
- •2.Асаблівасці рэалістычнага стылю ў творчасці Каро.
- •3.Свет мрояў і рэальнасці ў творчасці Антуана Вато.
- •4. Асаблівасці выяўлення аўтарскага “я” у рамантызме (Дэлакруа).
- •5.Ідэя часу ў неакласіцызме (Давід).
- •6.Колеравы эксперымент у фавізме (Анры Матыс).
- •7.Класіцыстычныя формы ў творчасці Энгра.
- •8. Асаблівасці сюррэалістычнага жывапісу ў творчасці Сальвадора Далі.
- •9. Драматычная рэальнасць у жывапісу Тэадора Жэрыко.
- •10. Асаблівасці увасаблення рэчаіснасці ў стылі “рэалізм” (Курбэ).
- •11. Экспрэсія колеру ў абстракцыянізме (Васіль Кандзінскі).
- •12. Побытавае і быційнае ў творчасці Франсуа Міле.
- •13. Рэальнасць скрозь прызму кубізму (Пабла Пікасо).
- •14. Імпрэсіяністычны жывапіс Эдуарда Манэ.
- •15. Мастацка-эстэтычная сутнасць імпрэсіянізму.
- •16.Традыцыі японскага мастацтва ў імпрэсіянізме.
- •17. Традыцыі мастацтва Адраджэння ў творчасці Эдуарда Манэ.
- •18. Экспрэсіўны жывапіс Ван Гога.
- •19. “Едакі бульбы” Ван Гога.
- •20. Эстэтычныя асаблівасці стылю мадэрн.
- •21. Ідэя сінтэтызму ў творчасці Поля Гагена.
- •22. Архітэктура і жывапіс мадэрна.
- •23. Драматычныя матывы ў мастацтве Анры Тулуз-Латрэка.
- •24. Эстэтычныя асновы постімпрэсіянізму
- •25. Навукова-мастацкія асновы стылю “пуанцілізм” (Сёра, Сіньяк).
- •26. Віцебск і авангарднае мастацтва 20-х гадоў.
- •27. Форматворчыя адкрыцці Поля Сезана.
- •28. Эстэтычныя асаблівасці і філасофская сутнасць супрэматызму ( Казімір Малевіч. “Чорны квадрат”).
- •35. Рамантызм і драматычны рэалізм у творчасці Гоі.
- •37. Паэзія “мадэрна” у творчасці Густава Клімта.
- •38. Асаблівасці развіцця скульптуры ў канцы хіх – хх стагоддзі.
- •39. Імпрэсія пластыкі ў творчасці Агюста Радэна.
- •40. Асаблівасці развіцця архітэктуры ў хх стагоддзі.
- •41. Ле Карбюзье і архітэктура хх стагоддзя.
- •42. “Баўхауз” і ягоны ўплыў на развіццё сучаснай архітэктуры і дызайну.
- •43. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Кубізм.
- •44. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Фавізм.
- •45. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Футурызм.
- •46. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Метафізічны жывапіс.
- •48. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Пурызм.
- •49. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Оп-арт.
- •50. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Поп-арт.
- •51. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Непластыцызм.
- •52. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Віталізм.
- •53. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Абстрактны экспрэсіянізм.
- •54. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Кубафутурызм.
- •56. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Гіперрэалізм.
- •57. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Сацыялістычны рэалізм.
- •58. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Інсітнае (прымітыўнае) мастацтва.
- •59. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Постмадэрнізм.
- •60. Новыя тэндэнцыі ў мастацтве канца хх – пачатку ххі стагоддзя.
58. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Інсітнае (прымітыўнае) мастацтва.
Інсітнае (прымітыўнае) мастацтва – плынь у выяўленчым мастацтве канца 19 – пачатку 20 ст., прадстаўнікі якой спрашчаюць мастацкія сродкі і вобразы.
Французскі мастак Анры Русо (1844—1910).”Аўтапартрэт” (1897).
Грузінскі мастак Ніка Пірасманішвілі (Пірасмані) (1862—1918). Карціна “Бяздзетны мільянер і бедная з дзецьмі”. “Алень”.
20
59. Хх стагоддзе ў люстэрку мастацкіх плыняў. Постмадэрнізм.
Постмадэрнізм (пасля новага) – накірунак у культуры і грамадскім жыцці сучасных развітых краін, які з’явіўся ў 1970-ыя гады.
Ягоныя прадстаўнікі спрабуюць аб’яднаць у сваіх творах самыя розныя прыёмы, стылі і вобразы, якія пераймаюць з розных субкультур, рэгіёнаў, эпох. Першым тэарэтычным абаснаваннем постмадэрнізму лічыцца кніга амерыканскага архітэктара Роберта Вентуры “Складанасці і супярэчнасці ў архітэктуры” (1967), дзе выказаны пастулат “Мала—гэта сумна”.
Тэарэтык постмадэрнізму Чарлз Джэнкс. Постмадэрнізм ён параўноўвае з элінізмам, маньерызмам і эклектызмам.
Праграмныя выстаўкі постмадэрнізму прайшлі ў 1980 г. У Базэлі і Амстэрдаме.
Італьянскі мастацтвазнаўца Акіле Баніта Аліва ўвёў паралельны тэрмін “трансавангард” (скрозь авангард). Некаторыя мастакі-постмадэрністы выкарыстоўваюць стылізацыі першабытных арнаментаў (А.Пэнк), класічнага еўрапейскага мастацтва (С.Робертс, Э.Шмідт), іншыя спрабуюць аднавіць цэласнасць светаадчування майстроў мінулага (С.Кіа, Э.Кукі, Дж.Шнатэль і інш.)
Энца Кукі. “Герой без галавы” 1981-1982.
60. Новыя тэндэнцыі ў мастацтве канца хх – пачатку ххі стагоддзя.
У апошні час з’явіліся тэндэнцыі постпостмадэрнізму ( у беларускім мастацтве – посттрадыцыі (“Посттрадыцыя” – так называлася адна з рэспубліканскіх выставак), калі камертонам для вобразаў з розных культур і часоў (постмадэрнізм) з’яўляецца пэўны мастацкі накірунак. Напрыклад, беларускі жывапісец Уладзімір Клімушка, ствараючы свае кампазіцыі (“Памяранцавы нацюрморт”, “Дэмінавы нацюрморт” або серыю “Візантыйскія мантры”), абапіраецца на асацыятыўныя сувязі з кубізмам. Рыгор Сітніца (графічныя аркушы “Шпацыр уздоўж паркана”, “Святло адвечнае”) на прынцыпы гіперрэалізму, жывапісец Сяржук Цімохаў (“Стод”) на эстэтыку архаічнай культуры, Георгій Скрыпнічэнка, выстаўка якога нядаўна адбылася ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва апелюе да сюррэалізму. Шырока экспануюцца інсталяцыі (кампазіцыі з розных прадметаў), праводзяцца хэпенінгі (ад англ. –тое, што адбываецца).
Хэпенінг – адзін з накірункаў поп-арта, дзе аб’ектам мастацтва робіцца разыгранае аўтарам абсурднае дзейства.
21
Першы хэпенінг паказаў у 1959 годзе ў Нью-Йорку Алан Капроу (у якасці фарбаў—выпадковыя прахожыя). Хэпенінгі – адзін з відаў працэсуальнага мастацтва, якое ўключае флюксус (плынь) – стварэнне парадаксальных сітуацый і перфоманс (выступленне, прадстаўленне) – не стыхійны, а зрэжэсіраваны хэпенінг. (Ноч музеяў). Мастацтва робіцца больш сінтэтычным (раней, у першабытнасці было сінкрэтычным). Можна згадаць “Трыенале” (2012 г.).
У скульптуры выкарыстоўваюць у якасці матэрыялу пясок (лэндарт), снег.