Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Met_mater_2011_g.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
144.38 Кб
Скачать

Варыянт № 3

І. Зрабіце лексічны разбор слова

Весела было глядзець на чыстае неба, слухаць гулкія песні маладога ветру на пахучых засевах грэчкі. (К.Ч.)

ІІ. Падбярыце з любога тэксту па 10 прыкладаў марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнцыі

ІІІ. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, механіка, авіяцыйныя электрычныя сістэмы, уводзіны у спецыяльнасць) 10 тэрміналагічных словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнне гэтых словазлучэнняў (слоў)

IV. Устаўце прапушчаныя літары

Кампан…ён, мыш..як, Савел..еў, бар…ер, Вікенц…еў, медал…ён, салаў…і, д…путат, а…даць, асяро…дзе, бя…сон…іца, к..фір, м…даль, ц…ц…рук, м…лодыя, аб…сці, аб…мшэць, звыш…дэйны, прэзіды…м, а…л, нізіна-…падзіна, с…рдэчны, д…легат, р…монт, (Б,б)агдановічавы верш, (К,к)оласаўскія раманы, (М,м)інскія краявіды, (У,у)ладзівасто…кі, інт…ліген…кі., восен…скі, жнівен…скі.

V. Запішыце лічэбнікі словамі

Ад 44 да 67 градусаў, 25 кілаграмаў, 900 гадоў, 45 тысяч, 4/5, 3 коней, 28-я школа, 3-я лінія, 82-кватэрны дом.

VI. Напішыце адзін асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, распіска) і адзін справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, суправаджальны ліст, ліст-запрашэнне)

VІІ. Вызначыце да якога стылю належыць тэкст. Растлумачце. У ТСБМ высвятліце значэнні падкрэсленых слоў

"Ці ёсць мяжа дасягненняў для творцы? Узрост, калі можна "збіраць камяні" – падводзіць вынікі? І так, і не … Гаўрыла Вашчанка перашагнуў праз 70-годдзе, але сваю персанальную выставу, якая адкрылася днямі і заняла ўсе выставачныя залы Нацыянальнага мастацкага музея, не лічыць выніковай. Яна – усяго толькі экспазіцыя створанага мастаком за апошнія дзесяць год, амаль ўсе работы яшчэ ніводнага разу не экспанаваліся. І па словах самога Гаўрылы Харытонавіча, пры жаданні ён адкрыў бы яшчэ тры такія экспазіцыі з таго, што засталося ў майстэрні. (ЛіМ, 23 кастрычніка 1998).

VIII. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

Эксплуатирующийся в настоящее время парк самолетов ГА еще не в полной мере соответствует сложившейся в стране географии пассажиро- и грузопотоков, структуре спроса на перевозки по зонам дальности. Это в ряде случаев приводит к необходимости эксплуатировать самолеты на воздушных линиях, протяженностью отличающихся от наиболее эффективной для того или иного типа самолетов.

В большинстве случаев использование магистральных самолетов на линиях небольшой протяженности обусловлено значительным спросом на перевозки по данному маршруту и необходимостью увеличения провозной способности самолетов.

В связи с этим с точки зрения географии воздушного транспорта представляет также интерес классификация воздушных судов в зависимости от максимальной взлетной массы.

Варыянт № 4

І. Зрабіць лексічны разбор слова

Хмары хутка плылі па небе, а з імі ўцякаў і дождж з далёкімі раскатамі грому.

ІІ. Падбярыце з любога тэксту па 10 прыкладаў марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнцыі

ІІІ. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, механіка, авіяцыйныя электрычныя сістэмы, уводзіны у спецыяльнасць) 10 тэрміналагічных словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнне гэтых словазлучэнняў (слоў)

IV. Устаўце прапушчаныя літары

Лур…е, Аркадз…еў, про(с, з)…ба, надз…муты, ц…мяны, дз…ме, абаў…ю, суквец…е, ноч…у, пя(сч, шч)аны, ле(тч,чч)ык, на рэ(чц, цц)ы, (е, я)фрэйтар, с…ржант, бухгалт…р, вы…дзе, хлопцы-…дальцы, нос…біт, Свіц…зь, м…тровы, ц…р…монія, (Л,л)ід…кі, (В,в)ільню…кі, (Ж,ж)алудо…кі, (Ж,ж)ыткаві…кі, ліпен…скі, чэрвен…скі, без…языкі, (Л,л)юбан…скі, (К,к)упалаўскія чытанні.

V. Запішыце лічэбнікі словамі

Ссутулены 7 дзесяткамі год. Недабралі сёлета каля 500 кілаграмаў з гектара. Трактар з 4 вядучымі коламі. На працягу 12 дзён. На глыбіні ад 349 да 723 метраў. 16 мільёнамі. Скончыўся 53 год. Адлегласць каля 2 мільёнаў кіламетраў. Упершыню ўпамінаецца ў 980 годзе.

VI. Напішыце адзін асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, распіска) і адзін справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, суправаджальны ліст, ліст-запрашэнне)

VІІ. Вызначыце да якога стылю належыць тэкст. Растлумачце. У ТСБМ высвятліце значэнні падкрэсленых слоў

РАДАЎНІЦА, язычніцкае веснавое свята ўсходніх славян, звязанае з культам продкаў, дзень памінання памерлых. Называлі таксама радуніца, радуніцкія дзяды. Памінальны абрад адбываўся непасрэдна на могілках у аўторак на "правады" (паслявелікодны тыдзень). Паходжанне слова выводзяць ад розных слоў: ад ведыйскага radahn (ахвярадаўства), літоўскага rauda (галашэнне), ад агульнаслав. слоў "род", "радзіцца", "радавацца", ад імя міфічнага бога Рады і г.д. На Радаўніцу кожная сям’я ішла памінаць родзічаў спачатку ў царкву, а потым на могілкі, дзе прыводзілі ў парадак магілы блізкіх. Рассцілалі на насыпе абрус і пачыналі памінальную трапезу, якая нагадвала старажытную язычніцкую трызну. Крыху стравы (фарбаваныя яйкі, куццю, мяса і інш.) і гарэлкі пакідалі "для мертвых".

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]