
- •69. Гісторыя рускай журналістыкі др п. 20 –п 21 ст. Пасляваенны перыяд савецкай журналістыкі, радые, тэлебачанне і друкаваныя смі ў перыяд Перабудовы. Смі Расійскай Федэрацыі.
- •68. Гісторыя рускай журналістыкі другой паловы 20 ст: у перыяд Лютоўскай (1917) і Кастрычніцкай рэвалюцыі (1917), савецкія смі ў перыяд таталітарызму, вав.
- •60. Характарыстыка дзейнасці рэгіянальнай прэсы на сучасным этапе.
- •33. Эканамічныя ўмовы і магчымасці рэалізаціі права на свабоду ў журн. Дзейнасці. Праблема свабоды друку і журналісцкай дзейнасці. Сацыяльна-творчыя фактары свабоды смі.
- •26. Асноўныя этапы стварэння и развіцця бел тэлебачання. Спецыфіка дзейнасці бел рэгіянальнага т.
- •17. Характарыстыка дзейнасці неперыядычных друкаваных смі. Значэнне неперыядычнага друку ў сістэме журналістыкі.
17. Характарыстыка дзейнасці неперыядычных друкаваных смі. Значэнне неперыядычнага друку ў сістэме журналістыкі.
Неперыёдыка – выданні, якія выходзяць у нявызначаныя тэрміны (масавая кніжная прадукцыя, лістоўкі, пракламацыі, зборнікі, альманахі, плакаты). У гэтых выданнях змяшчаецца як аператыўная, надзённая інф-цыя, так і сістэмна-арганізаваная, у якой шырока і ўсебакова разглядаюцца маштабныя сацыяльныя з’явы, працэсы, праблемы, а таксама інтэрпрэтаваная і фундаментальная інф-цыя. Важную ролю адыгрываюць зборнікі, у якіх змешчана інф-цыя з газет, часопісаў. Вяршыняй НПДСМІ з’яўляецца кніга. Яе выхадам падводзяцца вынікі публіцыстычнага асвятлення і абмеркавання пытанняў грамадскага жыцця. Кніга-тыражыраваны дакумент, як правіла вялікага аб’ёма, мае спецыфічную паліграфічную форму. Ужо ў 8ст у Кітае пачынаюць друкавацца амулеты, газеты, кнігі. Самай старажытнай кнігай даследчыкі лічаць індыйскую кнігу “Алмазная сутра”. У сяр.15ст І.Гуттэнберг распачаў друкаванне кніг у ням.г.Майнцы. Спачатку гэта былі невялікія брашюры, календары. Першым буйным выданнем стала лацінская Біблія. Справу Гуттэнберга падхапілі друкары Італіі, Нідэрландаў, Чэхіі. У 1494 у Венецыі ўзнікла друкарня Мануцыя, якая праіснавала прыкладна 90г.(стварэнне курсіву, увядзенне невялікага фармату кнігі ў 8частку аркушу). Скарына, Собаль, Полацкі, Будны – зрабілі кінгадрукаванне галоўнай мэтай жыцця.
Лёс кнігі, яе ролю ў жыцці немагчыма разглядаць у адрыве ад іншых СМІ. Існуе меркаванне, што радыё, ТБ, І-нет ужо выціскаюць, і ў хуткім часе поўнасцю заменяць кнігу. Такое меркаванне супярэчыць фактам, бо мы з’яўляемся сведкамі ўзрастання патоку друкаваных СМІ. Радыё і ТБ не замяняюць, а дапаўняюць яго. Росквіт ТБ і радыё прыходзіцца на 70-я гг. Ужо ў той час узнік дыспут наконт лёсу кнігі. У канцы 71г у часопісе “Друкпрынт” быў надрукаваны артыкул “Ці ёсць у кнігі будучае?”. Яе аўтар разглядаў статыстычныя дадзеныя і лагічныя меркаванні розных аўтараў адносна месца кнігі ў агульнай сістэме камунікацый на сучасным этапе развіцця СМІ. Аўтар прыйшоў да высновы, што культурны клімат для кніг стаў паляпшацца. Кніга мае свае станоўчыя бакі перад іншымі СМІ. Гэты дыспут працягваецца і сёння, па пытаннях наконт лёсу кнігі праводзяцца нават міжнародныя канферэнцыі. Асноўныя вынікі гэтага дыспуту: А).новыя тэхнічныя сродкі не ворагі кнігі, а яе саюзнікі. Роля кнігі будзе расці з кожным новым этапам на шляху сацыяльнага, навуковага і культурнага прагрэсу. Б). Страціўшы манапольнае становішча ў інф-цыі, кніга застаецца асноўным стрыжнем сучаснай сістэмы камунікацый. В). Граматнасць чалавек набывае праз кнігу.
Альманах.
1. З арабскага – там, дзе схіляюць калена 2. адпачынак, караван 3.з ням. “Каляндар”
Слова мае некалькі значэнняў:
1. Першапачаткова гэта род календара, які змяшчаў у сабе даведкавыя звесткі, астралагічныя ўказанні пра заход і ўсход сонца і г.д. У 14ст у А. сталі змяшчаць звесткі пра гістарычныя месцы, рух пошты, інф-ю пра выставы. Паступова ў А. сталі уключаць мастацкія творы і навуковыя працы. У 18ст яны пачалі выцясняць астралагічныя звесткі і календары. А.набылі неперыядычны хар-р, сталі зборнікамі раней недрукаваных літаратурных твораў, напісаных рознымі аўтарамі, а таксама сталі зборнікамі навукова-крытычных прац.
2. Літ-ны А. – збор твораў,аб’яднаных па якім-небудзь прынцыпе, такі зборнік можа выдавацца перыдычна, звычайна з ілюстрацыямі. Першы літ-ны А.- “А. муз.”, выдаваўся ў Парыжы ў 1764 – 1833. Першы рускі альманах “Расійскі парнас”(1771). На Беларусі А. узніклі ў к.19ст: “Календарь Северо-западного края”(89-90), “Северо-западный календарь”(91-92). У гэтых календарах друкаваліся творы на бел.мове (Лучыны, Дуніна-Марцінкевіча).
3. Неперыядычны зборнік звестак забаўляльнага або даведачнага хар-ру, найчасцей тэматычны. ПР: дзіцячы А. “Глобус”.