Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkaz 3gm.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
139.78 Кб
Скачать

35. Рамантызм і драматычны рэалізм у творчасці Гоі.

Іспанскі мастак Франсіска Гоя (1746—1828).

Раннія работы прасякнуты святлом, ёсць прыкметы дэкаратывізму. “Парасон” (1777), “Прадавец посуду” (1778). Духам рамантызму прасякнуты і “Маха аголеная” і “Маха апранутая” (1802), “Расстрэл паўстанцаў у ноч на 3 мая 1808 года” (1814). Рэалістычны “Партрэт каралеўскай сям’і” (1800). Фантасмаганічныя алегорыі ў серыі афортаў “Капрычас”(1797-98) (“Сон розуму нараджае пачвараў” і іншыя). Жорсткая праўда ў серыі афортаў “Бедствы вайны”. Жахлівыя фантасмагоніі ў роспісах “Дома глухога”.

36. “Залатое стагоддзе” рускага жывапісу (Брулоў, Іванаў).

Росквіт рускага жывапісу звязаны з Пецярбургскай Акадэміяй мастацтваў і творчасцю такіх мастакоў як Кіпрэнскі, Трапінін (партрэты А.С.Пушкіна), С.Шчадрын (італьянскія пейзажы, “Від Неапаля”), Венецыянаў (“Гумно”), Фядотаў (“Сватанне маёра”), Брулоў, Іванаў.

Карл Брулоў (1799—1852). “Апошні дзень Пампеі” (1830—1833).

Аляксандр Іванаў (1806—1858). “З’яўленне Хрыста народу” (1837-1857).

12

37. Паэзія “мадэрна” у творчасці Густава Клімта.

“Мадэрн” – гл. 22.

Аўстрыйскі жывапісец Густаў Клімт (1862 – 1918) – адзін з лідэраў венскага “Сецессіёна”. Пісаў партрэты, пейзажы, алегорыі. Жанчыны і кветкі. Хацеў увасобіць імклівую прыгажосць. Пано “Музыка”, “Шуберт за раялем” , “Вадзяныя змеі” (1904—1909) “Пацалунак” (1908) (у арнаментах плашчоў жаночыя (кругі, салярныя знакі) і мужчынскія (прамавугольнікі) элементы ).

38. Асаблівасці развіцця скульптуры ў канцы хіх – хх стагоддзі.

Уплыў творчасці Радэна (гл. 39).

Экспрэсіўныя, брутальныя вобразы Антуана Бурдэля (1861-1929). “Геракл, што страляе з лука” (1909). Музычная пластыка работ Арыстыда Маёля (1861—1944). У вобразах аголеных жанчын – “Рака” (1939-43), “Гара” (1935—1938).

Віталізм у скульптуры. Брынкушы, Мур (гл.52).

Віталізм (ад лац. “жыццёвы”) – назва плыні ў мастацтве, прыхільнікі якой імкнуліся ў сімвалічных, абстрактных вобразах перадаць рытм самога жыцця. Самыя яркія прадстаўнікі – скульптары Генры Мур (1898 –1986) і Канстанцін Брынкушы (Бранкузі) (1876—1957). Генры Мур “Струнныя маці і дзіця” (1938). К. Брынкушы “Стол маўчання” (1937-1938).

39. Імпрэсія пластыкі ў творчасці Агюста Радэна.

Французскі скульптар Агюст Радэн (1840—1917) – пачынальнік сучаснай скульпуры. Стварыў шэраг вельмі эмацыянальных партрэтаў, упершыню паказаў жанчыну і мужчыну як раўнапраўных партрнёраў. Казаў, што цела выяўляе дух, абалонкай якога з’яўляецца. “Брама пекла” (1880—1917, адлітыя з бронзы ў 1925). Многія кампазіцыі сталі самастойнымі творамі. “Мысляр” ((1880, 1902-1904), “Вечная вясна”, “Пацалунак” (1890-ыя). Помнік “Грамадзяне Кале (1884, 1895), праекты помнікаў Гюго, Бальзаку.

13

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]