эмац.ацэнку фактам, пра якія паведамл. (на шчасце, на жаль), можна выказ.адносіны да спосабу выказв.(іншымі словамі,карацей кажучы). Семантычная суадноснасць ПК са сказам знаходзіць свае выр-нне у тым, што яны не м.б. апушчаны ці заменены без парушэння сэнсу усяго сказа:Пойдзем у лес.Пойдзем, бясспрэчна, у лес). У адносінах да сказа ПК. Выконваюць службовую ф-цыю. ПК. з’яўляюцца важным сінтак. Сродкам выраж. мадальнасці, т.с. могуць выступаць у якасці сродку сувязі. Яны вык-цца у сказе для выражэння наст. сінтакс. адносін.:- пераліч.-размеркавальныя (Відаць, сапраўды яна нешта ужо чула,можа,у лагеры, а можа, яшчэ у Рыме), -прычынныя і прычынны-выніковыя (Адразу ён не адважыўся ісці да Сашкі, відаць, тут быў нейкі рызыковы ход),-супраціўныя (Наперакор звычаю,у гэты раз яму не прысніўся яго заўсёдны,пакутнысон),- уступальныя. У ролі пабочных канструкцый могуць выступаць: устойлівыя словазлуч. Або словы(выбачайце, калі ласка, канешне і інш.); словы і словазлуч., якія не поўнасцю страцілі сувязь з ч.м., ад якіх утварыліся: здаецца, бывае, кажуць і інш.);спалучэнне 2-ух і больш знамянальных слоў (вядомая рэч,галоўным чынам,дарэчы казаць);спалучэнне знамянальных слоў са службовымі (акрамя таго, з свайго боку, на мой погляд); розныя тыпы аднасастаўных і двухсаст. сказаў (адчуваю, зрабіце ласку). Пабочныя словы суадносяцца з роз. ЧМ.:-займ:той, увесь. Яны уж-цца у ф-ме Р. скл. адз. ліку.з прыназ. да, акрамя, апрача (да таго ж, акрамя таго), у ф-ме Т. скл. з прыназ. між, разам з (між тым, разам з тым); - з прым. уж-цца у ф-ме Н. скл. адз. ліку, н. р.(галоўнае, лепшае); - з наз. суадносяцца у ф-мах Н, В, Т, скл, без прыназ. (напрыклад, словам,прыкладам),другую падгрупу складаюць Д. скл. адз. лік з прыназ. к, па (к здзіўленню, к прыкладу). Пабочн.канстр. суадносяцца з прыслоўямі: на -а (адпаведна, звычайна), -у форме вышэйшай ступені (карацей, парўдзівей). Пабочныя словазлучэнні.Тыпы:-словазлуч., якія суадносяцца з спалуч. наз. у Р. скл + прыназ. з + дапасаваны прым. Ці займ. (з аднаго боку, з другога боку); - у ф-ме Д.-скл. з прыназ. к, па, і дапасаванага да яго прым. ці займ. або кіруемага і наз. у форме Р. скл.(к вялікаму задавальненню); -словазлуч., якія суадносяцца з спалуч. указальны-займеннік гэты, той уф-ме Д. скл. з прыназ. к, і дапасаванага да яго займеннікаў весь (усяму гэтаму);-спалуч.2-х аднолькавых прыслоўяў з прыназ. на (перш-на-перш). Пабочныя сказы падяляюцца:1.двухсастаўныя развітыя і неразвітыя простыя сказы, у якіх дзейнік выр-ны займеннікам або наз., выказнік - дзеясл. абв. ладу цяп., буд.; пр. часу (Я думаю); 2. Розныя тыпы аднасаст. сказаў: -няпэўна-асабовыя,у іх гал, член выр.дзеясл. 3-яй ас. мн, л; -безасабовыя, гал. чл. выр-ны 3-яй ас. адз. л. без паясняльных слоў (аказваецца, бывае);-інфінітыўныя (гал.чл.выр-ны інфінітывам. Сказаць праўду.)
Па Чалюк- Пабочныя канструкцыі паводле значэння дзеяння: пабочна-мадальныя(выраж. верагоднасць/неверагоднасць паведамлення): зразумела, відаць, мабыць, праўда. Пабочна-аўтарскія (выражаюць аўтарства думкі, крыніцу паведамлення):паводле слоў, на нашу думку. Пабочна-эмацыйныя(выраж.эмац.адносіны да паведамлення): на жаль, на шчасце, на бяду. Пабочна-злучальныя(выраж. лагічныя сувязі паміж думкамі праз адносіны пералічэння, далучэння, супрацьпастаўлення, абагульнення, выніку):па-першае, дарэчы, аднак, наадварот, у прыватнасці, напрыклад, між іншым. Пабочна-кантактныя (праз іх выраж.спосаб выяўлення думкі): згадзіцеся, з дазволу сказаць, іншымі славамі, прызнацца.
51. Сказы з устаўнымі канструкцыямі. Уст. з’яўл. інтанацыйна-адасобленыя словы, сл/злучэнні, сказы, якія ўстаўляюцца ў асноўны сказ для дадатк. ўдакладнення ці тлумачэння таго, пра што ідзе гаворка. Як і пабочныя, устаўныя канст. не з’яўл. членамі сказа, якія ўводзяцца і ілюструюць прыметы парантэзы (устаўка).Уст.канстр. уключ. у сказ пры дапамозе суадноснай ці інтрадуктыўнай сувязі, якая мае змястоўны асацыятыўны характар.Гэтая сувязь рэалізуецца па сэнсе і асацыацыі асобных частак змешчаных у сказе паведамлення. Для ўст. канструкцый характэрна спец. інтанацыя: паскораны тэмп вымаўлення, некалькі паніжаны тон і выразн. паўзы на стыку з астатняй часткай сказа.Уст. адзінкі займаюць постпазіцыю ў дачын-ні да тых кампанентаў, змест якіх яны ўдакладняюць ці паясняюць. Уст. канстр. уключ. у сказ 3-а асн. спосабамі: 1)бяззлучнікавы -Хлопчык спяшаўся (бег) дадом;.2)Пры дадамозе злучал. злучнікаў і, ці, а.Сёння (ці заўтра) трэба збірацца; 3)Уключ-ца пры дапамозе падпарадк. злучн. і злуч. слоў: што, які, каторы, хоць, як, бо, быццам.Мне не легка растацца з табою (хоць даўно ўжо мінуў аўдыенцыі час).Устаўкі ці ўстаўныя канструкцыі могуць выражацца знак. прып.:–?!(); словам, словазлуч., часткай сказа, сказам і нават цэлым абзацам. Адрозніваюць устаўкі канструкцыйнага і неканструкцыйнага тыпу. Устаўн. Адзінкі канструк. тыпу такія, якія не магчыма ўключыць у граматычную структуру сказа. Чалавек (ён быў яцына) на зямлю віхрам паляцеў.Устаўн. адзінкі неканстр. тыпу м. б. граматычна ўключаны ў сказ як яго члены ці даданыя часткі:Нам кожнаю назваю (вялікаю і дробнаю) патрэбна як імем сваім даражыць. Паводле структуры адрозніваюць віды:1)Устаўныя словы-Вялізны бегемот (гіпапатам) паволі вылазіў з вады.2)Устаўныя сл/злучэнні бываюць іменныя і дзеяслоўныя-Перад вачыма да самага гарызонта (кіламетраў дзесяць) калыхалася жытнёвае мора. 3)Устаўныя сказы частыя, найбольш ужывальны від устаўкі. Яго амаль незагарэлы твар – чалавек рэдка бывае на сонцы – выяўляў поўны спакой.Устаўн. канстр. звычайна выконваюць у сказе агульную функцыю, якая кваліфікуецца як аб’ектыўна паясняльная. Функцыя можа мець пэўн. разнав., абумоўлен. знач-м устаўн канстр., звыч. вылуч-ць 3-ы асноўн. сэнсавыя функцыі:1.тлумачальная–функцыю выкар-ць тыя ўстаўн. канстр-і, якія раскрываюць або тлумачаць асн.паведамленне:Арцём сядзеў на ганку, ускінуўшы на плечы гуню (світку) і курыў.2.удакладняльна-паясняльная функцыя выкар-ца пры канкрэтызацыі родавых паняццяў, раскрываюць значэнне займен. і уласных імёнаў, удакладн. аб’екты дзеяння, месца, час і розныя абставіны яго ажыццяўлення і г.д.:Птушкі–вароны ці галкі–чарцілі роўны цалік шнурочкамі самалётаў.3.эмацыйна-экспрэсіўная функцыя выконв. устаўн. канстр. сазначэн. эмацыян.-экспрэсіўнайацэнкі (уражанні, эмоцыі). Былі нейкія непрыемнасці – у каго іх няма!Устаўкі актыўна вык-цца ў навук. стылі і маст. літ-ры.
52. Сказы з параўнальнымі канструкцыямі. У бел. мове існуе вузкае і шырокае разуменне тэрміна параўнальныя канструкцыі. Пры шырокім разуменні параўн. канструкцыі–гэта сінтакс.структуры (звароты, сказы, прэдыкатывы) з абавязковым кампанентам, які змяшчае ў сябе параўнанне. (просты зварот) Ноч такая цёмная, як сажа; (сказ) Ціха ў замку і нялюдна, бы ён вымер…; (прэдык.) Вочы нібы васількі.Пры вузкім разуменні параўн. канструкцыі–гэта словы ці сл/злучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць і удакладняюць змест інш. слоў ці словазлуч. у сказе.Буран, як ашалелы, вые.Менавіта вузкае разуменне параўн.канструкцый пераважае у сучасн. мовазн-ве,таму з ліку такіх канструкцый выключаюцца: 1)параўн.сказы:даданыя часткі складаназал.сказа, ў тым ліку з апушчаным выказнікам на наяўнасць якога ўказваюць даданы член з яго саставу. Як пчолы з вулля, высыпаюць з вагонаў людзі.2) Прэдыкатывы са значэннем параўнання.Ногі зрабіліся як быццам чужыя.3)Параўн. ці кампаратыўныя фраз-змы, якія, як правіла, выконваюць функцыю акалічнасці. Усё відаць як на далоні (акал. спосабу дзеяння).4) злучнік як у значэнні “у якасці”: Ліда як сакратар камісіі першая села за стол. 5) спалучэнні ніхто іншы, як; ншто іншае,як; як ніколі; як заўсёды; як правіла; як кажуць: Дзень сёння выдаўся як ніколі.6) Калі словы як, нібы быццам выконваюць ролю часціц з рознымі эмац.-экспрэс.адценнямі: Лес стаіць нібы ў сне. У дачыненні да параўн. канструкцый, што рэалізуюць параўнанне ў простым сказе часцей вык-цца тэрмін параўн. звароты (пар. выразы, пар. словы і выразы, пар. словазлучэнні, параўнанне).Параўн. зварот м. б. выражаны словам ці спалучэннем слоў: Плачуць душы нашы, як ка'ня(птушка); Святлею, як зімовы сад.Паводле спосабу уключэння ў сказ адроз-ць злучнік. і бяззлучн. параўн.звароты. У сказах са злучн. параўн. зваротамі адрознів. 3-ы кампаненты:1)аб’ект параўнання(тое, што параўн-ца); 2)прадмет параўнання(тое,з чым параўн-цца);3)сродак афармлення параўнання (злучнік).Прадмет параўнання з’яўл. ўласным параўн.зваротам. Аб’ект складае аснову параўнання, а злучнік служыць фарміруючым сродкам сувязі, пры дапамозе якой афармляецца параўнанне.Тыповыя для параўнанне злучнікі: як, як і, бы, нібы, быццам, як быццам, што, чым, усё роўна як (што).Бяззлучн.параўн.звароты звязваюцца безпрыназ-м або прыназ-м кіраваннем і выражаюцца безпрыназ-й формай Т.скл. або рознымі прыназ-склонавымі формамі прыназ-ў. Пашыраны безпрыназ-вы Т.скл. Творны параўнання называе якасць дзеяння і адначасова метафарычна хар-зуе дзейнік, таму мае двухбаковую сувязь з дзейнік. і выказн. Жаўруком спеўным трапечацца сэрца.Параўн. адносіны могуць выр-ца з дапамогай прыназ-ў: накшталт, з, на, наманер. Пар-не м. б. выражана спалуч. прымет. падобны з прыназ. з склонавай формай назоўніка:Пялёсткі ціха падаюць у траву падобныя на белы снег у маі.Паводле структуры параўн. звароты бываюць: 1)неразвітыя(не разгорнутыя ці аднаслоўныя);2)развітыя (разгорнутыя). Неразвітыя пар. звароты складаюцца з аднаго слова, часцей наз., радзей прым., ліч., дзеясл.: Тут так цёпла, што ў лазні.Развітыя пар. звар. уключ. назоўн. і залежн. ад яго словы іншых ЧМ: Нібы подых ночы даносіліся шолахі з блізкага бору.Паводле семантыкі параўн. звар. падзял-ца на сэнсав. разнавід.:вобразныя і параўнальна-роўназалежныя.Вобраз. пар. звар. вызн-ца метафарычнасцю, наяўнасцю мадальн. знач., такія звароты выр-на характ-ць прадметы і з’явы ствараючы маст. вобразы:Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн тонкаствольныя сосны звіняць.Параўн.-роўназалеж. звароты служаць для выражэння адпаведнасці,тоеснасці паміж прадметамі, з’явамі на аснове іх прымет ці абставін, пры якіх адбываецца дзеянне. Яны не маюць метафарычнасці.Тыповыя для зваротаў сродкі сувязі: як, як і, чым. Цяпер, як ніколі раней, адчувалася патрэба ў дапамозе.Параўн. звар. па-рознаму уводзяць у сказ, выконваючы ў ім розныя функцыі. Да вызнач. сінтаксічн. функцыі параўн. звар. у сказе мовазнаўц. падых-ць не адназначна.
У падручн. Чалюк пераліч. наступн. погляды ці падыходы: параўн. зварот з’яўл.1)акалічн.спосабу дзеяння. Круглы,нібы шар, месяц вырлываў на дарогу.2)Параўн. зварот набліж-ца да акалічн. месца, часу, прычыны, мэты, меры і ступені.Ноч такая цёмная, як сажа(меры і ступені).3) Часцей за ўсё выконваюць азначальна-акалічн. функцыю.Вецер звініць, як струна.4) Параўн. звар. выступ. у сказе рознымі яго членамі.Л.І. Бурак адзначае, што параўн. звароты не з’яўл-ца галоўн. або даданымі ў поўным сэнсе слова, а толькі функцыянальна збліжаюцца з імі. Большасць аўтараў не адносяць параўн. звароты да тых ці інш. членаў сказа. Бурак вылучае 2-е функцыі параўн.звар.:1.азнач.-акалічн.,калі параўн.зв. звязаны з асобнымі словаформамі ў сказе і хар-ць дзеянне ці якасную адзнаку параўн-ня.Мы ўвайшлі ў густы,як шчэць,алешнік.2.функцыя патэнцыяльнай (скрытай)прэдык-сці,калі параўн. звароты звязаны не з асобн. словаформамі, а са зместам усёй астатняй часткі сказа. Рассыпаны вішні,як груда рубінаў. Бурак вылучае наступныя віды параўн. адносін, што выраж. паміж параўн. зваротам і астатняй часткай сказа:1)Уласнае параўнанне вылуч. злучн.: як, што, нібы, бы, як бы, быццам, як быццам. Якія фармір-ць 2-хнакіраваную сувязь, афарм-ць адносіны паміж паралельнымі кампанентамі і адначасова адносяць увесь зварот да выказніка. Лісты, як надзея, адлятаюць на дол з пачарнелых галін.2)Для вырашэння градац-га парн-ня ужыв-ца злуч. чым. Гэтае параўнанне, звычайна, перадае супастаўленне паводле змянення, узрастання ці змяншэння адзнакі. Сёння надвор’е горшае, чым учора.3)Азначал. рэпрэзінтацыя выраж-ца злучн. як і ўказальн. прыслоўямі ці займен. у складзе асноўнай часткі сказа. Вецер свішча так, як звер.4)Пры выражэнні ўраўн-ня ужываецца злучнік як і: Старых, як і малых, цікавіць усё.Параўн. звар. са злучн. як, як і, нібы, быццам, бы, нібыта, як бы, як быццам, што, чым выдзяляюцца ў пачатку ці канцы сказа або аддзяляюцца ў сярэдзіне сказа коскамі.
53. Складаны сказ. Стр-сем тыпыСЗлС.СС- ск., што склад. З 2 ці некальк.саст.ч-к, як маюць ф.прост.сказа і ўтвар. 1 сінтакс. цэлае: Мова – ёсць самая жывая, самая багатая і трывалая сувязь, якая злучае пакаленні.Фундамен.прыкметы СС – інтанацыйн. цэльнааформленасць, поліпрэдыкацыя(гэта значыць наяўнасць больш чым двух прэдык.частак), злучн.ці бяззлуч. спосаб сув.ч-к. Кожны СС мае сваю семант. арганізацыю, свой інфармац.змест.Саст.часткі СС аб’ядн. у 1 сінт.цэлае злучнікав.ці бяззлучн.сувяззю, якая мае фармальнае выражэнне ў розн. сродках сувязі:інтанац.;злучнікі;злуч.словы; лексіка-грам.сродкі(карэляты (указал. словы ў складзе гал.часткі складаназал.сказа, што сігналізуюць пра яе незавершанасць–там, тут), апорныя словы (ў гал. частцы складаназал. сказа -наз, дзеясл, прэдыкатывы-ад якіх задаецца пытанне), анафарычн.займ.словы), парадак частак;трывальна-часав. формы дзеясл–выказн;лексічны склад (сінон., антон., пропускі слоў), структурны паралелізм ці аднолькавае размяшчэнне членаў сказа ў прэдык.частках(Гультай за работу – мазоль за руку). Агульная класіф.СС: -Паводле наяўнасці злучнікавых сродкаў сувязі вылуч. злучнікавыя,бяззлучнікав: Колькі не старайся – усяго не пераробіш. Злучнікав. падзяляюцца на:СЗлС (сродак сувязі – злуч.злучнік:і, але, ды…): Узыходзіць сонца над прасторамі, і красуе ніва за далінамі,СзалС(сродак сувязі –падпарадк.злучнік:каб, хоць ці злуч.слова: дзе, адкуль..): Усё, аб чым нам марыцца, збываецца ў жыцці. Сказы прамежкавага тыпу (названы тып ск.або зусім не ўліч-ца пры класіф. СС, або класіф.супярэчліва як СзлС ці СзалС, справа у тым, што сярод злучнікав.сказаў нярэдка сустр.такія, у якія сумяшчаюць як злучальн., так і падпар.сродкі сувязі і сінт.адносіны: выпадкі, калі часткі звязаны злуч. злучн., а адносіны маюць падпарадкав.хар-р ці наадварот: А з’ясі ты з бульбай скварку – і работа пойдзе шпарка – прычынна-выніков.адносіны). Усе разам утвараюць сказы з розн.відамі сув.: А навокал прастор і цішыня, сонца і жаваранкі, і на сэрцы так радасна, нібыта крылы за плячыма растуць: [ ], і [ ], (нібыта…). -Паводле колькасці прэдык.частак:2членныя і шматчленныя. –Паводле структ.асаблів.: аднарод.і неаднар.тыпу. Аднар.-часткі належ.або толькі да аднасаст,або толькі да двухсаст.Часткі неаднар.тыпу ўяўл.саб.спалучэннеяк адна-,так і двусаст.ск.: Павеяла сырасцю, і стала халаднавата. На ўсходзе святлела, і дзень абяцаў быць ясным. - Пав.семантыка-структ.узаемазвяз.ч-к: адкрытай і закрытай структуры. Сказы адкрыт ст-ры выз-ца тым, што могуць мець неабмежав.кольк.частак. Да такіх сказаў адн.ск.з адносінамі спалучальнасці. У сказах закрыт.стр-ры часткі нагадваюць сабой замкнуты рад. Гэта заўсёды 2хчле.ск.,у якім звычайна выраж.адносіны супрацьпаст.або далуч.: Сцямнела даўно на двары, ды сон не хіліў галавы. – Паводле функцыі ці мэтавай устаноўкі:вылучаюць апав., пытальныя, пабуджальныя СС.-Паводле наяўнасці ці адсутнасці эмац.афарбоўкі: клічныя і няклічныя СС.
54.Структурна-сем.класіф. СзалС.СзалС–СС,у якім пры дапамозе падпар.злуч. або злуч.слоў, аб’ядноўв.сінт-нераўнапр.прэдэк.часткі.Дыф. прыкметы: падпарад.сувязь; падпар.злучн.і злуч.словы;суб’ект., працэсуальн., атрэбут, аб’ект.і розн.віды акалічн.адносін, што выр-ца паміж гал.і дад. часткай:Усё, аб чым нам марыцца, збываецца ў жыцці. Асн.сродак сувязі– злучнікі і злуч. словы. Функцыянуюць у сказе толькі як Злуч. словы: які,каторы, чый, хто, дзе, адкуль, куды, чаму, чаго, колькі, наколькі.Толькі злучнікі: каб,бо, быццам, нібы, хоць, таму што, як толькі, чым-тым, няхай (хай), як быццам. Словы што, як, калі, чым, пакуль могуць быць і злучнікамі і злуч.словамі. Інш.ср-кі сув.: трывальна-час.суаднос. дзеясл-выказн.; парадак размяшч.ч-к; інтанацыя; лексічны склад(сінонімы, ант);карэляты ( ці ўказальныя займ., што назіраецца ў гал.частцы і сведчаць пра яе незавершанасць:там, тут: Там шчасце не качаецца, дзе ёсць прычына для трывог).Існуюць функ-сем, марф., фармальна-грам.і стр-сем.класіфікацыі СзалС.Стр-сем.клас.улічвае структуру прэдэкат.частак СзалС і хар-р адносін паміж імі, а т.с. фармальна-грамат.сродкі сувязі частак. Назван.класіф.дае найбольш поўную і ўсебаковую хар-ку СзалС: расчляненнай ці нерасч.струкртуры, сродкі сувязі, функцыя і пазіцыя дадан.часткі: склалася ў 50-70 гг 20ст–Паспелаў, Максімаў. Гэтая класіфікацыя шукае адказ на пытанне, аналагам якога члена сказа з’яўл. даданая частка. СзалС з дадн. дзейнікав-канкрэтызуе дзейнік з гал.чаткі або кампенсуе адсутны дзейнік у гэтай чатцы. Паміж даданай і гал.чаткай выяўляюцца суб’ект. адносіны – сродак сувязі–злучнікі: як, каб, калі, нібы, які і злуч.словы:хто,што:І ўсё(што менавіта?),((што)) колісь перажыта, цішэй спускаецца на дно.Дад.выказн. – прэдэкат.адносіны – дад.частка раскрыв. канкрэтны змест выказн-займ. гал.часткі: той,такі, гэтакі,усё: Таварыштой, хто дапаможа заўсёды ў бядзе.Сродкі сувязі: хто, што, які, чый; злучн. як, быццам, каб. Дад. Азнач. – атрэбут адносіны, нерасч.структура – дад.частка хар-е прадмет або раскр. прыкмету прадмета,пра які гав-ца ў гал.ч.; сродкі сувязі: які, каторы, чый, што, дзе, куды, адкуль, калі: І пакаціўся гром, якому век рэхам грымець.Дад.дап.–нерасч.структура,аб’ект.адносіны–дад.частка дапамагае выказв. гал.; сродкі сувязі: хто,што, ці,які, дзе, куды, адкуль, калі, быццам: Я не заўважыў, калі мая сталасць настала.Адказвае на пытанне ўскоснага склону.Дад.часу – служыць для выражэння часавых адносін,расч.і нерасч.стр-ры; злучнікі:як, пакуль, ледзь, толькі, як толькі: Чакаць тады спакойна можна,калі няма чаго чакаць.Дад.месца–расч.і насч.ст-ры, служыць для выражэння прасторав.адносін; ср-кі сув: зл.сл. дзе,куды,адкуль,дакуль: І мы спяшаліся туды, дзе маладая весялосць.Дад.прычыны – расч.і нерасч. структуры; служыць для выражэння прыч.адносін; злучн: бо, што, паколькі, а то: Аб вадзе гамонкі не было спрадвек, бо хапала нам заўсёды і азёр, і рэк.Дад.мэты – расч.і нарасч.; служыць для выражэння мэтав.адносін; злучн. каб, для таго каб, абы, абы толькі: Вецер бы знарок суняўся, каб паслухаць цішыню. Дад.умовы – расч. і нерасч; служыць для выражэння ўмоўн.адносін; злуч.: калі, як, каб, раз, як толькі: Ты не шкадуй нічога людзям, калі ўто людзям на карысць. Дад.уступальн. – расч.і нерасч.;служыць для выражэння уступ.адносін; сродкі сувязі: хоць, хай, нягледзячы на тое, што, дарма: Нягледзячы на тое, што на дварэ ідзе дождж, Маша пайшла гуляць.Дад.выніков. – расч.; служыць для выражэння прыч-вынік.аднос.; злуч: то, дык, аж, так што: Учора пайшоў добры дожд, дык за ноч,відаць, грыбоў нарасло.Дад.спосабу дзеяння- нерасч.; адносіны сп.дзеян; злучн: як, як бы, нібы, быццам, як быццам, каб, што: Ціха ў замку і бязлюдна, бы ён вымер, бы пусты.Дад. далуч. – расч., служыць для выражэння далуч. адносін,дадае нібы дадатковую інфармацыю, аслабленая сінт.сувязь з гал.часткай, чытаецца зніжаным тонам і хуткім тэмпам. сродкі сувязі:што, калі, як, таму, дзе, куды: Спявала дзяўчына з праўдзівым пачуццём, што рабіла добрае ўражанне. Дад.меры і ступені-служыць для выражэння меры і ступені з гал.чаткай.Сродкі сувязі:злучнікі –аж(ажно),як, быццам, што. Кветкі пахлі так, што ажно кружылася галава.Дад.параўнальная-служыць для выражэння параўн.адносін з гал.чаткай, яно змяшчае паведамленне, якое шляхам параўнання ўдакладняе тое, пра што гаворыцца ў гал.частцы. Як мёд пчала збірае соты, збіраюць скарб з зямлі і з пад зямлі. Сродкі сувязі: злуч.як, чым, нібы, як бы, быццам, як быццам. Дад.супастаўляльная – хар-е змест гал.часткі шляхам супастаўлення па часавай ці колькаснай прымеце. З часавым адценнем звязваюцца з гал.чаткай пры дапамозе саст.злучнікаў: у той час як; між тым як: Вось і цяпер ён спакойна спіць, у той час як яна сціскае на грудзях рукі. Дад.супст. з колькасным адценнем звяз.з дапамогай злуч.:чым-тым, як-так, як-гэтак: Чым ноч тая цямнейшая, тым зорачкі ярчэйшыя. Дад. сінкрэтычная – сумяшчаюць у сабе 2 ці больш значэнняў. Пайшла гаворка, што бачылі падпольшчыкаў. (якая? Аб чым?).
У лінгвістыцы часта выдзяляюць сказы з узаемным падпарадкаваннем – гэта сказы з гал.часткамі, у склад якіх уваходзяць спалучэнні тыпу не паспелі, не прайшло, не мінула: Не прайшло і паўгадзіны, як агонь шугаў чырвонымі языкамі. (калі? Пры якой ўмове?)