Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
adkaz 3gm.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
139.78 Кб
Скачать

7.Класіцыстычныя формы ў творчасці Энгра.

Класіцызм (гл. 5). Жан Агюст Дамінік Энгр (1780 – 1867) – вучань Давіда, прадстаўнік класіцызму. Дакладны, музычны малюнак, тонкі жывапіс. Партрэты Філібера Рыв’ера, мадам Рыв’ер, мадемуазэль Рыв’ер (1805). Карціны на антычную тэму, тэму Адраджэння ( “Эдып і Сфінкс” (1808), “Рафаэль і Фарнарына”), ню (аголеныя падобныя на антычных багінь) ( “Вялікая купальшчыца” (1808), “Крыніца” (1856)).

3

8. Асаблівасці сюррэалістычнага жывапісу ў творчасці Сальвадора Далі.

Сюррэалізм (з фр. “звышрэалізм”) – накірунак у мастацтве 20 ст., прадстаўнікі якога абвясцілі крыніцаю мастацтва сферу падсвядомасці (інстынкты, сны, галюцынацыі), а ягоным метадам – разрыў лагічных сувязяў, якія замяняліся суб’ектыўнымі асацыяцыямі.

Кожная з карцін Сальвадора Далі (1904—1989) – гэта своеасаблівы інтэлектуальны рэбус. “Пастаянства памяці” (1931) – мяккія расплаўлены гадзіннікі, нешта падобнае на смоўжыка. “Палаючы жыраф” (1936), “Атамная Леда” (1949) (вобраз музы Далі – Галы). “Атамістычны крыж” (1952). (Дэталі атамнага рэактара. У цэнтры – хлеб – сімвал Цела Хрыстова).

9. Драматычная рэальнасць у жывапісу Тэадора Жэрыко.

Тэадор Жэрыко (1791 – 1824) -- прадстаўнік рамантызму. Рамантызм (гл. 4). Адна з першых карцін рамантызму “Афіцэр конных егераў імператарскай гвардыі, што ідзе ў атаку” (1812) (Напалеонаўскія войны). Але найбольш драматычны з яго твораў – “Плыт “Мядузы” (1818 –1819) прысвечаны рэальным трагічным падзеям – крушэнню карабля. Мёртвыя, тыя, хто звар’яцеў ад доўгага падарожжа і тыя, хто яшчэ змагаецца, мае надзею на выратаванне.

10. Асаблівасці увасаблення рэчаіснасці ў стылі “рэалізм” (Курбэ).

Рэалізм (ад лац. –сапраўдны) – стыль, які характарызуецца аб’ектыўным адлюстраваннем рэчаіснасці, праўды жыцця. Французскі мастак Густаў Курбэ (1819 –1877) – адзін з тэарэтыкаў і практыкаў рэалізму. “Чалавек з люлькай” (1646) – адзін з першых аўтапартрэтаў ( ёсць яшчэ “Аўтапартрэт з сабакам”, “Дзень добры, пан Курбэ!”). ”Пахаванне ў Арнане” ( 1849 – 1850) – праўдзівае, нават занадта праўдзівае адлюстраванне правінцыйнага грамадства горада Арнана. “Майстэрня мастака” (1855) – аўтапартрэт у коле сяброў--мастакі, паэт Шарль Бадлер. Гэтая карціна стала цэнтральнай у “Павільёне рэалізму”, які Курбэ адчыніў, калі ягоныя творы не прынялі на сусветную выстаўку. У каталогу абаснаваў сваё разуменне рэалізму (выявіць ідэі, норавы эпохі). Удзельнічаў у рэвалюцыі 1870 года, Парыжскай Камуне.

4

11. Экспрэсія колеру ў абстракцыянізме (Васіль Кандзінскі).

Абстракцыянізм ( ад лац. “адцягнены”) – агульная назва шэрагу плыняў у выяўленчым мастацтве 20 стагоддзя, прадстаўнікі якіх адмовіліся ад разумення мастацтва як пераймання прыроды, увасаблення форм рэчаіснасці.

Васіль Кандзінскі (1866 –1944) – рускі мастак, па сутнасці, пачынальнік абстракцыянізму. Па адукацыі юрыст, едзе вучыцца ў Германію. Лідэр некалькіх аб’яднанняў, у тым ліку “Сіняга конніка”. Хацеў выявіць тыя пачуцці, што жывуць у глыбіні душы мастака і не залежаць ад матэрыяльнага свету. Кніга “Пра духоўнае ў мастацтве” (1911). Шмат пісаў пра ўздзеянне, музычнае гучанне колераў. Лінія і колеравая пляма маюць самае моцнае ўздзеянне. Тры групы твораў: імпрэсіі, імправізаціі, кампазіцыі. Яны не паказваюць, а, як музыка, выяўляюць стан душы мастака. “Кампазіцыя УІІІ (1923), “Дамінуючая крывая” (1936).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]