- •Викторина 1
- •Викторина 2
- •Викторина 3
- •Викторина 4
- •Викторина 5
- •Викторина 6
- •Викторина 7
- •Викторина 8
- •Викторина 9
- •Викторина 10
- •Уводзіны
- •Пытанні і адказы і раунда
- •Пытанні і адказы іі раунда
- •Пытанні і адказы ііі раунда
- •Пытанні і адказы іv раунда
- •Пытанні і адказы V раунда (двубой)
- •Дадатковыя пытанні
- •Информационная карта проекта
- •Реализация программы смены
- •I этап Моя Родина – страна моего детства детства" детства»
- •II этап я - гражданин своей страны Конкурс творческих работ «я хочу, чтоб было так…» Открытый микрофон «я горжусь своей страной!»
- •Видеогостиная «с чего начинается Родина?» Аукцион народной мудрости
- •III этап я изучаю родную Витебщину Вечер-портрет «Наши знаменитые земляки» Вернисаж рисунков «Это моя земля!»
- •Видеовикторина «Витебщина историческая» Фестиваль талантов «Славянский базарчик»
- •Творческая мастерская «Мир наших увлечений»
- •IV этап я - житель Чашникской земли Игра - путешествие «Исторические улицы родного города» Информ-коктейль «Ими гордится Чашниччина»
- •Конкурс поэтических произведений «о родной земле» Презентация книги «Чашніказнаўства»
- •Цикл экскурсий «Памятнымі мясцінамі Чашніччыны»
- •V этап я - будущее Интеллектуальная игра «Ведай сваю Бацькаўшчыну» Конкурс проектов «Моё будущее»
- •Торжественная церемония награждения
- •Критерии оценки деятельности участников смены
- •Игровая ситуация «Это моя Беларусь!»
- •Ход гульні:
- •Ход мероприятия
- •Приветствие команды "Олимпийцы"
- •Приветствие команды "Спортивные ребята"
- •"Прыжки с гантелями"
- •"Силачи"
- •Ход игры
- •Станция "Букварная"
- •Станция "Кленовая"
- •Станция "Белокрылая"
- •Станция "Васильковая"
- •Станция "Синеокая"
- •Игра на внимание "Сказочный герой"
- •Подведение итогов
- •3 'Яўляецца Фея
Игровая ситуация «Это моя Беларусь!»
Задача: Дополнительное стимулирование активного участия детей в проекте «Я – чашничанин, я – патриот!».
Время действия: На протяжении всей смены
Игровая задача каждого участника: Собрать как можно больше жетонов - цветков.
Основной игровой атрибут:
Полевые цветы (василёк, ромашка) – цветы успеха.
«Это МОЯ Беларусь!» – аппликация – карта, которую необходимо украсить заработанными жетонами-цветочками.
Игровая идея:
Участвуя в мероприятиях проекта, каждому ребёнку предоставлена возможность заработать жетоны - цветы успеха, проявляя знания, активное участие и творческие способности.
Перспектива ситуации:
ТВОРЧЕСКАЯ АКТИВНОСТЬ;
СТРЕМЛЕНИЕ К САМОРЕАЛИЗАЦИИ;
ПРОЯВЛЕНИЕ ИНТЕРЕСА;
ВЫРАБОТКА ОТВЕТСТВЕННОСТИ КАЖДОГО ЗА РЕЗУЛЬТАТ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ;
САМОРЕАЛИЗАЦИЯ ДЕТЕЙ В ТВОРЧЕСКОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ.
После проведения каждого этапа подводятся итоги. Ребята получают жетоны-цветки:
победа в этапе – 5;
призёр этапа – 3;
участники этапа – 1.
Таким образом, каждый ребёнок в конце смены украшает «цветами» шаблон -карту Беларуси. В итоге участники оформляют аппликацию «Это МОЯ Беларусь!».
«Я АДПЛАЦІЎ НАРОДУ, ЧЫМ МОЦ МАЯ МАГЛА...»
сюжэтна-ралявая гульня,
прысвечаная жыццю і творчасці Янкі Купалы
Андзілеўка А.А.,
педагог дадатковай адукацыі
Віцебскага абластнога палацу
дзяцей і моладзі
Мэты:
Пазнаёміць гурткоўцаў з цікавымі фактамі з жыццёвага і творчага шляху Янкі Купалы.
Паказаць багацце жанраў творчасці паэта.
Абудзіць цікавасць членаў гуртка да жыццёвага шляху славутага песняра.
Афармленне:
Назва перадачы.
Партрэт славутага песняра з датамі жыцця і смерці.
Эпіграф:
Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песню запеў
І пазнаў, аб чым песня пяе!
Янка Купала
Выказванні пра творчасць Янкі Купалы:
“Народу аддаў ён свой велізарны паэтычны дар і сваё вялікае, чулае сэрца” (Якуб Колас)
“Усё, чым жыла і жыве Беларусь, увасоблена ў вершах Янкі Купалы з незвычайнай паэтычнай сілай” (А.Пракоф’еў)
Ход гульні:
Вядучы праграмы: Добры дзень, паважаныя тэлегледачы. У эфіры беларускае тэлебачанне і перадача “Славутыя людзі Беларусі”. Тэма нашай сённяшней перадачы – творчасць Янкі Купалы. Мы раскажам вам пра цікавыя факты жыццёвага і творчага шляху Янкі Купалы. А зараз вашай увазе прапануецца невялікая замалёўка.
(Гучыць мелодыя песні “Спадчына”. На яе фоне адбываецца інсцэнізацыя казкі “Ноч, калі папараць цвіце” Якуба Коласа)
1 карэспандэнт: У тую самую ноч, калі зацвітае папараць, пазбіраліся на сходку чараўнікі розных гатункаў. Яны вялі гаворку пра Юнака. Усім спадабалася тое, што юнак даў сабе імя ночы, калі зацвітае папараць і калі фантастычныя істоты праводзяць свае сходы. І цяпер яны думалі, які падарунак зрабіць Юнаку.
2 карэспандент: Русалкі сказалі: “Мы навучым яго спяваць прыгожыя песні, бо песні ва ўсіх выпадках жыцця патрэбны чалавеку. Ён створыць “Адвечную песню”.
3 карэспандэнт: “Я падарую яму “Жалейку”, - азваўся Дамавік, і навучу Юнака граць так, каб тутэйшыя людзі зачароўваліся ігрою і прыходзілі да свядомасці, чаму так сталася, што яны не гаспадары ў сваёй хаце”.
4 карэспандэнт: “А я дам яму гуслі, - сказаў Вадзянік. – Няхай апявае былую славу свайго народа і закідае ў сэрца яго імкненне заняць пачэснае месца між славянамі”.
2 карэспандэнт: Месячык сказаў: “А я пайду з ім “Шляхам жыцця” і буду асвятляць дарогу, каб хутчэй і лягчэй яму прабіцца. Ён убачыць “Раскіданае гняздо” сваёй айчыны і раскажа пра яго людзям. Калі ён прыстане ў дарозе, я пакладу яго спаць на высокім кургане і навею яму чароўны “Сон на кургане”. У дарозе ён спаткаецца з мілаю “Паўлінкаю” і расказам пра яе людзей павесяліць”.
3 карэспандэнт: Выступіў і пануры Ваўкалак: “Я занясу на край свету яго песні і думкі. Я дам яму словы гневу і абурэння, каб молатам білі яны па струнах сэрца таго, хто прадае сваю айчыну”.
4 карэспандэнт: “А што я дам яму?” – узяў слова сам старшыня. – Я авею яго песні шумам бароў. Я дам яму гарт і цвёрдасць граба, каб да канца Юнак быў верным свайму народу. І ён пакіне вялікую “Спадчыну”. Давайце ж панясём яму свае падарункі”.
1 карэспандэнт: Усе падняліся, пайшлі да юнака і падносілі яму шчодрыя дары.
(гучыць мелодыя “Спадчыны”)
Вядучы праграмы: У дадзенай замалёўцы мы пачулі назвы знакамітых твораў і зборнікаў Янкі Купалы: “Адвечная песня”, “Жалейка”, “Шляхам жыцця”, “Сон на кургане”, “Паўлінка”, “Спадчына”. Трэба зазначыць, што гэта быў урывак з алегарычнай казкі Якуба Коласа, прысвечанай творчасці Купалы, пад назвай “Ноч, калі папараць цвіце”. А мы працягваем нашу тэлеперадачу і звернемся да сюжэта пра тое, як пачынаўся творчы шлях нашага славутага песняра.
5 карэспандэнт: Вязынка... Радзіма паэта. Высокія дрэвы шумяць каля звычайнай сялянскай хаты. Недалёка працякае рачулка, над якой хіліцца лаза. У гэтай хаце 7 ліпеня нарадзілася першае дзіця ў сям’і Дамініка і Бянігны Луцэвічаў. Назвалі яго Ясем, Іванам.
6 карэспандэнт: Ясь марыў пра навучанне, але замест гэтага рана пачаў “чытаць сумную кнігу памешчыцкай раллі і пісаць журботную аповесць свайго гора сахой ды касою”.
5 карэспандэнт: Як успамінае сястра паэта Леакадзія Раманоўская, усё іх “дзяцінства і юнацтва прайшло, як кажуць, на калёсах. То мы пераязджалі, то збіраліся пераязджаць”.
6 карэспандэнт: Толькі ў 15 гадоў змог закончыць Янка ўсяго за адну зіму Бяларуцкае народнае вучылішча, бо ведаў значна больш, чым патрабавалася.
5 карэспандэнт: Вось як пісаў Янка Купала ў вершы “Мая навука”.
6 карэспандэнт:
Мне мудрасці кніжнай не даў Бог пазнаці,
Мой бацька не мог даць раскошаў такіх –
Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці
І дум беларускіх без школы і кніг.
Ад самай красы маіх дзён невясёлых
Настаўнікам быў беларускі абшар;
Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах
Навуку сваю мне прыносілі ў дар.
5 карэспандэнт: Янка Купала пачаў пісаць вершы, падобныя да народных песняў.
6 карэспандэнт: Запаветная мара паэта – каб яго творы сталі блізкі працоўнаму народу...
5 карэспандэнт:
Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песню запеў
І пазнаў, аб чым песня пяе!
Вядучы праграмы: Надзеі паэта збыліся. Яго творы вядомыя сярод народа. Верш “А хто там ідзе?” рускі пісьменнік Максім Горкі назваў “суровай і красамоўнай песняй, гімнам беларусаў”. Існуюць звесткі, што Янка Купала напісаў свой першы верш для сястры. Падрабязней пра гэта мы даведаемся з наступнага сюжэту.
7 карэспандэнт: Сёння мы з вамі знаходзімся ў музеі Янкі Купалы. Нам цікава даведацца, калі ж быў напісаны першы верш? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да супрацоўніцы музея. Скажыце, калі ласка, ці праўда, што першы свой верш Янка Купала напісаў для сястры?
Супрацоўніца музея: Да, гэта сапраўды так. Увогуле, пісаць Купала пачаў дзесьці ў дваццацігадовым узросце. Ён згадваў, што першыя яго вершаваныя вопыты адносяцца да 1903 ці 1904 гадоў. Гэта, аднак, не зусім дакладна. Затое ён зусім дакладна называе, дзе і як быў напісаны першы верш: “Першы верш я напісаў у Селішчы, прысвечаны сястры ў дзень яе імянін. Верш гэты крышку, наколькі памятаю, сястру злаваў, таму што ў ім была пэўная доля насмешкі з выпадку яе падрыхтоўкі да імянін”.
Карэспандэнт: Мы цяпер ведаем, які верш быў напісаны першым, а калі з’явіўся першы верш у друку і пры якіх абставінах?
Супрацоўніца музея: Першы верш па-беларуску пад назвай “Мужык” быў надрукаваны ў мінскай газеце прагрэсіўнага напрамку “Северо-Западный край”. Адбылося гэта ў 1905 годзе, дзякуючы дапамозе журналіста Уладзіміра Іванавіча Самойлы.
Карэспандэнт: А што вы ведаеце пра тое, як Янка Купала пісаў свае творы, што з’яўлялася яго натхненнем?
Супрацоўніца музея: (паказваючы кнігу) У сваёй кнізе “Пясняр роднай зямлі” Міхаіл Рыгоравіч Ярош піша так: “Купала ад прыроды быў паэтам, творцам прыгожага, вечнага”. Калі да яго прыйшло ўсведамленне, пра што трэба пісаць і як пісаць, ён ужо не мог не пісаць – пісаў пры любых абставінах, нягледзячы на жыццёвыя нягоды. Як успамінае сам паэт, то “калі займаўся земляробствам, былі адны акалічнасці, калі працаваў на заводзе – іншыя, але і ў тым, і ў другім выпадку папера і карандаш былі заўсёды пры мне”. Купала гаварыў, што “ён мог за адзін дзень напісаць 200 – 300 радкоў вершаў.”
Карэспандэнт: Дзякуй за цікавую размову. Сапраўды, Купала пісаў настойліва, нястомна. Так нараджаўся паэт, якому суджана было стаць гонарам народа.
Вядучы праграмы: Пецярбургскі перыяд жыцця Янкі Купалы. Янка Купала, як і шмат яго суайчыннікаў, прыехаў у гэты горад з прагай вучыцца, набірацца вопыту і ведаў. Знайшліся людзі, якія падтрымлівалі імкненні маладога паэта. Першым сярод іх быў Уладзімір Самойла, пря якога мы чулі ў папярэднім сюжэце, і Браніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шыпіла, наш зямляк, уражэнец пасёлка Ветрына. Пра яго дзейнасць і дапамогу Янку Купалу можна даведацца ў народным музеі Ветрынскай сярэдняй школы, якая знаходзіцца зусім недалек ад нас. У Пецярбургу Купала быў слухачом агульнаадукацыйных курсаў Аляксандра Сяргеевіча Чарняева. Пецярбургскі перыяд быў для Янкі Купалы вельмі цікавы і плённы. Выйшлі зборнікі “Гусляр”, “Шляхам жыцця”, паэмы “Курган”, “Магіла льва”, “Бандароўна”, камедыя” Паўлінка”, драма “Раскіданае гняздо”. Усім вядома, што Янка Купала з’яўляецца сапраўдным народным паэтам. І не толькі па званні, але і па любові народа. А што дапамагала аўтару ствараць такія творы, якія падабаліся простым людзям? Напэўна, тое, што сам Янка Купала быў выхадцам з народу, а можа тое, што яму прыйшлося самаму шмат працаваць, спасцігаць жыццё праз цяжкія жыццёвыя выпрабаванні. Якім чынам склаўся працоўны шлях Купалы? Аб гэтым наш наступны рэпартаж.
8 карэспандэнт: Да 21 года Янка Купала гаспадарыў дома, але гаспадарка на чужой зямлі надаела... Кінуў гаспадарыць дома, а пайшоў шукаць лёгкага хлеба ў паноў. Ён пайшоў у людзі. Не раз і не два яму даводзілася пераходзіць з месца на месца, мяняць занятак, прафесію – і ўсё дзеля аднаго, дзеля хлеба надзённага.
9 карэспандэнт: Пачынаў ён здабываць самастойны хлеб, як і шмат тых, хто меў пэўную адукацыю, працаю “дарэктара”, дамашняга настаўніка. Потым пісарам у судовага следчага. Але малады пісар не вызначаўся каліграфічным почаркам, і таму быў вымушаны працаваць у лясніцтве.
8 карэспандэнт: З восені 1905 года пачалася яго праца на панскіх броварах. У гэты час Янка Купала вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод рабочых, удзельнічаў у падпольных сходках у Мінску. У 1908 годзе ён паступіў у прыватную бібліятэку “Знание” ў якасці бібліятэкара і заадно супрацоўнічаў у газеце “Наша ніва.”
9 карэспандэнт: Калі ў 1909 годзе ён прыязджае ў Пецярбург, то працуе практыкантам на казённым вінным заводзе, але нядоўга, бо Браніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шыпіла зрабіў усё магчымае, каб малады Купала мог ствараць свае вершы.
8 карэспандэнт: Пасля вяртання ў 1913 годзе ў Вільню Янка Купала працаваў сакратаром у Беларускім выдавецкім таварыстве, рэдактарам-выдаўцам “Нашай нівы”. У 1915 годзе, калі закрылася газета “Наша ніва”, Янка Купала паехаў у Арол, потым паступіў у Маскоўскі народны універсітэт. Ішла Першая Сусветная вайна, і Купалу прызвалі ў армію, дзе ён служыў старшым рабочым (воінскае званне – падпрапаршчык) у дарожна – будаўнічым атрадзе ў Мінску. З гэтым атрадам летам 1916 года паэт быў пераведзены ў Полацк.
9 карэспандэнт: У лістападзе 1918 года Купала працаваў у Смаленску раз’язным агентам па нарыхтоўцы сельскагаспадарчых прадуктаў. Пасля ўтварэння Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі, Янка Купала ў 1919 годзе вярнуўся ў Мінск, дзе зноў працаваў бібліятэкарам. З пачатку 1921 года Купала працаваў намеснікам загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела Народнага камісарыята асветы БССР.
8 карэспандэнт: У гэты час Янка Купала шмат працаваў, рэдагаваў “Вольны сцяг”, працаваў у часопісе “Полымя”, прыняў удзел у арганізацыі Інстытута беларускай культуры, сустракаўся з народам, ездзіў за мяжу на творчыя сустрэчы. У 1941 годзе Янка Купала прыехаў у Маскву, дзе працягваў пісаць свае творы. 28 чэрвеня 1942 года Янкі Купалы не стала.
Вядучы праграмы: Аб расставанні з народным паэтам успамінаў пазней Антанас Венцлава: “Апошні раз я бачыў Янку Купалу на вуліцы Вароўскага ў Доме пісьменніка. Навокал вянкі, на вачах людзей слёзы. Янку Купалу паважалі і любілі мільёны людзей. Нельга было не любіць гэтага натхнённага паэта і незвычайнага чалавека. Пятрас Цвірка ад імя прыбалтыйскіх пісьменнікаў сказаў словы развітання ля труны паэта: “З нашага ассяроддзя адышоў вялікі чалавек, якога не забудзе Беларусь, якога не забудзе Літва, якога заўсёды будуць памятаць усе савецкія народы”.
Чытач:
Вайна. Суровае цяжкае лета.
Па вуліцах Масквы плывуць вянкі...
Праводзячы ў апошні шлях паэта,
Вянок яму прынеслі землякі.
І мо таму,
Што ў час той
На палетках
Над Нёманам і над Беразіной
Прыгорклі дымам і пажоўклі кветкі,
Палітыя слязамі і крывёй;
Ці мо таму,
Што марш гучаў жалобны,
Кранаў да слёз
Так,
Што падводзіў зрок, -
Паблеклым і да іншых непадобным
Здаваўся нам прынесены вянок.
Здавалася тады, чаго ён варт быў...
Хіба ж ён мог раптоўна зацвісці
Вясёлкавымі колерамі фарбаў,
Што ўмеў для песень ты знайсці ў жыцці?
Вядучы праграмы: Нястомны барацьбіт за народнае шчасце, геніяльны мастак слова, Янка Купала адкрыў новую старонку ў гісторыі беларускай літаратуры, узняўся да вяршынь сусветнай паэзіі, памножыў славу беларускага народа, з глыбінь якога выйшаў і якому аддаў свой чаруючы, непаўторны паэтычны дар. А зараз мы прапаноўваем вашай увазе невялікую тэлевіктарыну, якая дапаможа праверыць, наколькі вы былі ўважлівымі ў час нашай перадачы. Свае адказы напішыце на лістках паперы.
Пытанні тэлевіктарыны:
Якое народнае свята адзначалася ў дзень нараджэння паэта?
Пры якіх абставінах з’явіўся першы верш?
Першае месца працы Янкі Купалы?
У якіх газетах працаваў паэт?
Назавіце прозвішча нашага земляка, які адыграў важную ролю ў станаўленні паэта Янкі Купалы?
ИГРА
"ПУТЕШЕСТВИЕ В ОЛИМПИЮ"
из опыта работы летнего оздоровительного лагеря «Патриот» учреждения образования «Куринский государственный детский сад-средняя школа»
Цели: познакомить детей с историей Олимпийских игр, традициями праздника; развивать ловкость, быстроту, устойчивый интерес к физкультурным и спортивным играм;
воспитывать стремление к улучшению спортивных результатов.
