Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VMK_Zyanko_Vyalyuga2010.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
2.06 Mб
Скачать

8. Запішыце сказы, выбіраючы са слоў у дужках патрэбныя.

1. Салдаты выстраіліся на вячэрнюю (паверку, праверку). 2. У гады Вялікай Айчыннай вайны мой дзядуля (паступіў, уступіў) у армію. 3. Настойлівасць і працавітасць – важны (факт, фактар) дасягнення поспеху. 4. Такі (факт, фактар) не мог быць не заўважаным. 5. На (экскаватары, экскалатары) мы падняліся на другі паверх універмага «Беларусь». 6. Кожны год мы набываем (абаненты, абанементы) на цыкл канцэртаў. 7. (Адрасат, адрасант) адправіў карэспандэнцыю своечасова. 8. Пасля (кантакту, антракту, кантракту) у зале панавала ўрачыстая цішыня. 9. (Антракт, такт, кантакт, кантракт) спявачкі з залай узнікае адразу, з першага слова песні і мацнее з кожным (кантрактам, антрактам, тактам, кантактам).

9. Да падкрэсленых слоў запішыце сінонімы.

Ліст апалы – настрой апалы; палец анямелы – пасёлак анямелы; птушкі аперыліся – дзеці аперыліся; дзеці бягуць – сцежка бяжыць – час бяжыць – думкі бягуць; зямля благая – характар благі – слова благое – намеры благія; колас буйны – рост буйны – раса буйная – вучоны буйны; чалавек выйшаў – кніга выйшла – запасы выйшлі – недарэчнасць выйшла.

10. Вызначце, з якой мовы запазычаны словы.

1. Блакітны, братэрскі, відэлец, маёнтак, цалкам, батлейка, абцугі, бавоўна, абцас.

2. Свіран, жвір, клуня, рэзгіны, венцер.

3. Бутэрброд, гальштук, лямпа, штурм, дах, ланцуг, ліхтар, грунт, пляц, цыбуля, фунт, фарба, бухгалтар, слесар, кафля, вяргіня, варштат, барліна, друшляк, ура.

4. Мітынг, танк, матч, джоўль, фініш, блакнот, ліфт, старт, байкот, блакада, блюмінг, шлюпка, шхуна, накаўт, трамвай, трэнер, фальклор, шампунь.

5. Авангард, прызёр, касцюм, канферансье, бюлетэнь, армія, катлета, ампула, будуар, дэбаты, дэманстрацыя, жэле, кашнэ, тратуар, фасон, філе.

6. Дэмакратыя, афарызм, аўтаномія, бактэрыя, алфавіт, аўтамат, бібліятэка, педагогіка.

7. Аркуш, вета, прафесар, тэрмін, доктар, экзамен, каляндар, шкала, кашуля, кубік, турбаваць.

8. Валюта, арка, дуэт, нетта.

9. Баклага, атаман, гарбуз, шалаш, аркан, барыш, кайданы, катарга, атава, барсук, арда, шашлык, буланы, кінжал, баран, каўбаса, бурка, шапка.

11. Запішыце дзесяць тэрмінаў па вашай спецыяльнасці.

12. Зрабіце лексічны аналіз падкрэсленых слоў.

Вершы пісаць, як любіць і цярпець.

З праўдаю лёс залучыць назаўсёды.

Не ўчора пачатак,

не заўтра канец

падзеям і думкам узлётным (Л. Геніюш).

13. Да архаізмаў і гістарызмаў падбярыце сучасныя беларускія словы. З пяццю ўстарэлымі словамі складзіце і запішыце сказы.

Аснач, аэраплан, балагол, борць, буклі, булат, вакацыі, веча, вуглякоп, вярста, вятрыла, губерня, дзесяціна, дзясніца, дойлід, езуіт, жырандоль, іспыты, кляйноты, ланіты, лемантар, магістрат, памор, рагавень, радца, раць, рэляцыя, сажань, саха, сеча, станавы прыстаў, травень, тэстамант, чада, чало, штандар, дзіда, дыярыуш, рамёны, атрамант, фальварак.

14. Заміж прапушчаных слоў устаўце адпаведныя па значэнні неалагізмы.

1. У … прымалі ўдзел не толькі дыпламанты конкурсу, але і артысты, запрошаныя ў якасці пачэсных гасцей. 2. Працэс … паступова пашыраецца і на беларускую вёску. 3. Стрыгалёў сумеўся: … бясстрасна адлюстроўваў усе памылкі, дапушчаныя ў разліках. 4. Цяжка было ўявіць, што гэта жывая жаночая фігура – усяго толькі прафесіянальна выкананая … 5. Пасля сустрэчы многім прыхільнікам творчасці маладога артыста стала зразумела, што рэпутацыя рызыканта – гэта толькі тэатральны …, далёкі ад жывога характару. 6. Новая мадэль аўтамабіля выканана ў лепшых традыцыях сусветнага …

Для даведак: галаграма, імідж, дызайн, урбанізацыя, гала-канцэрт, дысплей, відэакліп, нонсенс.