Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkaz 3gm.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
139.78 Кб
Скачать

26. Віцебск і авангарднае мастацтва 20-х гадоў.

У 1919—23 гадах працавала створаная па ініцыятыве Шагала народная мастацкая школа “новага рэвалюцыйнага ўзору”, у якой выкладалі Дабужынскі, Пэн, Малевіч, Фальк, Бразер, Юдовіч. У 1919-21 пры школе існаваў музей сучаснага мастацтва, створаны па ініцыятыве Шагала. Фонд складаўся з 120 твораў авангардысцкгаа характару. У 1925 частка работ была перададзена ў Віцебскі абласны краязнаўчы музей. Школа пераўтварылася ў вышэйшыя мастацка-практычныя майстэрні, пазней—у мастацка-практычны інстытут (існаваў да 1922 года). У 1919 годзе адбываліся выстаўкі твораў мастакоў-авангардыстаў, дзе апроч работ віцебскіх жывапісцаў і графікаў экспанаваліся карціны з музеяў Масквы і Петраграда. У 1920—23 дзейнічала арганізацыя “Сцвярджальнікі новага мастацтва”, якая мела на мэце замяніць выяўленчае мастацтва абстрактнымі формамі вытворча-мастацкага канструявання. У 1920 годзе выйшлі кнігі Малевіча “Бог не скінуты”, “Мастацтва, царква, фабрыка”, “Супраматызм” (гл. 28). Выдаваліся часопісы “Искусство» (1921-22), «Журнал ВИТРОСТА» (1921), плакаты «Окна РОСТА». На іх старонках – матэрыялы пра мастацкае жыццё горада.

10

27. Форматворчыя адкрыцці Поля Сезана.

Поль Сезан (1839 –1906) – прадстаўнік постімпрэсіянізму (гл.18). Шукаў спосабы перадаць матэрыяльную структуру рэчаў – форму, шчыльнасць, фактуру, колер. Падкрэсліваў контуры прадметаў рэзкай лініяй, дэфармаваў тое, што пісаў, набліжаючы форму да простых геаметрычных фігур. “Нацюрморт з яблыкамі і апельсінамі” (1895-1900), “Гара Сент-Віктуар” (1900),”П’еро і Арлекін”. Сказаў: “Усё ў прыродзе лепіцца ў форме шара, конуса, цыліндра”. Пасмяротная выстаўка справакавала нараджэнне кубізму.

28. Эстэтычныя асаблівасці і філасофская сутнасць супрэматызму ( Казімір Малевіч. “Чорны квадрат”).

Супрэматызм (ад лац. “найвышэйшы”) – плынь у мастацтве, заставаная ў 1913 г. Яе пачынальнік Казімір Малевіч (1878 – 1935) , які будаваў свае кампазіцыі на камбінацыях абсалютных, вышэйшых пачаткаў рэальнасці, якія мастак спасцігаў дзякуючы сваёй інтуіцыі. Рознакаляровыя плоскасці, якія выкарыстоўвалі супраматысты, мелі форму квадрата, круга, прамавугольніка, трохкутніка, крыжа.

“Чорны квадрат” (1914) – не канец, а пачатак новай рэальнасці. У выніку ягонага “распаду” з’явілася яшчэ 48 карцін, паказаных у 1915 годзе на выстаўцы “0,10”.

29.Эдгар Дэга: эфект спыненага імгнення.

Эдгар Дэга (1834 – 1917) – прадстаўнік імпрэсіянізму (гл. 15).

“Жанчына, што расчэсвае валасы” (1886), “Блакітныя танцоўшчыцы” (1897)(ілюзія расцягнутага ў часе руху). “Балетны клас” (1875).Для яго быў цікавы чалавек. Паказаў імгненні (фрагменты) з жыцця танцоўшчыц, мадыстак, жакееў.

30. Фігурныя кампазіцыі Агюстра Рэнуара.

Агюст Рэнуар (1841—1919) – прадстаўнік імпрэсіянізму. Гл.15.

“Партрэт актрысы Жаны Самары” (1878), “Арэлі” (1876), “Дзяўчына з веерам” (1881).

31. Побытавая міфалогія Марка Шагала.

Марк Шагал (1887 –1985) – беларускі, французскі жывапісец. Казалі, што ён прывёз у Парыж свой чароўны Віцебск. “Я і вёска” (1911),“Скрыпач” (1911-1914), “Прадавец газет”(1914),

“Над Віцебскам” (1917), “Прагулка” (1917-1918). Імгненні, калі людзі яднаюцца з Сусветам.

32. Гарадскія і вясковыя пейзажы Каміля Пісаро.

Каміль Пісаро (1830—1903) – прадстаўнік імпрэсіянізму. Гл.15.

“Бульвар Манмартр у Парыжы”(1897)(з серыі відаў Парыжа, створаных у 1890-ыя), “Чырвоныя дахі. Вясковы куток зімою”(1877).

11

33.Светла-колерывая адкрыцці ў мастацтве Клода Манэ.

Клод Манэ (1840—1926) – прадстаўнік імпрэсіянізму . Гл.15.

“Уражанне. Узыход сонца” (1872) , “Вакзал Сен-Лазар” (1877), серыі “Стагі”, “Таполі”, “Руанскі сабор”. Яго называлі імпрэсіяністам з імпрэсіяністаў.

34.Сацыяльная сутнасць і мастацкія прынцыпы экспрэсіянізму.

Экспрэсіянізм ( ад лац. “выяўленне”) – плынь, якая з’явілася ў літаратуры і мастацтве пачатку 20 ст. Асабліва ярка выявілася ў Германіі і Аўстрыі. Прадстаўнікі экспрэсіянізму абвясцілі, што адзінай рэальнасцю з’яўляецца суб’ектыўны духоўны свет чалавека.

Пачаткам фарміравання экспрэсіянізму можна лічыць з’яўленне аб’яднання “Мост”, якое ў 1905 г. Ў Дрэздэне стварылі чатыры студэнты-архітэктары – Эрнст Людвіг Кірхнер (1880—1936), Фрыц Блейль, Эрых Хекель, Карл Шмідт- Ротлуфф. Да экспрэсіяністаў двлучаўся таксама нямецкі мастак Эміль Нольдэ (1867 –1956), у творчасці якога містыка спалучалася з чыста побытавымі сцэнамі (карціна “Танец залатога цяльца” (1910)), аўстрыйскі жывапісец, паэт, драматург Аскар Какошка (1886 –1980), які ствараў востраэмацыянальныя, імпульсіўныя творы, супрацоўнічаў з часопісам “Штурм” ( галоўны рэдактар – Герхарт Вальдэн).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]