- •Викторина 1
- •Викторина 2
- •Викторина 3
- •Викторина 4
- •Викторина 5
- •Викторина 6
- •Викторина 7
- •Викторина 8
- •Викторина 9
- •Викторина 10
- •Уводзіны
- •Пытанні і адказы і раунда
- •Пытанні і адказы іі раунда
- •Пытанні і адказы ііі раунда
- •Пытанні і адказы іv раунда
- •Пытанні і адказы V раунда (двубой)
- •Дадатковыя пытанні
- •Информационная карта проекта
- •Реализация программы смены
- •I этап Моя Родина – страна моего детства детства" детства»
- •II этап я - гражданин своей страны Конкурс творческих работ «я хочу, чтоб было так…» Открытый микрофон «я горжусь своей страной!»
- •Видеогостиная «с чего начинается Родина?» Аукцион народной мудрости
- •III этап я изучаю родную Витебщину Вечер-портрет «Наши знаменитые земляки» Вернисаж рисунков «Это моя земля!»
- •Видеовикторина «Витебщина историческая» Фестиваль талантов «Славянский базарчик»
- •Творческая мастерская «Мир наших увлечений»
- •IV этап я - житель Чашникской земли Игра - путешествие «Исторические улицы родного города» Информ-коктейль «Ими гордится Чашниччина»
- •Конкурс поэтических произведений «о родной земле» Презентация книги «Чашніказнаўства»
- •Цикл экскурсий «Памятнымі мясцінамі Чашніччыны»
- •V этап я - будущее Интеллектуальная игра «Ведай сваю Бацькаўшчыну» Конкурс проектов «Моё будущее»
- •Торжественная церемония награждения
- •Критерии оценки деятельности участников смены
- •Игровая ситуация «Это моя Беларусь!»
- •Ход гульні:
- •Ход мероприятия
- •Приветствие команды "Олимпийцы"
- •Приветствие команды "Спортивные ребята"
- •"Прыжки с гантелями"
- •"Силачи"
- •Ход игры
- •Станция "Букварная"
- •Станция "Кленовая"
- •Станция "Белокрылая"
- •Станция "Васильковая"
- •Станция "Синеокая"
- •Игра на внимание "Сказочный герой"
- •Подведение итогов
- •3 'Яўляецца Фея
Станция "Синеокая"
Разминка-игра "Четвертый лишний":
Витебск, Орша, Бобруйск, Швеция.
Витьба, Лучеса, Двина, Волга.
Дуб, береза, сосна, тополь.
Цапля, дятел, лебедь, утка.
Смородина, клюква, черника, брусника.
Колодец, река, озеро, ручей.
Щука, кит, окунь, ерш.
Кувшинка, камыш, ландыш, купальница.
Страус, синица, ворона, галка.
Ива, осина, береза, баобаб.
Задания для игроков:
(Записаны на капельках воды, вырезанных из бумаги)
Почему Беларусь называют синеокой? (Большое количество рек и озер)
Назови цвета белорусского флага. (Красный, зеленый, белый)
Назови пять рек Беларуси. (Двина, Днепр, Неман, Припять, Сож)
Назови пять белорусских озер. (Бережа, Дривяты, Глубокое, Нарочь, Свитязь)
Назови три сказки, в которых упоминаются цвета. ("Красная Шапочка", "Синяя Борода", "Белоснежка и семь гномов" или "Аленький цветочек", "Беляночка и Розочка", "Сивка-бурка")
\
Сообщение информационного центра:
Самые большие реки Беларуси — Западная Двина и Неман, самые большие озера — Нарочь и Красное. На территории Беларуси более 10 тысяч озер, около 21 тысячи рек и речушек.
Игра на внимание "Сказочный герой"
(для игроков всех команд)
Ведущий называет сказочных героев. Если это положительный персонаж, дети утвердительно кивают головой, если отрицательный — машут головой из стороны в сторону. Если герой сказки мужского пола, дети ставят руки на пояс, если женского — опускают руки вниз. Игроки, допустившие ошибки, выбывают. Команда получает столько баллов, сколько оказалось внимательных игроков.
Слова для игры: Баба Яга, Чиполлино, Кощей Бессмертный, Дюймовочка, Шапокляк, Айболит, Карабас Барабас, Чебурашка, Белоснежка, Мальвина, дядя Степа, Матроскин, лиса Алиса, Электро-ник, Снежная королева, Соловей-разбойник, Карлсон, Красная Шапочка, крокодил Гена.
Подведение итогов
Информационный центр подсчитывает количество баллов. Определяется победитель среди команд, затем определяются призеры среди игроков, набравшие наибольшее количество баллов.
ИГРА “ПАЗНАЙ БЕЛАРУСЬ - І ТЫ ЯЕ ПАЛЮБІШ!”
из
опыта
работы летнего оздоровительного лагеря
«Патриот» учреждения образования
«Куринский государственный детский
сад-средняя школа»
Мэта: фарміраванне ў выхаванцаў патрыятызму, пачуццяў нацыянальнай годнасці і самасвядомасці, выхаванне беражлівых адносін да родных людзей, землякоў, прыроды роднага краю.
Вядучы: Добры дзень, сябры. А вы ведаеце, што вакол нас знаходзяцца чараўнікі, толькі мы іх не бачым? У іх ёсць такі закон: кожная фея ахоўвае пэўную краіну. Кожнае стагоддзе яны выбіраюць сабе новую тэрыторыю.
I толькі раз у 100 гадоў людзі маюць магчымасць убачыць сапраўдную фею.
3 'Яўляецца Фея
Фея: У цішыні выберу сабе краіну. (Круціць і разглядае глобус.) У Афрыцы была. Дагэтуль не ведаю, каму аддаць маленькага кракадзільчыка. Прывезла яйка, а зараз — басейн трэба набываць! У Антарктыду не паеду... А гэта што такое? Краіна маленькая, па абрысах нагадвае кляновы лісток. Бе-ла-русь. Ніколі не чула. Хуценька трэба ляцець на разведку. У Чароўнай энцыклапедыі ёсць звесткі пра ўсё, але навошта мне чытаць кнігу, калі я ўмею чытаць думкі. Паляцела!
Фея раскрывае парасон і "ляціць" на фоне фогаздымкаў, "прызямляецца"
Фея: Месца прыгожае. Шмат цікавага. Але трэба даведацца, чым славіцца гэтая зямля, якія людзі тут жывуць, якія ў іх традыцыі і каштоўнасці.
1-я дзяўчынка: Беларусь... Яе невыпадкова называюць зямлёю пад белымі крыламі. Наш родны край — чароўны, як сівая легенда, светлы і юны, як першыя прамяні сонца. Гэта краіна таленавітых і працавітых людзей, продкі якіх славіліся мужнасцю, жыццёвай мудрасцю і сілай духу. Беларусы больш за ўсё цэняць сваю зямлю, мову, а таксама свабоду, незалежнасць і шчырасць.
Хлопчыкі перакідваюць адзін аднаму мяч і расказваюць верш Т. Еўдакімава "Беларусь — чароўны край"
1-ы хлопчык:
Беларусь — чароўны край,
Пушчы ды палеткі.
Па вясновых паплавах
Расцвітаюць кветкі.
2-і хлопчык:
Беларусь — гняздо буслоў,
Птушак белакрылых.
Наша родная зямля,
Наш куточак мілы.
3-і хлопчык:
Беларусь — азёрны край,
Гарады ды сёлы,
Сіні-сіні небакрай,
Вечныя дубровы.
Дзве дзяўчынкі сядзяць на лаўцы з кнігай. Чытаюць верш С. Бурлыкі "Радзіма дарагая"
2-я дзяўчынка:
Радзіма мая дарагая —
Вытокі гаючых крыніц.
Той луг, дзе я краскі збіраю,
Той лес, дзе багата суніц.
3-я дзяўчынка:
Радзіма мая дарагая —
Курган, дзе мінулае спіць,
Матуля, штоўсмешкай вітае,
Жаўрук, што ў блакіце звініць.
Фея: Якія людзі! Думаюць пра сваю Радзіму, ды яшчэ і вершы складаюць! Але ж мне трэба зарыентавацца. (Заходзіць у краму). Дайце, калі ласка, глобус Беларусі.
Прадавец: Прабачце, але такога няма. Вазьміце карту.
Фея: Добра. А гэта што?
Прадавец: Флікер — вельмі патрэбная рэч, калі вы рухаецеся ў цемры.
Фея: Гэта якраз для мяне. Дзякуй.
Выходзіць з крамы
Фея: Карта... Паглядзім. Чаму яна падзелена на часткі рознага колеру?
Прэзентацыя краіны па абласцях
4-я дзяўчынка: Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь падзелена на 6 абласцей: Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гродзенскую, Магілёўскую, Мінскую. Яны атрымалі назвы ў залежнасці ад таго, які горад з'яўляецца абласным цэнтрам. У кожнага з беларускіх гарадоў сваё аблічча, свай характар, свая біяграфія. Усе яны маюць вядомыя гістарычныя помнікі. Гэтыя гарады наведваюць людзі з усяго свету.
4-ы хлопчык: Жыхары амаль кожнага горада ганарацца сваімі прадпрыемствамі. У Мінску вырабляюць аўтобусы, халадзільнікі, пральныя машыны, смачныя цукеркі, у Жодзіне — магутныя "БелАЗы", у Мазыры — харчовую соль, у Пінску — мэблю і трыкатаж, у Ваўкавыску — каўбасы і малочныя прадукты, у Магілёве — тканіны.
Фея: Як цікава! Адразу захацелася наведаць усе гэтыя гарады і вёскі. Але з чаго пачаць? Вось ідуць дзяўчынкі, палячу за імі.
5-я дзяўчынка: Урачыстае адкрыццё 23-павярховага будынка Нацыянальнай бібліятэкі адбылося ў 2006 годзе. Гэта сапраўдная скарбніца: у ёй захоўваюцца старажытныя кнігі, выдадзеныя самім Францыскам Скарынам. Чытачом Нацыянальнай бібліятэкі можа стаць любы жыхар Беларусі ва ўзросце ад 16 гадоў. Мы маем магчымасць наведваць яе як госці, вось і зараз нас чакае цікавая экскурсія. А для дзяцей 3—7 гадоў, якія прыйшлі з бацькамі, ёсць нават дзіцячы пакой, дзе іх чакае шмат цікавага: гульні, горкі, кнігі, мультыплікацыйныя і мастацкія фільмы.
6-я дзяўчынка: Каля будынка бібліятэкі знаходзіцца помнік Францыску Скарыну. I гэта невыпадкова. Ён быў вельмі адукаваны чалавек. Бацька жадаў, каб сын стаў, як і ён, купцом, але хлопчык марыў вучыцца... Душу яго паланілі кнігі. Францыск добра вучыўся і стаў славутым на ўвесь свет вучоным і асветнікам. Вучыўся ў Італіі, але як бы далёка ні знаходзіўся Скарына ад роднай полацкай зямлі, заўсёды помніў пра яе, пра народ свой, пра родную мову. Кнігі выдаваў дзеля асветы народа на зразумелай простаму люду беларускай мове. Ён першы ў гісторыі ўсходнеславянскай кнігі ўвёў інтэрвалы паміж словамі, каб лягчэй было чытаць. Раней усе словы пісаліся разам.
У бібліятэцы
Бібліятэкар: Паважаныя дзеці! Наша сустрэча прысвечана выдатным людзям, асветнікам Беларусі. Я ведаю, што вы падрыхтавалі вершы, складзеныя пра іх.
7-я дзяўчынка:
Адкрывала школы і вучыла,
Кнігі перапісвала штодня.
Славу здабыло па ўсёй Айчыне
Ефрасінні Полацкай імя.
6-ы хлопчык:
I слабыя душы іскрыла,
I да Бога вяло, калі
Гаварыў і пісаў Кірыла —
Златавуст беларускай зямлі.
В. Іпатава
7-ы хлопчык:
Пакуль жыве мая Айчына
I памяці не рвецца ніць,
Глядзіць на нас з табой Скарына,
Ён праз вякі на нас глядзіць.
А. Бадак
8-ы хлопчык:
...Ты не памрэш,
Не змоўкнеш ты, Купала.
Радзіма ўзняла цябе,
ушанавала, —
Жыві, паэзіі вясновы крыгаход.
Ты ад народа, і ты сам — народ.
К. Буйло
Бібліятэкар: А зараз мы разгледзім кнігі, прысвечаныя гэтым людзям.
Фея: Пакуль дзеці чытаюць кнігі, я зноў пачытаю думкі. Але ўжо час пад'есці. Цікава, чым тут харчуюцца? Спадзяюся, што не слімакамі і медузамі. О, кафэ "Беларуская кухня". Добры дзень, што вы можаце мне прапанаваць?
Шэф-повар (кажа афіцыянтцы-вучаніцы): Вось і твой першы кліент. Лічы гэта сваім экзаменам.
Афіцыянтка-вучаніца: Бедная я, афіцыянтка-вучаніца! Вывучыць паспела толькі самы пачатак. (Падымае вочы, нібы прыпамінаючы) Беларуская кухня мае багатую і цікавую гісторыю. Яна заўсёды была звязана з побытам, звычаямі народа. Асаблівая ўвага надавалася хлебу. Казалі: "Хлеб — усяму галава", "Калі хлеб на возе, то няма бяды ў дарозе".
Сучасная беларуская кухня вызначаецца вялікай разнастайнасцю страў з бульбы, грыбоў, свініны. (Ціха) А што, калі запытаецца пра стравы? Ладна, паспрабую выкруціцца.
Фея: Скажыце, а зацірка...
Афіцыянтка-вучаніца: Зараз, зараз, зацірку раблю ў вас на вачах (Выцірае стол анучай) Вось, чысценька!
Фея: Абабка з грыбамі...
Афіцыянтка-вучаніца: Не, бабка з грыбамі не прыходзіла, затрымліваецца ў лесе, будзе пазней. (Ціха) Што ж рабіць? Як бы я хацела, каб усё, што я павінна вывучыць, апынулася ў маёй галаве...
Фея (ціха) : Добра...
Афіцыянтка-вучаніца: Вы запыталіся, што мы можам прапанаваць?
Сёння ў нас у меню:
• зацірка, верашчака, капуста кіслая з грыбамі;
• дранікі, запечаная свініна, яйкі, фаршыраваныя грыбамі, каўбаскі па-магілёўску, мясныя зразы;
• салата "Грыбок", салата бульбяная з мясам, салата з агародніны;
• напой яблычны з мёдам, кісель з журавін, бярозавік, медавуха.
Смачна есці!
Фея: Мне, калі ласка, гэта ўсё пакладзіце з сабой. (Выходзіць на вуліцу). Колькі ўсяго цікавага і смачнага можна прыгатаваць з бульбы. Цікава, што гэта за звер такі, паглядзець бы. (Звяртаецца да прахожага) Скажыце, дзе я магу ўбачыць бульбу?
Прахожы: Ды вось, яна прадаецца на базары.
На базары
1-я гандлярка: Каму бульбы? Разварыстая, смачная, будзеце ўдзячны ўсё жыццё.
2-я гандлярка: А каму бурачок у баршчок? Лепшага не знойдзеце.
3-я гандлярка: Бярыце яблычкі — румяныя бачкі, духмяныя, салодкія, як мёд.
Фея: А адкуль ваша бульба?
1-я гандлярка: 3 вёскі Гасцінцы. Вы ведаеце, якая ў нас прырода, а якія людзі! Ды што тут казаць! Вунь мае аднавяскоўцы, мы для вас праспяваем.
Спяваюць народную песню "Залатая восень" і водзяць карагод
Фея: Ой, стамілася, аднясі мяне, парасон, куды-небудзь адпачыць.
Апынулася ў Белавежскай пушчы
Фея: Якое прыгожае месца! Якая тут цішыня, якое свежае паветра! (Бачыць зубра. Спалохана) Што гэта за страшэнны звер? Ён такі вялікі, мусіць, драпежнік. Трэба бегчы, пакуль не з'еў.
Зубр: Не хвалюйся, не пужайся. Я рахманы і добры звер, хоць вялікі і дужы. Не трэба толькі мяне чапаць. Звяры, як і людзі, маюць свае характары, звычкі. Яны сябруюць, спрачаюцца. I за гэтым вельмі цікава назіраць. Для мяне даражэйшае за ўсё чыстая вада, чыстае паветра і свабода. Я ў пушчы гаспадар! Пушча заўсёды была крэпасцю на мяжы. Раней непадалёк стаяла белая, з акораных (ачышчаных ад кары) бярвёнаў, вежа. Адсюль і назва.
Фея: Дзякуй табе, гаспадар пушчы! Я больш цябе не баюся. Да пабачэння. Хочацца агледзець твае ўладанні.
З'яўляецца мядзведзіца. Дзеці паказваюць інсцэніроўку казкі "Хто вінаваты?"
Фея: Ужо цёмна стала, ноч блізка. Калыханку паслухаць бы.
Дзеці спяваюць калыханку "Крышталёвыя краскі"
Фея: Вось і скончыўся дзень. Колькі я ўсяго паспела! Абляцела ўсю Беларусь. Як тут цікава і ўтульна, якія гасцінныя людзі!
Вядучы: Менавіта гэтую краіну ты хацела б ахоўваць наступныя 100 гадоў?
Фея: Так. Я буду клапаціцца, каб у яе жыхароў былі здароўе і дабрабыт, каб краіна квітнела пад мірным небам.
Вядучы: А наш абавязак — дапамагчы нашай госці. Мы ганарымся сваёй краінай, любім яе. А інакш немагчыма. Пазнайце Беларусь...
Фея: I вы яе абавязкова палюбіце!
