Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Формы идеологической и воспитательной работы в...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
1.86 Mб
Скачать

Пытанні і адказы іі раунда

1. Якую паэму Якуба Коласа называюць “энцыклапедыяй сялянскага жыцця беларусаў”?

Новую зямлю”

2. Ці мяжуе Віцебскі раён з Лёзненскім?

Так

3. Які выдатны рускі мастак меў дачу ў маёнтку Здраўнёва непадалёк ад Віцебска?

Рэпін

4. Назавіце імя і прозвішча самага вядомага ў свеце беларускага пісьменніка, аўтара аповесцяў “Жураўліны крык”, “Альпійская балада” і “Знак бяды”.

Васіль Быкаў

5. У якой дзяржаве ў 16-м стагоддзі жылі нашы продкі: у Вялікім княстве Маскоўскім ці ў Вялікім княстве Літоўскім?

У Вялікім княстве Літоўскім

6. Які храм быў пабудаваны раней: Сафійскі сабор у Полацку ці Дабравешчанская царква ў Віцебску?

Сафійскі сабор

7. Імя якога пісьменніка носіць віцебскі акадэмічны драматычны тэатр?

Якуба Коласа

8. Які мікрараён Віцебска атрымаў сваю назву ад культавай установы: Пескавацік ці Маркаўшчына?

Маркаўшчына

9. Назавіце манаскае імя полацкай князёўны Прадславы, якая з’яўляецца нябеснай заступніцай Беларусі?

Ефрасіння

10. Імя якога савецкага ваеначальніка носіць праспект, што бярэ свой пачатак ад віцебскай плошчы Перамогі і цягнецца ў бок Лучосы?

Чарняхоўскага

11. Назавіце самае глыбокае возера на тэрыторыі Віцебскай вобласці і Беларусі.

Доўгае

12. У якім горадзе Віцебшчыны ўсталяваны помнік літары “ў” (у кароткае).

У Полацку

13. Як першапачаткова называўся будынак абласнога краязнаўчага музею: ратуша ці каланча?

Ратуша

14. Хто са славутых палачан вучыў дзяцей рускага цара Аляксея Міхайлавіча?

Сімяон Полацкі

15. Ці быў калі-небудзь польскі горад Варшава сталіцай дзяржавы нашых продкаў?

Так

Пытанні і адказы ііі раунда

1. Як завецца ў народзе манумент у гонар вызваліцеляў на плошчы Перамогі ў Віцебску?

Тры штыкі

2. Назавіце самае высокае збудаванне ў Віцебску.

Тэлевышка на Юр’евай горцы

3. Хто адкрыў першую ў Віцебску мастацкую школу: Юдаль Пэн ці Марк Шагал?

Юдаль Пэн

4. Назавіце самае распаўсюджанае ў лясах Віцебшчыны дрэва.

Сасна

5. “Чуден Днепр при тихой погоде”, — пісаў пра буйную ўсходнееўрапейскую раку Гогаль. А ці цячэ рака Днепр па Віцебшчыне?

Так

6. Вядомая ва ўсім свеце Віцебская група “Уновис” — гэта мастакі ці музыканты?

Мастакі

Пытанні і адказы іv раунда

1. Узгадайце больш звыклую для віцяблян назву цэнтральнага гарадскога парку культуры і адпачынку імя Савецкай Арміі.

Парк Мазурына

2. Колькі абласцей уваходзіць у склад Рэспублікі Беларусь?

Шэсць

3. Назавіце імя вядомага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі Машэрава.

Пётр

4. Над адным з будынкаў на вуліцы Багдана Хмяльніцкага ў Віцебску вывешаны чырвона-бел-чырвоны сцяг. Консульства якой дзяржавы тут знаходзіцца?

Латвіі

5. Дзякуючы якой птушцы Беларусь называюць “зямлёй пад белымі крыламі”?

Беламу буслу

Пытанні і адказы V раунда (двубой)

1. Назавіце імя і прозвішча нашага земляка, вучонага-фізіка— адзінага на сённяшні дзень ураджэнца Беларусі, якому прысуджана Нобелеўская прэмія.

Жарэс Алфёраў

2. Выдатнымі стваральнікамі савецкіх самалётаў Ан, Ту, Іл, Су былі славутыя авіяканструктары Антонаў, Тупалеў, Ільюшын, Сухі. Хто з іх нарадзіўся ў г.Глыбокае на Віцебшчыне?

Сухі

3. У якой суседняй з Віцебшчынай вобласці нарадзіўся першы касманаўт нашай планеты Юрый Гагарын?

У Смаленскай

4. У якім відзе спорту была алімпійскай чэмпіёнкай Мюнхена віцяблянка Тамара Лазаковіч?

У спартыўнай гімнастыцы

5. Назавіце віцебскага князя, які ў 14 стагоддзі стаў польскім манархам, пачынальнікам каралеўскай дынастыі.

Ягайла

6. Па загадзе якога рускага цара Віцебск быў спалены дашчэнту ў 1708 годзе?

Пятра І

7. Назавіце біясферны запаведнік, заснаваны ў 1925 годзе, асноўная частка тэрыторыі якога размешчана ў Лепельскім і Докшыцкім раёнах Віцебскай вобласці.

Бярэзінскі

8. Назавіце дзяржаўны нацыянальны парк на тэрыторыі Віцебскай вобласці, створаны ў 1995 годзе з мэтай захавання вядомага азёрнага комплексу.

Браслаўскія азёры