
- •Тэксты для складання рэфератаў
- •1. Ці знікне чалавек к ххіі стагоддзю?
- •2. Надзеі і трывогі чалавецтва
- •3. Кніга ххі стагоддзя
- •Саюз машыны і чалавека?
- •5. Хвалям і ветру насустрач
- •6.Цяпло з алюмінію
- •7. Холад – крыніца энергіі
- •8. Хатняе сонца
- •9. Вецер для энергетыкі
- •10.Дадатковае святло з геліястатаў
- •11.Саламяны дом – не фантазія
- •12.“Пасіўны” дом у Беларусі: мара ці рэальнасць?
- •13. “Інтэлігентны” дом як рухавік прагрэсу.
- •14. Яе вялікасць вада
- •Паходжанне вады на Зямлі.
- •Тайна ўзнікнення жыцця.
- •Тайна жывой вады.
- •Тайна “памяці” вады.
- •Тайна егіпецкіх пірамід.
- •15. Умовы эфектыўнасці ўпраўленчых рашэнняў.
3. Кніга ххі стагоддзя
У ХХІ стагоддзі ў свет прыйшоў камп’ютэр. Ужо ў самым пачатку “камп’ютэрнай эры”, калі ЭВМ яшчэ не былі персанальнымі, паколькі меліся толькі ў буйных НДІ, пачаліся размовы пра тое, што праз невялікі тэрмін папера ўвогуле стане непатрэбнай. Любыя тэксты і малюнкі – ад справавых лістоў да кніг – стануць набіраць на клавіятуры, захоўваць і перадаваць у электронным выглядзе і чытаць прама з экрана дысплея. І толькі ў выпадку крайняй неабходнасці фрагменты такой “электроннай кнігі” будуць раздрукоўваць на прынтэры.
Тады гэта была толькі ідэя, але сёння яна пераўтвараецца ў рэальнасць. Ва многіх краінах персанальная ЭВМ стала такім жа звыклым побытавым прыборам, як радыёпрыёмнік ці магнітафон. Сучасныя дысплеі забяспечваюць высокую якасць і дазваляюць суправаджаць электронны тэкст не толькі ілюстрацыямі, але і гукам, і відэафрагментамі. Вам не прыйдзецца доўга шукаць у камп’ютэрнай кнізе жаданую старонку ці патрэбную цытату: машына зробіць гэта за вас. Дзякуючы тэхналогіі гіпертэксту і пошуку па ключавых словах, дастаткова адзін раз шчоўкнуць мышкай, каб знайсці неабходную главу, атрымаць тлумачэнне для выдзеленага ў тэксце тэрміна, адшукаць у кнізе зададзенае слова ці фразу. Акрамя гэтага, камп’ютэр лёгка запомніць увесь шлях, “пройдзены” вамі пры чытанні падручніка ці даведніка, і дазволіць паўтарыць яго як уперад, так і назад. І, урэшце, знаёмы ўсім дыск CD-ROM здольны захоўваць некалькі сотняў кніжных тамоў, таму фонды буйной бібліятэкі цалкам змесцяцца на адной кніжнай паліцы.
Сетка Інтэрнэт дазваляе з дапамогай камп’ютэра імгненна атрымліваць інфармацыю з любога пункта Зямлі і нават з космасу. Электроннай энцыклапедыі ці даведніку, што карыстаюцца Інтэрнэт-тэхналогіямі, цяпер не патрэбны асобныя “выпраўленыя і дапоўненыя выданні”, бо рэдактары ўносяць выпраўленні і дапаўненні пастаянна, па меры неабходнасці, а карыстальнік можа ў любы момант абнавіць свой экземпляр на CD-ROM, падключыўшыся праз Інтэрнэт да сайта выдавецтва. Калі ж вы чытаеце энцыклапедыю прама з сайта, то змешчаная ў ёй інфармацыя будзе заўсёды самай свежай (калі, зразумела, выдавец добра выконвае свае абавязкі). А гэта і ёсць увасабленне запаветнай рэдактарскай мары. Так, напрыклад, працуюць выдаўцы інтэрнэтаўскай Мегаэнцыклапедыі «Кирилл и Мефодий» (яна аб’ядноўвае ў сабе некалькі тэматычных энцыклапедый, якія распаўсюджваюцца на кампакт-дысках).
За апошнія гады ў Сетцы з’явілася нямала сайтаў-бібліятэк, дзе чытач можа знайсці практычна любую літаратуру, як мастацкую, так і навукова-тэхнічную. На галоўнай старонцы Інтэрнэт-бібліятэкі, як правіла, размешчаны алфавітны каталог аўтараў і поле для ўводу ключавога слова ці фразы, па якіх праводзіцца аўтаматычны пошук жаданай кнігі. Знайшоўшы патрэбную кнігу, вы можаце чытаць яе прама на сайце альбо перапісаць у выглядзе асобнага файла на свой камп’ютэр і прачытаць пазней, ужо адключыўшыся ад сеткі (г.зн. у рэжыме ”off-line” ).
Зразумела, у “электроннай кнігі” ёсць і недахопы. Напрыклад, без дапамогі машыны вы не зможаце прачытаць тое, што запісана на магнітным ці аптычным дыску, а камп’ютэр грувасткі, яму патрэбна электрычнасць, нарэшце, яго проста трэба кожны раз уключаць. Акрамя таго, чытаць з экрана манітора шкодна для зроку і працаваць менш зручна, чым са старонкамі. Сёе-тое з названага выпраўляецца. Напрыклад, сучасныя “палмтопы”, ці “камп’ютэры на далоні”, забяспечаны вадкакрышталічнымі экранамі і акумулятарамі, якіх хапае на некалькі гадзін бесперапыннай работы, таму іх можна, як і звычайную кнігу, браць у дарогу. Але праз высокую цану іх яшчэ доўга многія людзі не змогуць пакупаць.
(Па арт Д. Усянкова, час. «Знание – сила», 2000)