- •2.Асаблівасці рэалістычнага стылю ў творчасці Каро.
- •3.Свет мрояў і рэальнасці ў творчасці Антуана Вато.
- •4. Асаблівасці выяўлення аўтарскага “я” у рамантызме (Дэлакруа).
- •5.Ідэя часу ў неакласіцызме (Давід).
- •6.Колеравы эксперымент у фавізме (Анры Матыс).
- •7.Класіцыстычныя формы ў творчасці Энгра.
- •8. Асаблівасці сюррэалістычнага жывапісу ў творчасці Сальвадора Далі.
- •9. Драматычная рэальнасць у жывапісу Тэадора Жэрыко.
- •10. Асаблівасці увасаблення рэчаіснасці ў стылі “рэалізм” (Курбэ).
- •11. Экспрэсія колеру ў абстракцыянізме (Васіль Кандзінскі).
- •12. Побытавае і быційнае ў творчасці Франсуа Міле.
- •13. Рэальнасць скрозь прызму кубізму (Пабла Пікасо).
- •14. Імпрэсіяністычны жывапіс Эдуарда Манэ.
- •15. Мастацка-эстэтычная сутнасць імпрэсіянізму.
- •16.Традыцыі японскага мастацтва ў імпрэсіянізме.
- •17. Традыцыі мастацтва Адраджэння ў творчасці Эдуарда Манэ.
- •18. Экспрэсіўны жывапіс Ван Гога.
- •19. “Едакі бульбы” Ван Гога.
- •20. Эстэтычныя асаблівасці стылю мадэрн.
- •21. Ідэя сінтэтызму ў творчасці Поля Гагена.
- •22. Архітэктура і жывапіс мадэрна.
- •23. Драматычныя матывы ў мастацтве Анры Тулуз-Латрэка.
- •24. Эстэтычныя асновы постімпрэсіянізму
- •25. Навукова-мастацкія асновы стылю “пуанцілізм” (Сёра, Сіньяк).
- •26. Віцебск і авангарднае мастацтва 20-х гадоў.
- •27. Форматворчыя адкрыцці Поля Сезана.
- •28. Эстэтычныя асаблівасці і філасофская сутнасць супрэматызму ( Казімір Малевіч. “Чорны квадрат”).
- •35. Рамантызм і драматычны рэалізм у творчасці Гоі.
- •37. Паэзія “мадэрна” у творчасці Густава Клімта.
- •38. Асаблівасці развіцця скульптуры ў канцы хіх – хх стагоддзі.
- •39. Імпрэсія пластыкі ў творчасці Агюста Радэна.
- •40. Асаблівасці развіцця архітэктуры ў хх стагоддзі.
- •41. Ле Карбюзье і архітэктура хх стагоддзя.
- •42. “Баўхауз” і ягоны ўплыў на развіццё сучаснай архітэктуры і дызайну.
- •43. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Кубізм.
- •44. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Фавізм.
- •45. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Футурызм.
- •46. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Метафізічны жывапіс.
- •48. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Пурызм.
- •49. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Оп-арт.
- •50. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Поп-арт.
- •51. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Непластыцызм.
- •52. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Віталізм.
- •53. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Абстрактны экспрэсіянізм.
- •54. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Кубафутурызм.
- •56. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Гіперрэалізм.
- •57. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Сацыялістычны рэалізм.
- •58. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Інсітнае (прымітыўнае) мастацтва.
- •59. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Постмадэрнізм.
- •60. Новыя тэндэнцыі ў мастацтве канца хх – пачатку ххі стагоддзя.
43. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Кубізм.
Кубізм ( ад слова “куб”) – плынь у выяўленчым мастацтве пачатку 20 стагоддзя, прадстаўнікі якой імкнуліся будаваць творы са спалучэння так званых “першаэлементаў”, спрабавалі канструяваць аб’ёмную форму на плоскасці. Разбіваць аб’ём на геаметрызаваныя целы. Нарадзіўся пад уздзеяннем жывапісу Сезана.
Пабла Пікасо ( гл. 13), Жорж Брак, Фернан Лежэ.
15
44. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Фавізм.
Фавізм (ад фр. “дзікі”) – плынь у французскім мастацтве пач. ХХ ст., для якога характэрнае гранічна інтэнсіўнае гучанне адкрытых колераў, супастаўленне кантрасна афарбаваных, заключаных у абагулены контур, плоскасцей, звядзенне формы да простых абрысаў пры адмаўленні ад светлаценевай мадэліроўкі і лінейнай перспектывы. (Гл. 6). Анры Матыс, Кес ван Данген, Альбер Марке, Жорж Руо, Марыс дэ Вламінк, Андрэ Дарэн.
45. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Футурызм.
Футурызм (ад лац. “будучыня”) – накірунак у літаратуры і мастацтве пачатку 20 ст., які спачатку распаўсюдзілася ў Італіі. Ягоныя прадстаўнікі адвяргалі традыцыі і ўсхвалялі індустрыяльную будучыню. У жывапісу футурыстаў асаблівае распаўсюджанне атрымалі так званыя “энергетычныя” кампазіцыі, што складаюцца з раздробненых на асобныя фрагменты фігур, выбухападобных зігзагаў, варонак і інш. Часам у адной кампазіцыі сумяшчаліся розныя моманты руху. Гэты прыём называецца сімультаннасцю (адначасовасцю)). Абсалютная дынаміка.
“Маніфест мастакоў-футурыстаў” з’явіўся 14 лютага 1910 г. Падпісалі Умберта Бачоні (1882 –1916), Джакома Бала (1871 –1958), Джына Северыні і інш.
Карціны “Дынаміка сабачкі на павадку” Джакома Бала(1912), “Атака уланаў” Умберта Бачоні (1915
46. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Метафізічны жывапіс.
Метафізічны жывапіс – назва плыні, якая з’явілася ў Італіі падчас Першай сусветнай вайны. Найбольш ярка ідэі метафізічнага жывапісу ўвасобіліся ў творчасці Джорджа дэ Кірыко (1888 –1978). Ён назваў сваё палатно “Таямніца восеньскага вечара” (1910) – метафізічным (ад грэч. “мета да фізіка” ( пасля фізікі). Футурызм апяваў рух. Дэ Кірыко – спакой. Абсалютная статыка. Маляваў горад у самы спякотны пасляпаўдзённы час, калі вуліцы абсалютна пустыя. У 1915 далучыліся Альберта Савіньё (малодшы брат), Джорджа Марандзі, Карла Кара.
Дэ Кірыко. “Вежа”(1913).
16
47. ХХ стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Дадаізм.
Дадаізм (ад фр. “маленькі цацачны конік”, італ. Мама, руск., румынск. – ладна) – плынь у літаратуры і выяўленчым мастацтве, якая з’явілася ў гады Першай сусветнай вайны. Яе прадстаўнікі імкнуліся кананізаваць выпадковасць і разбуралі мастацкую фрму.
Заснавальнік плыні – французскі жывапісец, паэт і тэарэтык мастацтва, румын паводле паходжання Трыстан Тцара. Дадаізм нарадзіўся ў 1916 годзе ў цюрыхскім кабарэ “Вальтэр”, дзе збіраліся нямецкія пісьменнікі-эмігранты. Ханс Арп, Сафі Тауберг, Ота Дзікс, Макс Эрнст, які сумяшчаў у адным творы розныя прадметы.
Папярэднікам дадаізму можна лічыць Марселя Дзюшана (“Мона Ліза з вусамі” (1919)). Фр. Пікабіа “Дзіця-карбюратар” (1919).
