Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
обзорные лекции 2013.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
134.02 Кб
Скачать
  1. Карагоды і іх выкарыстанне фальклорнымі ансамблямі.

Карагод – старажытны від мастацкай творчасці славян і некаторых суседніх народаў, у якім арганічна сінтэзаваліся танец, гульневае драматычнае дзеянне, часам і музычнае суправаджэнне. Лакальная назва танок. На Беларусі пашыраны амаль паўсюдна, асабліва на Магілеўшчыне і Палессі – (мясцовая назва – кола). Тэматыка карагодаў разнастайная і уключае песні працоўнага, абрадавага, любоўнага, сямейна-бытавога, святочна-гульневага характару. У паэтычных тэкстах зберагліся сляды гістарычных падзей мінулага. Выкананне каргодаў звычайна звязвалася з каляндарнымі і сямейна-бытавымі святамі і абрадамі. Да веснавога і зімовага цыклаў беларускага земляробчага календара прымяркоўваліся спецыяльныя каргоды (юраўскія, траецкія, русальныя, купальскія і інш.), якія мелі адпаведную тэматыку і структуру. Паводле музычна-харэаграфічнай структуры карагоды падзяляюцца на тры вялікія групы: карагодныя песні, гульневыя карагоды і карагодныя танцы.

У карагодных танцах галоўная ўвага аддаецца выкананню песні, мелодыі. Павольны тэмп, шырокая распеўнасць, адсутнасць дакладных рытмічных акцэнтаў, наяўнасць складаных метраў (чаргаванне доўгіх і кароткіх складоў) збліжаюць карагодныя песні з наоднай вакальнай лірыкай, веснавымі і купальскімі песнямі. Пра блізкасць іх да лірычнай песні сведчыць і характар сюжэта: апавяданне ці маналог з супастаўленнем некалькіх фабульных звёнаў, з псіхалагічнымі і паэтычнымі паралелізмамі, рытмічным пытаннямі, воклічамі і г.д.. Рухі выканаўцаў, як правіла, простыя (звычайны крок, крок з рухам убок, “пераменны крок” і інш.), малюнкі нескладаныя – кола, кола ў коле, прамы ланцужок, здвоеная васьмёрка (“крывы танок”), змейка, ручаёк, калона, адвольны гурт. Тыповыя карагодныя песні – “Пава”, “Страла”, “Сонейка”, “Гусачок” і інш.

Для гульнёвых карагодаў характэрна наяўнасць пэўнага дзеяння, якое разыгрываюць удзельнікі, больш хуткі тэмп і дакладны рытм; часта сустракаецца 2-часткавая музычная структура (1-я частка павольная, 2-я- хуткая), дыялагічная перадача сюжэта. У харэаграфіі нярэдка імітуюцца рухі розных жывел і птушак, з гумарам паказваюцца асобныя рысы чалавека. Найбольш пашыраныя малюнкі – кола, ці поўкола з салістамі ў цэнтры, дзве шарэнгі, што процістаяць адна адной. У гульнёвых карагодах харэаграфія ускладняецца, уключаючы ў сябе шырокі набор ілюстрацыйна-выяўленчых рухаў, элементы імправізацыйных скокаў – прыжкі, воплескі, прытупы, прысядкі, вярчэнні. У іх больш цесная сувязь паэтычнай, гульнёвай і харэаграфічнай структур, больш дакладна выступае сіметрычнасць, “квадратнасць” рытмапластычных формул. Большую ролю адыгрываюць элементы драматычнага мастацтва, пантамімы, мімікі. Найбольш тыповыя карагоды гэтай групы “Са вянком я хаджу”, “А мы проса сеялі”, “Падушачка”, “Канапелькі”, “Мак” і інш. У якасці падгрупы гульнёвых карагодаў вылучаюць карагодныя гульні, што сваёй структурай найбольш блізкія да гульняў (“Прададзнае дзіця”, “Сваха”, “Чортава рабро”, “Панначка”, “Мост”, “Плетачка” і інш.).

У карагодных танцах галоўнае месца займае харэаграфія. Яна падпарадкоўвае сабе іншыя кампаненты структуры і выяўляе асноўны ідэйна-мастацкі змест. Для павольных карагодных танцаў характэрны надзвычай багатыя прасторавыя малюнкі (розныя камбінацыі рухомых фігур – “спіраль”, “зорачка”, “вароты”, “кніжка”, “матылёк”, “веер” і г.д.) і разнастайныя дэкаратыўныя запляценні рук; для хуткіх – развітая харэаграфічная лексіка (ад віртуозных “каленцаў” салістаў да імклівых рухаў усіх удзельнікаў). Тыповыя карагодныя танцы – “Завіванне вянкоў”, “Гусарыкі”, “Пеўнік”, “Лета” і інш.

Вясной і улетку карагоды усіх відаў звычайна выконваліся на вуліцы пры вялікім зборы народу. Зімой у хаце выконваліся найчасцей гульнёвыя карагоды і карагодныя гульні. Многія з іх былі неад’емнай часткай каляных вечароў (“Зязюля”, “Яшчур”, “Халімон”, “Жаніцьба Цярэшкі” і інш.). У сямейна-бытавой абраднасці карагоды сустракаліся у асноўным на вяселлях, дзе яны прымяркоўваліся да пэўных рытуалаў (пячэнне караваю, абход з ім хаты, танец маладых, выхад з-за стала і інш.). Як вясельныя ў розных абласцях Беларусі выконваліся карагоды “Зазулейка”, “Качан”, “Рушнікі”, “Каза”, “Падушачка” і інш. У наш час карагоды бытуюць у мастацкай апрацоўке на сцэне, у этнаграфічных самадзейных і прафесійных калектывах.

Пры сцэнічнай апрацоўке карагодаў неадхадна скарочваць працягласці у песенным суправаджэнні, выкарыстаўваць разнастайныя малюнкі і пераходы малюнкаў адзін у другі. Таксама неабходна ўлічваць, што ўспрыяцце карагода ідзе з адной кропкі (гледачамі), а не з усіх старон, як існуе ён у побыце. Для дзіцячых фальклорных калектываў найбольш цікавымі з’яўляюцца гульнёвыя карагоды (“А мы проса сеялі”, “Мак”, “Грушка”, “Воран” і інш.).