Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы по ИГПБ на экзамен.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
363.01 Кб
Скачать
  1. Отмена крепостного права в белорусских губерниях в результате крестьянской реформы 1861 года.

Беларусь сярэдзіны XIX ст. уяўляла сабой аграрны рэгіён, эканамічнае становішча якога вызначала сельская гаспа дарка. Асноўную масу насельніцтва (72,3 %) складалі сяляне, якія падзяляліся на памешчыцкіх і дзяржаўных. Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчык за кошт памяншэння сялянскіх надзелаў пашыралі панскую ворную зямлю і пераводзілі сялян з аброку на панш-чыну (у 50-я гг. на ёй было звыш 90 % сялян).

На ўзмацненне эксплуатацыі беларускае сялянства ад-казвала супраціўленнем. Толькі ў перыяд 1858—1860 гг. на Беларусі адбылося больш за 40 сялянскіх выступленняў. Урад Аляксандра II, разумеючы, што ў грамадстве склалася выбуховая сітуацыя і прадухіліць яе можна толькі скасаваннем прыгоннага права, пачаў падрыхтоўку сялянскай рэформы ў заходніх губернях. На думку царскага ўрада, памешчыкі гэтага рэгіёну былі найбольш падрыхтаваны да скасавання прыгону ў сувязі з тым, што многія з іх у сярэдзіне XIX ст. ужо былі ўцягнуты ў рыначныя таварна-грашовыя адносіны.

Было распрацавана спецыяльнае мясцовае Палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян, асталяваных на памешчыцкіх землях, у губернях: Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і часткі Віцебскай. У Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні землеўпарадкаванне сялян праводзілася па мясцоваму Палажэнню для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў адобраныя Дзяржаўным саветам заканадаўчыя акты — Палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, і Маніфест аб адмене прыгоннага права. У адпаведнасці з законам памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца селянінам, які атрымліваў асабістую волю і ўсе правы. У прыватнасці, ён могсам звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлёвыя і іншыя здзелкі, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову.

Паводле актаў ад 19 лютага ўся зямля маёнткаў абвяшчалася ўласнасцю памешчыкаў. Селяніну давалася ў карыстанне пэўная колькасць ворнай зямлі, аднак ён не з'яўляўся яе ўласнікам, а да заключэння выкупной здзелкі знаходзіўся ў стане часоваабавязанага і выконваў на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці ў выглядзе паншчыны або аброку.

Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часовааба-вязанымі сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры зямельнага надзела і павіннасці за яго.

Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасць ажыццяўлялася праз выкуп. Выкуп жа асабістай свабоды ажыццяўляўся шляхам завышэння цаны за зямлю. На Беларусі яна была ў 3-4 разы большай, чым сярэдняя рыначная. Неабходных для выкупу грошаў у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адразу. Выйсце з такога становішча знайшоў урад: пры выкупе сяляне плацілі 20 % адпаведнай сумы, а астатнія 80 % памешчыкам давала дзяржава. Сяляне, такім чынам, рабіліся яе даўжнікамі на 49 гадоў і павінны былі выплачваць так званыя выкупныя плацяжы з вялікімі працэнтамі за пазыку.

Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты беларускім сялянствам і паслужылі штуршком да развіцця шырокага сялянскага руху, кульмінацыяй якога стала паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Яно было задушана, аднак царскі ўрад быў вымушаны пайсці на ўступкі. 1 сакавіка 1863 г. выйшаўуказ аб адмене часовааба-вязаных адносін у Ковенскай, Гродзенскай, Мінскай і чатырох паветах Віленскай губерні, а праз тры месяцы ён быў распаўсюджаны на Магілёўскую і беларускія паветы Віцебскай губерні. 3 1 мая 1863 г. абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся, выкўпныя пла-Няжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць вьікупныя плацяжы ў павятовыя казначэйствы.