Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkaz 3gm.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
139.78 Кб
Скачать

40. Асаблівасці развіцця архітэктуры ў хх стагоддзі.

Мадэрн (гл.22). Антоніа Гаудзі, Шэхтэль. Уплыў творчасці Ле Карбюзье (гл. 41). “Баўхаўз” (гл. 42).

Тэхнічныя адкрыцці, новыя матэрыялы і канструкцыі. Замест каменя і дрэва—сталь, жалезабетон, алюміній, шкло, пластмасы. Рацыяналізм, канструктывізм (прыклад – будынак былой Нацыянальнай бібліятэкі (1932) (цяпер Савет Рэспублікі. Аўтар – Г.Лаўроў).

Функцыяналізм (у знешнім выглядзе чытаецца прызначэнне).

Буйныя жылыя комплексы—інтэрнацыянальны стыль.

Сёння архітэктура робіцца больш “чалавечнай”.

Эксперыменты з формаю і матэрыяламі – Нацыянальная бібліятэка РБ (арх. Вінаградаў і Крамарэнка).

41. Ле Карбюзье і архітэктура хх стагоддзя.

Французскага архітэктара Ле Карбюзье (1887 –1965) па праву лічаць пачынальнікам сучаснай архітэктуры.

Архітэктура мусіць суадносіцца з чалавекам.

Пяць пунктаў сучаснай архітэктуры:

1. Дом мусіць стаяць на апорах, каб унізе працягвалася зялёная зона.

2.Планіроўка дома мусіць быць вольнаю – унутраныя перагародкі могуць размяшчацца па-рознаму.

3.Нясучая фасадная сцяна ці, больш дакладна, фасад павінен афармляцца ў залежнасці ад гнуткай планіроўкі.

4.Абавязковым з’яўляецца стужкавае вакно, у якое зліваюцца аконныя праёмы. Такім чынам не толькі паляпшаецца асвятленне памяшканняў, але і фарміруецца геаметрычны малюнак фасада.

5. Наверсе павінен быць плоскі дах-тэраса з садам, які як бы вяртае гораду зеляніну, якую забірае аб’ём будынка.

У 1945 годзе прыдумаў універсальны вымяральны маштаб (мадулор), заснаваны на сярэдніх памерах чалавечага цела.

Ле Карбюзье. Віла Савой. 1928-1931. Францыя.

Будынак Цэнтрасаюза (1929-35). Масква.

14

42. “Баўхауз” і ягоны ўплыў на развіццё сучаснай архітэктуры і дызайну.

“Баўхауз” (Вышэйшая школа будаўніцтва і мастацкага канструявання) – навучальная установа, а таксама архітэктурна-мастацкае аб’яднанне, якое заснаваў у 1919 годзе ў Веймары Вальтэр Гропіус (1883 –1969). У 1925—1933 гг. “Баўхауз”знаходзіўся ў Дэсау. Зачынены фашыстамі.

Асновай “Баўхауза” заставалася эстэтыка функцыяналізму, зыходзячы з прынцыпаў якой архітэктары і мастакі імкнуліся выпрацоўваць універсальныя прынцыпы формаўтварэння, шукалі комплекснае мастацкае вырашэнне таго або іншага прадметнага асароддзя. Студэнты “Баўхауза” працавалі над стварэннем архітэктурных праектаў, узораў прамысловай прадукцыі.

Апроч Гропіуса тут выкладалі архітэктары Адольф фон Мейер (1881 –1929), Людвіг Міс ван дэр Роэ, дызайнер Ласло Махой-Надзь (1895-1941), які даслеаваў магчымасці святла ў прасторавых канструкцыях і ствараў цікавыя фотамантажы, мастакі Пауль Клее, Васіль Кандзінскі і інш.

У сучасным дызайне рэалізуецца прынцып: рэч мусіць быць зручнай, функцыянальнай, прыгожай.

Сучасная архітэктура выкарыстоўвае прынцыпы блочных канструкцый.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]