Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Даведнік_ праграмы.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
882.18 Кб
Скачать

Асноўныя тэрміны прыёму дакументаў на 2013/2014 хутка будуць апублікаваны на сайце. Пытанні можна адрасаваць на:

Эл. пошта: admissions@ceu.hu

Тэл.: (+36-1) 327 3009 / 327 3272 / 327 3208 / 327 3210 Факс: (+36-1) 327 3211

Найбольш частыя пытанні: http://www.ceu.hu/admissions/faq

Тэрмін разгляду заявак

Тэрмін разгляду залежыць ад канкрэтнай праграмы.

Падрабязна гл.: Admissions process of the CEU Business School

Куды адсылаць заяўку:

Заяўку трэба дасылаць на адрас: http://www.ceu.hu/about/contact/admissions

ГЕРМАНІЯ

The Freiburg Institute for Advanced Studies (FRIAS)

(Фрайбурскі інстытут паслядыпломнай адукацыі)

Паштовы адрас:

Freiburg Institute for Advanced Studies (FRIAS)

Albert-Ludwigs-Universität Freiburg

Albertstraße 19

D-79104 Freiburg i. Br.

Вэб-сайт: www.frias.uni-freiburg.de

Тэл.: +49(0)761-203 97404

Факс: +49(0)761-203 97450

Эл.пошта: info@frias.uni-freiburg.de

Мэты дзейнасці Фонду:

Фрайбурскі інстытут паслядыпломнай адукацыі (FRIAS) пры Універсітэце Альберта-Людвіга ў Мюнхене – гэта міжнародны даследчы цэнтр. Ён фінансуецца нямецкай федэральнай ініцыятывай Excellence. Школа гісторыі FRIAS адкрыта для маладых навукоўцаў з доктарскай ступенню з Германіі і іншых краін.

Тэматычным фокусам даследванняў Школы гісторыі на 2007-2012 г. з’яўляецца параўнальная гісторыя еўрапейскіх краін у перыяд з 18-га па 20-е стагоддзе. Прымаюцца таксама заяўкі на даследванні іншыга перыяду ці іншага рэгіёну.

Віды падтрымкі:

Стыпендыі

Як падаваць заяўку:

Патрабаванні да прэтэндэнтаў на стыпендыю Фрайбурскага інстытута паслядыпломнай адукацыі, неабходныя дакументы тэрміны і ўмовы размяшчаюцца на сайце пасля абвяшчэння конкурсу заявак.

Неабходны наяўнасць асноўнага тэксту дысэртацыі і навуковыя публікацыі.

Куды адсылаць заяўку:

Інфармацыя размяшчаецца на сайце пасля абвяшчэння конкурсу.

Robert Bosch Stiftung (Фонд Роберта Боша)

Паштовы адрас:

Postfach 10 06 28 70005 Stuttgart  Germany 

Тэл.:+ 49 0711 46084-0

Факс: + 49 0711 46084-94

Вэб-сайт: http://www.bosch-stiftung.de

Эл.пошта: info.berlin@bosch-stiftung.de

Мэты дзейнасці Фонду:

Фонд ажыццяўляе дабрачынную дзейнасць.

Праграмы супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь гл. на старонцы:

http://www.bosch-stiftung.de/content/language2/html/4388.asp?q=Belarus&site=www_bosch-stiftung_de&client=www_bosch-stiftung_de&lr=lang_en

Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

  • Навука

  • Ахова здароў’я

  • Адукацыя

  • Міжнародныя зносіны

  • Грамадства

  • Культура

Віды падтрымкі:

  • Мікра-гранты

  • Стыпендыі

Тэрмін разгляду заявак

22 лютага, 1 чэрвеня, 1 кастрычніка

Куды адсылаць заяўку:

Robert Bosch Stiftung GmbH

Postfach 10 06 28 D-70005 Stuttgart naumann@dgo-online.org

ДАНIЯ

Danish International Development Agency (DANIDA)

(Дацкае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця (ДАНІДА)

Паштовы адрас:

Ministry of Foreign Affairs of Denmark 2, Asiatisk Plads DK-1448 Copenhagen K

Тэл.: +45 33 92 00 00

Факс:+45 32 54 05 33

Вэб-сайт: http://www.um.dk/da

Эл.пошта: um@um.dk

Мэты дзейнасці Фонду:

Асноўнай мэтай дзейнасці ДАНІДА з’яўляецца зніжэнне ўзроўню беднасці. Да іншых прыярытэтаў адносяцца: роўны ўдзел мужчын і жанчын у грамадскім жыцці і правы жанчын; ахова навакольнага асяроддзя; развіццё дэмакратыі і ахова правоў чалавека.

Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

ДАНІДА рэалізуе свае праграмы ў 21 краіне свету, у асноўным – у краінах Афрыкі.

Беларусь уключана ў наступныя тры праграмы:

  • развіццё СМІ

  • барацьба супраць гандлю людзьмі

  • развіццё грамадзянскай супольнасці

Праграма развіцця СМІ:

Беларусь уключана ў праграму “СМІ для Беларусі, Украіны і Азербайджана”, мэтай якой з’яўляецца развіццё здольнасцей СМІ спрыяць стварэнню адкрытага дэмакратычнага грамадства. Бюджэт праграмы на 2008-2012 гг. – 40 млн. дацкіх крон

Праграма развіцця грамадзянскай супольнасці:

Праграма арыентавана на узмацненне грамадзянскай супольнасці, садзейнічанне ўдзелу грамадзян у развіцці грамадства на ўсіх узроўнях. Мэта праграмы – развіццё дэмакратычных працэсаў і павагі да правоў чалавека праз развіццё грамадзянскай супольнасці. Праекты ў рамках гэтай праграмы выконваюцца дацкімі няўрадавымі арганізацыямі ў супрацоўніцтве з беларускімі ГА.

Віды падтрымкі:

  • гранты

  • стыпендыі на навуковыя даследванні і атрыманне навуковых ступеняў

Як падаваць заяўку:

У праектах дацкай дапамогі павінен удзельнічаць хаця б адзін партнёр з Даніі. Гэта могуць быць няўрадавыя арганізацыі, органы мясцовай ўлады ці прыватныя кампаніі.

Падрабязна пра дацкую дапамогу гл. на сайце: http://amg.um.dk/en

ЗША

Alfred P. Sloan Foundation (Фонд Альфрэда Слоўна)

Паштовы адрас:

630 Fifth Avenue

Suite 2550

New York, NY, 10111

Тэл.:(212) 649-1649

Факс:(212) 757-5117

Вэб-сайт: http://www.sloan.org/apply-for-grants/

Мэты дзейнасці Фонду:

Фонд выдае гранты на падтрымку арыгінальных даследванняў у такіх галінах, як навука і тэхналогія, матэматыка, праектаванне, эканамічная эфектыўнасць.

Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

Фонд ажыццяўляе падтрымку ў межах сваіх праграм:

  • Стыпендыі на даследванні;

  • Вывучэнне эвалюцыі сусвету;

  • Даследванні марскіх жыхароў;

  • Энцыклапедыя жыцця;

  • Грамадскае разуменне навукі і тэхналогіі;

  • Адукацыя і кар’ера ў галіне навукі і тэхналогіі;

  • Даследванні працоўных сем’яў;

  • Узнагароды за выдатныя дасягненні ў педагогіцы і матэматыцы;

  • Інфармацыйныя тэхналогіі і распаўсюджванне ведаў;

  • Эканамічныя ўстановы.

Падрябязную інфармацыю можна знайсці па наступных спасылках:

http://www.sloan.org/program/1

http://www.sloan.org/pages/1/about-the-foundation

Віды падтрымкі:

  • Гранты

  • Стыпендыі

Не падтрымліваюцца:

  • Індывідуальныя асобы;

  • Камерцыйныя арганізацыі;

  • Даследванні ў рэлігіі, медыцыне;

  • Праекты, звязаныя з мастацтвам;

  • Закупка абсталявання, будынкі, кампаніі па фандрайзінгу;

  • Палітычныя кампаніі.

Як падаваць заяўку:

http://www.sloan.org/apply-for-grants/the-grant-application-process/