Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Met_mater_2011_g.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
144.38 Кб
Скачать

Узор выканання кантрольнай работы

І. Зрабіць лексічны разбор слова

Што ні кажы, а жыцце, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. (К-с)

Парадак разбору

  1. Лексічнае значэнне слова ў сказе. Адназначнае ці мнагазначнае слова. Назваць некалькі значэнняў мнагазначнага слова.

  2. Тып значэння: прамое ці пераноснае.

  3. Лексіка-семантычныя сувязі (падабраць да слова, калі можна, сінонімы і антонімы).

  4. Паходжанне слова: спрадвечна беларускае ці запазычанае. Прыметы запазычанага слова.

  5. Сфера выкарыстання: агульнаўжывальнае ці абмежаванага ўжывання (дыялектнае, жаргоннае; спецыяльнае – слова-тэрмін ці прафесійнае).

  6. Прыналежнасць да актыўнай ці пасіўнай лексікі (неалагізм або ўстарэлае – гістарызм, архаізм).

  7. Стылістычны разрад: нейтральнае, гутарковае ці кніжнае (тэрміналагічнае, публіцыстычнае, афіцыйна-дзелавое, паэтычнае).

Узор

  1. Радасць – пачуццё вялікай асалоды, задаволенасці. Слова мнагазначнае. Іншыя значэнні: "падзеі, абставіны, якія прыносяць асалоду, шчасце", "ласкавы, пяшчотны зварот".

  2. Значэнне прамое, свабоднае.

  3. Сінонім: весялосць; антонім: смутак.

  4. Спрадвечна беларускае

  5. Агульнаўжывальнае.

  6. Належыць да актыўнай лексікі.

  7. Стылістычна нейтральнае.

ІІ. Падбярыце з любога тэксту па 10 прыкладаў марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнцыі

Узор

Разговаривать по телефону – размаўляць па тэлефоне, смелее всех – смялейшы за ўсіх.

ІІІ. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, механіка, авіяцыйныя электрычныя сістэмы, уводзіны у спецыяльнасць) 10 тэрміналагічных словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнне гэтых словазлучэнняў (слоў)

Узор

Пневматическая машина – пнеўматычная машына: машына для перамяшчэння паветра ці газаў, або машына ці інструмент, які працуе пры дапамозе сціснутага паветра.

Радиолокация – радыёлакацыя: метад знаходжання розных аб’ектаў пры дапамозе радыёхваляў, вызначэння іх адлегласці і накірунку.

IV Устаўце прапушчаныя літары

V. Запішыце лічэбнікі словамі

Узор

Пяць, трыццаць чацвёрты, …

VI. Напішыце адзін асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, распіска) і адзін справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба. ліст-прапанова, суправаджальны ліст, ліст-запрашэнне)

VІІ. Вызначыце да якога стылю належыць тэкст. Растлумачце. У Тлумачальным слоўніку беларускай мовы (ТСБМ) высвятліце значэнні падкрэсленых слоў

  • Быў учора на лузе за Лескавічамі, за Прыпяццю.

  • Там век-вяком трава добрая. І летась была ого-го! А селета?

  • Добрыя травы. У пояс і густыя. Барану прыстаў – той не абваліць.

  • А стагоў наскідалі багата?

  • Стагоў? Якіх табе стагоў? Там селета шчэ й птах не лятаў.

  • Каб не было, як у той прыказцы прыказваюць: да Йвана рана, а па Пятру позна. Га? (Ф.Янкоўскі).

Стыль прыведзенага тэксту размоўны. Тут звычайны дыялог дзвюх асоб, а таму і пытальна-адказавая форма з няпоўнымі сказамі, сціслымі сінтаксічнымі канструкцыямі стварае ўражанне непасрэднага маўлення, як бы "на хаду", без абдумвання. Спецыфічны лексічны склад тэксту. Паколькі размова ідзе пра вясковы быт, то зразумела ўжыванне канкрэтна бытавой лексікі: луг, трава, стог, птах. Ужываецца і размоўны фразеалагізм век-вяком "заўседы, вечна, усе жыцце", прыказка з павучальным зместам адносна часу працы селяніна.

Век – 1.Прамежак часу ў сто гадоў; стагоддзе. 2. Жыцце, перыяд існавання каго-, чаго-небудзь. 3. Вельмі доўгі час; вечнасць. 4. Заўседы, вечна. 5. Перыяд часу, які характарызуецца чым-небудзь; эпоха.

ІХ. Перакладзіце тэкст на беларускую мову

Запісваць толькі пераклад.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]