Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkaz 3gm.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
139.78 Кб
Скачать

12. Побытавае і быційнае ў творчасці Франсуа Міле.

Французскі мастак Жан Франсуа Міле (18814 – 1875) – прадстаўнік рэалізму ( гл. 10). Звычайныя побытавыя сцэны з жыцця сялян, дзякуючы лапідарнасці кампазіцыі, выразным сілуэтам, адметнаму асвятленню набывалі філасофскі падтэкст, быційнасць. “Зборшчыцы каласоў” (1857), “Анжэлюс” (Вячэрняя малітва) (1859).

13. Рэальнасць скрозь прызму кубізму (Пабла Пікасо).

Кубізм ( ад слова “куб”) – плынь у выяўленчым мастацтве пачатку 20 стагоддзя, прадстаўнікі якой імкнуліся будаваць творы са спалучэння так званых “першаэлементаў”, спрабавалі канструяваць аб’ёмную форму на плоскасці. Разбіваць аб’ём на геаметрызаваныя целы. Нарадзіўся пад уздзеяннем жывапісу Сезана.

Іспанска- французскі мастак Пабла Пікасо (1881 – 1973) – адзін з пачынальнікаў кубізму. Пасля “блакітнага” (“Стары жабрак з хлопчыкам” (1903)), “ружовага” (Дзяўчынка на шары” (1905)) перыядаў у 1907 піша карціну “Авіньёнскія дзяўчаты” (пачатак кубізму). У 1937 годзе пасля таго, як фашысты 26 красавіка знічтожылі Герніку ў Краіне Баскаў, якой Іспанскі Народны Фронт даў аўтаномію (Франка адмяніў яе)), стварае пано (3,5 х 8м) “Герніка” для Сусветнай выстаўкі ў Парыжы.

5

14. Імпрэсіяністычны жывапіс Эдуарда Манэ.

Французскі мастак Эдуард Манэ (1832 – 1883) стаяў на мяжы рэалізму і імпрэсіянізму. Вызначэнне імпрэсіянізму гл. 15.

У 1863 і 1865 Салон не прыняў яго карціны “Сняданак на траве”, “Алімпія” (1863). Экспануе іх у Салоне адвержаных. Пачынае працаваць на пленэры. Сябруе з імпрэсіяністамі. Жывапіс робіцца больш светлым. “Аржантэй”, “У лодцы” (1874). Піша буйнымі мазкамі. “Бар у Фалі- Бержэр” (1882) – эфект двайной выявы.

15. Мастацка-эстэтычная сутнасць імпрэсіянізму.

Імпрэсіянізм (ад фр. “уражанне”) – плынь у выяўленчым мастацтве другой паловы 19—пач. 20 ст.), прыхільнікі якой імкнуліся паказваць жыццё ва ўсёй ягонай зменлівасці. У 1874 г. На выстаўцы “Ананімнага таварыства мастакоў, жывапісцаў, скульптараў, гравераў і літографаў” у парыжскім фотаатэлье ўпершыню атрымала вядомасць карціна Клода Манэ “Уражанне. Узыход сонца” (1872). Крытык газеты “Шарывары” назваў удзельнікаў імпрэсіяністамі. Выстаўка была выклікам афіцыйнаму Салону. Клод Манэ, Каміль Пісаро, Агюст Рэнуар, Альфрэд Сіслей, Эдгар Дэга. У 1860-70-ыя імпрэсіяністы любілі збірацца ў парыжскай кавярні Гербуа.

Адным з галоўных умоў творчасці імпрэсіяністы следам за Эдуардам Манэ лічылі працу на пленэры.

Захапляліся японскаю гравюрай. Каштоўнасць кожнага імгнення.

У 1882 годзе –апошняя, сёмая выстаўка, дзе былі ўсе, апроч Дэга. У 1886 восьмую арганізаваў Дэга, але ў ёй не бралі ўдзел Манэ Рэнуар, Сіслей.

16.Традыцыі японскага мастацтва ў імпрэсіянізме.

Японскае мастацтва называюць светам святла і прыгажосці. У другой палове 19 ст. Еўропа адкрыла для сябе японскую гравюру, дзе з вялікім майстэрствам увасабляліся непаўторныя станы прыроды, партрэты японскіх прыгажунь. Дакладная гнуткая лінія, насычаны, ясны колер. Але галоўнае, японскае мастацтва сцвярджала каштоўнасць кожнага імгнення. Еўрапейская цывілізацыя заўжды імкнулася да ідэала. А той, хто дасягаў яго, мог спазнаць глыбокае расчараванне. Японцы ведалі цану і каштоўнасць кожнай хвіліны. Кітагава Утамара ўвасабляў далікатных японскіх жанчын. Кацусіка Хакусай стварыў цэлую серыю работ з відамі свяшчэннай гары Фудзі.

Многія імпрэсіяністы, напрыклад, Дэга, збіралі японскія гравюры, капіравалі, стваралі свае версіі твораў японскіх майстроў. І, магчыма, невыпадкова Клод Манэ напіша серыі “Стагі”, “Таполі”, “Руанскі сабор”.

Захапляліся японскім мастацтвам і постімпрэсіяністы. Напрыклад, Гаген. Адсюль плоскаснасць кампазіцыі, гранічная абагуленасць дэталяў, адсутнасць колеравай мадэліроўкі асобнага прадмета.

6

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]