Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkaz 3gm.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
139.78 Кб
Скачать

21. Ідэя сінтэтызму ў творчасці Поля Гагена.

Французскі мастак Поль Гаген (1848 – 1903) – постімпрэсіяніст (гл. 18). Ранні перыяд ягонай творчасці звязаны з мястэчкам Понт-Авен у Брэтані. У канцы 1880-ых. імкнуўся стварыць такую жывапісную сістэму, аснову якой складала б гармонія чыстых колераў, як гукі ў музыцы. Гэтую сістэму назваў сінтэтызмам. “Уражанне ад прыроды мусіць з’яднацца з эстэтычным пачуццём, якое вібрыруе, арганізуе, спрашчае і сінтэзуе”. (Гаген). Спрашчэнне і абагульненне форм, ліній, колеравых плоскасцей.

Арль. Працуе там з Ван Гогам. “Кавярня ў Арлі” (1888) –гармонія буйных плоскіх колеравых плямаў, якія ствараюць адчуванне прасторы і аб’ёма.

У 1891 едзе ў Палінезію, на Таіці. “Жанчына, што трымае плод” (1892), “А, ты раўнуеш?”(1892)

1897—“Адкуль мы? Хто мы? Куды мы ідзем?”

8

22. Архітэктура і жывапіс мадэрна.

Мадэрн( ад фр. Сучасны, найноўшы) – стыль у мастацтве канца 19—пач. 20 ст. У Францыі і Англіі –ар нуво, у Германіі – югендстыль, у Аўстрыі – сэцэсьён, у Італіі – ліберці, у Іспаніі – мадэрнісма. У архітэктуры ягоныя прадстаўнікі імкнуліся ствараць незвычайныя збудаванні, у аснове якіх ляжаў адзіны арнаментальны рытм гнуткіх, як бы плывучых ліній, стылізаваныя раслінныя матывы.

У архітэктуры мадэрн найбольш ярка выявіўся ў праектах Антоніа Гаўдзі, Віктора Арта, Анры ван дэ Вэлдэ, Федара Шэхтэля.

У жывапісу – у творчасці Поля Гагена і групы “набі” (Францыя), Густава Клімта, Эдварда Мунка і др.

Іспанскі архітэктар Антоніа Гаудзі (1852 – 1926). Сабор Саграта Фаміліа (Святое сямейства) у Барселоне (1884—1926). Рускі архітэктар Федар Шэхтэль.(1859 –1926). Дом Рабушынскага ў Маскве (1900).

Аўстрыйскі жывапісец Густаў Клімт (1862 – 1918). “Пацалунак” (1908).

23. Драматычныя матывы ў мастацтве Анры Тулуз-Латрэка.

Анры дэ Тулуз-Латрэк (1864 – 1901) – прадстаўнік постімпрэсіянізму (гл.18). Драматычны лёс. Любіў пісаць на пленэры. Але яго цікавіла не гульня святла, а псіхалагічная сутнасць мадэлі, якую ён выяўляў то пры штучным, то пры натуральным святле. “Танцоўшчцы” (1886). “У цырку Фернандо: конніца”, “Танцы ў “Мулен-дэ-ля-Галет”, “Нікчымныя”, “У мебліраваных пакоях”, “Жана Аўрыль” (1893).

24. Эстэтычныя асновы постімпрэсіянізму

Постімпрэсіянізм (пасля імпрэсіянізму) – агульная назва некалькіх накірункаў у французскім мастацтве канца 19 –пачатку 20 ст., прадстаўнікі якіх не прымалі імпрэсіянізм. Постімпрэсіяністамі называюць чатырох яркіх французскіх мастакоў, якія, не аб’яднаўшыся ў групу, кожны сам па сабе імкнуліся спазнаць сутнасць рэчаў, якія хаваюцца за іх знешняю формай. Поль Сезан, Вінсент Ван Гог. Поль Гаген, Анры дэ Тулуз-Латрэк.

Гл. 18. Далей: пра творчасць чатырох мастакоў-постімпрэсіяністаў Гл. 18,19,21,23,27.

9

25. Навукова-мастацкія асновы стылю “пуанцілізм” (Сёра, Сіньяк).

Пуанцілізм (ад фр. “кропка”) – тэхніка нанясення чыстых колераў асобнымі маленькімі мазкамі, якой карысталіся мастакі-неаімпрэсіяністы.

Неаімпрэсіянізм – плынь, якая з’явілася ў Францыі прыблізна ў 1885 годзе. Ягоныя прадстаўнікі выкарыстоўвалі раскладанне складаных колераў на чыстыя таны і пісалі свае палотны асобнымі мазкамі лакальных колераў. Сутнасць метада заключалася ў дывізіянізме (ад фр. “падзел”). Яны як бы замянілі сумясь колеравых пігментаў аптычнай сумяссю, якая дае больш яркае святло. Абапіраліся на тэорыю святла Шаўрэйля на базе вопытаў Максвела. Усё быццам з канфеці.

Поль Сіньяк (1863 – 1935). “Гавань у Марсэлі” (1906—1907).

Жорж Сёра (1859 –1891). “Нядзеля пасля палудня на востраве Гранд-Жат” (1884).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]