Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОСЫ по бел.мове.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
349.47 Кб
Скачать

1.Бел.Мова – нац.Мова бел.Народа,духоўны скарб нацыі.

Ад пакалення да пакалення бел.народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпхі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прырод. ўмовы i геаграфія краіны, узровень нар. гаспадаркі i кантакты з інш. народамі, характар грамад.думкі, культуры, мастацва-усе вялікія і малыя асаб-ці жыцця нашага народа адлюст-ся ў мове.Моўная культура бел. народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у легендах, паданнях, мудрых прыказках, у загадках і магічна-таямнічых замовах,у трапных выслоўях i казках, у творах маст., навучнaй літ-ры i г.д.Гэтыя моўныя скарбы раскрывают нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сац. інтэлект, далучаюць нас да марал., эстэтыч. каштоўнасцей,створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію,маст. вобразы, авалодаць сакрэтамі яго мова-творчай дзейнасці. Захоўваючы дух.спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў i продкаў, звязвае мінулае з сучасным i будучым. Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. У сілу пэўных гістар., сац., прычын бел. мова не стала пакуль асноўным і адзіным сродкам камунікацыі ў нашай рэспубліцы. Для большасці жыхароў Б-сі гэтую ролю выконвае руская мова. Як іншыя нац. мовы, сучасная бел. мова выступае ў 2-х разнав-цях: літ-най і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнав-ей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны.Яны існуюць у вуснай форме і выкар-ца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літ. мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці бел. народа, з’яўл. поліфункцыянальнай.Гэта мова школы, друку, радые, тэлебачання, маст. літ-ры, гуманіт.навукі і г.д. Літ. мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы. Для яе характэрна адзiнства, устойлiвасць, стабiльнасць, якiя забяспечваюцца цэлай сiстэмай нормаў. Лiт норма– гэта ўзор або правiла, выпрацаванае грамадствам i зафiксаванае ў слоўнiках, граматыках, спец. даведнiках. Афiц.прызнанне нормы наз. яе кадыфiкацыяй. Змены нормаў адбываюцца нячаста, звычайна ў вынiку рэформаў або ўдакладненняў правапiсу. У сiстэму моўных нормаў уваходзяць:арфаэпiчныя, якiя вызначаюць правiльнае вымаўленне гукаў i iх спалучэнняў; – акцэнталагiчныя нормы – правiльная пастаноўка нацiску; – арфагр. – правiльная перадача вуснай мовы на пiсьме;–словаўтваральныя– правiльнае ўтварэнне новых слоў у адпаведнасцi з законамi мовы;– марфал.–правiльнае ўжыванне формаў слоў;–сiнтакс.–правiльная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў;–пунктуацыйныя–правiльная пастаноўка знакаў прыпынку;–лексiчныя i фразеал.– правiльны выбар слова i ўстойлiвага выраза, дарэчнасць iх прымянення ў адпаведнасцi са значэннем; – стылiст.– выкар-не моўных сродкаў у адпаведнасцi з пэўным стылем, моўнай сiтуацыяй.

Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця(слыхавае і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і грамат. афармленнем.Сучасны стан бел. літ. мовы–вынік працяглага і складанага працэсу яе развіцця, які непарыўна звязаны з лесам бел. народа, з пленам і стратамі яго гісторыі. Бел. мова належыць да слав. группы індаеўрапейскай сям’і. Бел.мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да группы ўсходнеславянскіх моў. У выніку інтэграцыйных моўных працэсаў, на думку вучоных, пры фарміраванні мовы бел. народнасці сталі вядучымі два дыялекты–паўднева-зах.(гаворкі Турава-Пінскага княства і навагародска-гродзенскія гаворкі) і паўночна-ўсх.(гаворкі Полацкай і Смаленскай земляў).

Эпохі культ-нац.Адраджэння заўсёды пачынаецца з абвяшч.роднай мовы першай дух.каштоўн.,якая жывіць інш.галіны нац.культуры.У гіст. развіцця бел.нацыі назіралася некалькі Адраджэнняў:1) пач. з асветн.дзейнасці Ф.Скарыны і яго перакл.на бел.мову Бібліі (1517-19); 2) 1 этап: к.18-пач.19ст. – паступовае вяртанне да літ-га жыцця бел.мовы(“Тарас на Парнасе”, “Энеіда навыварат”,тв-ць Чачота,Дун-Марц.,Сыракомлі, Багуш.); 2 этап: паслярэвалюцыі 1905г. Стварэнне бел.класічнай літ-ры(Цётка,Ядвігін Ш.,Куп.,Кол.); 3) пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, палітыка беларусізацыі; На пач.90х ХХст. – нов.хваля бел.Адрадж: 1989 – ств. Тав.бел.мовы. Працэсы дэмакратызацыі грамадства, набыццё нашай рэспуб. суверэнітэту абумовіла пачатак адрадж. Бел. м. У 1990 г. бел. мове быў нададзены статус дзяржаўнай, які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіцыйна-справавога ўжытку, і адукацыі. Дзякуючы намаганням інтэлегенцыі дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля бел. мовы ў жыцці грамадства значна ўзрасла. Пашырыліся яе ф-і ў сістэме адукацыі – спынена практыка пераводу школ на рус. мову. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданяў, сродкаў масавай інфармацыі значна павялічыла аб’ем камунікацыі на бел. мове. Слова –гэта не толькі спосаб абмену думкамі, але і форма ўздзеяння на людзей, сродак актывіз. іх свядомасці, волі і эмоцый, дзякуючы чаму дасягаюцца ці не дасягаюцца узаемаразуменні ў калектыве.

2.Бел.мова сярод моў свету.Асн. этапы яе развіцця.Бел. М. належ. да слав. групы моў індаеўрап. сям’і. Ук-ца ва ўсходнеслав. моўную падгрупу.Два этапы фарм. бел.мовы: 1)14-16ст-час існавання старабел.мовы(рускай,простай,літоўскай);2)к18-пач.19ст.-новая бел.мова (назву літ-ная набыла пасля Кастр.рэвал.) 1569г-паводле Любл.уніі ўтворана РП. 1696г.-Варшаўскі сейм забараніў афармленне дзелавых папер па-беларуску. РП пасля 3 падзелаў паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у 1795 г. перастала існаваць. Бел. землі ўвайшлі ў склад Рас. імперыі. Але ў складзе Расіі Б-сь канчаткова страціла дзяржаўнасць і нават сваю этнічную назву, ператвар.ў“Северо-Зап.край”імперыі.Загадам Мікалая I у 1840 на Б-сі ў якасці афіц. уводзіцца рус. мова.Менавіта ў гэты час нац.-культ.заняпаду ў асяроддзі навукоўцаў–беларусаў, выхаванных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці бел.народа, прызнанне гіст. ісціны, што толькі на аснове нац. традыцый можна стварыць каштоўнасці агульначал. значэння(Чачот, Баршч., Калін-кі, Дун-Марц.). У к.19-пач.20ст Карскі на сабраных фактах і прыкладах паказаў, што бел.мова-самаст.славянская мова, а не дыялект, як думалася да гэт.часу. У 20я гг. 20ст.пачалася беларусізацыя. У 1938 г. выходзіць пастанова ВКП (б) "Аб абавязк. вывучэнні рускай мовы ў школах нац. рэспублік і абласцей". З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне бел.мовы са сферы навучальна-выхав. працэсу ў школе.У 50-80-ых было прынята гаварыць аб “гарманічным” беларускарускім двухмоўі. Аднак на самой справе нац.-моўная палітыкамела яўна русіфікатарскі, антыбел. характар. Бел. мова была выключана са сферы афіц. ўжытку. Асноўнымі сферамі яе прымянення заставаліся маст. літ-ра, публі-ка,у той ці іншай ступені яна выкар-ся ў гуманіт. навуцы, адукацыі. К.80-ых–пач.90-ыхг.Працэсы дэмакр-цыі грамадства, набыццё нашай рэс-кай суверэнітэту абвастрылі моўную праблему і абумовілі пачатак адраджэння бел.мовы.У 1990бел. мове, у адпаведнасці з прынятым Вярх. Саветам Б-сі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзярж., які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіц.-справ. ўжытку, і адукацыі. Аднак юрыд.нераспрац-ць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму(1995 г.), дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы, маюць вынікам тое, што бел.мова пакуль не вык-ца як дзярж. ў розных сферах жыцця рэсп-кі, не з’яўл. рэальным сродкам зносін нацыі. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай тв-ці майстроў слова, вучоных, узбагаціўся слоўнікавы запас бел.літ. мовы, удасканаліліся яе выяўл.сродкі і прыемы літ. выказвання, кадыфікаваны нормы. На бел.мове выдадзены шматтомныя галіновыя энц-дыі, граматыкі, манаграфіі, на ёй існуе багатая і самабытная маст. і публіст. літ-ра. Сёння бел.літ.мова–адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцы-мі стылямі і жанрамі. 23 ліпеня 2008г-закон “Аб правілах бел.арфаграфіі і пунктуацыі” (уведзены з 1 верасня 2010г).

3. Роля Ф.Скарыны. Мова помнікаў бел.пісьменства Ф. С. (каля 1490- каля 1541) -бел. і ўсходнеслав. першадрукар, навуковец, мысляр-гуманіст, асветнік і культ. дзеяч, перакладнік, пісьменнік, мастак-графік эпохі Адрадж. Выданні С. вызн-ца выс. маст. якасцямі. Яны істотна паўплывалі на бел. і ўсё ўсходнееўрап. кнігадрукаванне. Нарадз. ў Полацку ў сям’і купца Лукі Скарыны. З 1504 году вучыцца ў Кракаўскім уні-це, у 1506 атрымвае вучоную ступень бакалаўра вольных мастацтваў, на пач.1510-х гадоў-званне ліцэнцыята мэдыцыны ды ступень доктара вольных мастацтваў. 5 лістапада1512 году Савет дактароў мэдыц. калегіі Падуанскага ўн-ту дапусціў С. без аплаты да іспытаў на ступень доктара мэдыцыны, як. С. паспяхова вытрымаў .Меў ступень доктара філасофіі.Каля 1517 С. засноўвае ў Празе друкарню, у якой 6 жніўня1517 году выдаў першую друкаваную бел. кнігу-«Псалтыр». Усяго на працягу 151719 гг. С.пераклаў і выдаў 23 кнігіБібліі. Да кожнай кнігі ён пісаў прадмову, у якой распавядаў пра гісторыю стварэння кнігі, разважаў аб яе змесце. На пач.1520 г. ён пераязджае ў Вільню -там засноўвае 1 на тэрыторыі Б-сі друкарню ў доме Якуба Бабіча. У ёй каля 1522 году Скарына выдаў «Малую падарожную кніжыцу», а ў сакавіку 1525 — «Апостал».Каля 1535 г. Фр. С. пераехаў у Прагу, дзе служыў лекарам і вучоным-садоўнікам пры каралеўскім двары і каля 1551 г. памёр. Біблія, надрукаваная Ф. С. у 1517 г. Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннiкаў, дапамагчы прос. людзям пазнаць мудрасць i навуку. З гэтай мэтай кожную з кнiг Ф. С. суправаджаў прадмовамi i пасляслоўямi, якія склад. аснову яго лiт.-публ. спадчыны. У iх выказваў свае грам. i асветнiцкiя погляды, заклiкаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлiвых заканад. кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлi, тлумачыў незразум. словы i звароты, змяшчаў рэлiг. легенды, а таксама розныя звесткi па гiсторыi, геаграфii, этнаграфii, фiласофii, астраномii. У аснове яго выданняў-захаванне традыц. царкоўна-славян.мовы Бібліі. Увёў у сакральную мову нар. элементы (бот,вежа,гінуць).У тэкстах скарын.Бібліі сустрак-ца наст.рысы, хар-ныя для тагачасн.мовы: поўнагалоссе (бераг,галава), словаўтвар. беларусізмы (выбавіць, разлажыць), канч.Р.скл. а і у (класу,праху), пераход в у ў (у сваіх), прыстаўныя гукі (ільвіца, іржаці). Подзвіг С. закл. ва ўвядз.у сакральн.мову нар.элементаў – гэта быў беспрыцэндэнтны па смеласці ў гіст.бел.культ.крок.

Помнікі дзелавой літ-ры: Літоўская Метрыка (склад. З 14 па 18ст., 600т.), Статут ВКЛ (1529, 1566, 1588), Трыбунал (1581, узор тагачаснай дзелавой пісьмен.). Адлюстр. адметн. белар. нар. гаворак: яць замяняецца на е (вера, на дарозе); непасл. перадача зацв.шыпячых і р (крівда-крывда); выбухны г перад дыграфам (гвалт-кгвалт); бел.словы уваходзяць у тэксты (бачанье, гвалтаванье); белар.суфіксы (хцівасць, шляхецтва). Маст. творы прадстаўлены перакладнымі тэкстамі (“Александрыя”, “Апов. аб Трыст.”, “Апов.аб Баве”, Гісторыя аб Атыле, Хроніка Стрыйкоўскага), арыг. паэтыч. тэкстамі Полацкага, Рымшы, творамі невядомых аўтараў і публіц.тэкстамі (Прамова Мялешкі, Ліст да Абуховіча – ў іх найбольш ярка перададзены рысы жывога бел.маўлення).Назіраецца змяшэнне розных моўных стыхій: стараслав,старажытнарус.,уласнабел,польскай, серб. Усе назв творы адлюстр-ць адметн-ці бел.мовы: зацв.шыпячых і р (жывот, крычаці), поўнагалоссе (сорам,бярэмя), э перадавала цвёрдасць папярэдніх зычных (сэрца), спарадычна(месцамі, выпадкова) адлюстр.аканне (паламалі), размежаванне фрыкат-га і выбухнога г, клічныя формы назоўнікаў(Браце! Жено!).

Мемуарная літ-ра: рукапісныя творы (“Дзённік” Ф.Еўлашэўскага, “Дыярыуш” А.Філіповіча). Першы вызначаецца змешанай макаранічнай бел-пол. мовай, а ў “Дыярыушы” багата адлюстр. асаблівасці жывых бел.гаворак.

Летапісныя зборнікі (Баркулабаўскі летапіс 16-17ст): зацвярдзелы р (на мору, соберу), прыстаўны в, шмат беларусізмаў(збоже,жито, страва).