Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДАДАТАК 2.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
78.24 Кб
Скачать

Тайна жывой вады.

З эфектам жывой вады людзі сутыкнуліся вельмі даўно. Першае пісьмовае паведамленне пра жывую ваду зыходзіць ад прарока Езэкіеля (яно дайшло да нас у выглядзе запісаў у Старым запавеце). Езэкіель натыкнуўся на эфект жывой вады ў прыродзе, заўважыўшы дзіўныя рэчы, прычыны якіх засталіся яму незразумелыя.

Безумоўна, старажытным яўрэям здавалася цудам, што воды ад раставання снежнай шапкі гары Сінай адрозніваюцца ад звычайнай калодзежнай ці дажджавой вады тым, што прыметна ўзмацнялі жыццядзейнасць жывёл, раслін і людзей.

Зараз гэта не вызывае здзіўлення, бо старажытныя яўрэі назіралі эфект снежнай і талай вады. Кожны чытач можа праверыць уласцівасці вады з растопленага лёду ці снегу на раслінах у вазонах у сябе дома альбо ў цяпліцах. Усе без выключэнняў расліны пры паліве іх снежнай ці талай вадой будуць выглядаць значна “здаравейшымі” за сваіх сабратоў, палітых звычайнай водаправоднай вадой. І мы зараз ведаем, чаму так адбываецца: талая вада пэўны час захоўвае строгую крышталічнуюструктуру льду і трымае (змяшчае) значна меней шкодных для раслін прымешкаў, а таксама хваробатворных бактэрый. Карысна талая вада і для людзей, асабліва тая, якая сцякае з высокіх гор пры раставанні леднікоў ці снежных шапак. Дадатковы ўклад у захаванне крышталічнай структуры ўносіць магнітнае поле Зямлі. Гэта значыць, магнітнае поле – гэта свайго роду “халадзільнік”, які дазваляе трымаць ваду “замёрзлай” пры тэмпературы нават вышэйшай за тэмпературу плаўлення, г.зн. вышэй за +30 – +40оС.

Заснавальнік буйнейшай бізнес-імперыі Ракфелераў Джон Дэвізан Ракфелер першы у пастарэлым узросце запоўніў чатырохпавярховы асабняк пад Нью-Йоркам разнастайнымі медыцынскімі інструментамі і абсталяваннем, якіх хапіла б для невялікага шпіталя. Не мелі рацыі тыя, хто смяяўся з гэтага дзівацтва старога: у выніку яму ўдалося перажыць 20 асабістых урачоў. Ракфелер пражыў 96 год і памёр у 1937 годзе. Напэўна, ён мог бы пражыць і болей. Але справа ў тым, што з прычыны дзівацтва мультымільянера Ракфелер карыстаўся толькі прадуктамі з свайго маёнтку, ці быў ён у Нью-Йорку, у Фларыдзе, ці дзе-небудзь яшчэ. Прадукты харчавання дастаўляліся яму спецыяльным грузавіком, у тым ліку і пітная вада. Толькі праз шмат год урачы выявілі, што вада з гэтых мясцін не тое што нейтральная для арганізму, але нават і шкодная.

Тайна “памяці” вады.

Толькі нядаўна навукоўцы выявілі яшчэ адну дзіўную ўласцівасць вады, так званую “памяць” вады. Аказалася, што пры “бясконцым” растварэнні воднага раствору якога-небудзь хімічнага рэчыва (у раствор дабаўляюць усё новыя і новыя порцыі чыстай вады, пакуль у ім не застануцца адзінкавыя атамы растворанага рэчыва) вада будзе ўдзейнічаць на біялагічныя аб’екты так жа ці яшчэ болей моцна, як і пры 110% канцэнтрацыі пабочнага хімічнага рэчыва.

Напрыклад, калі мы растворым адну таблетку аспірыну ў 100 грамах вады, а затым будзем адліваць з кубачка па 50 грамаў і дабаўляць у кубачак таксама па 50 грамаў чыстай вады, то, зрасходваўшы на разбаўленне 100 літраў вады ў кубачку, мы атрымаем 100 грамаў “бясконца” разбаўленага раствору аспірыну, г.зн. практычна таксама чыстай вады. Але дзеянне на нас з вамі яна прычыніць такое ж моцнае ці нават мацнейшае, чым першапачатковая канцэнтрацыя цэлай таблеткі аспірыну ў першапачатковых 100 грамах. Адзінае тлумачэнне гэтаму феномену ў тым, што малекулы вады пры растварэнні аспірыну перабудоўваюцца і паўтараюць яго крышталічную структуру, захоўваючы яе нават пры выдаленні апошняй малекулы аспірыну. У выніку чыстая вада пераўтвараецца на пэўны час у сур’ёзнага двайніка аспірыну, праяўляючы тыя самыя лекавыя ўласцівасці.

Такое ж тлумачэнне прыдатна і да “святой” вады. Святую ваду бяруць з “святых” крыніц. Там, дзе прабіваюцца крыніцы са “святой” вадой, з 100-працэнтнай упэўненасцю можна гаварыць, што да выхаду на паверхню зямлі падземныя воды мелі судакрананне з пародамі, якія змяшчаюць крэмень-кварц, а ён ўпарадкоўвае геаметрыю міжмалекулярнай прасторы крынічнай вады, пераўтвараючы яе ў “вадкі крышталь”.

На гэтай жа ўласцівасці вады – выстройваць свае малекулы як крышталічная рашотка растворанага ў ёй рэчы- ва – заснаваны многія лекавыя прэпараты ў гамеапатыі.