Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДАДАТАК 2.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
78.24 Кб
Скачать

9. Вецер для энергетыкі

Выкарыстанне энергіі ветру для розных патрэб чалаве- ка – ідэя, якая мае глыбокія гістарычныя карані. Дастаткова прыгадаць хаця б традыцыйныя ветраныя млыны. Сёння, у эпоху, якую можна назваць рэвалюцыйнай па ўзроўні развіцця новых тэхналогій у дынаміцы з’яўлення новых тэхнагенных канцэпцый, ветраэнергетыка перайшла на новы якасны ўзровень.

У большай ступені гэта сцверджанне сапраўдна для дзяржаў з высокім эканамічным узроўнем развіцця, у першую чаргу, краін Захаду, дзе ветраэнергетыка ўжо даўно перайшла ў адзін з прыярытэтных накірункаў дзяржаўнай энергетычнай палітыкі. Для Беларусі ветраэнергетыка таксама не з’яўляецца навіной. У нашай краіне існуюць сур’ёзныя навуковыя распрацоўкі па дадзенай тэматыцы, вопытныя вытворчасці.

На тэрыторыі Францыі, Германіі ці Даніі немагчыма не звярнуць увагі на тонкія сілуэты ветраэнергетычных установак, якія аддалена нагадваюць старыя млыны. Чаму ветраэнергетыка стала папулярнай менавіта на Захадзе? Аб тым, што краіны Захаду актыўна развіваюць розныя накірункі нетрадыцыйнай энергетыкі гаварыць не будзем: гэтыя факты і так добра вядомы. Але ёсць і яшчэ такая акалічнасць: ветраэнергетыку мэтазгодна развіваць там, дзе ёсць у наяўнасці адпаведныя прыродныя і кліматычныя ўмовы. Ідэальныя месцы для выкарыстання энергіі ветру – гэта працяглыя раўніны, якія размешчаны на ўзвышшы і прадзьмуюцца з усіх бакоў. Менавіта на такіх тэрыторыях сярэднегадавая хуткасць ветру пераўзыходзіць 5 м/с, што забяспечвае эфектыўную работу энергетычных установак. Раўнінныя мясцовасці з высокай хуткасцю ветру ў краінах Захаду сустракаюцца даволі часта. Але Беларусь таксама багата на такія тэрыторыі. Па ацэнках спецыялістаў, больш перспектыўнымі для развіцця ветраэнергетыкі ў Беларусі з’яўляюцца цэнтральная і заходняя часткі Мінскай вобласці, а таксама Віцебскае ўзвышша. Больш за тое, айчынныя прыхільнікі ветраэнергетыкі лічаць, што акупнасць такіх сістэм не большая за 4 гады.

(З газет)

10.Дадатковае святло з геліястатаў

Слабаасветленыя памяшканні могуць атрымліваць дадатковае святло пры дапамозе геліястатаў, якія праз сістэму адлюстравальнікаў накіроўвалі б плямы святла на сцены ці пол. Геліястат – гэта два люстэркі, якія адсочваюць накірунак на Сонца і адлюстроўваюць сонечныя промні на прыёмнік. Такое святло можа стаць танным спосабам рашэння энергетычных праблем. Аднак паколькі становішча Сонца і люстэрак на працягу дня змяняецца, да гэтага часу на рынку не прапанавана тэхналогіі, якая б дазволіла размяркоўваць святло ў адпаведнасці з патрабаваннямі ўнутранага асвятлення. У стадыі распрацоўкі знаходзіцца праект сітэмы сонечнага асвятлення (SunLightingSystem), які дазволіў бы інтэграваць сонечнае святло і штучнае асвятленне. Згодна з ацэнкамі, якія праводзіліся ў даследчай частцы гэтай праграмы, сённяшні рынак геліястатаў у Еўропе адпавядае 1,5 млн. еўра (20 геліястатаў у год), а ў выпадку паспяховага развіцця праекта сістэмы сонечнага асвятлення рынак можа ўзрасці да 250 млн. еўра ў год.

(З газет)