- •Swedish International Development Cooperation Agency (sida) – Шведскае агентства па міжнароднаму развіццю (сіда)
- •Грантавая праграма Фонда:
- •Асноўныя тэрміны прыёму дакументаў на 2013/2014 хутка будуць апублікаваны на сайце. Пытанні можна адрасаваць на:
- •Існуе некалькі этапаў падачы заяўкі.
- •Як падаваць заяўку:
- •Instytut Polski (Польскі Інстытут)
- •Вы жадаеце аказаць фінансавую дапамогу дзецям
Існуе некалькі этапаў падачы заяўкі.
Этап 1:Вывучэнне інфармацыі, размешчанай на сайце.
Кожная праграма мае кнопку APPLY, дзе даюцца тлумачэнні аб існаванні грантаў па кожнай праграме і ўмовах удзелу ў конкурсе.
Этап 2: Пісьмо-запрос.
Рыхтуецца пісьмо: ідэя праекту і пытанне аб магчымасці фінансавання. Падрабязней гл. Visit our letters of inquiry page.
Этап 3: Падача грантавай прапановы.
Адрабязней гл. Visit our Grant Proposals page.
Куды адсылаць заяўку:
630 Fifth Avenue
Suite 2550
New York, NY, 10111
American Association of University Women (AAUW) Educational Foundation
(Адукацыйны фонд Амэрыканскай асацыяцыі вышэйшай адукацыі для жанчын)
Паштовы адрас:
National Office
AAUW
1111 Sixteenth St. N.W.
Washington, DC 20036
Тэл.: 202/785-7700
Факс: 202/872-1425
Эл.пошта: connect@aauw.org
Вэб-сайт: www.aauw.org/fga/fellowships_grants/american.cfm
Мэты дзейнасці Фонду:
У межах сваёй міжнароднай стыпендыяльнай праграмы Фонд аказвае фінансавую падтрымку жанчынам у напісанні доктарскіх дысэртацый ці забеспячвае іх стыпендыямі для навучання ў дактарантуры.
Стыпендыі для навучання ў акрэдытованых навучальных установах ЗША выдаюцца жанчынам, якія не з’яўляюцца грамадзянкамі ЗША і не маюць там сталага месца жыхарства.
Віды падтрымкі:
Стыпендыі
Памер гранта:
Інфармацыя размяшчаецца на сайце падчас адкрыцця конкурсу
Як падаваць заяўку:
Інфармація размяшчаецца пры абвяшчэнні конкурсу на старонцы:
http://www.aauw.org/learn/fellowships_grants/index.cfm
Усе пытанні адносна заявак накіроўвайце на адрас:
AAUW
Dept. 60, 301 ACT Drive
Iowa City, IA 52243-4030
Тэл.: 319/337-1716 дадатковы 60
Эл.пошта: aauw@act.org
Тэрмін разгляду заявак
http://www.aauw.org/about/deadlines.cfm
Куды адсылаць заяўку:
AAUW
Dept. 60, 301 ACT Drive
Iowa City, IA 52243-4030
aauw@act.org
American Councilof Learned Societies (ACLS)
(Амерыканскі савет навуковых таварыстваў) (АСНТ)
Паштовы адрас:
American Council of Learned Societies
633 Third Avenue, 8th floor
(between 40th & 41st Streets)
NewYork, NY 10017-6795
Тэл.: 212-697-1505
Факс: 212-949-8058
Вэб-сайт: http://www.acls.org
Для кантактаў:
Келі Батэрмор (Kelly Buttermore), каардынатар па грантам і памочнік віцэ-прэзідэнта, дабавачны: x146 (тэл. 212-949-8058-146), email
Ніколь Сталман (Nicole Stahlmann), дырэктар праграм навучання, дабавачны: x134, email
Андрэй У. Цімоўскі (Andrzej W. Tymowski), дырэктар міжнародных праграм, дабавачны: x145, email
Вольга Букіна (Olga Bukhina), кансультант па Беларусі, Расіі, Украіне, email
Мэты дзейнасці Фонду:
Фонд садзейнічае вывучэнню гуманітарных і сацыяльных навук, стварэнню і ўзмацненню адносін паміж нацыянальнымі навуковымі таварыствамі, якія займаюцца такімі даследваннямі. У склад АСНТ уваходзяць 70 нацыянальных арганізацый, якія даюць стыпендыі на навучанне.
Фонд выдае стыпендыі і гранты на даследчыя праграмы ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук дактарантам ці пост-дактарантам.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
АСНТ выконвае сваю місію праз рэалізацыю праграм у многіх галінах навукі. Акрамя гэтага, АСНТ праводзіць і падтрымлівае правядзенне навуковых канферэнцый, спансіруе падрыхтоўку даведнікаў, новыя метады зносін паміж навукоўцамі, узмацненне сувязей паміж навуковымі таварыствамі, стымулюе стварэнне новых навуковых таварыств, знаёміць са станам гуманітарных навук у ЗША і на міжнародным узроўне.
Віды падтрымкі:
стыпендыі
гранты
Не выдаюцца гранты:
на навучанне ў аспірантуры;
на адрыманне адукацыі, вывучэнне педагогікі, мерапрыемствы, звязаныя з павышэннем якасці адукаціі, падрыхтоўку ці перапрацоўку падручнікаў;
на рэдагаванне і выданне рукапісаў (акрамя грантаў у межах стыпендыяльнай праграмы Digital Innovation Fellowships);
на пераклад літаратуры (акрамя грантаў Henry Luce Foundation/ ACLS на пераклады па археалогіі і старажытнай гісторыі краін Усходу і Паўднёва-Усходней Азіі);
на праезд для чытання лекцый, вучобы ці ўдзелу ў сустрэчах і канферэнцыях (акрамя грантаў па праграме вывучэння кітайскай культуры і грамадства, а таксама грантаў на праезд для ўдзелу ў канферэнцыях па праграме навучання для краін Усходней Еўропы);
на творчую працу.
Памер гранта:
Памер гранта залежыць ад наяўнасці сродкаў.
Як падаваць заяўку:
Апісанне праграмы, патрабаванні, працэдура і тэрмін падачы заяўкі залежаць ад праграмы і кожны раз размяшчаюцца на сайце Фонду падчас абвяшчэння конкурсу. Адпаведную інфармацыю можна знайсці на старонцы сайта: Competitions and Deadlines.
Тэрмін разгляду заявак
Заяўкі разглядае незалежны камітэт навукоўцаў. Заяўкі можна падаваць неабмежаваную колькасць разоў, але ў рамках аднаго конкурсу можна атрымаць толькі адзін грант.
Да гуманітарных навук Савет адносіць амерыканскую культуру, гісторыю і літаратуру, а таксама антрапалогію, археалогію, мастацтва, класічныя мовы і літаратуру, гісторыю архітэктуры, эканоміку, геаграфію, гісторыю, мовы і літаратуру, юрыспрудэнцыю, мовазнаўства, музыказнаўства, філасофію, паліталогію, рэлігіазнаўства, псіхалогію, рыторыку, вывучэнне сродкаў камунікаціі і масавай інфармацыі, медыцыну, сацыялогію, і г.д.
Куды адсылаць заяўку:
Апісанне праграмы, патрабаванні, працэдура і тэрмін падачы заяўкі залежаць ад праграмы і кожны раз размяшчаюцца на сайце Фонду падчас абвяшчэння конкурсу. Адпаведную інфармацыю можна знайсці на старонцы сайта: Competitions and Deadlines.
The Annenberg Foundation (Фонд Аненберг)
Паштовы адрас:
2000 Avenue of the Stars
Suite 1000S
Los Angeles, CA 90067
Тэл.: (310) 209-4560
Факс: (310) 209-1631
Вэб-сайт: http://www.annenbergfoundation.org/
Эл.пошта: info@annenbergfoundation.org
Мэты дзейнасці Фонду:
Фонд спрыяе распрацоўцы найбольш эфектыўных метадаў абмену ідэямі і ведамі.
Гэта невялікі прыватны фонд, які фінансуе няўрадавыя арганізацыі ў Злучаных Штатах Амерыкі і ў замежных краінах.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Фінансаванне праграм у наступных галінах:
адукацыя
ахова жывёл
развіццё моладзі
грамадская супольнасць
мастацтва, культура і гуманітарныя навукі
навакольнае асароддзе
ахова здароў’я
ветэраны вайны
Віды падтрымкі:
Гранты
Тэхнічная дапамога
Дабрачынная дапамога
Як падаваць заяўку:
Падаваць заяўкі можна толькі пасля абвяшчэння конкурсаў, інфармацыя аб якіх размяшчаецца на сайце фонду: http://www.annenbergfoundation.org/grants/
Тэрмін разгляду заявак
Інфармацыя размяшчаецца на сайце пасля абвяшчэння конкурсу.
Куды адсылаць заяўку:
Інфармацыя размяшчаецца на сайце пасля абвяшчэння конкурсу.
The Bill & Melinda Gates Foundation
(Фонд Біла і Мелінды Гейтс)
Паштовы адрас:
Еўрапейскі офіс
80-100 Victoria Street London, SW1E 5JL Тэл.:+44 (0) 207 798 6500 Эл.пошта: info@gatesfoundation.org
Вэб-сайт: http://www.gatesfoundation.org/
Гранты
Тэл.: (206) 709-3140
Эл.пошта: info@gatesfoundation.org
Мэты дзейнасці Фонду:
Стварэнне роўных магчымасцей для развіцця
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Фонд рэалізуе тры асноўных праграмы:
Глабальнае развіццё
Глабальнае здароў’е
Праграмы для ЗША
Фонд фінансуе невялікую колькасць праграм у Еўропе, выдае гранты грамадскім аб’яднанням, бізнес-структурам, урадавым арганізацыям.
Прыярытэт маюць праекты з сафінансаваннем, партнёрскія праекты.
Накірункі фінансавання ў Еўропе:
ВІЧ/СНІД http://www.gatesfoundation.org/Pages/home.aspx
Бібліятэкі http://www.gatesfoundation.org/libraries/Pages/default.aspx
Вакцынацыя http://www.gatesfoundation.org/vaccines/Pages/default.aspx
Віды падтрымкі:
Гранты
Не падтрымліваюцца:
Праекты, звязаныя з праблемамі аховы здароў’я ў краінах, якія развіваюцца
Палітычныя кампаніі і лабіраванне законаў
Будаванне
Праекты, якія маюць выключна рэлігійныя мэты
Непасрэдная падтрымка фізічных асобаў
Як падаваць заяўку:
Глядзі падрабязна на сайце:
http://www.gatesfoundation.org/grantseeker/Pages/frequently-asked-questions.aspx
Пытанні глабальнага здароў’я і прыярытэты фінансавання глядзі:
http://www.gatesfoundation.org/grantseeker/Pages/overview.aspx
Carnegie Research Fellowship Program
(Даследчая стыпендыяльная праграма Карнэгі)
Паштовы адрас:
The National Council for Eurasian and East European Research
Seattle Office
Seattle office
Box 353650
Room 224, Seattle, WA 98195
Тэл.: 206-616-1541
Факс: 866-937-9872
Эл.пошта:info@nceeer.org
Вэб-сайт:www.nceeer.org
DC Office
910 17th Street NW
Washington, DC 20006
Тэл.:202-296-1677
Мэты праграмы:
Праграма была створана ў 2001 г. кампаніяй Carnegie Corporation of New York з мэтай даць магчымасць навукоўцам з былога СССР прайсці кароткатэрміновае навучанне (да чатырох месяцаў) у буйных універсітэтах Амерыкі і напісаць навуковыя працы на 15-40 старонак для прэзентацыі пасля вяртання дадому. Удзельнікі праграмы таксама могуць прэзентаваць свае працы на канферэнцыях і павінны праходзіць незалежную ацэнку вынікаў сваёй працы.
Падрабязней гл. http://www.nceeer.org/Programs/Carnegie/carnegie.php#apply
Віды падтрымкі:
аплата праезду;
інфармацыйная падтрымка;
візавая падтрымка;
стыпендыя кожны месяц;
страхаванне здароў’я;
доступ да бібліятэчных фондаў і архіваў;
дапамога па ўступленню ў міжнародныя прафесіфныя арганізацыі ў адпаведнай галіне.
Як падаваць заяўку:
Глядзі падрабязна http://www.nceeer.org/apply.html
Апошні срок падачы – размяшчаецца на сайце падчас абвяшчэння конкурсу.
Куды адсылаць заяўку:
Інфармацыя размяшчаецца на сайце падчас абвяшчэння конкурсу
Center for Civil Society Studies at the Johns Hopkins Institute for Policy Studies, the International Fellows in Philanthropy Program
(Цэнтр вывучэння грамадства Інстытута палітычных даследванняў Джонса Хопкінса. Дабрачынная праграма міжнароднага навучання)
Паштовы адрас:
Center for Civil Society Studies
Institute for Policy Studies
Johns Hopkins University
3400 North Charles Street
Wyman Building, 5th Floor
Baltimore, MD 21218-2688 USA
Тэл.: +1 (410) 516-46175463
Факс: (410) 516-7818
Вэб-сайт: www.jhu.edu/philfellow
Эл.пошта: ccss@jhu.edu
Для кантактаў:
Агульная інфармацыя: ccss@jhu.edu
Інфармацыя па праекту міжнародных даследванняў: Megan Haddock.
Інфармацыя па асобных праектах – глядзі лінк на сайце.
Мэты:
Праграма забяспечвае навучанне, даследванні і падрыхтоўку ў Цэнтры вывучэння грамадства Інстытута палітычных даследванняў Джонса Хопкінса на працягу 4 месяцаў (семестр) ці поўнага акадэмічнага году для абмежаванай колькасці людзей з усіх краін свету.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Даследванні павінны быць звязаны з працай некамерцыйных (грамадскіх) ці дабрачынных агранізацый.
Хто можа ўдзельнічаць у праграме:
Удзельнікамі праграмы могуць стаць асобы, якія:
маюць інтэрэс, вопыт і досвед працы ў валанцёрскім, недзяржаўным, некамерцыйным ці дабрачынным сектары;
выконвалі даследванні ў адпаведных галінах;
маюць, як мінімум, вышэйшую адукацыю, раўнацэнную амерыканскай ступені бакалаўра, ці навуковыя ступені;
добра валодаюць англійскай мовай і атрымалі адзнаку 600 ці болей на экзамене TOEFL.
Заяўкі прымаюцца ад грамадзян любых краін.
Да пачатку навучальнага года ўдзельнікі праграмы павінны прыняць удзел у канферэнцыі (International Fellows in Philanthropy Conference). Пажаданы таксама іх удзел у наступных канферэнцыях. Удзельнікі таксама будуць запрошаны для ўдзелу у семінарах і адукацыйных форумах Інстытута палітычных даследванняў. Кожны ўдзельнік павінен падрыхтаваць прэзентацыю па аднаму з пытанняў, якое ўваходзіць у сферу інтэрэсаў Цэнтра і Інстытута.
Як падаваць заяўку:
Для падачы заяўкі на ўдзел у праграме неабходна запоўніць форму (http://ccss.jhu.edu/wp-content/uploads/2011/11/2012-2014-Philanthropy-Fellows-Application.pdf)
Тэрмін разгляду заявак
Заяўкі можна падаваць за некалькі месяцаў (можна – за год) да пачатку адпаведнай праграмы. Для таго, каб быць залічаным на асенні семестр (верасень – снежань) ці для навучання на працягу ўсяго акадэмічнага году (верасень – снежань ці верасень - май) заяўку трэба падаць да 15 лютага. Для залічэння на вясенні семестр (студзень-май) заяўку неабходна падаць да 15 верасня. Адбор удзельнікаў праграмы ажыццяўляе камітэт, у які ўваходзяць кіраўнікі грамадскіх арганізацый, навукоўцы, кіраўнікі Інстытута Джонса Хопкінса.
Куды адсылаць заяўку:
Інфармацыя размяшчаецца на сайце. Заяўку і іншыя матэрыялы трэба адправіць па электроннаму адрасу у Chelsea Newhouse;
Па таму ж адрасу адпраўляйце сканіраваныя дакументы.
Center on Philanthropy and Civil Society (Цэнтр дабрачыннасці і грамадзянскай супольнасці)
Паштовы адрас:
Center on Philanthropy and Civil Society
The Graduate Center
The City University of New York
365 Fifth Avenue, Suite 5401
New York, NY 10016-4309
Тэл.: 212-817-2010
Факс:212-817-1572
Вэб-сайт: info@philanthropy.org
Эл.пошта: www.philanthropy.org
Для кантактаў:
Кэтлін Д. Макккарці (Kathleen D. McCarthy), дырэктар
Барбара Лурыя Леапольд (Barbara Luria Leopold), каардынатар міжнародных праграм (International Fellows Programs)
Мэты дзейнасці Фонду:
Цэнтр дабрачыннасці і грамадзянскай супольнасці працуе на ўмацаванне грамадзянскай супольнасці праз адукацыю, даследванні, развіццё здольнасцей да кіравання.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Падтрымліваюцца праграмы, якія садзейнічаюць даследчай, адукацыйнай дзейнасці, паляпшэнню свядомасці грамадства пра дабрачынную дзейнасць, а таксама праграмы, накіраваныя на развіццё лідэрскіх якасцей жанчын і меншасцяў у дабрачынным сектары.
Як падаваць заяўку:
Патрабаванні да формы, зместу і тэрмінаў заявак размяшчаюцца на сайце падчас абвяшчэння конкурсу.
Charles Stewart Mott Foundation
(Фонд Чарльза Сцюарта Мотта)
Пачтовы адрас:
Для прапаноў:
C.S. Mott Foundation
Mott Foundation Building
503 S. Saginaw St., Suite 1200
Flint, MI 48502-1851, U.S.A.
Тэл.: +1-810-238-5651
Факс: +1-810-766-1753
Веб-сайт: www.mott.org
Эл.почта: info@mott.org
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
За межамі ЗША падтрымліваюцца праграмы толькі ў двух напрамках:
Развіццё грамадзянскай супольнасці
Садзейнічанне працэсам, якія ўзмацняюць удзел грамадскасці ў развіцці супольнасці;
Узмацненне інстытутаў і механізмаў, якія гарантуюць павагу да правоў грамадзян; распаўсюджванне законаў і рэалізацыя палітык, якія абараняюць гэтыя правы
Цэнтральная і Усходняя Еўропа/ Расія
Падтрымка няўрадавых арганізацый у іх намаганнях максімізіраваць станоўчы і мінімізіраваць адмоўны ўплыў пашырэння Еўрапейскага Саюзу;
Умацаванне няўрадавых арганізацый праз інфармацыйны абмен і навучанне
Ахова навакольнага асароддзя
Захаванне прэснаводных экасістэм
Міжнародныя фінансы на захаванне ўстойлівасці
Спецыяльныя ініцыятывы
Віды падтрымкі:
Гранты на праекты
Гранты на агульнае развіццё
Не падтрымліваюцца:
Фізічныя асобы
Праекты па капітальнаму будаўніцтву, даследванням, ахвяраванням;
Рэлігійная дзейнасць ці праграмы для рэлігійных груп;
Праекты, якія дубліруюць ці значна паўтараюць дзейнасць федэральных, рэгіянальных ці дзяржаўных органаў;
Праекты па стварэнню фільмаў ці відэаматэрыялаў, друкаванню кніг;
Не выдаюцца стыпендыі ці пазыкі
Памер гранта: Сярэдні памер гранта 100000 долараў ЗША. Большасць грантаў мае памер ад 15000 да 250000 долараў ЗША.
Як падаваць заяўку:
Спачатку трэба адаслаць кароткую папярэднюю заяўку, у якой зазначыць:
сціслае апісанне праекта (у тым ліку мэты і задачы, метады рэалізацыі)
неабходную суму фінансавання
тэрмін рэалізацыі праекта
У выпадку станоўчага адказу афармляецца поўная заяўка, у якой зазначаецца:
Суправаджальнае пісьмо (з інфармацыяй аб патрабуемай суме фінансавання і тэрмінах рэалізацыі) за подпісам асобы, якая мае паўнамоцтвы падпісваць кантракты на гранты;
Апісанне праекта (у тым ліку абгрунтаванне неабходнасці праекту, мэтавыя групы, дзеянні);
Падрабязны бюджэт;
План развіцця праекту;
План ацэнкі вынікаў праекту
Інфармацыя аб арганізацыі, якая падае заяўку на фінансаванне (імёны і пасады караўнікоў, імёны і пасады членаў праўлення, прававое становішча, гісторыя, дасягненні).
Арганізацыя, якая падае заяўку на атрыманне гранта, павінна таксама прыкласці копію гадавой справаздачы і фінансавай справаздачы (праверанай аўдытарам).
Відэаматэрыялы не прыкладаюцца і не вяртаюцца.
Тэрмін разгляду заявак (поўная форма) – не меней, чым 4 месяцы.
Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года і разглядаюцца раз ў квартал. Але заяўкі, атрыманыя ў перыяд з 31 жніўня да 31 снежня, будуць разглядацца ў наступным каляндарным годзе.
Куды адсылаць заяўку:
На канверце з заяўкай зрабіце паметку:
LETTEROFINQUIRY (для папярэдняй заяўкі) ці GRANTPROPOSAL (для поўнай заяўкі). Заяўкі накіроўвайце па адрасу:
C.S. Mott Foundation
Mott Foundation Building
503 S. Saginaw St., Suite 1200
Flint, MI 48502-1851
U.S.A.
Counterpart International (Каунтэрпарт Інтэрнэшнл)
Паштовы адрас:
2345 Crystal Drive
Suite 301
Arlington, VA 22202
Тэл.: (703) 236-1200
Факс: (703) 412-5035
Вэб-сайт: www.counterpart.org
Эл.пошта: communications@counterpart.org
Мэты дзейнасці Фонду:
Фонд дапамагае неабароненым групам насельніцтва ажыццявіць сучасныя, усёабдымныя, выпрабаваныя часам рашэнні для пераадолення сацыяльных, эканамічных ці экалагічных праблем.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Фонд рэалізоўвае праекты ў рамках сваіх праграм:
Сельская гаспадарка і эканамічны рост;
Грамадзянская супольнасць;
Ахова здароў’я (асабіста – здароў’я дзяцей);
Гуманітарная дапамога;
Турызм і захаванне прыроды.
У Беларусі Фонд супрацоўнічае з лакальнымі партнёрамі ў рэалізацыі праекта:
Гуманітарная дапамога (адзенне, абутак, коўдры, прадукты харчавання, медыкаменты) для пенсіянераў, дамоў састарэлых, інвалідаў, дамоў дзіцяці, дзяржаўных медыцынскіх устаноў.
Віды падтрымкі:
Гуманітарная дапамога
Дастаўка гуманітарнай дапамогі
Як падаваць заяўку:
Усе тэхнічныя пытанні трэба ўзгадніць з працаўнікамі Фонду:
Тэл.: (703) 236-1200
Факс: (703) 412-5035
Эл.пошта: communications@counterpart.org
Можна таксама звярнуцца да сваіх партнёраў у ЗША (калі ёсць).
Disability Rights Fund (Фонд правоў інвалідаў)
Паштовы адрас:
Disability Rights Fund
89 South Street, Suite 203
Boston, MA 02111
USA
Тэл.: +1(617) 261 4593
Факс: +1(617) 261 1977
Вэб-сайт: http://www.disabilityrightsfund.org/
Эл.пошта: info@disabilityrightsfund.org
Мэты дзейнасці Фонду:
Падтрымка арганізацый інвалідаў з краін трэцяга свету і Усходней Еўропы ў іх намаганнях па ахове правоў інвалідаў, прадугледжаных Канвенцыяй правоў інвалідаў, паскарэнню пазітыўных змен на блага інвалідаў у заканадаўстве і дзяржаўнай палітыцы.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Накірункі залежаць ад прыярытэтаў на дадзены перыяд дзейнасці.
Пералік краін, якія могуць удзельнічаць у конкурсе, даецца кожны раз пры абвяшчэнні конкурсу. Што тычыцца краін Усходней Еўропы, у 2012 г. Фонд працуе з Украінай.
Віды падтрымкі:
Гранты
Не падтрымліваюцца:
дзяржаўныя ўстановы;
незарэгістраваныя арганізацыі.
Памер гранта:
5 000 – 30 000 долараў ЗША
Як падаваць заяўку:
Заяўку можна падаваць толькі пасля абвяшчэння конкурсу.
Форма заяўкі размяшчаецца на сайце падчас абвяшчэння конкурсу. Яе выкарыстанне – абавязковае. Заяўка павінна ўключаць наступную інфармацыю:
кароткая інфармацыя аб праекце;
заяўка ў адвольнай форме, уключаючы календарны план і дадзеныя аб асноўных супрацоўніках;
бюджэт праекту;
дадзеныя пра арганізацыю, уключаючы інфармацыю пра савет дырэктараў ці іншы кіруючы орган; рэкамендацыі ад дзвюх асоб; копію ўстаноўчых дакументаў (на англійскай мове); копію пасведчання аб рэгістрацыі (на англійскай мове);
фінансавая інфармація; бюджэт на бягучы год;
подпіс.
Калі патрабуемая сума перавышае 20 000 долараў ЗША, то неабходна таксама прыкласці фінансавую справаздачу за апошнія 2 гады.
Пажадана падаваць заяўкі ў партнёрстве з іншымі арганізацыямі.
Тэрмін разгляду заявак
Інфармацыя аб тэрмінах даецца пры абвяшчэнні конкурсу.
Куды адсылаць заяўку:
Заяўку можна пасылаць па пошце, факсу ці электроннай пошце:
Disability Rights Fund
89 South Street, Suite
Boston MA, 02111 USA
Факс: +1(617) 261 1977 Эл. пошта: grants@disabilityrightsfund.org
The Dorothea Haus Ross Foundation (Фонд Дарацеі Хаус Рос)
Паштовы адрас:
Для лістоў
Dorothea Haus Ross Foundation
1036 Monroe Avenue
Rochester, NY 14620 USA
Тэл.: (585) 473-6006
Факс: (585) 473-6007
Вэб-сайт: www.dhrossfoundation.org
Эл.пошта: Rossfoundation@frontiernet.net
Мэты дзейнасці Фонду:
Забеспячэнне маральнага, ментальнага і фізічнага дабрабыту дзяцей ва ўсіх краінах свету, незалежна ад іх нацыянальнасці, культурнага, рэлігійнага ці этнічнага асяроддзя; дапамога пры забеспячэнні галоўных патрэб у харчаванні, прытулке, ахове здароў’я і адукацыі такіх дзяцей; дапамога дзецям-інвалідам праз медыцынскія даследванні і інш.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Дапамога дзецям-інвалідам з фізічнымі асаблівасцямі;
Дапамога дзецям, якія пакутуюць ад небяспечных захворванняў;
Дапамога дзецям, якія былі параненыя падчас ваенных дзеянняў;
Дапамога дзецям-інвалідам з разумовымі асаблівасцямі;
Дапамога дзецям, якія не маюць бацькоў;
Дапамога дзецям, якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў;
Дапамога дзецям, якія пацярпелі ад фізічнага насілля;
Дапамога эмацыянальна няўстойлівым дзецям;
Дапамога дзецям з сем’яў с нізкім узроўнем жыцця.
Віды падтрымкі:
Фінансаванне праектаў;
Закупка абсталявання;
Будаўніцтва;
Аднаўленне;
Закупкі для будавання;
Падтрымка новых ініцыятыў;
Рашэнне тэрміновых праблем.
Не падтрымліваюцца:
Фонд не дае гранты ў краіны,
дзе ідуць ваенные дзеянні ці парушаецца закон і правапарадак;
адносна якіх урадам ЗША ўстановлены абмежаванні.
Памер гранта:
Ад 1000 да 25000 долараў.
Як падаваць заяўку:
Фонд не выдзяляе сродкаў і не аказвае дапамогі непасрэдна замежным дабрачынным арганізацыям. Такую дапамогу і сродкі можна атрымаць праз амерыканскага партнёра.
Патрабаванні да спосабаў падачы, формы і зместу заяўкі змяшчаюцца на сайце.
Тэрмін разгляду заявак
Савет Фонду збіраецца кожны квартал (у лютым, траўні, жніўне, лістападзе).
Асоба, якая падала заяўку, атрымае паведамленне аб даце, калі будзе разглядацца заяўка. Паведамленне аб выніках разгляду можа быць атрымана прыкладна праз месяц пасля таго, як Савет прыме рашэнне.
Куды адсылаць заяўку:
Dorothea Haus Ross Foundation
1036 Monroe Avenue
Rochester, NY 14620 USA
Engineering Information Foundation
(Фонд тэхнічнай інфармацыі)
Паштовы адрас:
Engineering Information Foundation
180 West 80th Street
Suite 207
New York, NY 10024-6301
Тэл.: (212) 579-7596
Факс: (212) 579-7517
Эл.пошта: info@eifgrants.org
Вэб-сайт: http://www.eifgrants.org/
Мэты дзейнасці Фонду:
Фонд падтрымлівае праекты развіцця, праграмы навучання ў галіне тэхнічнай адукацыі і даследвання.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Паляпшэнне камунікацыі і карыстання інфармацыяй у інжэнерыі (Падрабязней гл. тут)
Жанчыны ў інжэнерыі – праекты пад кіраўніцтвам адукатараў (Падрабязную інфармацыю гл. тут)
Пераадоленне тэхналагічнага разрыву ў краінах, якія развіваюцца. Падтрымка адукацыйных цэнтраў, якія дапамагаюць студэнтам і настаўнікам шукаць і выкарыстоўваць адпаведную інфармацыю з інтэрнэт-рэсурсаў. Праект можа прадугледжваць навучанне ў тэхнічных школах і бібліятэках, падтрымку набыцця інфармацыйных сістэм, падтрымку развіцця інтэрнэт.
Віды падтрымкі:
Гранты
Не падтрымліваюцца:
накладныя расходы
закупка абсталявання
бягучыя расходы
кампаніі
канферэнцыі
падтрымка кандыдатаў падчас абароны дысэртацый
крэдыты
Памер гранта:
Ад 5 000 да 25 000 долараў ЗША
Як падаваць заяўку:
Падрабязна гл. http://www.eifgrants.org/info/apply.html
Заяўка падаецца да 28 лютага ці 31 жніўня кожнага года.
Спачатку па электроннай пошце падаецца папярэдні ліст на афіцыйным бланку арганізацыі. Апішыце праграму, абгрунтуйце, чаму Фонд павінен яе фінансаваць (увесь ліст – не болей за 3 старонкі).
Неабходная дадатковая інфармацыя: бюджэт, план работы, спіс кіраўнікоў арганізацыі і асноўных супрацоўнікаў, фінансавая справаздача, крыніцы фінансавання, налогавы статус, заява аб адпаведнасці і/ці імя арганізацыі-пасрэдніка.
Заяўка павінна пачынацца з пастаноўкі праблемы, абгрунтоўваць яе важнасць і тлумачыць правільнасць выбранай методыкі.
Тэрмін разгляду заявак
Заяўкі разглядаюцца праўленнем у красавіку і кастрычніку.
Рашэнне прымаецца прыкладна праз два тыдні пасля паседжання праўлення.
Куды адсылаць заяўку:
180 West 80th Street
Suite 207
New York, NY 10024-6301
info@eifgrants.org
The Eurasia Foundation (Фонд Еўразія)
Паштовы адрас:
Eurasia Foundation
1350 Connecticut Avenue, NW
Suite 1000
Washington, DC 20036
Тэл.: 1-202-234-7370
Факс: 1-202-234-7377
Вэб-сайт: www.eurasia.org
Эл.пошта: eurasia@eurasia.org
Рэгіянальны офіс у Кіеве:
Eurasia Foundation – Kyiv
55 Velyka Vasylkivska, 3rd floor
Kyiv 03680, Ukraine
Tel/Fax: 38-044-200-38-24/25/26/27
Эл. пошта: info@eef.org.ua
Мэты дзейнасці Фонду:
Фонд Еўразія – гэта прыватны фонд, які падтрымліваецца Агенцтвам міжнароднага развіцця ЗША (USAID) і іншымі дзяржаўнымі і прыватнымі донарамі. Пачынаючы з 1992 г., інвестыцыі Фонда Еўразія ў больш за 8400 грантаў і праграм у Афганістане, Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кіргізіі, Малдове, Расіі, Таджыкістане, Туркменістане, Украіне і Узбекістане склалі звыш 380 мільёнаў долараў.
Фонд Еўразія падтрымлівае эканамічныя рэформы і пабудову дэмакрытыі ў краінах былога Савецкага Саюза.
З 2004 Фонд стварыў чатыры аўтаномныя фонды, якія разам з Армянскім офісам Фонда стварылі партнёрскую сетку: Eurasia Foundation Network Partner.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Сетка Фонда Еўразія дае гранты і рэалізуе праграмы і праекты па наступных накірунках:
Праграма развіцця грамадскай супольнасці
Прававая падтрымка неабароненых груп насельніцтва
Умацаванне партнёрства ў мэтах стабільнага развіцця сельскіх рэгіёнаў Беларусі
Партнёрства ў мэтах лепшага карыстання энергіяй (праект)
Праграма развіцця бізнэсу і эканамічнага развіцця
Садзейнічанне развіццю бізнэсу і эканамічнаму развіццю праз пашырэнне магчымасцей у галоўных сектарах (праект)
Віды падтрымкі:
Гранты
Як падаваць заяўку:
Заяўкі можна падаваць круглы год, а таксама ў межах спецыяльных конкурсаў.
Умовы ўдзелу ў спецыяльных конкурсах глядзі на сайце.
Спачатку неабходна напісать ліст-запыт на 2-3 старонкі. Прыкладна праз 30 дзён арганізацыя атрымае адказ з інфармацыяй аб прынятым рашэнні: дазвол даслаць поўную заяўку ці адхіленне заяўкі. Часам Фонд просіць даслаць дадатковую інфармацыю – гэта не азначае, што Фонд падтрымае ці не падтрымае праграму. Гэта проста азначае, што для прыняцця рашэння патрабуецца дадатковая інфармацыя.
Спецыяльнай формы заяўкі няма. Але і ліст, і пойная заяўка павінны ўключаць наступную інфармацыю:
назва арганізацыі
асноўная інфармацыя аб арганізацыі
назва праекта
кантактная інфармацыя (адрас, нумар тэлефона, нумар факса, электронная пошта арганізацыі)
імя дырэктара праекта
геаграфічны рэгіён, дзе будзе рэалізаваны праект
тэрмін рэалізацыі праекта
бюджэт, уключаючы суму, якую ўнясе сама арганізацыя
фармуліроўка праблемы
мэты і задачы праекта
апісанне дзейнасці па праекту
чакаемые доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя вынікі
Пасля прыняцця рашэння аб падтрымцы праекта арганізація падпісвае з Фондам пагадненне, у якім акрэсліваецца адказнасць арганізацыі за рэалізацыю праекта, канчатковы бюджэт і форма справаздачнасці.
Тэрмін разгляду заявак
Канчатковы разгляд заяўкі залежыць ад якасці прапановы і ад таго, як хутка і поўна арганізацыя дашле дадатковыя матэрыялы.
Куды адсылаць заяўку:
Заяўку трэба адсылаць у рэгіянальны офіс, які знаходзіцца бліжэй за ўсіх да вашай тэрыторыі.
Global Environment Facility – GEF
(Глабальны экалагічны фонд – ГЭФ)
Паштовы адрас:
GEF Secretariat
1818 H Street, NW, Mail Stop P4-400
Washington, DC 20433, USA
Тэл.: (202)473-0508
Факс: (202) 522-3240/3245
Вэб-сайт: http://www.gefweb.org/
Эл.пошта: secretariat@thegef.org
Кардынацыйны цэнтр ГЭФ у Беларусі:
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Вул. Калектарная, 10, 220048 Мінск
Тэл: +375 17 200 6762
Факс: +375 17 205 583
Эл. пошта: climate.belarus@tut.by, icd@minpriroda.by, minproos@tut.by
Гл. таксама: http://www.gefonline.org/Country/CountryDetails.cfm
Мэты дзейнасці Фонду:
ГЭФ дае гранты 179 краінам, у тым ліку краінам з пераходнай эканомікай, для выканання праектаў у галіне экалогіі.
Беларускія арганізацыі могуць атрымаць гранты Фонда ў рамках Праграмы малых грантаў ГЭФ.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Біяразнастайнасць Змены клімату
Міжнародныя водныя рэсурсы Дэградацыя зямельных рэсурсаў
Стойкія арганічныя забруджвальнікі Адаптацыя да глабальнага пацяплення
Віды падтрымкі:
Гранты
Памер гранта:
Максімальна: 50 000 долараў ЗША. У сярэднім: 20 000 долараў ЗША.
Як падаваць заяўку:
Праект павінен адпавядаць наступным крытэрыям:
адпавядаць нацыянальным прыярытэтам і праграмам;
распаўсюджвацца на адну ці некалькі галінаў, падтрымліваемых ГЭФ (гл. накірункі вышэй);
весці да паляпшэння навакольнага асароддзя ў глабальным масштабе ці скарачаць рызыкі;
праект падтрыманы ўрадам краіны, дзе ён будзе ажыццяўляцца;
у распрацоўцы і выкананні праекту ўдзельнічае грамадства.
Для падачы заяўкі і атрымання адпаведнай інфармацыі неабходна звярнуцца ў каардынацыйны цэнтр краіны.
Гл. таксама: http://www.thegef.org/gef/guidelines
The Global Fund for Women (Глабальны фонд для жанчын)
Паштовы адрас:
The Global Fund for Women
222 Sutter Street, Suite 500
San Francisco, CA 94108, USA
Тэл.: 415-248-4800
Факс: 415-248-4801
Вэб-сайт: www.globalfundforwomen.org
Эл.пошта: ecis@globalfundforwomen.org
Офіс у Нью-Йорку:
588 Broadway, Suite 504
New York, NY 10012
Тэл.: 212.742.8978
Факс: 212.742.1235
Для кантактаў:
Віалета Краснік (Violeta Krasnik)
Айсце Брэклі (Aiste Brackley)
eca@globalfundforwomen.org
Факс: 415-202 8604
Мэты дзейнасці Фонду:
Фонд падтрымлівае жаночыя арганізацыі ва ўсіх краінах свету, якія займаюцца абаронай правоў жанчын і маладых дзяўчын. Яны павінны займацца шырокім спектрам пытанняў, важнымі для жанчын, напрыклад: удзел жанчын у палітыцы і лідарства, беднасць і эканамічныя магчымасці, жаночыя правы ў рэлігійных традыцыях, рэпрадуктыўнае здароўе і выбар, правы жанчын-інвалідаў, насілле ў дачыненні жанчын і доступ да камунікацыйных тэхналогій і сродкаў масавай інфармацыі. Фонд падтрымлівае толькі арганізацыі, якія ўзначалены ці кіруюцца жанчынамі.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Супрацоўніцтва жаночых груп
Правы жанчын і раўнапраўе
Доступ жанчын да сродкаў камунікацый ды сродкаў масавай інфармацыі;
Эканамічная незалежнасьць жанчын
Паляпшэнне агульнага і рэпрадуктыўнага здароў’я жанчын
Вынішчэне гендэрнага насілля
Садзейнічанне доступу жанчын да грамадска-палітычнага жыцця
Паляпшэнне доступу да адукацыі
Развіцце філантропіі ў падтрымку сацыяльных змен
Прыярытэт пры выдзяленні грантаў:
Арганізацыі, якія існуюць меней за пяць год; пры гэтым не патрабуецца афіцыяльная рэгістрацыя
Арганізацыі, якія не маюць доступу да фінансавых рэсурсаў вялікіх спонсараў
Арганізацыі, якія знаходзяцца ў рэгіёне ці краіне з абмежаваным доступам да крыніц фінансавання
Арганізацыі, якія працуюць над складанымі ці спрэчнымі праблемамі, вырашэнне якіх крытычна для гарантыі правоў жанчын
Арганізацыі, якія ўзначалены жанчынамі з пэўных маргінальных груп насельніцтва (напрыклад, бежанцы, сяляне, прадстаўнікі сферы секс-паслуг, жанчыны з абмежаванымі магчымасцямі, жанчыны з этнічных ці рэлігійных меншасцяў)
Арганізацыі, якія развіваюць сваю дзейнасць з улікам заўваг мэтавых груп, на якіх іх дзейнасць накіравана
Рэгіены інтарэсаў: любая краіна, акрамя ЗША
Віды падтрымкі:
Гранты на паездкі
Гранты на арганізацыю мерапрыемстваў
Агульная падтрымка
Не падтрымліваюцца:
Фізічныя асобы; не выдаюцца стыпендыі;
Арганізацыі, для якіх правы жанчын не з’яўляюцца асноўным пріярытэтам;
Арганізацыі, якія ўзначаліваюцца ці кіруюцца мужчынамі;
Арганізацыі, якія маюць сваёй мэтай атрыманне прыбытку;
Дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, выбарчыя кампаніі;
Міжнародныя арганізацыі, якія прапануюць сумесныя праекты з мясцовымі партнёрамі;
Жаночыя філіялы і праекты арганізацый, якія не з’яўляюўўа жаночымі на 100%
Памер гранта:
Ад 500 да 20000 долараў ЗША
Як падаваць заяўку:
Заяўку – на любой мове – можна даслаць па звычайнай ці электроннай пошце, ці па факсу. Прыкладна праз тры тыдні пасля атрымання заяўкі Глабальным фондам вы атрымаеце паведамленне аб атрыманні.
Для таго, каб хутка і паўнацэнна разгледзець заяўку, Фонду неабходна поўная і канкрэтная інфармацыя аб арганізацыі. Пры падачы заяўкі ўключыце ў форму адказы на пытанні, змешчаныя на вэб-старонцы.
Тэрмін разгляду заявак
Няма тэрміну падачы заявак: гранты выдаюцца раз у тры месяцы.
Тэрмін разгляду заявак можа заняць ад 7 да 9 месяцаў.
Глабальны фонд для жанчын прымае таксама тэрміновыя заяўкі на фінансаванне ўдзелу ў мясцовых, рэгіянальных і міжнародных канферэнцыях і сустрэчах, фінансаванне іх арганізацыі. Але арганізацыя не можа адначасова мець на разглядзе болей за адну заяўку.
Тэрміновыя заяўкі трэба падаваці не меньш, як за 8 тыдняў да запланаванага мерапрыемства. Форму тэрміновай заяўкі можна знайсці на сайце.
Куды адсылаць заяўку:
The Global Fund for Women,
1375 Sutter Street, Suite 400,
San Francisco, CA 94109, USA
Tel.: (415)202-7640
Fa:x (415)202-8604
ecis@globalfundforwomen.org
Формы заявак гл. на сайце.
The International Education Research Foundation (Міжнародны фонд даследванняў у галіне адукацыі)
Паштовы адрас:
International Education Research Foundation, Inc. Post Office Box 3665 Culver City, CA 90231-3665 Тэл.: 310-258-9451
Факс: 310-342-7086
Вэб-сайт: http://ierf.org/grants.asp
Эл.пошта: grants@ierf.org
Кур’ерская пошта:
International Education Research Foundation, Inc.
6133 Bristol Parkway, Suite 300
Culver City, CA 90230
Тэл.: 310.258.9451
Факс: 310.342.7086
Мэты дзейнасці Фонду:
Правядзенне даследванняў і распаўсюджванне інфармацыі пра сістэмы адукацыі розных краін свету; садзейнічанне інтэграцыі асобаў, якія атрымалі адукацыю па-за межамі ЗША, у адукацыйнае асяроддзе ЗША. Гэта місія выконваецца праз:
выкананне і падтрымку глыбокіх даследванняў сістэм адукацыі розных краін свету
абмен вынікамі даследванняў на міжнародным узроўні
выдачу дыпломаў па выніках даследваннях
Інструментам дасягнення пастаўленай мэты з’яўляецца праграма The Sepmeyer Research Grant Program
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
даследванні ў галіне адукацыі
стварэнне і падтрымка прафесійных сувязей
правядзенне глабальных даследванняў; прымяненне новых тэхналогій для даследванняў
Фонд прымае заяўкі як ад фізічных асобаў, так і ад навуковых груп.
Віды падтрымкі:
Гранты
Памер гранта:
Ад $ 600 да $5000
Не падтрымліваюцца:
Заяўкі на атрыманне адукацыі
Як падаваць заяўку:
Канкрэтныя патрабаванні і пералік неабходных дакументаў размяшчаюцца на сайце ў час адкрыцця конкурсу.
Матэрыялы, дасланыя ўдзельнікамі конкурсу, становяцца маёмасцю Фонду і ўдзельнікам не вяртаюцца. Няпоўныя камплекты дакументаў не прымаюцца і заяўка ў такім выпадку не разглядаецца.
Заяўкі прымаюцца штогод да 1 лютага.
Куды адсылаць заяўку:
Post Office Box 3665
Culver City, CA 90231-3665
Эл.пошта: grants@ierf.org
Institute for the Study of Human Rights, Columbia University: Human Rights Advocates Program (HRAP)
(Інстытут вывучэння правоў чалавека ў Калумбійскім ўніверсітэце)
Тэл.: +1.212.854.2479
Факс: +1.347.620.9350
Эл.пошта: cshr@columbia.edu
Вэб-сайт: http://hrcolumbia.org/hrap/; http://hrcolumbia.org/news/?cat=HRAP
Мэты дзейнасці:
Human Rights Advocates Program (HRAP) – гэта ўнікальная мадэль павышэння кампетэнтнасці ў галіне абароны правоў чалавека. Праграма дае лідэрам грамадскіх арганізацый інструменты, веды, магчымасці, сеткі для садзейнічання рэялізацыі правоў чалавека і ўмацавання іх уласных арганізацый, якія будуць працаваць з неабароненымі групамі.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Праграма:
Праграма мае фокусам развіццё навыкаў асобных ліц, дае інструменты для стварэння ўстойлівых арганізацый. Праграма ўключае:
Семінары па такіх тэмах, як планаванне і стратэгіі, фандрайзінг, сродкі масавай інфармацыі, забеспячэнне ўстойлівага развіцця;
Курс у Калумбійскім універсітэце па правах чалавека, ахове здароў’я, экалогіі, развіцці, працоўнаму праву;
Сустрэчы з актывістамі грамадскіх арганізацый, службовымі асобамі, прадстаўнікамі міжнародных устаноў, акадэмікамі; стварэнне сетак.
Хто можа ўдзельнічаць:
Юрысты, журналісты, настаўнікі, дактары, сацыяльныя работнікі, іншыя асобы, якія маюць дачыненне да абароны правоў чалавека па такіх пытаннях, як парушэнне гендэрнага балансу, сексуальная роўнасць, сямейны гвалт, правы меньшасцяў, працоўнае права, міграцыя, ахова здароў’я, сацыяльная ізаляцыя, экалагічная справядлівасць, карпаратыўная сацыяльная адказнасць;
Жадаючыя ўдзельнічаць у праграме павінны актыўна працаваць ў грамадскай арганізацыі;
Перавага будзе аддавацца тым, у каго раней не было магчымасці вучыцца за мяжой.
Віды падтрымкі:
Кампенсацыя праезду і пражывання
Стыпендыя выбраным удзельнікам
Не падтрымліваюцца:
Студэнты дзённых аддзяленняў навучальных устаноў
Дзяржаўныя чыноўнікі
Як падаваць заяўку:
Інструкцыі па запаўненню размяшчаюцца на сайце пасля абвяшчэння конкурсу.
Куды адсылаць заяўку:
Інфармацыя размяшчаецца на сайце пасля абвяшчэння конкурсу.
Institute for Sustainable Communities
(Інстытут праблем стабільнага грамадскага развіцця)
Паштовы адрас:
Штаб-кватэра:
Institute for Sustainable Communities
535 Stone Cutters Way
Montpelier, Vermont 05602, USA
Тэл.: 802-229-2900
Факс: 802-229-2919
Вэб-сайт: Directions to ISC Headquarters
Эл.пошта: isc@iscvt.org
ЗША
Institute for Sustainable Communities
888 17th Street NW, Suite 610
Washington, DC 20006, USA
Тэл.: 202-777-7575
Факс: 202-777-7577
Вэб-сайт: www.iscvt.org
Мэты дзейнасці Фонду:
Інстытут праблем стабільнага грамадскага развіцця быў заснаваны ў 1991 г. і з таго часу рэалізаваў 72 праграмы ў 20 краінах на агульную суму 107 млн долараў ЗША.
Інстытут дапамагае грамадству ў вырашэнні экалагічных, эканамічных і сацыяльных праблем.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Клімат і навакольная асяроддзе
Будаўніцтва грамадства
Грамадзянская супольнасць
Адукацыя за стабільнае развіццё
Прадпрымальніцтва некамерцыйных арганізацый
Ахова здароў’я
Сацыяльная справядлівасць
Юнацтва
Лідэрства
Інстытут не працуе непасрэдна з Беларуссю, але можна падаваць партнёрскія праекты, калі партнёр знаходзіцца ў адной з наступных краін: Балгарыя, Кітай, Грузія, Венгрыя, Косава, Македонія, Польшча, Румынія, Сербія, Україна, Расія, Чэхія, ЗША.
Віды падтрымкі:
Рэалізацыя нацыянальных праграм
Фінансаванне праектаў
Падтрымка няўрадавых агранізацый і ініцыятыў (гранты, трэнінгі, абмен вопытам)
Падтрымка бізнесу
Падрабязная інфармацыя аб відах і ўмовах падтрымкі час ад часу размяшчаецца на сайце.
The Lalor Foundation (Фонд «Лалор»)
Паштовы адрас:
The Lalor Foundation, Inc.
c/o Susan Haff, GMA Foundations
77 Summer Street, 8th Floor
Boston, Massachusetts 02110-1006
Тэл.: 617-426-7080 x 323
Факс: 617-426-7087
Вэб-сайт: http://www.lalorfound.org/
Эл.пошта: shaff@gmafoundations.com fellowshipmanager@gmafoundations.com
Мэты дзейнасці Фонду:
Падтрымка адукацыйных і навуковых устаноў, стыпендыі аспірантам і дактарам на даследаванні ў галіне рэпрадуктыўнай фізіялогіі.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Фонд працуе ў адпаведнасці з наступнымі праграмамі:
Postdoctoral Research Fellowship
Гранты ўстановам для правядзення базавых навуковых даследванняў пасля абароны кандыдацкай дысэртацыі ў галіне біялогіі млекакормячых, у тым ліку па праблемах рэгулявання нараджальнасці.
Anna Lalor Burdick Program
Адукацыя ў галіне рэгулявання нараджальнасці, у тым ліку па пытаннях кантрацэпцыі і перапынення цяжарнасці.
Праекты, арыентаваныя на маладых жанчын, у тым ліку маладых маці і дзяцей ва ўзросце 10-12 гадоў.
Віды падтрымкі:
Гранты
Не падтрымліваюцца:
Прыватныя асобы ці даследчыя праекты прыватных асоб;
Праекты агульнай падтрымкі;
Установы, якія раней атрымлівалі гранты, але не падалі справаздачу аб выкарыстанні сродкаў гранту.
Памер гранта:
Anna Lalor Burdick Program
Ад 10000 да 50000 долараў ЗША.
Як падаваць заяўку:
Існуе два раўнды прыёма заявак: да 1 траўня і да 1 лістапада.
Падрабязная інфармацыя рэгулярна публікуецца на старонцы:
http://66.147.244.193/~lalorfou/?page_id=131
Куды адсылаць заяўку:
Заяўкі падаюцца праз сайт у рэжіме онлайн.
Samuel Rubin Foundation, Inc. (Фонд Самуэля Рубіна)
Паштовы адрас:
Samuel Rubin Foundation
777 United Nations Plaza
New York, New York 10017-3521
Тэл.: 212 697-8945
Факс: 212 682-0886
Вэб-сайт: http://www.samuelrubinfoundation.org
Для кантактаў:
Ларэн Джоунс (Ms. Lauranne Jones), адміністратар па грантам joneslauranne@gmail.com
Мэты дзейнасці Фонду:
Мэта дзейнасці Фонду – ажыццяўленне мары яго заснавальніка Самюэля Рубіна, які прысвяціў сваё жыццё дасягненню міру і справядлівасці, раўнапраўнаму размеркаванню міравых рэсурсаў.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Праграмы па забеспячэнню эканамічных, палітычных, грамадзянскіх і культурных правоў людзей ва ўсіх краінах свету.
Віды падтрымкі:
Гранты на агульную падтрымку
Гранты на выкананне праекта
Не падтрымліваюцца:
Фонд не выдае гранты фізічным ліцам, не робіць ахвяраванні, не выдае стыпендыі.
Памер гранта:
Ад 5000 да 10000 долараў ЗША
Як падаваць заяўку:
Заяўка састаўляецца па адвольнай форме. Яна не павінна быць больш за 5 старонак, уключаючы бюджэт і дакумент, які падцвярджае статус арганізацыі (IR Stax-exempt determination letter).
Тэрмін разгляду заявак
Праўленне Фонду збіраецца тры разы на год. Таму заяўкі прымаюцца да першай пятніцы студзеня, верасня і мая.
Куды адсылаць заяўку:
Прыём заявак вядзецца круглы год па адрасу:
777 United Nations Plaza
New York, NY 10017-3521
Ms. Lauranne Jones, Grants Administrator
Заяўкі, дасланыя па электроннай пошце ці па факсу, не разглядаюцца.
Social Science Research Council (SSRC)
(Навуковы савет па сацыялогіі)
Паштовы адрас:
Social Science Research Council
One Pierrepont Plaza, 15th Floor
300 Cadman Plaza, 15th Floor
Brooklyn, NY 11201USA
Тэл.: 212-377-2700
Факс: 212-377-2727
Вэб-сайт: www.ssrc.org
Эл.пошта: info@ssrc.org
Мэты дзейнасці Фонду:
Навуковы савет па сацыялогіі падтрымлівае новыя падыходы, будуе міждысцыплінарныя і міжнародныя сеткі, стымулюе даследванні ў галіне важных грамадскіх праблем.
Фонд працуе са спецыялістамі-практыкамі, дзяржаўнымі служачымі, навуковымі супрацоўнікамі ў галіне саціяльных навук, гуманітарных і прыродазнаўчых навук.
Разам з партнёрамі з многіх краін свету Фонд мабілізуе існуючыя веды для рашэння новых праблем, звязвае даследванні з практыкай і палітыкай, узмацняе магчымасці навучання для асобаў і ўстаноў, пашырае доступ грамадскасці да інфармацыі.
Фонд ставіць перад сабой наступныя задачы:
Стымуляванне наватарства
Інвестыцыі ў будучыню
Міжнароднае супрацоўніцтва
Падтрымка высокіх стандартаў
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Фонд забяспечвае падтрымку ў наступных галінах сваіх інтэрэсаў:
Глабальная бяспека і супрацоўніцтва
Міжнародная міграцыя
Рэфармаванне сродкаў масавай інфармацыі
Установы перадачы ведаў
Грамадства
Фонд рэалізуе ўласныя праграмы навуковых даследванняў у галіне сацыяльных і сумежных навук. Буйнейшая праграма – the International Dissertation Research Fellowships (IDRF). Поўны спіс грантаў і стыпендый: http://www.ssrc.org/fellowships/all
Віды падтрымкі:
Гранты
Стыпендыі
Правядзенне семінараў, канферэнцый
Удзел у навуковых аб’яднаннях
Спансіраванне навуковага абмену
Арганізацыя летніх навуковых устаноў
Апублікаванне матэрыялаў
Як падаваць заяўку:
Форма заяўкі, патрабаванні да дакументаў, змест заяўкі, спосаб падачы і інш. залежаць ад канкрэтнага конкурсу. Адпаведная інфармацыя дасылаецца па on-line-запросу ці размяшчаецца на сайче ў час абвяшчэння конкурсу.
Тэрмін разгляду заявак:
Залежыць ад праграмы. Інфармацыя размяшчаецца ў разделе, які тычыцца канкрэтнай праграмы.
Куды адсылаць заяўку:
Залежыць ад праграмы. Інфармацыя размяшчаецца ў разделе, які тычыцца канкрэтнай праграмы.
Thrasher Research Fund (Фонд даследванняў Трэшэра)
Паштовы адрас:
Thrasher Research Fund
Gateway Tower West
15 W. South Temple Street, Suite 1650
Salt Lake City, UT 84101
Тэл.: (801) 240-4753
Факс: (801) 240-1625
Эл.пошта: PontslerAV@thrasherresearch.org
Вэб-сайт: www.thrasherresearch.org
Для кантактаў: Кіраўнік па даследванням
Мэты дзейнасці Фонду:
Садзейнічанне правядзенню даследаванняў па ахове здароў’я дзяцей. Акцэнт на практычных і прыкладных праектах, якія маюць магчымасць прынесці карысць многім дзецям і якія прапаноўваюць устойлівае рашэнне асноўнай праблемы аховы здароўя дзяцей.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Тэмы:
Мэдыцынскія даследванні ў галіне педыятрыі, вынікі якіх могуць уплываць на здароў’е вялікай колькасці дзяцей.
Даследчыя праекты па сур’ёзных праблемах, якія могуць тычыцца невялікай колькасці дзяцей.
Віды падтрымкі:
Гранты
Не падтрымліваюцца:
даследванні тканкі плада чалавека;
навуковыя даследванні паводзін;
адукацыйныя праграмы;
агульныя бягучыя расходы;
будаўніцтва ці рэканструкцыя будынкаў ці канструкцый;
агульные ахвяраванні;
крэдыты, дапамога студэнтам, стыпендыі;
падтрымка іншых фінансуючых арганізацый;
рэдка падтрымліваюцца просьбы аб набыцці абарудавання для праекта (звыш $4000)
Памер гранта:
Сума гранта – да $400000. У сярэднім сума гранта састаўляе $230000, прычым сума большасці грантаў даецца ў дыяпазоне $150000-$300000.
Патрабаванні да бюджэту: http://www.thrasherresearch.org/Default.aspx?page=202
Падтрымліваюцца праекты працягам да 3 год.
Як падаваць заяўку:
Галоўны заяўляльнік павінен мець адпаведную адукацыю і вопыт, іграць у праекце вядучую роль і несці адказнасць за яго рэалізацыю. Студэнты могуць удзельнічаць як дапаможны тэхнічны персанал, але не могуць быць асноўнымі заяўляльнікамі.
Спачатку неабходна падаць канцэпцыю.
Фармат канцэпцыі і патрабаванні гл. на спасылцы:
http://www.thrasherresearch.org/sites/www_thrasherresearch_org/Default.aspx?page=228
Для падачы поўнай заяўкі гл.
http://www.thrasherresearch.org/sites/www_thrasherresearch_org/Default.aspx?page=229
Тэрмін разгляду заявак
Канцэпцыі можна падаваць круглы год. Рашэнне па ім прымаецца на працягу 6-8 тыдняў у залежнасці ад часу падачы і колькасці канцэпцый, атрыманых фондам.
Пасля разгляду канцэпцый заяўляльнікі могуць атрымаць дазвол на падачу заўякі. Такім асобам дасылаецца спецыяльны камплект дакументаў. Рашэнні па заяўках прымаюцца выканаўчым камітэтам некалькі разоў на год. Перыяд ад атрымання заяўкі да прыняцця рашэння можа заняць да 6 месяцаў. Падрабязней гл.: Review Cycle
Куды адсылаць заяўку:
Канцэпцыі дасылаюцца ў выглядзе даданага файлу па электроннай пошце martinezaf@thrasherresearch.org.
Trust for Mutual Understanding (Фонд узаемаразумення)
Паштовы адрас:
Trust For Mutual Understanding 6 West 48th Street, 12th Floor New York, New York 10036–1802
Тэл.: (212) 843 0404
Факс: (212) 843 0344
Вэб-сайт: http://tmuny.org/
Эл.пошта: tmu@tmuny.org
Мэты дзейнасці Фонду:
Амерыканскі фонд Trust for Mutual Understanding падтрымлівае творчыя праекты паміж амерыканскімі некамерцыйнымі арганізацыямі культуры і партнёрамі (арганізацыямі і прыватнымі асобамі) з Усходней Еўропы і Расіі. Гранты выдзяляюцца выключна на аплату міжнародных транспартных расходаў, а таксама сутачных для ўдзельнікаў праекту.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Праблемы ў галіне выканаўчых і візуальных мастацтваў, якія звязаны з праграмамі, даступнымі для шырокай аўдыторыі, майстар-класамі, канферэнцыямі, сумеснымі даследчымі праектамі.
Фонд таксама выдзяляе гранты на праекты, якія звязаны з сумеснай творчай дзейнасцю і гастролямі (у межах праектаў), праекты, звязаныя з захаваннем культурнага наследдзя і архіўнай дзейнасцю, а таксама на праграмы па арт-мэнэджмэнту.
Віды падтрымкі:
Гранты
Як падаваць заяўку:
Заяўка падаецца он-лайн: http://tmuny.org/applicants/initial-inquiry
Спачатку падаецца ліст-запыт, на другім этапе – поўная заяўка.
Тэрміны падачы заявак:
ліст-запыт: да 1 траўня і 1 лістапада
поўная заяўка: да 1 лютага і 1 жніўня.
Афіцыяльную заяўку ў Фонд можа падаваць только амерыканскі партнёр.
United States Institute of Peace USIP)
(Інстытут міру Злучаных Штатаў Амерыкі)
Паштовы адрас:
United States Institute of Peace
2301 Constitution Avenue, NW
Washington, D.C. 20037
Тэл.: +1.202.457.1700
Факс: +1.202.429.6063
Эл.пошта: гл.сайт
Вэб-сайт: http://www.usip.org/
Мэты дзейнасці:
Інстытут падтрымлівае праекты па захаванню міра, якія рэалізуюцца недзяржаўнымі арганізацыямі, у тым ліку адукацыйнымі ўстановамі, навукова-даследчымі інстытутамі, бібліятэкамі, грамадскімі аб’яднаннямі.
Большасць грантаў разлічаны на праекты, якія рэалізуюцца на пряцягу аднаго-двух гадоў.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае USIP:
аналіз і прадухіленне канфліктаў
пасрэдніцтва і вырашэнне канфліктаў
пост-канфліктны мір і стабільнасць
рэлігія і прымірэнне
жанчыны і дзяўчаты ў час канфлікту і будавання міру
вяршэнства закону і правасуддзе ў пераходны перыяд
краіны і канфлікты
сацыяльны, псіхалагічны і фізічны ўплыў войн і канфліктаў
сродкі масавай інфармацыі і канфлікты
Віды падтрымкі:
стыпендыі
гранты
Не падтрмліваецца:
Не прымаюцца заяўкі, у якіх ў якасці ўдзельнікаў, кансультантаў ці выканаўцаў праекта пералічаны асобы, якія ўваходзяць у Савет дырэктараў ці персанал USIP.
Не прымаюцца заяўкі ад асобаў, якія працуюць на USIP па кантракту.
Памер гранта:
Ад $50000 да $120000
Як падаваць заяўку:
Заяўка падаецца на англійскай мове праз адпаведную старонку сайта USIP: http://www.usipgf.org/index.jsp
Куды адсылаць заяўку:
Заяўка адсылаецца праз адпаведную старонку сайта USIP: http://www.usipgf.org/index.jsp
Падрабязней гл. тут.
The Virtual Foundation (Віртуальны фонд)
Паштовы адрас:
The Virtual Foundation® / ECOLOGIA
PO Box 268, Middlebury Vermont 05753 USA
Тэл.: 1-802-623-8075
Эл.пошта: cschmidt@ecologia.org
Вэб-сайт: www.virtualfoundation.org
Для кантактаў:
Кэралайн Шмідт (Carolyn Schmidt), кіраўнік праграм
Мэты дзейнасці Фонду:
Фонд падтрымлівае грамадскія ініцыятывы ва ўсім свеце. На вэб-старонцы змяшчаюцца праекты грамадзянскай супольнасці па экалогіі, ахове здароў’я і ўстойлівым развіцці. Іх могуць прачытаць і затым прафінансаваць донары, якія працуюць у рэжыме он-лайн.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
экалогія
ахова здароў’я
барацьба з беднасцю
эканамічнае развіццё
Віды падтрымкі:
Гранты
Як падаваць заяўку:
Падрабязную інфармацыю гл. на сайце: http://www.virtualfoundation.org/whatis/index_new.html
Western Union Foundation (Фонд “Заходні саюз”)
Паштовы адрас:
Western Union Affiliate Program
P.O. Box 6992, M/S M22A2
Greenwood Village, CO 80155-6992
Тэл.: +1 720-332-6606
Факс: +1-720-332-4753
Эл.пошта: foundation@westernunion.com Вэб-сайт: http://foundation.westernunion.com
Мэты дзейнасці Фонду:
The Western Union Foundation дапамагае асобам, сем’ям і супольнасцям, дае гранты грамадскім арганізацыям ва ўсім свеце. Фонд падтрымлівае дабрачынныя, адукацыйныя і сацыяльныя праграмы, гуманітарныя праекты.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Фонд грантуе ў межах сваіх праграм, у тым ліку:
Стварэнне магчымасцей:
стыпендыі
фінансавая кампетэнтнасць
прадпрымальніцтва
прафесійная падрыхтоўка
Падтрымка культурнай інтэграцыі:
захаванне спадчыны
развіццё лакальных супольнасцей
вывучэнне мовы
доступ да мясцовых рэсурсаў
Віды падтрымкі:
гранты;
стыпендыі
Як падаваць заяўку:
Заяўка падаецца ў рэжыме он-лайн
Куды адсылаць заяўку:
Community Relations Manager
P.O. Box 6992
Greenwood Village, CO 80155-6992
USA
Факс: +1-720-332-4753
Winrock International (Уінрок Інтэрнэшнл)
Паштовы адрас:
Арканзас
2101 Riverfront Drive
Little Rock, Arkansas 72202
Тэл.: 1.501.280.3000
Факс: 1.501.280.3090
Вірджынія
2121 Crystal Drive, Suite 500
Arlington, VA 22202
Тэл.: 1.703.302.6500
Факс: 1.703.302.6512
Вэб-сайт: http://www.winrock.org
Эл.пошта: information@winrock.org
Філіял:
Winrock International Europe
European Cooperative for Rural Development (EUCORD)
Avenue Louise 500, Box 5
1050 Brussels, Belgium
Тэл.: 32.02.626.27.22
Факс: 32.02.626.27.23
Вэб-сайт: www.eucord.org
Эл.пошта: info@eucord.org
Мэты дзейнасці Фонду:
Winrock International – гэта некамерцыйная арганізацыя, якая працуе ў ЗША і ў многіх краінах свету. Арганізацыя садзейнічае пашырэнню эканамічных магчымасцей, захаванню прыродных рэсурсаў. Winrock International дзейнічае дзеля развіцця магчымасцей чалавека, стварэння доўгатэрміновых сувязей, эфектыўнага кіравання, адкрытых адносін, грамадскай супольнасці, кааперацыі.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Winrock International працуе ў межах сваіх праграм па наступных накірунках:
паўнамоцтвы і ўдзел у грамадскім жыцці;
развіццё прадпрыемств і сельскай гаспадаркі;
экалогія: лясная гаспадарка, энэргія і экасістэмы.
У Беларусі Фонд падтрымлівае праекты, мэтай якіх з’яўляецца развіццё мікра-бізнэсу, малога і сярэдняга бізнэсу (гл. спасылку: Support for Micro, Small and Medium Enterprise Development)
Віды падтрымкі:
Winrock International працуе з партнёрскімі арганізацыямі.
Як падаваць заяўку:
Умовы супрацоўніцтва неабходна папярэдне абсудзіць з супрацоўнікамі фонду ці яго еўрапейскага філіяла.
World Learning (Фонд сусветнай адукацыі)
Паштовы адрас:
PO Box 676, 1 Kipling Road
Brattleboro, VT 05302 USA
Тэл.: 800.257.7751
Факс: 802.258.3508
Вэб-сайт: www.worldlearning.org
Эл.пошта: info@worldlearning.org
Мэты дзейнасці Фонду:
Падтрымка адукацыйных праектаў і праектаў развіцця міжнароднага ўзаемаразумення.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Фонд працуе ў межах сваіх праграм.
Тэмы:
Experiment in International Living.
(летнія праграмы для вучняў)
SIT StudyAbroad.
(навучанне за мяжой)
SIT Graduate Institute.
(атрыманне ступені магістра, павышэнне кваліфікацыі за мяжой)
SIT's Professional Development and Certificate Programs.
(павышэнне кваліфікацыі праз дыстанцыйнае навучанне)
World Learning's International Development and Exchange Programs.
(міжнародныя праграмы развіцця)
Як падаваць заяўку:
Умовы ўдзелу, формы дакументаў, іншыя патрабаванні размяшчаюцца на сайце Фонду падчас абвяшчэння конкурсаў.
ІРЛАНДЫЯ
The Barretstown Gang Camp Fund (Фонд летніка Barretstown)
Паштовы адрас:
The Barretstown Camp Fund Ltd,
Barretstown Castle,
Ballymore Eustace,
Co Kildare, Ireland
Тэл.: +353 45 864 115
Факс: +353 45 864 197
Вэб-сайт: http://www.barretstown.org
Эл.пошта: smurphy@chernobyl-ireland.com
Мэты дзейнасці Фонду:
Фонд імкнецца палепшыць якасць жыцця дзяцей з такімі цяжкімі захворваннямі, як рак, захворванні крыві, і інш.
Фонд арганізаваў і ўтрымлівае спецыяльны летнік для дзяцей з цяжкімі захворваннямі – з Ірландыі, Брытаніі, 21 еўрапейскай краіны (у тым ліку з Беларусі), і для іх сем’яў.
Прапануюцца некалькі відаў адпачынку і аздараўлення:
Сямейны
Падлеткі і дзеці
Браты ці сёстры хворых дзяцей
Праграма рэабілітацыі пасля цяжкіх страт
Як падаваць заяўку:
Неабходна зрабіць папярэдні запрос – лістом на паштовы адрас, на электронную пошту, ці непасрэдна з сайта (http://www.barretstown.org/contact-us/contact-form/ ці http://www.barretstown.org/contact-us/apply-now/).
IrishAid/ Department of Foreign Affairs
(Ірландская дапамога/Дэпартамент знешніх сувязей Ірландыі)
Паштовы адрас:
IrishAid
Department of Foreign Affairs
Riverstone House, 23 – 27 Henry Street, Limerick
Тэл.: + 353 1 408 2000
Факс: + 353 1 408 2880
Вэб-сайт: http://www.dci.gov.ie/
Эл.пошта: irishaid@dfa.ie
Мэты дзейнасці Фонду:
Ірландская дапамога – гэта праграма дапамогі менш развітым краінам, якая рэалізуецца ўрадам Ірландыі.
У асноўным дапамога аказваецца дзевяці прыярытэтным краінам-партнёрам, але ў некаторых выпадках IrishAid супрацоўнічае таксама з краінамі Ўсходней Еўропы, у тым ліку з Беларуссю.
IrishAid працуе ў каардынацыі з такімі міжнароднымі арганізацыямі, як Сусветны Банк, Міжнародны валютны фонд, з фондамі і праграмамі ААН. Буйным партнёрам IrishAid з’яўляецца Еўразвяз.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
барацьба з беднасцю;
усеагульная пачатковая адукацыя;
гендэрная роўнасць і правы жанчын;
зніжэнне дзіцячай смяротнасці;
паляпшэнне здароў’я маці;
барацьба з ВІЧ/СНІД, малярыей і іншымі захворваннямі;
ахова навакольнага асяроддзя;
развіццё глабальнага партнёрства.
IrishAid рэалізуе праграмы для няўрадавых арганізацый, у якіх могуць удзельнічаць арганізацыі з Беларусі:
Праграма партнёрства для Еўропы і Цэнтральнай Азіі (Partnership Programme for Europe and Central Asia – PPECA);
Фонд грамадзянскай супольнасці (Civil Society Fund – CSF);
Праграма мікрапраектаў.
Віды падтрымкі:
Гранты
Як падаваць заяўку:
У праектах праграмы партнёрства для Еўропы і Цэнтральнай Азіі заяўляльнікамі могуць быць толькі зарэгістраваныя ў Ірландыі ці міжнародныя няўрадавыя арганізацыі, а ў дзвюх іншых праграмах – толькі ірландскія няўрадавыя арганізацыі. Таму для ўдзелу ў гэтых праграмах няўрадавыя арганізацыі з Беларусі павінны самі шукаць сабе ірландскіх партнёраў. Спіс ірландскіх няўрадавых арганізацый можна знайсці на сайце Ірландскай асацыяцыі няўрадавых арганізацый http://www.dochas.ie
ІСПАНІЯ
World Tourism Organization – UNWTO
(Сусветная арганізацыя па турызму)
Адрас:
http://europe.unwto.org/ru/contact
Мэты дзейнасці Фонду:
Сусветная арганізацыя па турызму (UNWTO/OMT) – гэта спецыяльнае агенцтва ААН і вядучая міжнародная турыстычная арганізацыя. Яна выконвае ролю глабальнага форуму па фарміраванню палітыкі ў галіне турызму, з’яўляецца крыніцай турыстычных ноў-хаў.
Удзельнікамі UNWTO з’яўляюцца 154 краіны (Беларусь – з 2005 г.), 7 тэрыторый, звыш 400 афіліраваных удзельнікаў з прыватнага сектару, адукацыйных устаноў, турыстычных асацыяцый, мясцовых уладаў, якія адказваюць за развіццё турызму.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Падтрымка ў межах уласных праграм:
Канкурэнцыя і таргоўля ў турыстычных паслугах
Адукацыя і трэнінгі
Канферэнцыі
Электронны турызм
Інфармацыя і камунікацыі
Рыначныя трэнды
Кіраванне рызыкамі і крызіснае кіраванне
Каардынацыя кантроля пунктаў прызначэння
Дапамога ў развіцці
Устойлівае развіццё
Статыстыка і ўлік
Віды падтрымкі:
Залежаць ад тыпу праграмы
Як падаваць заяўку:
Для ўдзелу ў конкурсе (калі ён абвешчаны) неабходна зарэгістравацца на сайце: Registration Form
ІТАЛІЯ
Central European Initiative (CEI)
(Цэнтральна-Еўрапейская Ініцыятыва (ЦЕІ))
Офіс каардынатараў па Беларусі:
Паштовы адрас:
Міністэрства замежных спраў
Вул. Леніна, 19, 220030 Мінск
Тэл.: 375 (17) 327 2922
Факс: 375 (17) 210 42 50, 327 45 21
Эл.пошта: cei@mfa.gov.by
Вэб-сайт: http://mfa.gov.by
Сяргей Балашчанка, намеснік нацыянальнага каардынатара па Беларусі
Тэл.: 375 (17) 328 6219
Факс: 375 (17) 227 45 21
Мэты дзейнасці Фонду:
Цэнтральна-Еўрапейская Ініцыятыва створана як міжурадавая арганізацыя для палітычнага, эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва яе краін-удзельніц. Акрамя краін-удзельніц (іх 18) ЦЕІ таксама працуе з некаторымі іншымі краінамі, у тым ліку з Рэспублікай Беларусь.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
|
|
Віды падтрымкі:
Найбольш распаўсюджаным відам дзейнасці ЦЕІ з’яўляецца сафінансаванне (да 50% ад патрабуемай сумы) міжнародных мерапрыемств – сімпозіўмаў, канферэнцый, семінараў, адукацыйных курсаў, і інш.
Фінансаванне праектаў
Як падаваць заяўку:
Заяўку на фінансаванне мерапрыемстваў ці праектаў (можа падаваць любая краіна) трэба падаваць у рэжыме онлайн. Патрабаванні да формы і зместу, метад падачы размяшчаюцца на сайце прі адкрыцці адпаведнага конкурсу.
НІДЭРЛАНДЫ
The European Cultural Foundation – ECF
(Еўрапейская культурная фундацыя)
Паштовы адрас:
ECF European Cultural Foundation
Jan van Goyenkade 5,
1075 HN Amsterdam, The Netherlands
Тэл.: +31 (0) 20 573 38 68
Факс: +31 (0) 20 675 22 31
Вэб-сайт: www.eurocult.org
Эл.пошта: eclaassen@eurocult.org
Мэта Фонду: рабіць свой унёсак у развіццё адкрытай і дэмакратычнай Еўропы, якая паважае правы чалавека і культурную разнастайнасць народаў.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
ECF падтрымлівае еўрапейскае культурнае супрацоўніцтва і абмен праз праграму грантаў.
Віды падтрымкі:
Гранты для супрацоўніцтва арганізацый у галіне культуры
Дадзеная лінія створана для развіцця супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, што працуюць ў галіне культуры.
Мастацкія праекты для арганізацый і асобаў, якія працуюць у галіне культуры
Дадзеная лінія падтрымлівае мастацкія праекты, што адлюстроўваюць бачанне культурнай разнастайнасці ў Еўропе. Мастацкая ўнікальнасць і еўрапейская актуальнасць –гэта асноўныя крытэрыі адбору праектаў.
ECF падтрымлівае еўрапейскае культурнае супрацоўніцтва і абмен праз праграму грантаў.
Памер гранта:
Гранты для арганізацый: ад 10 000 да 30 000 еўра
Мастацкія праекты для арганізацый і асобаў: ад 15 000 да 25 000 еўра
ECF фінансуе толькі 80% агульных выдаткаў па пректу.
Як падаваць заяўку:
Вядучыя арганізацыі: Незалежныя культурныя арганізацыі (NGOs) з Заходняй, Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Еўропы, у тым ліку Турцыя, Україна. Малдова, Беларусь і Расія
Партнёрскія арганізацыі: Незалежныя культурныя арганізацыі Паўднёвага Серадземнамор’я, у тым ліку Алжыр, Егіпет, Іарданія, Ізраіль, Ліван, Лівія, Марокка, Палестына, Сірыя і Туніс. Гэтыя арганізацыі падтрымліваюцца як партнёрскія ў праектах, прынятых ад Еўрапейскіх NGOs.
Арганізацыя, што падала заяўку, і арганізацыі-партнёры павінны стварыць прафайл сваёй арганізацыі на старонцы http://www.rhiz.eu
European Centre for Nature Conservation – ECNC
(Еурапейскі фонд захавання прыроды)
Паштовы адрас:
Для наведвальнікаў:
Reitseplein 3
5037 AA Tilburg
the Netherlands
Для лістоў:
PO Box 90154
5000 LG Tilburg
the Netherlands
Тэл.:+31 (0)13 5944 944
Факс:+31 (0)13 5944 945
Вэб-сайт: http://www.ecnc.org
Эл.пошта: ecnc@ecnc.org
Мэты дзейнасці Фонду:
Еурапейскі фонд захавання прыроды працуе для захавання прыгажосці Еўропы на аснове біялагічнай разнаснайнасці, здаровай экасістэмы, стабільнага развіцця. Фонд прапануе комплексны падыход да рашэння праблем зямлі і вады, стымулюе ўзаемадзеянне паміж навукай, грамадствам і экалагічнай палітыкай.
Фонд супрацоўнічае з нацыянальнымі і рэгіянальнымі ўрадавымі структурамі, міжурадавымі арганізацыямі (ААН, Еўрапейская камісія, Еўрапейскае агенцтва па ахове навакольнага асаяроддзя, Савет Еўропы), з установамі, якія працуюць у галіне фінансаў, выкарыстання зямлі, даследванняў. Фонд цесна супрацоўнічае з няўрадавымі арганізацыямі.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Фонд аказвае падтрымку ў межах пяці ўласных тэматычных праграм:
Прырода і грамадства
Бізнэс і біялагічная разнастайнасць
Еўрапейскія экалагічныя сеткі
Стан прыроды і біялагачная разнастайнасць у Еўропе
Падтрымка міжнародных арганізацый і экалагічнай палітыкі
Віды падтрымкі:
Аказанне дапамогі ў выглядзе кансультацый, бізнэс-планавання, распрацоўкі прапаноў па маніторынгу, распрацоўкі рэкамендацый па праблеме, падтрымкі сацыяльных ініцыятыў;
Трэнінгі;
Супрацоўніцтва ў межах уласных праектаў.
Як звяртацца:
Звяртацца ў Фонд можна па пошце, па электроннай пошце ці непасрэдна з сайта з адпаведнай старонкі.
Mama Cash (Фонд “Мама Кэш”)
Паштовы адрас:
P.O. Box 15 686
1001 ND Amsterdam
The Netherlands
Тэл.: (+31 20) 6893634
Факс: (+31 20) 6834647
Вэб-сайт: www.mamacash.org
Эл.пошта: info@mamacash.nl
Мэты дзейнасці Фонду:
Mama Cash – гэта незалежны жаночы фонд, які падтрымлівае жаночыя групы і ініцыятывы (арганізацыі, сябрамі і мэтавымі групамі якіх з’яўляюцца жанчыны).
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
У адпаведнасці з новым стратэгічным планам на 2009 – 2013 гг., падтрымка размяркоўваецца з улікам наступных прыярытэтаў:
Прыярытэт 1: Гранты арганізацыям і ініцыятывам, якія працуюць па тэмам “Цела”, “Грошы” і “Голас”.
Цела
бяспека ў сям’і і грамадскіх месцах
добраахвотнасць у адносінах да ўласнага цела, рэпрадукцыйных функцый
права свабодна выбіраць партнёраў
сексуальная бяспека жанчын
права прымаць рашэнне адносна палавой ідэнтыфікацыі
Грошы
эканамічныя сістэмы, у якіх не існуе эксплуатацыі жанчын
аднолькавая плата за аднолькавую працу, бяспека на працоўным месцы
выкананне нацыянальнага і міжнароднага працоўнага заканадаўства
барацьба супраць таргоўлі жанчынамі
эканамічныя сістэмы, якія не перашкаджаюць навакольнаму асяроддзю
Голас
прыняцце рашэнняў і лідэрства ў сям’і, грамадстве, на нацыянальных і міжнародных форумах
выкарыстанне мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі, культуры для змянення адносін і паводзін
удзел у барацьбе за мір
узмацненне правоў чалавека і сацыяльнай справядлівасці ў адносінах да жанчын
Прыярытэт 2: Падтрымка жаночых груп, якія з’яўляюцца аб’ектамі дыскрымінацыі.
Прыярытэт 3: Падтрымка арганізацый і сетак з невялікім гадавым бюджэтам.
Не падтрымліваюцца:
арганізацыі, місія якіх не прадугледжвае абарону правоў жанчын
арганізацыі, якімі кіруюць мужчыны
арганізацыі, якія займаюцца аказаннем гуманітарнай дапамогі, распрацоўкамі, барацьбой з беднасцю, а таксама такой дабрачынная дзейнасцю, як:
праграмы крэдытавання
фармальная адукацыя і прафесійная падрыхтоўка
аказанне сацыяльных ці медыцынскіх паслуг
арганізацыі, якія залежаць, атрымліваць фінансаванне ці падтрымку ад палітычных партый, дзяржаўных органаў, рэлігійных устаноў
камерцыйныя арганізацыі
фізічныя асобы
навуковыя даследванні
стыпендыі
гранты на паездкі
Віды падтрымкі:
агульная падтрымка (general support grants)
падтрымка праграм, праектаў, ініцыятыў
гранты (на адзін год і на некалькі гадоў, але не больш трох)
За перыяд 12 месяцаў арганізацыя ці сетка арганізацый можа атрымаць толькі адзін грант.
Памер гранта:
Ад €5.000 да €50.000 за год
Як падаваць заяўку:
Заяўкі можна падаваць круглы год.
Перш за ўсе, падаецца ліст-канцэпыя і бюджэт. Прыкладна праз тры тыдні арганізацыя атрымае абгрунтаваны адказ аб выніку разгляду ліста-канцэпцыі і бюджэту.
Наступны этап (калі не прынята рашэнне адмовіць) – абмеркаванне канцэпцыі і дазвол на падрыхтоўку і падачу поўнай заяўкі (ці адхіленне канцэпцыі).
Тэрмін разгляду заявак
Рашэнне аб падтрымцы ці адхіленні поўнай заяўкі прымаецца прыкладна праз чатыры тыдні пасля падачы заяўкі.
Увесь працэс – ад падачы ліста-канцэпцыі да атрымання рашэння адносна поўнай заяўкі – займае пракладна чатыры месяцы.
Куды адсылаць заяўку:
Па электроннай пошце:
europecis@mamacash.nl
Па пошце:
Mama Cash / Programmes Team
P.O. Box 15686
1001 ND Amsterdam
The Netherlands
Па факсу:
+31 20 683 46 47
Matra/KAР (Праграма Малых Праектаў)
Паштовы адрас:
(Пры Пасольстве Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве)
Royal Netherlands Embassy
Matra/KAP
10, Kawalerii St.
00-468 Warsaw, Poland
Тэл.: + 48 22 559 12 00
Факс: + 48 22 840 26 38
Вэб-сайт: http://www.nlembassy.pl
Эл. пошта: war-matra@minbuza.nl
Інфармацыя аб праграме Matra/KAP у Беларусі:
Ганаровы консул Вінакураў А.Д.
Паштовы адрас:
Вул. Усходняя, 133, офіс 503
Для лістоў: А.Я. 120, Мінск 113
Тэл.:375 (17) 262 53 23
Факс: 375 (17) 262 40 52
Эл. пошта: nlconsulate@mail.by
Мэты дзейнасці Фонду:
Matra – праграма Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў. Яе мэта – узмацняць грамадзянскую супольнасць і рабіць яе больш разнастайнай праз падтрымку дзейнасці па далейшаму развіццю і ўзмацненню структур адкрытага, шматграннага і дэмакратычнага грамадства.
Праграма Matra/ KAР ажыццяўляецца праз 11 амбасадаў краін Цэнтральнай і Усходней Еўропы і Консульства ў Санкт-Пецярбургу. Праграма прымае заяўкі з 15 краін, у тым ліку з Беларусі.
Matra/KAР – праграма малых грантаў Пасольства дзейнічае ў вызначаных рамках.
Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:
Каб атрымаць падтрымку Matra/KAP, праект павінен мець мэтай сацыяльныя змены ў накірунку адкрытага, шматграннага і дэмакратычнага грамадства. Змест праекту і яго мэты павінны адпавядаць мэтам Matra.
Прыклады актыўнасці:
ініцыятыва па ўмацаванню верхавенства закону, абароне правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў, грамадскі ўдзел у мясцовым кіраванні
ініцыятывы па ўмацаванню няўрадавых арганізацый
ініцыятывы па ўмацаванню ролі незалежных сродкаў масавай інфармацыі, наватарскія ініцыятывы па адукацыі і мастацтву, якія садзейнічаюць працэсам сацыяльнай трансфармацыі і станаўленню дэмакратыі
Віды падтрымкі:
Малыя гранты
Не падтрымліваюцца:
Праекты, якія ажыццяўляліся раней
Дабрачынная дзейнасць у чыстым выглядзе (напрыклад, медыцынская дапамога, спансіраванне паставак харчавання ці будаўніцтва)
Арганізацыя можа атрымаць не больш за адзін грант ў год
Памер гранта:
Да 15000 Еўра
