Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkaz 3gm.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
139.78 Кб
Скачать

17. Традыцыі мастацтва Адраджэння ў творчасці Эдуарда Манэ.

Французскі мастак Эдуард Манэ (1832 – 1883) стаяў на мяжы рэалізму і імпрэсіянізму. У 1950 годзе Э.Манэ стаў вучнем моднага парыжскага жывапісца Тама Куцюра. Але акадэмічны стыль мала захапляў яго. Затое пасля падарожжа па Еўропе Э.Манэ шмат вывучае старых майстроў у Луўры. І хаця ягоныя творы ( «Аматарка абсэнта» (1858-59), «Лола з Валенсіі» (1862), «Сняданак на траве», «Алімпія» (1863) і інш. ) не прымаў афіцыйны Салон, гэтыя творы можна параўноўваць з лепшымі карцінамі італьянскіх майстроў, асабліва з прадстаўнікамі Венецыянскай школы. Э.Манэ не толькі дакладна будуе кампазіцыю, ён выключны майстра каларыту. «Сняданак на траве» часта параўноўваюць з «Канцэртам» Тыцыяна. «Алімпія» -- варыяцыя на тэму многіх кампазіцый старых майстроў – Тыцыяна, Джарджоне. Прыгажосць жаночага цела, жывыя, пульсуючыя фарбы.

18. Экспрэсіўны жывапіс Ван Гога.

Галандска-французскі мастак Вінсент Ван Гог (1853 –1890) – прадстаўнік постімпрэсіянізму.

Казалі, што ў Ван Гога пакутуе, думае нават камень.

Постімпрэсіянізм (пасля імпрэсіянізму) – агульная назва некалькіх накірункаў у французскім мастацтве канца 19 –пачатку 20 ст., прадстаўнікі якіх не прымалі імпрэсіянізм. Постімпрэсіяністамі называюць чатырох яркіх французскіх мастакоў, якія, не аб’яднаўшыся ў групу, кожны сам па сабе імкнуліся спазнаць сутнасць, структуру рэчаў, якія хаваюцца за іх знешняю формай. Поль Сезан, Вінсент Ван Гог, Поль Гаген. Анры дэ Тулуз- Латрэк.

Рэчы, людзі, пейзаж для Ван Гога – носьбіты ягоных таемных думак, пачуццяў, яны перадаюць ягоны ўнутраны стан. ). Вібрацыя сіняга, ўсіх адценняў жоўтага, чырвонага. Жывапісная сістэма збудаваная на спалучэнні яркіх колераў, выразным рытме малюнка, смелых, свабодных рашэннях. Дынамічна мазок.

“Сейбіт” (1888), “Чырвоныя вінаграднікі” (1888), “Сланечнікі” (1889), “Аўтапартрэт з адрэзаным вухам” (1889), “Зорная ноч”, “Едакі бульбы”(1885), “Партрэт доктара Гашэ” (1890).

7

19. “Едакі бульбы” Ван Гога.

Карціна “Едакі бульбы” (1885) – адзін з ранніх твораў. Прасякнуты спагадай да цяжкага жыцця простых людзей Галандыі. Змрочная, стрыманая гама. Бульба, людзі за сталом пластычна, каларыстычна ўтвараюць адзінае вобразнае поле, у якое міжволі ўключаны і глядач.

20. Эстэтычныя асаблівасці стылю мадэрн.

Мадэрн( ад фр. Сучасны, найноўшы) – стыль у мастацтве канца 19—пач. 20 ст. У Францыі і Англіі –ар нуво, у Германіі – югендстыль, у Аўстрыі – сэцэсьён, у Італіі – ліберці, у Іспаніі – мадэрнісма. У архітэктуры ягоныя прадстаўнікі імкнуліся ствараць незвычайныя збудаванні, у аснове якіх ляжаў адзіны арнаментальны рытм гнуткіх, як бы плывучых ліній, стылізаваныя раслінныя матывы.

У архітэктуры мадэрн найбольш ярка выявіўся ў праектах Антоніа Гаўдзі, Віктора Арта, Анры ван дэ Вэлдэ, Федара Шэхтэля.

У жывапісу – у творчасці Поля Гагена і групы “набі” (Францыя), Густава Клімта, Эдварда Мунка і др.

У графіцы -- у работах Обры Бёрдслі (1872 – 1898), Аляксандра Бенуа, Анры дэ Тулуз-Латрэка, Альфонса Мухі і інш.

Іспанскі архітэктар Антоніа Гаудзі (1852 – 1926). Сабор Саграта Фаміліа (Святое сямейства) у Барселоне (1884—1926). Рускі архітэктар Федар Шэхтэль.(1859 –1926). Дом Рабушынскага ў Маскве (1900).

Аўстрыйскі жывапісец Густаў Клімт (1862 – 1918). “Пацалунак” (1908).

Англійскі графік Обры Бёрдслі (1872—1898). Ілюстрацыі да п’есы “Саламея” О.Уайльда.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]